Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АДМІРАЛЦІ (Admiralty), горны хрыбет у паўн.зах. ч. Зямлі Вікгорыі (Усх. Антарктыда). Даўж. больш за 100 км. Зах. адгор’і хрыбта дасягаюць мора Роса. Выш. да 4163 м. Складзены пераважна з дакембрыйскіх пясчанікаў, гліністых сланцаў і вапнякоў, месцамі перарваных інтрузіямі гранітаў. Парэзаны далінамі, запоўненымі ледавікамі. Адкрьпы ў 1841 англ. экспедыцыяй Дж. Роса, названы ім у гонар Брьп. адміралцейства.
АДМІРАЛЬСШ СЦЯГ, спец. сцяг, уведзены для найвышэйшых службовых асоб флоту. Узняты на мачце карабля, А.с. абазначаў прысутнасць на ім службовай асобы адміральскага звання. Карабель у такім выпадку наз. флагманскім (адміральскім). Сцяг адмірала ўзнімаўся на гротмачце, віцэадмірала — на фокмачце, контрадмірала — на бізаньмачце.
Да арт. Адміралцейства. Вежа Адміралцейства ў СанктПецярбургу. 1806—23. Архггактар АДз.Захараў.
Вольтамперная характарыстыка элемента з адмоўным супраціўленнем. АВ — спадальны ўчастак.
АДМОЎЕ ў граматыцы, граматычная катэгорыя, якая паказвае на адсутнасць прадмета, якасных прыкмет прадмета, дзеяння або стану, а таксама словасказ, што перадае нязгоду з выказваннем («не»), У бел. мове асн. сродкі выражэння: часціца «не» («Ён не чытае»); часціца «ні» («На небе ні хмурынкі»); займеннікі і прыслоўі з прэфіксамі «не» («нейкі», «неяк») або «ні» («ніхто», «ніякі»); прэдыкатывы «не», «нельга», «немагчыма»; слова «не» як эквівалент адмоўнага члена сказа або яго галоўнага члена ў рэпліках, пры супрацьпастаўленні («Ён дома? — He»); слова «няма».
А можа быць агульнае — калі адмаўляецца ўся сітуацыя, пра якую паведамляецца ў сказе («Брат не хадзіў учора ў кіно»), і прыватнае — калі адмаўляецца толькі частка сітуацыі («Брат хадзіў учора не ў кіно», «не брат хадзіў учора ў кіно»). Я.М.Камароўскі. АДМбЎНАЕ СУПРАЦГЎЛЁННЕ, уласцівасць некаторых звычайна нелінейных элементаў эл. ланцугоў змяншаць падзенне напружання на іх пры павелічэнні сілы току (напр., 4слойны некіроўны дыёд, тунэльны дыёд). У ланцугах пераменнага току індукгыўнае супраціўленне можна разглядаць як Ac. ў адносінах да ёмістаснага. У ланцугах пастаяннага току А.с. ўзнікае ў вобласці значэнняў токаў і напружанняў пры наяўнасці на волыампернай характарыстыцы элемента ўчастка, які зніжаецца. АДМОЎНЫ ЛІК, рэчаісны лік, меншы за 0, напр., 2; 0,5 і г.д. На лікавай прамой адлюстроўваецца пункгамі злева ад пачатку адліку (ад 0). Гл. таксама Дадатны лік.
АДМУЧВАННЕ, раздзяленне ўзмучаных цвёрдых дробных часцінак, заснаванае на розных скарасцях іх асядання ў вадзе; спосаб гідраўл. класіфікацыі здробненых матэрыялаў. Уключае адстойванне полідысперснай суспензіі з дэкантацыяй у паслядоўна злучаных адстойніках. Выкарыстоўваюць пры абагачэнні мінер. сыравіны, атрыманні тонкіх парашкоў, ачыстцы глін (кааліну) ад мех. дамешкаў (пяску, слюды, палявога шпату).
АДНААСОБНІКІ, сацыяльная група (або асоба), якая вядзе дробную прыватную гаспадарку або вьгтворчасць пераважна ўласнымі сродкамі і сіламі сваёй сям’і; паводле афіц. сав. гістарыяграфіі, сяляне ў СССР, якія вялі гаспадарку індывідуальна — аднаасобна, а не ў ’калгасе ці саўгасе. У 1913 на Беларусі ўдзельная вага сацыяльна падобных да А. катэгорыяй сялян, дробных саматужнікаў і рамеснікаў складала 74,8% усяго насельніцтва; дробныя гар. і местачковыя саматужнікі і рамеснікі — 34,4% усіх занятых у прамсці. На іх долю прыпадала прыкладна 26% чыстай прамысл. прадукцыі (у Расіі 31,4%) і 4% нац. прыбьгтку. Удзельная вага дробных гандляроў складала 43,4% (у Расіі — 29,5%). Да масавай калектывізацыі аднаасобны сялянскі двор у БССР, як і
АДНАДЗЁНКА 121
ў СССР, уяўляў сабой сямейнапрац. аб’яднанне, якое вяло гаспадарку на нацыяналізаванай зямлі. Паводле маёмаснага складу афіцыйна яго падзялялі на бядняцкі, серадняцкі і кулацкі, часам вылучалі і с.г. рабочых (парабкаў). На аснове сав. заканадаўства 1917—20 А., як і інш. сац. групы, былі пазбаўлены права прыватнай уласнасці на зямлю, інш. сродкі вытвсці, арандаваць і наймаць рабочую сілу, абмежаваны ў самаст. гасп. дзейнасці. На пач. 1920х г. у ходзе новай эканамічнай палітыкі дробнатаварная вытвсць А. у нар. гаспадарцы была прызнана неабходнай мерай паскарэння сац.эканам. развіцця. А. дазвалялі любыя формы гасп. дзейнасці, выкарыстанне пры пэўных умовах наёмнай працы, арэнду сродкаў вьгтвсці. Сярод А. павялічылася доля заможных гаспадароў і прадпрымальнікаў. Паводле звестак выбарачнага перапісу (1927), сярэдняе сялянства складала 64,7% ад усіх сял. гаспадарак, бедната і парабкі — 31,2%, кулакі —* 4,1%. У 1926 сярод насельнштва БССР сялянеА., некаапераваныя саматужнікі і рамеснікі складалі 77,5%. У 1925—26 на долю дробнатаварнага і патрыярхальнага ўкладаў у сельскай гаспадарцы прыпадала 79,6% створанага чыстага прадукгу, у прамсці — 32%, у будаўніцтве — да 54%. Усяго А. стваралі 50,7% нац. прыбытку БССР (у 1913 менш за 40%). У 1926 валавая прадукцыя аднаасобных сял. гаспадарак складала 97,5% агульнарэсп. аб’ёму. 3 пераходам дзяржавы ад рэфармісцкіх да рэв. метадаў вырашэння задач сац.эканам. развіцця праз фарсіраваную індустрыялізацыю і калектывізацыю доля А. у нар. гаспадарцы рэзка зменшылася. Гэтаму спрыяла спьшенне продажу ім машын і с.г. прылад, згортванне выдачы дзярж. крэдытаў, адмова ў праве на арэнду зямлі і прадпрыемстваў, прымяненне павышаных падаткаў і інш. меры. У выпрацаваную камуністамі сістэму будва сацыялізму ў СССР А. не ўпісваліся і былі асуджаны на знікненне. Пачалося імклівае выцісканне А.прыватніка з усіх сфер дзейнасці. У тавараабароце рэспублікі прыватны секгар у 1926—27 займаў 22,3%, у 1931 — 0,44%, у 1934 яго доля ў легальным гандлі была зведзена да нуля. 3 саматужнарамеснай вьгтвсці вёскі А. амаль знік у 1930. Няўхільна змяншалася колькасць А. і сярод сялян. У ходзе суцэльнай калектывізацыі ў 1929—32 у БССР кулацтва як клас было ліквідавана (гл. Раскулачванне).
Наступ на А. (жорсткае падаткаабкладанне, перадзелы зямлі, ліквідацыя хутарской сістэмы) працягваўся. Толькі ў 1930—35 сума с.г. падатку з гаспадаркі А. вырасла амаль у 9 разоў. Да канца 1930х г. самастойная аднаасобная гаспадарка як сац. катэгорыя ў вёсцы і ў горадзе, па сугнасці, знікла (за выключэннем Зах. Беларусі). У 1939 сялянеА, некаапераваныя саматужнікі і рамеснікі складалі толькі 6,4% усяго на
сельніцтва БССР. Колькасць аднаасобных сял. двароў зменшьшася з 804 тыс. у 1928 да 50,3 тыс. ў 1940. Гэта адмоўна адбілася на ўсёй эканоміцы і асабліва на вытвсці с.г. прадукцыі. У пасляваенны час за кошт урбанізацыі рэспублікі, перамяшчэння значнай часткі А. у іншыя раёны СССР, паскорана праведзенай прымусовай калектывізацыі ў Зах. Беларусі аднаасобныя сял. гаспадаркі зусім зніклі. 3 мноства вяскоўцаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій да пач. 1950х г. (гл. Рэпрэсіі палітычныя ў СССР), А. складалі абсалютную большасць. У 1959 сялянеА. і некаапераваныя саматужнікі складалі толькі 0,7% насельнштва, у 1966 — 0,1%. Перабудова эканам. структур, пачатая ў канцы 1980х г. на Беларусі, як і ў цэлым у СССР, стварыла ўмовы для развіцця дробнага прадпрымальнінтва ў горадзе і вёсцы. А.М. Сарокін.
АДНАБАКОВАЯ ПАВЕРХНЯ. паверхня, якая не мае двух розных бакоў, чым і адрозніваецца, напр., ад сферы, куба ці квадрата. Размешчаная ў прасторы А.п. з зафіксаваным на ёй пункгам неперарыўнай дэфармацыяй абарачальна ператвараецца ў такую, на якой праз гэты пункг будзе праходзіць некаторы замкнёны шлях (абход), уздоўж якога можна пабудаваць нармаль, пгго неперарыўна мяняе свой кірунак да паверхні; праходзячы гэты шлях, нармаль вяртаецца ў зыходны пункт з напрамкам, процілеглым першапачатковаму. Харакіарыстыка Ап. — яе неарыентаванасць (гл. Арыентацыя). Для трохмернай прасторы сапраўдна і адваротнае: кожная неарыентаваная паверхня будзе А.п. Прыклады Ап.: Мёбіуса ліст, Клейна паверхня.
АДНАІАДОВЫЯ РАСЛІНЫ, адна л е т н і к і, травяністыя расліны, жыццёвы цыкл якіх (ад насення да насення) заканчваевда на працягу аднаго года (найб. кароткі ён у эфемераў, часцей ахоплівае ад 2 да 5 месяцаў). Вядома больш за 100 тыс. відаў, пашыраных на ўсім зямным шары, з іх на Беларусі каля 270 відаў.
Ар. падзяляюцца на яравыя і азімыя формы. Насенне яравых прарастае вясной або летам і да восені (ва ўмераных шыротах) пасля плоданашэння расліны адміраюць (яравая пшаніца, лён, авёс, ячмень, кукуруза, каноплі, гарох, проса, грэчка, рыс і ініп.). Азімыя прарастаюць восенню, зімуюць, на наступны год цвітуць, пладаносяць і адміраюць (азімыя пшаніца і жыта, віка, pane, васілёк, стрэлкі і інш.). Ар. (асабліва эфемераў) значна больш у пустыннай зоне і найменш у тундравай.
АДНАГАЛОСНАСЦІ ПРЫНЦЫП У ААН, устаноўлены Статутам ААН парадак прыняцця Саветам Бяспекі рашэнняў непрацэдурнага характару. Прыняты на Крымскай канферэнцыі 1945. Паводае А.п. ў ААН рашэнне лічыцца прынятым, калі за яго пададзены галасы 9 членаў Савета, прычым галасы ўсіх яго пастаянных членаў (ЗША, Расіі, Вялікабрьпаніі, Францыі і КНР) супадаюць. Часам гэты прынцып назы
ваюць правам вета пастаянных членаў Савета Бяспекі. Устрыманне пры галасаванні любога пастаяннага члена Савета Бяспекі не перашкаджае ўхваленню рашэння, а няўдзел у галасаванні не разглядаецца як выкарыстанне вета. Прыняцце паправак і змен у Статуце ААН таксама ажыццяўляецца ў адпаведнасці з А.п. у ААН. Л.В.Паўлава.
АДНАГАЛОСЫЯ (Clamatores, Тугаіші), падатр. птушак атр. вераб’інападобных. Пашыраны пераважна ў тропіках Амерыкі. 14 сям.: дрэвалазы (Dendrocolaptidae), печніковыя (Furnariidae), пггавыя (Pittidae) і інш. Каля 1100 відаў.
Даўж. цела да 30 см, маса да 120 г. Будова гартані прымітыўная (крычаць, але не пяюць). Пер'е яркае, стракатае. Гняздуюцца на дрэвах і на зямлі. Нясуць 1—6 яец. Кормяцца насякомымі і раслінамі. Маюць невялікае прамысл. значэнне.
АДНАДВОРЦЫ, катэгорьы дзярж. сялян у Рас. імперыі. Складаліся ў 1й чвэрці 18 ст. з патомкаў служылых людзей, паселеных царскім урадам у сувязі са стварэннем рэгулярнай арміі на паўд. і паўд.ўсх. граніцах для іх аховы. A былі абкладзены падуіпным падаткам і 4грыўііевым аброкам. Пераважная большасць іх не валодала прыгоннымі, мела толькі ўласныя двары (магчыма, адсюль і назва А.).
На Беларусі А ўтвораны на падставе закону ад 19.10.1831: дробная сельская іпляхта была пераведзена ў А з паліт. (за ўдзел у паўстанні 1830—31) і фіскальных меркаванняў. Былі асабіста вольныя; плацілі падатак, выконвалі рэкруцкую павіннасць на працягу 15 гадоў. Паводле ўказа ад 1.8.1857 А на ўласнай і дзярж. зямлі аднесены да дзярж. сялян, на панскай — да вольных людзей. Факгычна працягвалі існаваць як асобная група сельскага насельніцтва. У 1858 на Беларусі 44 810 A (1,6% сельскага насеЛьніцгва). Пераважная большасць не мела сваёй зямлі. Па меры разбору шляхты колькасць іх расла: у 1867 у Мінскай, Магілёўскай, Віленскай і Гродзенскай губ. было 110 088 чал. Паводле закону ад 19.2.1868 А пераведзены ў сельскія і гарадскія абшчьшы, болыпасць іх злілася з сялянамі. А, якія жылі на панскай зямлі, не атрымаді права на яе выкуп, тыя, цгто жылі на дзярж., маглі выкупіць яе. Уласная зямля захавалася за А В.П.Ланюціч. АДНАДЗЁНКА. аднаразовае газетнае выданне. Часам выдавалася як лістоўка або альманах, без нумарацыі. Першая бел. А. «Новіны грозные а жалостлнвые...» з прьныны нападу Івана IV Грознага на Полацк выд. ў 1563 у Нясвіжскай друкарні. У каталогу 1684 Баддеанскай (Оксфард) бкі зафіксавана 7 бел. А. 1563, 1571, 1580, 1597, 1602, 1610 і 1617 на бел., лац., ням., англ. і інш. мовах. У 20 ст. А. выдаваліся найчасцей зза цэнзурнага ўціску. Выходзілі ў Гродне («Колас беларускай нівы», 1913), Мінску («Над Свіслаччу», май 1914, на польск. мове; «Чырвоная варта», 15.4.1921; «Беларусь — Паволжу», 4.10.1921) і інш. Асн. прычына выхаду А. ў Зах. Беларусі — канфіскацыя бел. прэсы польскімі ўладамі. Яны прысвя