• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АДНАРОДНАЯ ФЎНКЦЫЯ, функцыя адной або некалькіх пераменных, якая адпавядае ўмове: пры адначасовым множанні ўсіх пераменных на адзін і той жа адвольны лік значэнне функцыі памнажаецца на некаторую ступень гэтага ліку.
    Напр., f (Хх, Ху, ..., Xu) = X”f (x,y,...,u), дзе n — паказчык аднароднасці, або вымярэння Аф. Сустракаюцца ў геам. формулах. Калі х = f (a, b,..., 1), дзе a, b,..., 1 — даўжыні адрэзкаў, вымераных адным адвольным маштабам, то правая частка выразу павінна
    Аднарог. 18 ст.
    быць Аф. (вымярэнне 1, 2 або 3 у залежнасці ад таго, што вызначае х — даўжыню, плошчу або аб’ём).
    АДНАРОДНЫЯ КААРДЫНАТЫ пункта, прамой і г.д., каардынаты з уласцівасцю, што аб’екг, які яны вызначаюць, не мяняецца, калі ўсе каардынаты памножыць на адвольны лік.
    Напр., А.к. пункга М на плоскасці могуць з’яўлявда лікі х, у, z, звязаныя суадносінамі х : у : z = х : у : 1, дзе х і у — дэкартавы каардынаты пункга М. Лікі х’, у’ z’ будуць А.к таго ж пункта М у выпадку, калі знойдзецца множнік X, што х’ = Хх, у’ = Ху, z’ = Х2.
    Увядзенне А.к. дазваляе дадаць да пункгаў эўклідавай плоскасці пункты з трэцяй А.к., роўнай нулю (т. зв.'бесканечна аддаленыя пункты), што істотна для праектыўнай геаметрыі.
    АДНАРОДНЫЯ ЧЛЁНЫ СКАЗА, члены сказа, якія адносяцца да аднаго і таго ж слова і выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю. Паміж сабой звязваюцца спалучальнай сувяззю, сродкам выражэння якой служаць або інтанацыя пералічэння, або інтанацыя і спалучальныя злучнікі.
    Аднароднымі могуць быць і галоўныя, і даданыя члены сказа: «Туг было і здзіўленне, і захапленне, і крыху зайздрасці» (М.Лынькоў) — аднародныя дзейнікі; «За гарамі, за даламі, у балотах пустынных паўставала, вырастала новая краіна» (Я.Купала) — аднародныя акалічнасці і выказнікі; «На бітву грозную ішоў народ за шчасце, за зямлю, за долю» (Р.Няхай) — аднародныя дапаўненні; «На дварэ другі дзень сеяў дробны, але іусты дождж» (І.Шамякін) — аднародныя азначэнні. Аднароднымі могуць быць члены сказа, выражаныя рознымі часцінамі мовы: «Ліда вясёлая па натуры і любіць смяяцца» (АКулакоўскі). Ач.с. ўтвараюць адкрыты, незамкнёны рад, у які можа ўваходзіць абагульняльнае слова: «Будынак, парк і агарожа — было ўсё слаўна і прытожа» (Я.Колас). А.Я.Міхневіч.
    АДНАСЕМЯДОЛЬНЫЯ. тое, uno ліліопсіды.
    АДНАСКЛАД, адначлен, у м a тэматыцы, здабытак, які складаецца з лікавага множніка (каэфіцыента) і адной або некалькіх літар (пераменных), кожная з якіх узята з тым або шшым цэлым дадатным паказчыкам ступені; самы просты алг. выраз. Напр., 5ахд +а3с3ху; 7; а.
    АДНАСТРОФНЫ ВЕРШ, верш, які не падзелены на асобныя строфы і ўяўляе сабой адно інтанацыйнасінтакс. і сэнсавае цэлае. Звычайна ўключае ад 2 да 8 вершарадоў. Да А.в. адносяць і класічны санет, у якім і тэрцэты, і катрэны звязаны паміж сабой аднолькавымі рыфмамі.
    АДНАЎЛЁННЕ, гл. ў арт. Акісленнеаднаўленне.
    АДНАЎЛЁННЕ ЛЕСУ, адбываецца пад полагам дрэвастою, на высечках, гарах і інш. участках, якія раней былі пад лесам. Бьівае лрыроднае, штучнае і
    124 АДНАЧАСОВАСЦЬ
    камбінаванае. Прыроднае А.л. — біял. самааднаўленне лесу самасевам, пнёвымі і каранёвымі парасткамі. Працякае больш эфектыўна, калі на высечках пакідаюць пэўную колькасць насенных дрэў, лесасекі ачышчаюць ад рэшткаў драўніны, а глебу на іх пэўным чынам апрацоўваюць. Фіз.геагр. асяроддзе для прыроднага насеннага А.л. больш спрыяльнае ў лясной зоне, асабліва ў тайзе, дзе менш падлеску і травяністай расліннасці; горш працякае ў лесастэпавай, стэпавай, паўпустыннай зонах і прытундравай падзоне. Часта пры прыродным Ал. адбываецца змена парод і ўтварэнне т.зв. вытворных лясоў: бярэзнікаў, алешнікаў, грабнякоў, асіннікаў і да т.п. Ш т у ч н а е Ал. — пасевы насення, пасадка сеянцаў, саджанцаў, сцябловых і каранёвых чаранкоў. Праводзяць на ўчастках, дзе прыроднае Ал. не дае добрых вынікаў. На тэр. Беларусі яно арыентавана пераважна на вырошчванне хвоі, елкі, дубу, лістоўніцы і інш. (у лясах дзярж. фонду штогод праводзіцца на пл. каля 34 тыс. га). Камбінаванае (мяшанае), спалучае прыроднае і штучнае А.л. на адной і той жа плошчы.
    АДНАЧАСОВАСЦЬ, супадзенне па часе з’яў, аддзеленых адна ад адной у прасторы. У класічнай механіцы існавала ўяўленне пра абсалютную прастору і час, пра адзіны паток часу, што аднастайна працякае ўсюды і складаецца з імгненняў, кожнае з якіх адначасова настае ва ўсіх пункгах прасторы. Гэта ўяўленне грунтавалася на дапушчэнні бесканечнай скорасці распаўсюджання светлавых сігналаў. Адноснасці тэорыя, зыходзячы з канечнасці скорасці святла, адмовілася ад паняцця абсалютнай А. Агаясамліванне момантаў часу дзвюх з’яў мае сэнс, калі гэтыя з’явы разглядаюцца ў межах нейкай пэўнай сістэмы
    Аднаўленне лесу.
    адліку. З’явы, адначасовыя ў адной сістэме адліку. могуць аказацца неадначасовымі ў інш. сістэме.
    АДНАЧЛЕН. тое, што аднасклад.
    АДНІМАННЕ, адыманне, арыфметычнае дзеянне, якое заключаецца ў знаходжанні аднаго са складаемых па вядомай суме і другім складаемым; процілеглае складанню. Сума ў гэтым выпадку наз. памяншаемым, дадзенае складаемае — аднімаем ы м , невядомае (вынік) — р о з н a с ц ю . Каб ад аднаго ліку адняць другі, дастаткова да памяншаемага дадаць лік, процілеглы аднімаемаму. Напр.: 7  5 = = 7 + (5) = 2; a  b = a + (b).
    АДНОСІН ТЭОРЫЯ, раздзел фармальнай логікі, дзе разглядаюцца агульныя ўласцівасці адносін і законы, якім яны падпарадкоўваюцца. Распрацавана А. дэ Морганам, Ч.С.Пірсам і Э.Шрэдэрам. Асн. кірунак — вылічэнне адносін, блізкае да тэорыі класаў; даследаванне сувязі паміж адносінамі і аперацыі над імі, устанаўленне законаў, пры дапамозе якіх з адных адносін можна вывесці другія. У матэм. логіцы А.т. звязана з вывучэннем уласцівасцяў і вылічэннем прэдыкатаў, адносін тоеснасці, роўнасці, прыналежнасці элемента да пэўнага класа аб’ектаў і інш.
    АДНбСІНЫ, 1) філасофская катэгорыя, якая адлюстроўвае адзін з аб’ектыўных момантаў узаемасувязі рэчаў, абумоўленай матэрыяльным адзінствам свету. Існаванне, спецыфічныя ўласцівасці і развіццё рэчаў залежаць ад сукупнасці іх А да інш. рэчаў. Паняцце аб А узнікае як вынік параўнання дзвюх ці больш рэчаў па выбранай (зададзенай) аснове (прыкмеце). Калі аснова параўнання не адвольная, to і A як вынік параўнання таксама не адвольныя, іх анталагічны статус у дадзеным выпадку праяўляецца ў існаванні асновы (пры гэтым самі А. можна
    разглядаць як уласцівасць гэтай асновы).
    Адрозніваюць унутраныя А. частак рэчы і яе знешнія А з ініл. рэчамі, А істотныя і неістотныя, неабходныя і выпадковыя і інш. Істотныя агульныя ўстойлівыя А паміж з’явамі выступаюць як закон іх развіцця і функцыяніравання. Асаблівы характар маюць грамадскія адносіны, вывучэнне якіх дае ключ да разумення сутнасці чалавека і гісторыі грамадства. Тыпы і ўласцівасці A, законы іх узаемасувязі вывучаюцца тэорыяй пазнання, логікай, матэматыкай, агульнай тэорыяй сістэм. 2) Эмацыянальнавалявая ўстаноўка асобы на штонебудзь (выказванне яе пазіцыі).
    Літ.: У е м о в A. Н . Benin, свойства п отношенмя. М., 1963; Райбекас А.Я. Веіць, свойство, отношенпе как фплософскне категорлл. Томск, 1977; Проблема связей п отношеннй в матерналпстнческой дпалекгнке. М., 1990. У.К.Лукашэвіч. АДНОСІНЫ двух лікаў, дзель адааго ліку на другі. А. д з в ю х аднародных велічынь наз. лік, які атрымліваецца ў выніку вымярэння першай велічыні, калі другая прынята за адзінку. Калі 2 велічыні вымераны з дапамогай адной і той жа адзінкі, то іх А. роўныя А лікаў, якія іх вымяраюць. А даўжынь 2 адрэзкаў выражаюцца рацыянальным (сувымерныя адрэзкі) або ірацыянальным (несувымерныя адрэзкі) лікам. Паводле Эўкліда, 4 адрэзкі а, Ь, а’, Ь‘ утвараюць прапорцыю a : b = а’ : Ь’, калі для адвольных натуральных лікаў min выконваецца адна з суадносін ma = nb, ma > nb, ma < nb адначасова з адпаведнымі суадносінамі ціа’ = nb’, ma’ > nb’, ma’ < nb’. У выпадку несувымернасці a і b — разбіўка ўсіх рацыянальных лікаў х = m/n на 2 класы па прыкмеце a > xb або a < xb супадае з разбіўкай па прыкмеце a’ > xb’ або а’ < хЬ’, што адпавядае сутнасці ідэі сучаснай тэорыі дэдэкінда сячэнняў.
    АДНОСНАЕ, гл. Абсалютнае і адноснае. АДНОСНАСЦІ ПРЫНЦЫП, пастулат спецыяльнай адноснасці тэорыі, паводле якога ў адвольных інерцыяльных сістэмах адліку ўсе фіз. (мех., элекграмагн. і інш.) з’явы пры адных і тых жа ўмовах працякаюць аднолькава. Справядлівасць Ап. вызначае, што станы спакою і раўнамернага прамалінейнага руху не адрозніваюцца паміж сабой. Сфармуляваны ў 1905 /уЭйнштэйнам як абагульненне мех. прынцыпу адноснасці на ўсе фіз. з’явы (за выключэннем гравітацыйных).
    АДНОСНАСЦІ ТЭОРЫЯ, фізічная тэорыя прасторы і часу ў іх сувязі з матэрыяй і законамі яе руху. Падзяляецца на спецыяльную (СТА) і агульную (ATA). СТА створана ў 1904—08 у выніку пераадольвання цяжкасцяў, якія ўзніклі ў класічнай фізіцы пры тлумачэнні аптычных (элекградынамічных) з’яў у рухомых асяроддзях (гл. Майкельсана дослед). Заснавальнікі СТА — ГАЛорэнц, АПуанкарэ, А.Эйнштэйн, Г.Мінкоўскі.
    У працы Эйшптэйна «Да электрадынамікі
    АДОЕЎЦАВА 125
    рухомых цел» (1905) сфармуляваны 2 асн. пастулаты СТА эквівалентнасць усіх інерцыйных сістэм адліку (ІСА), пры апісанні не толькі мех., а таксама аптычных, эл.магн. і інш, працэсаў (спец. адноснасці прынцыгіу пастаянства скорасці святла ў вакууме ва ўсіх ІСА незалежнасць яе ад руху крыніц і прыёмнікаў святла. ГІераход ад адной ІСА да ўсякай ішпай ІСА адбываецца з дапамогай Лорэнца пераўтварэнняў, якія вызначаюць характэрныя прадказанні СТА скарачэнне падоўжвых памераў цела, запавоЛьванне часу і нелінейны закон складання скарасцей, згодна з якім у прыродзе не можа адбывацца рух (перадача сігналаў) са скорасцю, большай за скорасць святла ў вакууме. СТА — фіз. тэорыя працэсаў, для якіх уласцівы вял., блізкія да скорасці святла с у вакууме скорасці руху, У тым выпадку. калі скорасць v намнога меншая за скорасць святла (v << с), усе асн. палажэнні і формулы СТА пераходзяць у адпаведныя суадносіны класічнай механікі. Раздзелы фізікі, у якіх неабходна ўлічваць адноснасць адначасовасці (з дакладнасцю да v2/c2 і вышэй), наз. рэлятывісцкай фізікай. Першай створана рэлятывісцкая механіка, у якой устаноўлены залежнасці поўнай энергіі Е і імпульса р*цела масы m ад скорасці руху v: _ m с2 m v*