• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    122 АДНАДОЛЬНЫЯ
    чаліся пераважна грамадскапаліт. падзеям і выдаваліся ў Вільні («Беларуская крыніца», 25.12.1921; «Беларуская доля», 23.5.1923; «Абух», 20.8.1924; «Беларускі селянін», 14.8.1925; «Новая маланка», 30.11.1928; «Весткі Таварыства Беларускае школы», 28.2.1929; «Беларуская праўда», 12.5.1931; «За беларускую школу», 16.6.1936; «Голас студэнта», 25.6.1937, і інш.), у Гродне («Выстрал», 8.10.1924; «Стрэха», 12.2.1928; «Пралом», 19.6.1929), у Беластоку («Лясны работнік», студз. 1934). Бел. А. выходзілі ў Дзвінску («Праца», 29.6.1928; «Новы шлях», 29.4.1931), Рызе («Шлях праўды», 24.10.1930), Варшаве («Першы крок», ліп. 1935) і інш.; у пасляваенны час — у Нямеччыне, 3UIA, Канадзе.
    Зберагаюода ў Нац. бцы Беларусі, Цэнтр. навук. бцы АН Беларусі, Цэнтр. навук. бцы АН Літвы, у архівах і бках Польшчы і інш. Усяго выйшла больш за 100 A
    Літ.: Максімовіч Р. (Тумаш В.). «Навіны Грозныя» 1563 году: Да гісторыі зачаткаў беларускіх газетных выданняў // Запісы Бел. інта навукі і мастаці'ва. Мюнхен, 1966. Кн. 4; Тое ж // Спадчына. 1994. № 3.
    І.У.Саламевіч.
    АДНАДОЛЬНЫЯ (Monocotyledonas, Liliopsida), клас кветкавых раслін, гл. Ліліопсіды.
    АДНАДОМНЫЯ РАСЛІНЫ, манагамныя расліны, расліны, у якіх аднаполыя кветкі — мужчынскія (тычынкавыя) і жан. (песцікавыя) або інш. мужчынскія і жан. органы размнажэння (у някветкавых раслін) знаходзяцца на адной расліне. Напр., дрэўныя расліны — бяроза, ляшчына, дуб, сасна, елка; травяністыя — кукуруза, агуркі, гарбузовыя; многія імхі, водарасці. Параўн. Двухдомныя расліны, Шматдомныя расліны.
    АДНАДРЭЎКА лодка, выдзеўбаная са ствала дрэва; самы старажытны тып лодкі. Бьпавала ў славян, у тл. беларусаў, да з’яўлення дашчаных лодак. Сустракаецца і ў наш час (гл. Човен).
    АДНАЗВЯЗНАЯ ВОБЛАСЦЬ у матэматыцы, адкрьггая ці замкнуіая вобласць, у якой любы замкнуты контур можна неперарыўна сцягнуць у пункг, не выходзячы за мяжу вобласці. Для любой замкнуіай неперарыўнай крывой, якая належыць А.в., частка плоскасці, якая абмежавана гэтай крывой, належыць вобласці. А.в. з’яўляецца, напр., інтэрвал, сегмент, круг, шар (адкрытыя ці замкнутыя). Мяжа Ав. складаецца з аднаго кавалка. Напр., мяжа круга (А.в.) — акружнасць. Гл. таксама Мнагазвязная вобласць.
    АДНАЗНАЧНАСЦЬ СЛОВА, тое, што монасемія.
    АДНАЗНАЧНАЯ ФУНКЦЫЯ (матэм ), функцыя, якая прымае толькі адно значэнне для аднаго значэння аргумента з вобласці вызначэння гэтай функцыі, напр., ?, 2Х, cos х.
    АДНАКАМПЛЁКТНАЯ ШКОЛА, пачатковая школа, у якой усе класы вядзе адзін настаўнік. Звычайна працуюць у невял. населеных пункгах пры наяўнасці 4 пач. класаў з агульнай колькасцю да 10 вучняў, якія аб’яднаны ў класкамплект. Навучанне вядзецца па праграмах для пач. класаў агульнаадук. школы. У 1994/95 навуч. г. на Беларусі было 24 А.ш., колькасць іх паступова скарачаецца. Л.І.Дурэйка. АДНАКВЕТКА (Moneses), род шматгадовых травяністых раслін сям. грушанкавых. Вядомы 1 від — А буйнакветная (М. uniflora), пашыраны ва ўмераных і халодных зонах Паўн. паўшар’я. Расце ў імшыстых і чарнічных хваёвых лясах, на купінах нізінных і пераходных балот, у гарах уздымаецца да субальпійскага пояса на выш. да 2,4 тыс. м над узр. м. На Беларусі трапляецца пераважна ў паўн. раёнах.
    Выш. 3—17 см. Лісце супраціўнае, акруглае, скучанае ў ніжняй ч. сцябла. Карэнішча
    Аднакветка буйнакветная.
    паўзучае. Кветкі адзіночныя, белыя, вельмі духмяныя. Цвіце ў чэрв. — пач. ліпеня. Плод — шарападобная іпматнасенная каробачка. Лек. расліна, выкарыстоўваецца як сродак ад вочных захворванняў.
    АДНАКЛАСНАЕ ПАЧАТКОВАЕ ВУ
    ЧЫЛІШЧА, навучальная ўстанова ў Рас. імперыі. На Беларусі першыя А.п.в. існавалі пры манастырах каталіцкіх ордэнаў. Паводле Статута для прыходскіх вучылішчаў 1807 для дзяцей бедных рамеснікаў і сялян ствараліся А.п.в. з адным настаўнікам, якія мелі 6месячны тэрмін навучання. Вучэбныя планы абмяжоўваліся пракгычнымі мэ
    тамі. Паводле Статута 18'28 дзейнасць А.п.в. мела саслоўны хараюгар. «Часовыя правілы для народных школ...» 1863 дазвалялі прыём у А.п.в. дзяцей усіх саслоўяў і веравызнанняў; выкладалі Закон Божы, рус. мову, першыя чатыры дзеянні арыфметыкі, спевы. У сярэдзіне 1870х г. на Беларусі было 50 А.п.в. (36 з іх мелі жан. змены), у пач. І890Х г. — 70 з 2гадовым тэрмінам навучання. Паводле «Палажэння аб царкоўных школах праваслаўнага веравызнання» (1902) існавалі аднакласныя пач. школы царк. ведамства з 3гадовым тэрмінам навучання (гл. Царкоўнапрыходскія школы). 3 павелічэннем ролі земстваў (1911) А.п.в. царк. ведамства не вытрымалі канкурэвдыі з земскімі школамі, дзе даваліся больш глыбокія веды, і сталі пераходзіць на земскае ўтрыманне (Віцебская, Магілёўская, Мінская губерні).
    С.В. Снапкоўская. АДНАКЛЁТАЧНЫЯ. арганізмы. целы якіх складаюцца з адной клеткі. Існуюць 2 узроўні арганізацыі А.: пракарыётны (бактэрыі і сінезялёныя водарасці) і эўкарыётны (зялёныя і інш. водарасці, прасцейшыя). У пракарыётаў няма дыферэнцыраванага клетачнага ядра, у эўкарыётаў яно ёсць і можа дзяліцца. А. спалучаюць уласцівасці клеткі і самаст. арганізма. Маюць простую будову (хларэлы, амёбы) і складаную (ацэтабулярыі, інфузорыі). Многія ўгвараюць калоніі. Ад А узніклі шматклетачныя.
    АДНАКЛЁТАЧНЫЯ ВОДАРАСЦІ, гл. ў арт. Водарасці.
    АДНАЛЁТНІКІ, тое, што аднагадовыя расліны.
    АДНАМЁРНАГА ЧАЛАВЁКА КАН
    ЦЭПЦЫЯ, найбольш поўнае выражэнне «крытычнай тэорыі грамадства», звязанай з даследаваннямі сац. канфармізму і сац.псіхал. тыпаў асобы. Назва ад кнігі заснавальніка гэтай канцэпцыі Г.Маркузе «Аднамерны чалавек. Нарысы ідэалогіі высокаразвітога індустрыяльнага грамадства». Істотную ролю ў станаўленні канцэпцыі адыгралі ідэі З.Фрэйда, В.Райха, Т.Адорна, Э.Фрома і інш. даследчыкаў механізмаў адчужэння чалавека.
    Аднамернасць як разбурэнне чалавечай суб’ектыўнасці Маркузе звязваў з развітой індустрыяльнай цывілізацыяй, рэпрэсіўным уздзеяннем тэхнікі на духоўны свет асобы. «Аднамерны чалавек» — канфарміст, які поўнасцю інтэграваны ў «сістэму», лёгка паддаецца маніпуліраванню, яго адносіны да свету лавярхоўныя, некрытычныя, схільнасці і патрэбы скажоны прынцьшам прадукцыйнасці, што выклікае спажывецкую арыентацыю. Аднамернасці проціпастаўляецца двухмернасць чалавека, якая дапускае наяўнасць унутранага свету асобы, здольнасць яе крытычна ставіцца да ўмоў свайго існавання і самаўдасканальвацца.
    Літ.: Баталов Э . Я . Фмлософня бунта. М., 1973; Marcuse Н. One — demensionai man. London, 1991. А.В.Рубанаў.
    АДНАЎЛЕННЕ 123
    АДНАПАЛОСНАЯ МАДУЛЯЦЫЯ, працэс атрымання мадуляваных ваганняў, частотны спекгр якіх мае адну бакавую паласу частот (нясучая частата і другая бакавая паласа значна прыглушаны). У параўнанні з амплітуднай мадуляцыяй пры А.М. перадавальны спекгр частот скарачаецца ў 2 разы, што дазваляе падвоіць колькасць каналаў сувязі. Агульны выйгрыш па магутнасці перадатчыка ў 8—16 разоў. Выкарыстоўваецца ў тэлебачанні, прафес. і аматарскай радыёсувязі, правадной сувязі.
    АДНАГІОЛЫЯ КВЕТКІ, кветкі, у якіх ёсць толькі тычынкі і няма песціка (песцікаў) або ёсць толькі песцік (песцікі), але няма тычынак. Першыя наз. тычынкавыя (мужч.), другія — песцікавыя (жан.). У многіх А.к. органы другога полу захоўваюцца ў рэдукаваным стане і не функцыяніруюць. Паводле эвантавай тэорыі паходжання кветкі, А.к. ўзніклі ў працэсе эвалюцыі ад двух кветак у выніку прыстасавання да апылення ветрам. Такія кветкі наз. функцыянальнамужчынскімі або функцыянальнажаночымі. Размеркаванне А.к. на раслінах рознае (гл. Аднадомныя расліны, Двухдомныя расліны, Шматдомныя расліны).
    АДНАПОЛЮСНАЕ ТЭЛЕГРАФАВАННЕ, тэлеграфаванне сігналамі пастаяннага току, якія ўяўляюць сабой кодавую камбінацыю імпульсаў адной палярнасці з бястокавымі інтэрваламі. У адрозненне ад двухполюснага тэлеграфавання выкарыстоўваецца на лініях сувязі невял. працягласці (да 300 км).
    АДНАПРАХОДНЫЯ (Monotremata), яйцародныя, атрад найб. прымітыўных сярод сучасных млекакормячых. Вядомы з плейстацэну Аўстраліі. 2 сям.: яхідны і качканосы, 5 відаў. Пашыраны ў Аўстраліі, Тасманіі, Новай Гвінеі.
    Даўж. дела да 80 см. Характэрна сумяшчэнне заднепраходнай і мочапалавой адтулін (клаака, як у птупіак). Зубоў у дарослых няма. Страўнік не мае стрававальных залоз. Сярэдняя тра цела ніжэйшая, чым у інш. млекакормячых (25—36 °C). Нясуць 1—2, зрэдку 3 яйцы. Малочныя залозы трубчастыя, выдзяляюць малако на брушную паверхню цела (залозістае поле), адкуль яго злізваюць дзіцяняты. Паўводныя ці наземныя формы. Кормяцца жывёльнымі арганізмамі. Колькасць невялікая.
    АДНАРОГ, н а р в а л (Monodon monoceros), марское млекакормячае атр. кітападобных. Жыве ў арктычных водах Грэнландыі, Паўн. Канады, Шпіцбергена і ПнУ Зямлі ФранцаІосіфа.
    Даўж. да 6,1 м, маса 1—1,5 т. Афарбоўка светлая з мноствам чорных плямаў (дзіцяняты цёмныя). У самцоў (зрэдку ў самак) у левай верхняй сківіцы бівень (рог) даўж. да 3 м (адсюль назва), якім яны прабіваюць адцушыны ў ільдах. Корміцца галаванотімі малюскамі і рыбай, Рэдкі. Ахоўваецца, занесены ў Чырв. кнігу СССР.
    АДНАРОГ (лац. Monoceros), экватарыяльнае сузор’е з найболып яркай зоркай 3,8 візуальнай зорнай велічыні. На тэр.
    Беларусі найлеішіы час назірання — снежань, студзень,
    АДНАРОГ (ад назвы міфічнага звера з рогам на лбе), старажытная руская артылерыйская гладкаствольная гармата. A — пішчальінрог, адліты ў 1577. У 1757—59 распрацавана некалькі ўзораў А, якія мелі ствалы 7,5—12,5 калібра з ядрамі 1,8—40 кг. 246міліметровы А. страляў на адлегласць да 4 км ядрамі, разрыўнымі і запальнымі гранатамі, бомбамі і карцеччу. Быў на ўзбраенні рус. артылерыі больш за 100 гадоў (да стварэння наразных гармат).
    АДНАРОДНАЕ ЎРАЎНЕННЕ. ураўненне, якое не змяняе свайго выгляду пры адначасовым множанні ўсіх (або толькі некаторых) пераменных на адзін і той жа адвольны лік. Ураўненне можа быць аднародным і ў адносінах да адпаведных пераменных, напр., ху + yz + + zx = 0 — А. ў. ў адносінах да ўсіх пераменных, ураўненне у + ln(x/z) +
    Аднарог: 1 — самец; 2 — самка.
    + 5 = 0 — да х і z. Левая частка А.ў. з’яўляецца аднароднай функцыяй.
    АДНАРОДНАСЦЬ СУСВЕТУ, аднароднае размеркаванне рэчыва, што назіраецца ў межах Метагалактыкі. Лічыцца, што ў прасторы, маштабы якой у трох вымярэннях перавышаюць адлегласць у 50 Мпк і якая ўключае каля 6000 галактык, шчыльнасць рэчыва прыблізна аднолькавая.