Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АДКАЗНАСЦЬ юрыдычная, у шырокім сэнсе — пакаранне; прымусовыя меры ў адносінах да вінаватых (фізічных і юрыд. асоб) за правапарушэнні, якія прадугледжаны і рэгулююцца нормамі права. Адрозніваюць А. адміністрацыйную, дысцыплінарную, цывільную, крымінальную і інш.
Адміністрацыйная — А за адміністрацыйныя правапарушэнні. Настае за ўчьшенне антыграмадскіх дзеянняў, якія не маюць вял. грамадскай небяспекі. Адм. спагнанні накладваюць органы ўнутр. спраў,
адм. камісіі, суддзі і інш. Дысцыплінар н а я — А за парушэнні працоўнай дысцылліны і службовых абавязкаў. Агульны парадак такой А вызначаны КЗаП, тыпавымі правіламі ўнугр. працоўнага распарадку, статутамі і палажэннямі аб службе або рабоце. Дысцыплінарныя спагнанні накладваюцца адпаведнымі органамі ці кіраўніком (начальнікам), якому парушальнік падпарадкоўваецца па службе або рабоце. Ц ы в і л ь н а я — А за маёмасныя (і некаторыя немаёмасныя) страты, нанесеныя невыкананнем або неналежным выкананнем абавязацельстваў або ўчыненнем якіхн. процілраўных дзеянняў. Выяўляецда ва ўскладанні нявыгадных маёмасных вынікаў на асобу, якая дапусціла неправамерныя паводзіны. Найб. пашыраныя формы гэтага віду A — кампенсацыя сграт 1 выплата няўстойкі. Забяспечвацца ва ўстаноўленым судом парадку. К р ы м і нальная — А за злачьшствы, Падставай для яе з’яўляецца факг учьшення небяспечнага для грамадства дзеяння, якое вызначаецца законам як злачынства. Мера пакарання вінаватаму назначаецца прыгаворам суда. Парадак прыцягнення да крымін. A, а таксама магчымасць вызвалення ад яе рэгламентаваны заканадаўствам.
Прававыя нормы Рэспублікі Беларусь прадугледжваюць таксама матэрыяльную А. — абавязак работніка пакрыць прадпрыемству (установе, аргцыі) матэрыяльныя страты, якія атры
картаў маліся па яго віне. Падставы для матэрыяльнай А., парадак і памеры кампенсавання страт вызначаюцца заканадаўствам.
Сучаснае міжнар. права прадугледжвае міжнароднаправавую А, суб’екіам якой з’яўляецца сама дзяржава. Настае ў выніку парушэння дзяржавай нормаў міжнар. права ці міжнар. абавязацельстваў. Дзяржава нясе таксама адказнасць за неправамерныя дзеянні або ўпушчэнні ўсіх сваіх органаў і дзеянні фізічных асоб, учыненыя на яе тэрыторыі. Адрозніваюць А. палітычную (ужыванне міжнар. санкцый і аддаванне задавальнення пацярпелай дзяржаве) і матэрыяльную (рэпарацыі і рэстаўрацыі). Рознагалоссі ў вызначэнні формаў і аб’ёмаў А. вырашаюцца мірнымі сродкамі, прадугледжанымі Статутам ААН. Найчасцей у такіх выпадках выкарыстоўваецца арбітраж міжнародны. Калі дзяржавапарушальнік адмаўляецца ад выканання мер кампенсацыі або задавальнення, не пагаджаецца на мірнае ўрэгуляванне рознагалоссяў ці не выконвае рашэння кампетэнтнага міжнар. органа, могуць быць ужыты адпаведныя міжнар. санкцыі.
АДКАЗЧЫК, бок цывільнай справы ў судзе або спрэчкі ў гасп. судзе, якому прад’яўлена патрабаванне істца. Паводле бел. права А можа быць грамадзянін, а таксама прадпрыемства, аргцыя, установа, якія з’яўляюцца юрыд. асобамі; у гасп. судзе А. — толькі юрыд. асобы. Становішча А. ў судзе, яго працэсуальныя правы і абавязкі прадугледжаны цывільным і гасп.
працэсуальным заканадаўствамі. У кры
мін. працэсе магчымы ўдзел А., калі ён
нясе матэрыяльную адказнасць за шкоду, прычыненую абвінавачаным.
І.І.Пацяружа.
АДКОРМ сельскагаспадарчых жывёл, тэхналагічны працэс у прамысл. жывёлагадоўлі, які забяспечвае атрыманне найб. колькасці высакаякаснага мяса за адносна кароткі перыяд. Адкормліваюць буйную рагатую жывёлу, свіней, авечак, трусоў, а таксама птушак. Віды А. залежаць ад патрабаванняў да мясной прадукцыі.
Угадоўлі буйной рагатай ж ы в ё л ы найб. пашыраная і эфектыўная тэхналогія атрымання высакаякаснай маладой ялавічыны — А маладняку з 6—8месячнага ўзросту да 15—20 мес, калі жывёла дасягае жывой масы 400—480 кг і болыл. Сярэднясутачныя прыбаўкі ў вазе на A 800—1200 г і больш. Затраты корму на 1 кг прыбаўкі ў вазе 8—11 кармавых адзінак. Тыпы А ў с в і Hara д о ў л і: мясны (пераважае), беконны і A да тлустых кандыцый. На мясны А ставяць парасят масай 15—16 кг ва ўзросце 2,5 мес, заканчваюць у 7—7,5 мес пры масе 100—110 кг (таўшчыня сала супраць 6—7га рэбраў 1,5—4 см). Сярэднясугачны прырост складае 500—600 г, затрата корму на 1 кг прыбаўкі ў вазе 4,5—5 кармавых адзінак. Удзельная вага канцэнтратаў у рацыёнах 60—80%, сакаўных кармоў — 15—25%. У авечкагадоўлі найб. эфектыўны А маладняку мясавоўнавых парод і мяшанцаў ад прамысл. скрыжавання матак танкарунных парод з баранамі мясавоўнавых паўтанкарунных парод. Пачынаюць пасля адымання ягнят ад матак, заканчваюць у 7—8месячным узросце. У птушкагад о ў л 1 пераважае спец. А бройлераў і птушак, вылучаных з розных гасп. груп (рамонтнага маладняку, бацькоўскага сгатка ва ўзросце 2—6 мес і выбракаванай птушкі). Тэрмін A 15—25 сутак, расход корму на 1 кг прыбаўкі ў вазе 6—9 кармавых адзінак.
АДКРЬІТАЕ МОРА у міжнародным праве частка Сусв. акіяна паза межам' тэр. водаў якойн. дзяржавы. Знаходзіцца ў агульным карыстанні ўсіх краін, на яго не распаўсюджваецца ўлада прыбярэжных дзяржаў, і судны падпарадкоўваюцца толькі краіне, пад сцятам якой яны плаваюць.
АДКРЬІТАЯ РАСПРАЦОЎКА РАДОВІШЧАЎ карысных в ыкап н я ў , спосаб здабычы карысных выкапняў непасрэдна з паверхні зямлі. Ажыццяўляецца з вырабатак — кар’ераў. Складаецца з падрыхіоўкі паверхні, асушэння радовішчаў, горнакапітальных, раскрыўных і здабыўных работ. Падрыхтоўка паверхні звязана з ліквідацыяй перашкод, якія ўскладняюць Ар.р. (планіроўка паверхні, выдаленне расліннасці і г.д.). Асушэнне радовішчаў — комплекс мерапрыемстваў для аховы радовішчаў ад прытоку вады, у т.л. піляхам адпампоўвання і водапаніжэння. Горнакапітальныя работы — пабудова капігальных траншэй для трансп. камунікацый кар’ера, разразных траншэй для лершапачатковай работы і расстаноўкі абсталявання (экскаватараў, гідраманітораў і інш.), капітальнае раскрыццё першапачатковага агалення карыснага выкапня. Раскрыўныя р а б о т ы — аддзяленне ад масіву і
АДЛЕР 111
транспарціроўка ў адвалы покрыўных парод. Здабыўныя работы — працэс непасрэднага выбірання карыснага выкапня з горнага масіву. А.р.р. забяспечвае здабычу каля 75% цвёрдых карысных выкапняў, у тым ліку да 100% прыродных буд. матэрыялаў, 75— 80% бурага вугалю, 65—75% нярудных, 45—50% рудных выкапняў, большасць рассыпных карысных выкапняў. Прадукцыйнасць працы ў кар’ерах у 2—6 разоў вышэйшая, чым у шахтах. вытв. магутнасць у 3—5 разоў большая, будва іх у 2—5 разоў хутчэйшае. На Беларусі А.р.р. выкарыстсўваецца пры здабычы прыродных буд. матэрыялаў (буд. і абліцовачнага каменю, буд. пяску і пясчанажвіровых матэрыялаў, сыравіны для керамічнай цэглы, лёгкіх запаўняльнікаў, шкла і цэменту, мелу і інш.). Дзейнічаюць буйнейшыя ў Ёўропе кар’еры па здабычы даламітаў (радовішча Гралева ў Віцебскай вобл.) магутнасцю 6 млн. т у год, гранітаў (радовішча Мікашэвічы ў Брэсцкай вобл.) магугнасцю каля 5 млн. м3 у год і інш.
П.З.Хоміч.
АДКРЫТЫ ГОРАД, у міжнародньш праве горад, які ў вайну адна з дзяржаў, што ваююць, абвяшчае неабароненым (без ваен. аб’екгаў, войскаў і сродкаў абароны) і таму паза тэатрам ваенных дзеянняў. Гэты акт мае на мэце прадухіліць знішчэнне гіст. і культ. каштоўнасцяў горада, яго жыхароў.
Прававы статус Аг. засн. на палажэнні (Гаагскай канвенцыі 1907) «Аб законах і звычаях сухапутнай вайны», арт. 25 якога забараняе «атакаваць або бамбардзіраваць якім бы ні было чынам неабароненыя гарады, паселішчы, жылыя дамы або будынкі». У 2ю сусв. вайну Аг. абвяшчаліся Парыж, Рым, Брусель, Бялград, Заграб, Любляна і інш. Вядомы выпадкі парушэння статуса Аг. (бамбардзіроўка Бялграда фаш. авіяцыяй у 1941). АДКРЬІТЫ ГРУНТ, зямельныя ўчасткі без укрыццяў для вырошчвання агародніны або дэкар. раслін. У А.Г. насенне холадаўстойлівых раслін (з сям. парасонавых, крыжакветных. а таксама буракоў, салаты, пшінату, гароху) высяваюць ранняй вясной, як толькі паспее глеба. пры сярэднясутачнай тры 1— 5 °C, насенне цеплалюбівых раслін (з сям. гарбузовых, паслёнавых, а таксама фасолі, кукурузы) — пры тры 10— 15 °C; расаду высаджваюць пры сярэднясутачнай тры адпаведна 5—10 і 15 °C, пасля заканчэння веснавых замаразкаў. На Беларусі ў А.г. вырошчваюць каля 98% агародніны і кветак. Гл. таксама Ахаваны грунт.
АДКРЫТЫ ЛІСТ, 1) дакумент на права правядзення даследчыкамі археал. разведак і раскопак. Выдаецца навук. ўстановамі. На Беларусі першы А.л. (грамату) атрымаў 14.12.1818 А.Чарноцкі (ЗЯДаленгаХадакоўскі) за подпісам рэктара Віленскага унтд. 3 1992 наз. д а з в о л. 2) Дакумент, які выдаецца ведамствам замежных спраў або дыпламат. прадстаўніцтвам іншаземцу, што карыстаецца дыпламат. прывілеямі
і імунітэтам або з’яўляецца госцем краіны. Адрасаваны мытнай і пагранічнай службе сваёй краіны з просьбай садзейнічаць уладальніку Ал. ў час яго пераезду праз граніцу. Асобы, якія маюць Ал., як правіла, вызваляюцца ад мытнага дагляду.
АДКРЬІТЫ РЫНАК, продаж і купля цэнтр. банкам каштоўных папер, каб уздзейнічаць на масу грошай у абарачэнні і аб’ём крэдытаў. Аперацыя ажыццяўляецца пераважна з кароткатэрміновымі ўрадавымі каштоўнымі паперамі, а часам з сярэдне і доўгатэрміновымі паперамі. Пры куплі ўкладанне сродкаў у эканоміку павялічваецца, у выніку расце і аб’ём крэдытаў. Ад продажу эфект адваротны.
АДКРЬІТЫЯ ДАГАВОРЫ, двухбаковыя і шматбаковыя міжнар. пагадненні, да якіх могуць далучацца і інш. дзяржавы. Адрозніваюць рэгіянальныя і агульныя А.д. універсальнага харакгару. Да першых могуць далучацца дзяржавы пэўнага геагр. рэгіёна, да другіх — любая дзяржава. Умовы далучэння вызначаюцца ў дагаворы.
АДКРЫТЫЯ I ЗАКРЬІТЫЯ МНОСТВЫ ў матэматыцы, класы мностваў (гл. Мностваў тэорыя'). Мноства наз. адкрытым (AM), калі яно разам з кожным сваім пункгам змяшчае ў сабе і некаторае яго наваколле, і замкнутым (ЗМ) — калі змяшчае ў сабе ўсе свае межавыя пункгы. Напр., інтэрвал на прамой — AM, адрэзак — ЗМ. Перасячэнне канечнага ліку і аб’яднанне любога ліку AM з’яўляюцца AM. Аб’яднанне канечнага ліку і перасячэнне любога ліку ЗМ будуць ЗМ. AM можна разглядаць у эўклідавай прасторы любога ліку вымярэнняў, у адвольных метрычных і тапалагічных праеторах. Азначэнне ЗМ захоўваецца для мностваў у адвольных метрычных і тапалагічных прасторах.