Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
У распрацоўцы А.т. вылучаюць 2 канцэпцыі: функцыянальную і атрыбутыўную. Прыхільнікі першай канцэпцыі сцвярджаюць, што ў неарганічных аб'екгах ёсць толькі перадумовы ўласцівасці адлюстравання, але не яго акгыўнае праяўленне. Прыхільнікі друтой настойваюць на ўсеагульнасці ўласцівасцяў эдлюстравання. Збліжэнню гэтых канцэпцый садзейнічае ўсведамленне суадносін катэторыі адлюстравання з агульнанавук. паняццем інфармацыі, далейшай распрацоўкай прынцыпу глабальнага эвалюцыянізму ў навуцы і сінергетыцы.
Катэгорыі і прынцыпы А.т. ўвайшлі ў філас. абгрунтаванне тэорыі функцыянальных сістэм, канцэпцыі сістэмагенезу ў біялогіі, распрацаванай П.К.Анохіным. Асн. прынцыпы А.т. процілеглыя прынцыпу тоеснасці мыслення і быцця, які з’яўляецца зыходным для філас. сістэм аб’ектыўнага ідэалізму, а ў шэрагу філас. вучэнняў (найр., у Спінозы, Спенсера) трактуецца ў духу паралелізму паміж зместам свету і зместам яго пазнання (гл. таксама Пазнанне).
Літ.: Коршунов AM. Теорня отраження н современная наука. М., 1968; Т ю хтнн В.С. Отраженяе. Снстемы. Кнбернетнка. М., 1972; Петушкова К.П. Chpaженне в жмвой прнроде: Дннамнка теорет. моделей. Мн., 1988. В.Я.Петушкова. АДМАЎЛЕННЕ, элемент дыялектыкі, што фіксуе адзін з неабходных момантаў развіцця і ўмову змены аб’екга, пры якой некаторыя элементы не проста знішчаюцца, але захоўваюцца ў новай якасці. Віды А. розныя. Пры зняцці адбываецца ліквідаванне прадмета як пэўнага цэлага, але з захаваннем яго асобных («станоўчых») элемента#. Дэструкцыя азначае разбурэнне, знішчэнне струкгуры, якую адмаўляюць. А ў выглядзе трансфармацыі мае месца ў выпадках пераходу ад адной стадыі развіцця да другой у рамках той жа самай сістэмы. А. сацыяльнае — сукупнасць дзеянняў чалавека па змене наяўных грамадскіх адносін, пры якіх выяўляюцца канкрэтныя суб’екты, аб’екты, мэты, прастора, час, каштоўнасныя арыентацыі і экзістэнцыялы, сродкі, метады. У найб. рэзкіх формах сац. А. выяўляецца
ў войнах, рэвалюцыях, генацыдзе, злачыннасці, міжнац. канфліктах і інш. А., якое вядзе да сац. прагрэсу, называюць дыялектычным, процілеглае — чыста суб’ектыўным (гл. Нігілізм).
А ў логіцы — мысленнае проціластаўленне аднаго суджэння другому. Ю.А.Харын. АДМАЎЛЁННЕ АДМАЎЛЕННЯ, адзін з асн. законаў дыялектыкі, які характарызуе агульную структуру развіцця як неабходнасць паступальнага працэсу з момантамі адноснай паўтаральнасці і цыклічнасці (зняцце, паўторнае адмаўленне, узаемапераход процілегласцяў, вяртанне да нібыта старога і інш.). Упершыню сфармуляваны Гегелем. Паводле яго вучэння, цыклічнасць развіцда мае форму руху ад зыходнага стану аб’екга праз яго адмаўленне да ліквідавання самога гэтага адмаўлення. Так, катэгорыя якасці (непасрэдная, унутраная пэўнасць рэчы) адмаўляецца колькасцю (апасродкаваная, знешняя пэўнасць), а колькасць «здымаецца» ў катэгорыі меры (якаснай колькасці, ці колькаснай якасці). Гегель надаваў трыядзе (зыходны момант — адмаўленне — адмаўленне адмаўлення) асаблівае значэнне як спосабу руху лагічных паняццяў. Разам з тым ён тракіаваў яе толькі як знешні бок пазнання. Таму няма ніякіх падстаў атаясамліваць дыялектычнае паняцце развіцця ўвогуле з трыядамі. Пошукі трыяды як існуючых асобных ступеняў адзінага працэсу ў многіх выпадках вядуць да грубай схематызацыі рэальнай рэчаіснасці. У тым ці іншым сваім выглядзе адмаўленне ранейшых формаў існавання — неабходная ўмова развіцця ў любой сферы рэчаіснасці. Разам з тым у самім характары адмаўлення ёсць аб’ектыўная магчымасць момантаў паўгорнасці і вяртання да нібыта старога, нелінейнасці працэсу развіцця. Аднаўленне ў вышэйшай стадыі некаторых рысаў ніжэйшай абумоўліваецца ўзаемапераходам процілегласцяў адна ў адну, зніжэннем узроўню арганізацыі сістэмы пры яе дэструкцыі, захаваннем пераемнасці адмаўляючага і адмаўляемага ў акгах зняцця і трансфармацыі. А.а. закон у інтэграцыі сваіх рысаў выяўляецца ў спецыфічных працэсах прыроды і чалавечай гісторыі і з асаблівай нагляднасцю — у сучасных сац. падзеях.
Ю.А.Харын.
АДМІНІСТРАЦЫЙНАЕ ПРАВА, 1) галіна права, якая рэгулюе грамадскія адносіны ў сферы дзярж. кіравання. Нормы А.п. вызначаюць парадак арганізацыі і дзейнасці кіраўнічага апарата, правы і абавязкі службовых асоб і грамадзян. Сістэма А.п. Рэспублікі Беларусь складаецца з агульнай і асаблівай частак. Агульная ўключае нормы, якія маюць рэгуляцыйнае значэнне для ўсіх галін і сфераў дзярж. кіравання: сістэма і крыніцы, суб’екты А.п.,
5. Бел. энц., т. 1.
114 АДМІНІСТРАЦЫЙНАЕ
прынцыпы дзярж. кіраваняя, сістэма яго органаў, формы і метады кіраўнічай дзейнасці і інш. Нормы асаблівай часткі рэгулююць адносіны ў асобных сферах кіравання: планаванні, уліку, фінансаванні і матэрыяльнатэхн. забеспячэнні, прамсці, сельскай гаспадарцы, транспарце, капітальным будаўніцтве, нар. адукацыі, навуцы, культуры, ахове здароўя, сац. абароне, пытаннях адм.паліт. кіравання (абарона, дзярж. бяспека, грамадскі парадак, юстыцыя) і інш. Гал. крыніцы А.п.: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановы Прэзідыума Вярх. Савета і Кабінета Міністраў, Коджс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, Мытны коджс Рэспублікі Беларусь і інш., загады, пастановы і інструкцыі нарматыўнага зместу (выдаюцца мінвамі, дзярж. ктамі і ведамствамі Рэспублікі Беларусь). Выкананне выкладзеных у гэтых акіах правілаў з’яўляецца абавязковым і забяспечваецца выхаваўчымі, арганізацыйнымі і прымусовымі мерамі. У ходзе рэалізацыі нормаў А.п. ўзнікаюць адм. праваадносіны, суб’екгам якіх, з аднаго боку, з'яўляюцца дзярж. орган або службовая асоба, з другога — дзярж. органы, іх службовыя асобы, асобныя грамадзяне, грамадскія аргцыі і інш. Аб’ектам адм.прававых адносін у большасці выпадкаў з’яўляецца дзейнасць людзей, іх паводзіны, а таксама пэўная маёмасць. 2) Навука, якая вывучае прававое рэгуляванне дзярж. кіравання, развіццё тэарэт. поглядаў на сутнасць, змест і сістэму прававых нормаў і прававых інтаў. Навука акгыўна садзейнічае ўдасканаленню сістэмы і ўнутр. структуры, удакладненню правоў і абавязкаў органаў дзярж. кіравання і асобных грамадзян. Праблемы А.п. на Беларусі вывучаюць А.М.Абрамовіч, В.І.Семянкоў, В.І.Шабайлаў і інш.
АДМІНІСТРАЦЬІЙНАЕ ПРАВАПАРУШЭННЕ, правіннасць, проціпраўнае наўмыснае або неасцярожнае дзеянне (або бяздзеянне), замах на дзярж. або грамадскі парадак, уласнасць, правы і свабоды грамадзян і інш. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь да А.п. адносяцца: парушэнні грамадскага парадку, правілаў дарожнага руху, проціпажарных, сан.эпідэміялагічных, мытных правілаў, паіранічнага рэжыму, парушэнні правілаў палявання, рыбнай лоўлі і аховы рыбных запасаў і інш. За А.п. прадугледжана адм. адказнасць (калі правапарушэнні не цягнуць за сабой крымін. адказнасці).
АДМІНІСТРАЦЬІЙНА КАМАНДНАЯ СІСТЭМА, антыдэмакратычная іерархічна арганізаваная сістэма кіравання грамадствам, заснаваная на прынцыпах бюракратычнага цэнтралізму і адміністравання. Найчасцей пашырана ў
краінах, дзе пануе практыка паліт. ўладарання, што харакгарызуецца рэжымам асабістай дыктатуры (гл. Аўтарытарызм) або непадзельным кантролем адной паліт. партыі, групы, ідэалогіі за ўсімі сферамі жыцця грамадства і асобы (гл. Таталітарызм). Такі манапалізм найперш харакіэрны для сац.эканам. сістэмы сацыялізму, якая не змагла забяспечыць свабоднае нац.дзярж. і культ. развіццё народаў, больш высокую прадукцыйнасць працы і ўзровень жыцця людзей у параўнанні з краінамі «процілеглай» сістэмы. У Сав. Расіі, б. СССР, у тл. на Беларусі, асн. рысы такой сістэмы пачалі складвацца ў перыяд «ваеннага камунізму» і развіліся ў 1920—30я г. з усталяваннем сталінскага таталітарнага рэжыму. Гэіа праяўлялася ва ўсеагульнай цэнтралізацыі кіравання, выкарыстанні адм.камандных метадаў, зрошчванні парт. і дзярж. апарату, правядзенні масавых рзпрэсій і фактычнай ліквідацыі інстьпугаў дэмакратыі. У эканоміцы базай А.к.с. з’яўляецца манаполія дзярж. формы ўласласці на сродкі вьгтворчасці і вынікі працы. Асн. сродкі эканам. рэгулявання ў рамках А.К.С. — дырэктыўнае планаванне, цэнтралізаванае размеркаванне ўсіх відаў рэсурсаў і прадукцыі, выкарыстанне пазаэканам. формаў прымусу, іерархічная вертыкальная структура кіравання, ураўняльныя тэндэнцыі пры размеркаванні вынікаў працы ў спалучэнні з шырокай сістэмай прывілеяў для бюракратычнага апарату. Абавязковыя элементы парт.дзярж. рэгулявання сац. працэсаў — ліквідацыя рэшткаў рыначных адносін і свабоднага прадпрымальніцтва, прымусовая калектывізацыя і раскулачванне сялянства, прымусовыя падпіскі на дзярж. пазыкі, рэзкае павелічэнне падаткаў і г.д. Сістэма, пабудаваная на насіллі і ігнараванні эканам. законаў, завяла ў тупік эканоміку краіны, стала прычынай крызісных з’яў у розных галінах нар. гаспадаркі і сац.эканам. краху ў канцы 1980 — пач. 1990х г. Канцэнтрацыя ўлады ў руках крайне вузкай і малакампетэнтнай групы вышэйшых чыноўнікаў, прымат паліт. волі над эканам. мэтазгоднасцю, свядомае процідзеянне працэсу нац.культ. адраджэння спарадзілі адчужэнне грамадзян ад дзяржавы і ўласнасці, падарвалі духоўны і стваральнатворчы патэнцыял бел. грамадства. Пасля распаду СССР і ўтварэння незалежнай дзяржавы на Беларусі ўзніклі аб’екгыўныя перадумовы для ліквідацыі негатыўных вынікаў А.к.с., усталявання дэмакр. сістэмы кіравання сац. працэсамі, ажыццяўлення суверэннага права народа на самавызначэнне і свабоду выбару ўласнага шляху развіцця.
Літ.: Экономнческая нсторня. Проблемы н лсследованля. М., 1987; Правда нсторнм: память н боль. Мн., 1991; Эканамічная гісторыя Беларусі. Мн., 1993. В.І.Мянькоўскі. АДМІНІСТРАЦЬІЙНА ТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫ ПАДЗЁЛ, падзел тэрыторыі
дзяржавы на часткі — адм.тэр. адзінкі (губерні, акругі, землі, правінцыі, штаты, вобласці, раёны, дэпартаменты і інш.), на аснове якіх ствараюцца і дзейнічаюць органы дзярж. улады, кіравання і самакіравання. Асн. мэта — стварыць аптымальныя ўмовы для эфектьгўнай арганізацыі і дзеяння ўсяго дзярж. механізма. Ажыццяўляецца з улікам прыроднагіст., эканам. і геагр. умоў, нац. асаблівасцяў, сац.культ., паліт. і інш. факгараў.
У 9 ст. на тэр. Беларусі існавалі племянныя саюзы крывічоў (палачан), дрыгавічоў 1 радзімічаў. У 10—11 ст. склаліся Полацкая і Тураўская землі, яхія захоўвалі пэўную самастойнасць пад уладай кіеўскіх князёў. Да сярэдзіны 12 ст. яны адасобіліся ў паўсамаст. дзярж. ўтварэнні — княствы. 3 Полацкай зямлі вылучыліся Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагожскае, Менскае і, магчыма, інш. ўдзельныя княствы; з Тураўскай — Пінскае 1, верагодна, Клецкае і Слуцкае. Усх. ч. Беларусі з Мсціславам уваходзіла ў Смаленскае княства, паўд.зах. з Берасцем і Кобрынам — у ГаліцкаВалынскае, паўд,ўсх. з Гомелем і Рэчыцай — у Чарнігаўскае. У Панямонні існавалі Ваўкавыскае, Гарадзенскае, Новагародскае і Слонімскае княствы, якія разам з племяннымі княствамі Літвы ў сярэдзіне 13 ст. ўіварылі ядро Вялікага княства Літоўскага. Да сярэдзіны 14 ст. ў ВКЛ увайшла ўся Беларусь, якая ў яго складзе падзялялася на судоваадм. акругі (землі, княствы, намесніцтвы), чые межы гістарычна склаліся ў мінулым. Полацкая і Віцебская землі з пач. 16 ст. называліся ваяводствамі. Каля 20 бел. княстваў і намесніцтваў (паветаў) уваходзілі ў Віленскае і Трокскае ваяв., утвораныя ў 1413; Мазырскі пав. да 1569 — у Кіеўскае ваяв. У выніку адм. рэформы 1565— 66 тэр. ВКЛ была падзелена на 30 паветаў, з якіх 16 налкам ці часткова знаходзіліся на Беларусі і ўваходзілі ў Берасцейскае, Віленскае, Віцебскае, Менскае, Мсціслаўскае, Новагародскае, Полацкае і Трокскае ваяв. У 1618—54 да Беларусі адносілася Смаленскае ваяв. са Старадубскім пав. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) на далучаных да Рас. імперыі бел. землях угвораны Полацкае і Магілёўскае намесніцгвы (у 1796 аб’яднаны ў Беларускую губ.), пасля 2та падзелу (1793) — Мінская губ., пасля 3га падзелу (1795) — Слонімская і Віленская туб. (у 1797 аб’яднаны ў Літоўскую губ.). У 1802—1917 на Беларусі існавалі 5 губерняў: Віленская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская. Яны падзяляліся на паветы, колькасць якіх мянялася; з 1861 паветы падзяляліся на воласці. У 1917 не занятыя герм. войскамі бел. губерні і паветы аб’яднаны ў Заходнюю вобласць з цэнтрам у Мінску. У сак. 1918 у сувязі з прасоўваннем герм. войск да яе далучана Смаленская губ., цэнтр перанесены ў Смаленск.