• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    25.3.1918 абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР), у склад якой павінны былі ўвайсці б. Гродзенская, Магілёўская, Мінская губ. і паветы Віленскай, Віцебскай, Смаленскай, Чарнігаўскай губ., населеныя пераважна беларусамі. Фактычна Рада БНР дзейнічала толькі на тэр. Беларусі, занятай герм. войскамі, за выключэннем паўд. часткі, часова ўключанай у склад Украіны. 1.1.1919 у Смаленску абвешчана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ў межах, якія амаль супадалі з пракламаванымі межамі БНР. Аднак ва ўмовах польскага насту
    Спецыяльны змест распрацаваны Л.Р.Казловым
    АДМІНІСТРАЦЫЙНАТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫ ПАДЗЕЛ БЕЛАРУСІ I СУМЕЖНЫХ ТЭРЫТОРЫЙ у 2й палове ХІХпачатку XX ст.
    Спецыяльны змест распрацаваны Л.Р.Казловым
    БЕЛАРУСКАЯ ССР, ПАЛІТЫКААДМІНІСТРАЦЫЙНАЯ КАРТА. 1940 г.
    РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ. ПАЛІТЫКААДМІНІСТРАЦЫЙНАЯ КАРТА
    АДМІРАЛ 119
    плення ў лют. 1919 Віцебская, Магілёўская і Смаленская губ. ўключаны ў склад РСФСР (пры гэтым Магілёўская губ. пераўіворана ў Гомельскуто), незанятая палякамі астатняя частка БССР — у склад Літ.Бел. Сав. Сацыяліст. Рэспублікі, якая пасля ўступлення польскіх войскаў у Мінск у жн. 1919 факгычна спыніла існаванне. У выніку контрнаступлення Чырв. Арміі 31.7.1920 БССР была адноўлена пад назвай Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь, але без усх. ч., якая засталася ў складзе РСФСР. Паводле Рыжскага мірнага дагавору 1921 да Польшчы адышла і зах. ч. Беларусі (гл. Заходняя Беларусь). У складзе БССР засталіся толькі Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі, Мінскі і Слуцкі пав. б. Мінскай губ. У такіх межах 30.12.1922 БССР увайшла ў склад СССР. У сак. 1924 да БССР далучаны ч. Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губ. (1е ўзбуйненне). 17.7.1924 у БССР уведзены новы А.т.п. на 10 акруг, 100 раёнаў, 1202 сельсаветы. У час 2га ўзбуйнення (снеж. 1924) да БССР далучаны Рэчыцкая і Гомельская акругі (б. паветы) з 18 раёнамі, пасля ўзгадненняў у 1927 усх. граніца набыла сучасны выгляд. Планаванае на пач. 1930х г. 3е ўзбуйненне не адбылося. Да 1930 акруті ў БССР скасаваны, захаваўся падзел на 90 раёнаў. У 1935 адноўлены 4 акругі на граніцы з Польшчай (Лепельская, Мазырская, Полацкая і Слуцкая). У студз.—лют. 1938 утвораны 5 абласцей: Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Мінская, Палеская. У вер. 1939 да БССР далучана Зах. Беларусь, якая з 1921 у складзе Польшчы падзялялася на Беластоцкае, Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяв. з 26 паветамі, што падзяляліся на гміны. На тэр. б. Зах. Беларусі ўтвораны 5 абласцей: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская і Пінская (101 раён); Віленскі край у кастр. 1939 перададзены Літве. Ёй жа ў ліст. 1940 перададзена тэр. Гайдуцішскага, Парэцкага і Свянцянскага рнаў. У час ням.фаш. акупацыі 1941— 44 зах. ч. Беларусі (акруга Беласток) далучана да Усх. Прусіі, паўд. раёны — да рэйхскамісарыята «Украіна»; усх. ч. ўваходзіла ў зону армейскага тылу. Астатнія тэр. Беларусі (каля 1/3) утварылі генеральную акругу Беларусь у складзе рэйхскамісарыята «Остланд». Пасля вызвалення Беларусі ў вер. 1944 20 яе раё
    наў і г. Беласток перададзены Польшчы, Беластоцкая вобл. скасавана, Вілейская вобл. перайменавана ў Маладзечанскую, утвораны Бабруйская, Гродзенская і Полацкая вобл. У студз. 1954 скасаваны Бабруйская. Баранавіцкая, Палеская, Пінская і Полацкая вобл., у студз. 1960 — Маладзечанская вобл. Колькасць раёнаў неаднаразова мянялася, з 1966 іх было 117; 28.12.1989 адноўлены Дрыбінскі рн. На 1.10.1994 у Рэспубліцы Беларусь 1088 адм.тэр. адзінак, у тл. 6 абласцей (Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская,
    Магілёўская. Мінская) і сталічны горад Мінск, 118 сельскіх і 25 гар. раёнаў, 101 горад абласнога і раённага падпарадкавання, 109 пасёлкаў гар. тыпу, 1448 сельскіх Саветаў. Ат.п. рэспублікі замацаваны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Парадак вырашэння пытанняў адм.тэр. ўладкавання дзяржавы адносіцца да выключнай кампетэнцыі ВС Рэспублікі Беларусь.
    Літ.: Круталеввч В.А Адмпннстратнвнотеррнторкальное устройство БССР. Мн., 1966; Адмнннстратмвнотеррнторнальное устройство БССР: Справ. Т. 1—2. Мн., 1985—87;Казлоў Л., Цітоў А. Беларусь на сямі рубяжах. Мн., 1993.
    ВА.Кадаўбовіч, В.Л.Насевіч (гісторыя).
    АДМІНІСТРАЦЫЙНАЯ АДКАЗ
    НАСЦЬ, гл. ў арг. Адказнасць юрыдычная.
    АДМІНІСТРАЦЫЙНАЯ ЮРЫСДЬІКЦЫЯ, дзейнасць органаў дзярж. кіравання і іх службовых асоб па вырашэнні індывідуальных адм. спраў і прымяненні адпаведных юрыд. санкцый у адм. парадку. У некаторых краінах А.ю. ажыццяўляюць спец. органы т.зв. адм. юстыцыі (напр., адм. ведамасныя суды ў ЗША, Вялікабрытаніі, адм. трыбуналы акрут у Францыі і ў інш.). У б. СССР не было адасобленай сістэмы спец. органаў адм. юстыцыі. У Рэспубліцы Беларусь да органаў, што ажыццяўляюць А.ю., адносяцца адміністрацыйныя камісіі пры выканкомах мясц. Саветаў дэпутатаў, выканкомы пасялковых і сельскіх Саветаў, раённыя камісіі па справах непаўналетніх, раённыя суддзі, службовыя асобы органаў унутр. спраў, дзярж. інспекцыі і інш. Парадак вядзення спраў органамі, якія ажыццяўляюць А.Ю., рэгламентаваны заканадаў
    ствам Рэспублікі Беларусь. Гл. таксама Адміністрацыйнае правапарушэнне.
    АДМІНІСТРАЦЬІЙНЫ КОДЭКС, гл. ў арт. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
    АДМІНІСТРАЦЬІЙНЫ НАГЛЯД, 1) дзейнасць органаў дзярж. кіравання па кантролі за выкананнем аргцыямі, службовымі асобамі і грамадзянамі ўстаноўленых дзяржавай правілаў у асобных галінах кіравання. 2) Нагляд за асобамі, вызваленымі з месцаў пазбаўлення волі. Існаваў з 1966 на тэр. СССР і ажыццяўляўся органамі МУС за некаторымі катэгорыямі злачынцаў (напр., за асабліва небяспечнымі рэцыдывістамі). Наладжваўся (тэрмін ад 6 месяцаў да 1 года) па месцы жыхарства вызваленых і меў на мэце папярэдзіць учыненне новых злачынстваў. А.н. устанаўліваў пэўныя абмежаванні для паднагляднага, парушэнне якіх праследавалася ў адм. ці крымін. парадку. У Рэспубліцы Беларусь адменены ў крас. 1992. У дарэвалюцыйнай Расіі д'зейнічаў аналагічны гэтай адм. меры паліцэйскі нагляд, які ажыццяўляўся галосна і тайна, часова і пажыццёва. Выкарыстоўваўся не толькі як мера папярэджання крымін. злачыннасці, але і як сродак
    барацьбы з вызв. рухам з пач. 19 ст. Заканадаўча зацверджаны ў 1882. Паднаглядны не меў права мяняць месца жыхарства, знаходзіцца на дзярж. і грамадзянскай службе, займацца пед. дзейнасцю і г.д. А.н. існуе ў многіх сучасных замежных краінах.
    АДМІНІСТРАЦЫЯ (ад лац. administratio кіраўніцтва), 1) сукупнасць органаў выканаўчай улады, пгго ажыццяўляе мерапрыемствы ла кіраванні краінай, рэгіёнам, горадам, прадпрыемствам і г.д. (раённая А, абл. A., А. Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь). 2) Службовыя асобы, кіраўнікі, персанал установы, прадпрыемства ці яго струкгурнай часткі (А. завода, А. цэха).
    АДМІНІСТРАЦЫЯ ДАПАМдн I АДНАЎЛЕННЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ (United Nations Relief and Rehabilitation Administration, ЮНРРА), міжнародная арганізацыя ў 1943—47. Створана ў Вашынпоне 44 дзяржавамі — удзельніцамі антыгітлераўскай кааліцыі з мэтай аказання дапамогі насельніцтву краін, якія вызваліліся ад ням.фаш. і яп. акупацыі. Беларусь далучылася да ЮНРРА у жн. 1945. Дапамога ажыццяўлялася прадуктамі, медыкаментамі і інш. рэчамі ў памеры каля 2% ад нац. даходу краінудзельніц, якія не былі акупіраваны. Іх агульны ўзнос у 1943— 47 склаў 3728 млн. долараў.
    АДМІНІСТРАЦЫЯ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, рабочы орган, які ствараецца пры Прэзідэнце. У адпаведнасці з палажэннем і іптатным раскладам ажыццяўляе інфармацыйную і арганізацыйнатэхн. дзейнасць. Адміністрацыя не мае права ўмешвацца ў работу Кабінета Міністраў і дубліраваць яго функцыі. Кіраўнік адміністрацыі прызначаецца Прэзідэнтам, іншыя работнікі — па ўзгадненні з Прэзідэнтам. Свае паўнамоцтвы яна складае перад нававыбраным Прэзідэнтам.
    АДМІРАЛ [гал. admiraal ад араб. амір аль (бахр) уладар на моры], воінскае званне (чын) вышэйшага афіцэрскага саставу ў ваеннамарскіх флатах мн. дзяржаў. У Еўропе паявілася ў 12 ст. ў Венецыі і Генуі, а затым распаўсюдзілася на флаты інш. краін (у Польшчы ўведзена ў 17 ст., у Расіі — на пач. 18 ст. У СССР устаноўлена з 1940 і адпавядала званню генералпалкоўніка ў арміі). Існуюць таксама званні контрадмірал, віцэадмірал, адмірал флоту і інш.
    АДМІРАЛ (Vanessa atalanta), насякомае атр. матылёў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі нешматлікі від, трапляецца на палянах, лугах, берагах ручаёў, уключаны ў Чырвоную кнігу.
    Размах крылаў да 6 см. Пярэднія крылы зверху чорныя з белымі плямкамі і чырвонай
    120 АДМІРАЛЦЕЙСТВА
    косай палоскай (адсюль назва), заднія — чорныя, з чырвонай палоскай на краі. Лёт у ліп.—вер., тых, што перазімавалі, — у маі. Вусені развіваюцца ў чэрв.—жн. на лісці крапівы і чартапалоху.
    АДМІРАЛЦЕЙСТВА, 1) ранейшая назва тэрыіорыі порта з верфямі, стапелямі, майстэрнямі, складамі, пад’язнымі шляхамі і інш. для рамонту і забеспячэння ваенных караблёў. У Расіі ў канцы 17 — пач. 19 ст. дзярж. А былі ў Варонежы, СанкгПецярбургу (Галоўнае А.), Архангельску, Астрахані, Кранштаце, Севастопалі і Нікалаеве. 2) У Вялікабрытаніі вышэйшы орган кіравання BMC, які адпавядае марскому мінву. Існаваў з 1690 як калегія з часовых членаў А. замест былога адзінаўладнага кіравання лорда вярхоўнага адмірала. 3
    Адмірал і яго вусень.
    1869 А. ўзначальвае першы лорд А., ён жа марскі мінісгр, якому падначалены савет А. з вышэйшых марскіх афіцэраў. 3) Будынак у СанкіГІецярбургу (кампазіцыйны цэнтр, да якога сыходзяцца тры гал. магістралі горада), выдатны твор архітэкгуры рускага ампіру. Закладзены ў 1704 паводле задумы Пятра I як карабельная верф. Пазней перабудоўваўся рас. архітэкгарамі І.К.Корабавым у 1727—38 і А.Дз.Захаравым у 1806—23. 3 19 ст. тут размяшчаліся цэнтр. ўстановы Марскога мінва, пасля 1917 — установы ВМФ.
    АДМІРАЛЦЕЙСТВА АСТРАВЫ (Admiralty Islands), грула вулканічных і каралавых астравоў на 3 Ціхага ак., у Бісмарка архіпелагу. Уваходзіць у склад Папуа—Новая Гвінея. Пл. 2072 км . Нас. 33,3 тыс. чал. (1978), папуасы. Выш. да 719 м. Найб. значны ваў Манус (1,6 тыс. км2). Клімат трапічны, вільготны. Плантацыі какосавых пальмаў. Рыбалоўства. Гал. горад — Ларэнгау. Адкрыты ў 1527—29 ісп. мараплаўцам А.Сааведра.