• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Да арт. Адраджэнне. С . Б а т ы ч э л і . Вясна. Каля 147778.
    АДРАДЖЭННЕ 129
    він, Волан). Сац.паліт. філасофія А. зыходзіла з перакананняў неабходнасці ўдасканальваць існуючае грамадства, дзяржаву, царкву. норавы. Рэнесансавыя ідэі адлюстраваліся ў рэфармац. вучэннях, у якіх сцвярджалася суверэннасць івдывід. рэліг.маральнай свядомасці чалавека (М.Лютэр, Скарына).
    На Беларусі ў 15 — 1й пал. 17 ст. ўжо існавалі пэўныя перадумовы для развіцця культуры А.: эканам. і сац,паліт. ўзмацненне гарадоў, акгывізацыя прагрэс. рэфармісцкага руху (агр., адм., суд., ваен. рэформы 1550—80х г.), у выніку якіх адбывалася паліт. цэнтралізацыя і дзярж.прававая стабілізацыя бел.літоўскага грамадства. Сведчаннем А. на Беларусі было фарміраванне бел. народнасці і рост яе самасвядомасці, пашырэнне міжнар. культ. сувязяў, гуманіст. і рэфармацыйны рух. Секулярызацыя духоўнага жыцця тут выявілася ў развіцці адукацыі, кнігадрукавання, прытоку разнастайнай кніжнай прадукцыі зза мяжы і камплектаванні айч. бібліятэк, мецэнацтва і ўзнікнення гуманіст. цэнтраў пры дварах буйных феадалаў (Слуцкіх, Радзівілаў, Хадкевічаў, Кішкаў, Глябовічаў і інш.), захапленні ант. культурай, станаўленні бел. лры і літ. мовы, развіцці гістарыяграфіі, філас. і грамадскапаліт. думкі, прававой тэорыі і пракгыкі, выяўл. мастацтва, архітэкгуры, музыкі. На Беларусі А. адбывалася ў спецыфічных умо вах узаемадзеяння ўсх. і зах. рэліг.царк. і духоўнакульт. тэндэнцый, станаўлення бел. культуры ў складзе поліэтн. і рознарэліг. дзярж. ўтварэння (ВКЛ, Рэчы Паспалітай), незавершанасці працэсаў нац. і дзярж. дыферэнцыяцыі бел., укр. і літ. народаў. Харакгэрнымі рысамі айч. А. была наяўнасць у ВКЛ адноснай рэліг. талерантнасці, узаемадзеянне і ўзаемапранікненне бел., укр., літ., польскай і рус. культур, развіццё і функцыянаванне рэнесансавай культуры ва ўмовах каталіцкай экспансіі і Контррэфармацыі. Рэнесансавы іуманізм туі часцей выяўляўся як «хрысціянскі гуманізм»: захоўваліся асн. прынцыпы хрысціянства і рэвізаваліся некаторыя яго традыцыйнасярэдневяковыя ўяўленні і паняцці: фарміраваўся бел. менталігэт — спецыфічны спосаб светаўспрымання і светаадчування, які вызначаў нац. характар і своеасаблівасць духоўнай культуры Беларусі; развівалася айч. філас. і грамадскапаліт. думка, лра, архітэкгура, выяўл. мастацтва, музыка, тэатр.
    У развіцці айч. грамадскай думкі эпохі А. вылучаюць 3 перыяды: 1ы (пач. 16 ст. — 1550я г.; ад Скарыны да Рэфармацыі) звязаны з пранікненнем у грамадскую свядомасць ідэі аднаўлення; 2і (сярэдзіна — канец 16 ст.) — з сінтэзам рэфармацыйнагуманіст. тэорыі і сац.дзярж. пракгыкі; 3і (канец 16 ст. — 1я пал. 17 ст.) — з рацыяналізацыяй рэнесансавагуманіст. думкі і выхадам яе на аіульнаеўрап. арэну (сацыніянства), акумуляцый рэнесанса
    вых ідэй дзеячамі грамадскарэліг. барацьбы, якая разгарнулася пасля Брэсцкай уніі 1596, культурай айч. барока. У галіне анталогіі, гнасеалогіі і метадалогіі ідэі А. выяўляліся пераважна ў рэліг,тэалагічнай форме (рацыяналізм С.Буднага і інш.). Існаваў і ўласна філас. спосаб фармулёўкі асн. уяўленняў (С.Лован, К.Лыпічынскі), у якіх аналізаваліся пытанні сутнасці Бога, натуры Хрыста, паходжання свету (Брэсцкая біблія, «Хроніка» М.Стрый
    Да арт. Адраджэнне. П'ета. 14981500.
    Мікеланджэла.
    Да арт. Адраджэнне. Леанарда да В і н • ч ы . Мадонна ў скалах. Каля 1497 —1511.
    коўскаіа), разуменне цудаў, несмяротнасці душы, замагільнага жыцця, суадносін ідэальнага і матэрыяльнага, пазнання, веры і розуму, багаслоўя і філасофіі і інш. Вучэнне айч. мысліцеляў пра мараль было заснавана на прызнанні натуральнай прыроды чалавека, перакананні ў магчымасці яе ўдаскана
    Да арт. Адраджэкне. Рафаэль. Мадонна з шчыглянём. 1507.
    лення праз індывід. намаганні. Гуманізаваліся і набліжаліся да рэальнага жыцця ідэі хрысц. этыкі, адраджаліся філас.этычныя вучэнні стоікаў, Цыцэрона, эпікурэйцаў, пановаму інтэрпрэтавалася платонаўскае і арыстоцелеўскае вучэнне пра мараль. У рамках праблемы чалавека, яго адносін да Бога, навакольнага асяроддзя, грамадства ўзнімаліся пытанні шчасця, сэнсу жыцця, агульнага і ійдывід. дабра. свабоды выбару, адказнасці, маральнага і інтэлекгуальнага ўдасканалення, грамадз. абавязку і шш. (Скарына, М.Гусоўскі, М.Літвін, С.Кашуцкі, Волан, Якуб з Калінаўкі, М.Чаховіц, Сімяон Полацкі). Асн. праблема сац.паліт. і прававой думкі айч. A — удасканаленне грамадства і дзяржавы (Скарына, С.Будны, А.Валовіч, Л.Сапега, Волан). Геніяльным прадбачаннем Гусоўскага сталі ідэі экалагічнага выхавання чалавека. У працэсе станаўлення нац. самасвядомасці на 1м этапе (16 ст.) пераважалі этнакульт. кампанент і секулярызаваная канцэпцыя нац. каштоўнасцяў (Скарына, С.Будны, В.Цяпінскі); на 2м этапе (канец 16 — 1я пал. 17 ст.) нац. свядомасць выяўлялася пераважна ў працэсе рэліг.канфесіянальнага самавызначэння (С.Зізаній, М.Сматрыцкі,
    130 АДРАДЖЭННЕ
    І.Пацей і інш.). Праблемы нац.культ. суверынігэту бел. народа вырашаліся ў барацьбе за сцвярджэнне ў грамадстве і дзяржаве прынцыпу талерантнасці, верацярпімасці (С.Будны, Сапега, Сматрыцкі).
    Літаратура. У адрозненне ад саслоўнай лры сярэднявечча, якая стваралася на мясц. дыялекгах або на латыні, у эпоху А. ўзніклі ггершыя нацыянальныя (паводле мовы і значэння) літаратуры.
    Росквіт італьян лры ў 14—16 ст. (лірыка Ф.Петраркі, навелы ДжБакачыо, этычныя і паліт. тракгаты палемістаў ад Петраркі да Н.Макіявелі, паэмы Л.Арыёста і Т.Таса) вылучылі італьян. культуру як трэцюю (побач з дзвюма антычнымі) класічную для інш. краін. У Германіі і Нідэрландах лра А развівалася паралельна з Рэфармацыяй і знайіпла ўвасабленне ў публіцыстыцы і антыклерыкальнай сатыры («Карабель дурняў» С.Бранта, «Пахвала дурасці» Эразма Ратэрдамскага, «Пісьмы цёмных людзей» У. фон Гутэна). Рэнесансавая лра Францыі акрамя антычнай і італьян. кулыуры абапіралася і на нар. «гальскую» традыцыю вальнадумства (лірыка Ф.Віёна, К.Маро); яе вяршыня — раман Ф.Рабле «Гарганцюа і Пантагруэль», лірыка П.Рансара. Помнікам позняга А (перыяду рэліг. войнаў 2й пал. 16 ст.) сгалі «Волыгы» М.Мантэня. Са слав. лр А найб. яскрава праявілася ў паўд.славянскай (т.зв. далмацінскадуброўніцкае А) і ў польскай. У Дуброўніку і інш. вольных гарадах з канда 15 ст. развівалася далмацінская лра, блізкая да суседняй італьянскай. У Полыпчы А звязана пераважна з узвБппэннем шляхтЫ ў 16 ст. і з Рэфармацыяй (абаровда шляхецкай дэмакратыі М.Рэй — аўтар першых твораў на польск. мове). У Англіі росквіт гуманіст. лры канца 16 сг. звязаны з творчасцю Ф.Сідні, Э.Спен
    Да арт. Адраджэнне. Джарджоне. Навальніца. 1506 — 07.
    сера, Дж.Лілі. Сусв. славу англ. А прьшёс тэатр канца 16 — пач. 17 ст. Цікавасць да «гытанічнай» асобы, паэтызацыя нац. мінулага, народнасць ідэй, вольная форма драмы характэрныя драматургіі У.Шэкспіра. Фінальнай з'явай ісп. і ўсяго еўрап. А стала творчасць М.Сервантэса, асабліва яго раман пра Дон Кіхота, заснаваны на трагікамічным канфлікце паміж гераічнай асобай і варожай яму сістэмай грамадскага жыцця.
    Харакгэрная рыса літ. працэсу Беларусі эпохі A — узаемадзеянне ўсх., візантыйскаправаслаўных і зах., лацінакаталіцкіх традыцый, сярэдневяковых і рэнесансавых тэндэнцый. Побач з царк.рэліг. лрай у 15—16 ст. усё
    Да арт. Адраджэнне. П.П еруджына. Мадонна з дзіцем і святымі. 1496.
    больш выкарыстоўвалася жывая нар. мова, якая падрывала манаполію царк,слав. мовы. З’явіліся бел. пераклады свецкіх твораў замежнайлры («Жыціе Аляксея, чалавека Божага», «Аповесць пра трох каралёў»), кніг Бібліі. Вял. ролю ў станаўленні нац. лры Беларусі адыграла свецкае дзелавое пісьменства на старабел. мове (матэрыялы велікакняжацкай і інш. канцылярый, дзярж. прывілеі, граматы, Статуты ВКЛ і інш.), новыя бел. летапісы («Беларускалітоўскі летапіс 1446», «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца» і інш.), якія адначасова былі і гіст. аповесцямі. Высокімі літ.маст. якасцямі вызначаліся «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» М.Стрыйкоўскага, Баркулабаўскі летапіс. Здабыткам бел. лры эпохі А стала творчая спадчына паэтаўлаціністаў пач. 16 ст. М.Гусоўскага («Песня пра зубра») і Я.Вісліцкага («Пруская вайна»). Важным этапам у развіцці айч. лры эпохі А. была дзейнасць Ф.Скарыны, заснавальніка ўсходнеслав. кнігадрукавання. Яго прадмовы і пасляслоўі да біблейскіх кніг — высокамаст. і арыгінальныя творы бел. лры пач. 16 ст. Яны сведчаць пра талент Скарьшы як пісьменніка, паэта, гімнографа, рьпара, мастака. На працягу 15 — пач. 17 ст. ў ВКЛ утварыўся шэраг культ.асв. цэнтраў з буйнымі сховішчамі рукапісных і друкаваных кніг, скрыгггорыямі, друкарнямі, школамі (Заблудаў, Брэст, Нясвіж, Заслаўе, Лоск, Вільня, Прлацк, Слуцк, Любча і інш.), дзе працавалі кнігавыдаўцы, перакладчыкі, паэты, публіцысты. Тут выдаваліся тэалагічныя і літургічныя творы розных канфесій, гіст., філас., паліт. трактаты, творы ант. пісьменнікаў, падручнікі па граматыцы, рьггорыцы, паэтыцы. Рэфармацыйнагуманіст. рух, рэліг.грамадская барацьба 16 — 1й пал. 17 ст. спрыялі дзейнасці многіх таленавітых лііаратараў, якія пісалі на бел., польск., лац. мовах (С.Будны, В.Цяпінскі, С.Кашуцкі, АВолан, Л.Сапега, С. і Л.Зізанй, І.Пацей, Л.Карповіч, М.Сматрыцкі, Я.Пашкевіч, І.Руцкі, Афанасій Філіповіч, Б.Будны, А.Рымша, Я.Радван, С.Грахоўскі, Я.Казаковіч, Л.Мамоніч, Г.Пельгжымоўскі, Ф.Іяўлевіч, Я.Пратасевіч, М.Сарбеўскі, Сімяон Полацкі і інш.). Росквіту дасягнула публіцыстыка — палемічная лра розных жанраў: ліст (пасланне), адказ (водпаведзь), слова (казанне), лямант (плач), прадмова. У паэзіі дамінаваў жанр эпікграмы, якой надавалася актуальнае маральнае і грамадскае гучанне, а таксама вершаваныя звароты да чытача, эпітафіі і інш. З’явіліся вершаваныя паэмы Рымшы «Дзесяцігадовая аповесць пра ваенныя справы... Крьшгтофа Радзівіла», Пельгрымоўскага «Пасольства да вялікага князя маскоўскага», Іяўлевіча «Лабірынт, або Заблытаная дарога», парадыйнасатыр. творы, напісаныя сакавітай нар. мовай («Прамова Мялешкі»). Цікавасцьла прыватнага жыцця чала
    АДРАДЖЭННЕ 131
    века абумовіла развіццё мемуарнай лры (Ф.Еўлашоўскі, Ф.КмітаЧарнабыльскі, АКаменскіДдужык, Я.Цадроўскі і інш.). Разам са школьным тэатрам узнікла драма (Сімяон Полацкі). Зараджалася тэорыя вершаскладання (Л.Зізаній, Сматрыцкі). Помнікамі айч. прозы сталі трактаты па паэтыцы, рыторыцы, тэорыі лры выкладчыкаў бел. калегіумаў, віленскай акадэм,іі («Пра дасканалую паэзію» Сарбеўскага, «Практычнае красамоўства» С.Лаўксміна і інш.).