• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АДРЭНАЛІТЫКІ, лекавыя сродкі, якія ўзаемадзейнічаюць з пэўнымі тыпамі адрэнарэцэптараў, зніжаюць або блакіруюць уздзеянне на іх медыятараў — норадрэналіну, адрэналіну, дафаміну. Адрозніваюць аА. (фанталамін, трапафен, празазін), якія расшыраюць крывяносныя сасуды, паляпшаюць крывяток у органах і тканках, зніжаюць артэрыяльны ціск, і рА. (анапрылін, тразікор, кардан, атэналол), якія запавольваюць і аслабляюць работу сэрца, зніжаюць артэрыяльны ціск.
    аА выкарыстоўваюць пры захворванні перыферычных сасудаў (эндартэрыітах, хваробе Рэйно, трафічных парушэннях); рА — пры лячэнні ішэмічнай хваробы сэрца (стэнакардыя, інфаркт міякарда), гіпертанічнай хваробе. Пры іх ужыванні ёсць небяспека спазмы бронхаў і звужвання перыферычных сасудаў.
    АДРЭНАМІМЕТЫКІ, лекавыя сродкі, якія выклікаюць фізіял. эфекты, падобныя на ўздзеянне медыятараў — норадрэналіну, адрэналіну, дафаміну. У залежнасці ад тыпу адрэнарэцэптара, з якім узаемадзейнічаюць А., іх падзяляюць на a, В і арА.
    аА (мезатон, нафтызін) звужаюць крывяносныя сасуды, павышаюць артэрыяльны ціск. Выкарыстоўваюдь пры рэзкім паніжэнні артэрыяльнага ціску (гіпатаніі) і мясцова — для звужэння сасудаў (пры насмарку, кан’юнктывітах і інш ). рА (ізадрын, салбутамол) стымулююць работу сэрца, ліквідуюць бронхаспазму, актывізуюць абмен рэчываў. Ужываюць пры лячэнні бранхіяльнай астмы і некаторых парушэннях сардэчнага рытму. а, рА (адрэналін, эфедрьш) стымулююць работу сэрца, звужаюць сасуды, павышаюць артэрыяльны ціск, ахтывізуюць абмен рэчываў. АДРЭНАРЭЦЭПТАРЫ, адрэнарэактыўныя сістэмы, спецыфічныя біяхім. структуры клетак, якія ўзаемадзейнічаюць з медыятарамі — адрэналінам, норадрэналінам і некаторымі лек. рэчывамі. Вынікам узаемадзеяння з’яўляецца актывацыя або тармажэнне адпаведнай функцыі клеткі, потым органа і фізіял. сістэмы. Канчатковая будова А. не вызначана. Яны падзяляюцца на а і рА аА. найб. адчувальныя да норадрэналіну; пры іх акгывацыі звужаюцца сасуды, скарачаецца матка, селязёнка. расшыраюцца зрэнкі. РА найб. адчувальныя да ізадрыну, пры іх узбуджэнні сасуды расшыраюцца, бронхі раселабляюцца, затарможваецца скарачэнне маткі, пачашчаецца рытм сардэчных скарачэнняў.
    138 АДРЭНЕРГІЧНЫЯ
    АДРЭНЕРГІЧНЫЯ НЕРВОВЫЯ ВА
    ЛОКНЫ, гл. ў арт. Медыятары.
    АДСАРБЕНТЫ, штучныя і прыродныя матэрыялы з развітой паверхняй, на якой адбываецца адсорбцыя рэчываў. Уласцівасці А. залежаць ад хім. саставу, фіз. стану паверхні, харакгару сітавін і ўдз. паверхні. А. бываюць несітаватыя і сітаватыя.
    Несітаватыя А (молатыя крышгалі, часцінкі дыму, сажа, аэрасіл) з удз. паверхняй ад 1 да 500 м2Д атрымліваюць тэрмічным раскладаннем ці няпоўным згараннем вуглевадародаў, пры спальванні элементаарган. ці галагенных злучэнняў. Сітаватыя A (сілікагель, алюмагем, актыўны вугаль), удз. паверхня якіх дасягае 1000 м2/г, атрымліваюць хім. спосабамі апрацоўкі зыходных матэрыялаў, высушваннем геляў, сінтэзам сітаватых крышталёў тыпу цэалітаў ці тэрмічным раскладаннем карбанатаў, аксалатаў, тідраксідаў металаў, некаторых палімераў. Гл. таксама Адсорбер, Храматаграфія.
    АДСОРБЕР, асноўны апарат тэхн. установак для адсорбцыі. Адрозніваюць А. перыядычнага і бесперапыннага дзеяння (т.зв. гіперсорберы).
    У А перыядычнага дзеяння адсорбцыя і дэсорбцыя адбываюцца папераменна: спачатку адсарбент насычаюць пэўным рэчывам, потым яго адганяюць, кандэнсуюць, сушаць гарачым газам і пасля ахаладжэння паўгараюць цыо. У гіперсорберах зярністы адсарбент перамяшчаецца па вертыкальнай калонцы, у верхняй частцы якой адбываецца адсорбцыя, у ніжняй пад дзеяннем нагрэву — дэсорбцыя. Выкарыстоўваецца таксама А бесперапыннага дзеяння з кіпячым (псеўдазвадкаваным) слоем адсарбенту.
    АДСОРБЦЫЯ (ад лац. ad... на, да + sorbere паглынаць), паглынанне рэчыва з газавага або вадкага асяроддзя (адсарбату) паверхняй, мікрасітавінамі цвёрдага цела (адсарбенту) ці вадкасці. А. — прыватны выпадак сорбцыі, якая ўключае абсорбцыю. У аснове А. ляжаць асаблівыя ўласцівасці рэчыва ў паверхневым слоі, колькасна яна харакгарызуецца паверхневым нацяжэннем. Падзяляецца на фізічную А. і хемасорбцыю, без рэзкага размежавання паміж імі; часта спалучаецца ў адзіным працэсе.
    Фізічная A — вынік міжмалекулярных узаемадзеянняў (дысперсных сіл і сіл электрастатычнага характару); менш трывалая, абарачальная (адначасова адбываецда дэсорбцыя) працякае адвольна з памяншэннем паверхневай свабоднай энергіі і выдзяленнем цяпла. Скорасць фіз. А залежыць ад хім. прыроды і геам. структуры адсарбенту, канцэнтрацыі і прыроды рэчываў, што паглынаюцца, тры, дыфузіі і міграцьіі малекул адсарбату; калі яна роўная скорасці дэсорбцыі, настае адсарбцыйная раўнавага. Пры х е м a с о р б ц ы і малекулы адсарбату і адсарбенту ўтвараюць хім. злучэнні.
    Велічыню А. адносяць да адзінкі паверхні ці масы адсарбенту; яна павялічваецца пры павышэнні канцэнтрацыі адсарбату і памяншаецца пры павышэнні тры. Пры цвёрдых адсарбенгах велічыню А. вызначаюць па колькасці
    паглынутага рэчыва ці па змене канцэнтрацыі адсарбату; пры вадкіх — па змене паверхневага нацяжэння. А. адыгрывае важную ролю ў цеплаабмене, стабілізацыі калоідных сістэм (гл. Дысперсныя сістэмы, Каагуляцыя, Міцэлы), у гетэрагенных рэакцыях (гл. Тапамічныя рэакцыі, Каталіз). Выкарыстоўваецца ў храматаграфіі, прамысл. тэхналогіях, мае месца ў многіх біял. і глебавых працэсах. А. ў біялагічных сістэмах — першая стадыя паглынання рэчываў з навакольнага асяроддзя субмікраскапічнымі калоіднымі структурамі, арганеламі і клеткамі. У рознай ступені ўласціва працэсам функцыянавання біял. мембран, узаемадзеяння ферментаў з субстратам, антыцелаў з антыгенамі (на пач. стадыі), нейтралізацыі таксічных агентаў,
    Адсорбер перыядычнага дзеяння: 1 — корпус; 2 — сітаваты адсарбент; 3 — рашотка.
    Адсорбер з кіпячым слоем адсарбенту: 1 — корпус; 2  кіпячы слой; 3  рашотка; 4  трубка.
    усмокгвання пажыўных рэчываў і інш., дзе істотнае значэнне маюць паверхневыя ўласцівасці асобных кампанентаў біял. сістэм. У мед. пракгыцы індыферэнтнымі, нерастваральнымі адсарбентамі карыстаюцца для выдалення з арганізма соляў цяжкіх металаў, алкалоідаў, харч. інтаксікантаў, пры метэарызме, вонкава — у выглядзе прысыпак, мазяў і пастаў — пры запал’енні скуры і слізістых абалонак для падсушвання. На з’явах А. грунтуецца шэраг метадаў біяхім. даследаванняў.
    Літ.: Адамсон А Фнзнческая хммня поверхностей: Пер. с англ. М., 1979; К е л ь ц е в Н.В. Основы адсорбцнонной технлкн. 2 нзд. М., 1984.
    АДСТАЎКА, 1) у дарэвалюцыйнай Расіі з 18 ст. ў шырокім сэнсе — усякае звальненне з дзярж. службы (ваен. або цывільнай). 2) Поўнае вызваленне асоб афіцэрскага складу, прапаршчыкаў і мічманаў ад нясення ваен. службы па ўзросце, стане здароўя ці інш. прычынах; адзін з відаў звальнення з абавязковай ваен. службы. 3) У практыцы дэмакр. краін А. ўрада (асобных яго членаў) або кіраўнікоў выканаўчай улады — складанне імі сваіх паўнамоцгваў у сувязі з вынясеннем ураду вотуму недаверу або ганьбавання, унутр. рознагалоссямі ва ўрадзе і інш.
    АДСТОЙВАННЕ, гл. Седыментацыя.
    АДСТОЙНІК, 1) збудаванне для адстойвання (ачысткі) вадкіх адходаў і сцёкаў ад узважаных рэчываў пад дзеяннем сілы цяжару. Адрозніваюць А: аднакамерныя [паслядоўна ці паралельна злучаныя з каналам] і шматкамерныя; гарызантальныя. вертыкальныя і радыяльныя; з мех. ачысткай ад наносаў, гідраўл. прамываннем і камбінаваныя; бесперапыннага і перыядычнага дзеяння. Будуюць з бетону, жалезабетону, каменю, драўніны. Вйкарыстоўваюць для ачысткі вады ў сістэмах гідравузлоў, ірыгацыйных збудаванняў, водазабеспячэння і каналізацыі. 2) Прылады ў машынах і ўстаноўках, дзе адстойваецца масла, бензін і інш.
    АДСТРАТ (ад лац. ad пры. каля + stratum слой), сляды ўзаемадзеяння мовы прышэльцаў і тубыльцаў на фанетычным, лексічным, граматычным узроўні. Пры гэтым не адбываецца асіміляцыі, а абедзве моўныя сістэмы працягваюць суіснаванне (скандынаўскі ўплыў на англ. мову 9—11 ст., цюркскі А. у бел. мове, напр.: кіндзюк — зельц). Часам тэрмін «А» ужываецца для абазначэння ўзаемапранікнення тэрытарыяльна сумежных, але не блізкародных моў (бел. і літоўскай; напр., валандацца, клыпаць). Паняцце «А.» уведзена М.Барталі ў 1936. А.А.Кожынава.
    АДСТРЭЛ, нарміраваная здабыча дзікіх жывёл з дапамогай агнястрэльнай або механічнай зброі дыстанцыйнага дзеяння. Праводзіцца ў вызначаныя гасп. ці прыродаахоўнымі органамі тэрміны і паводле ўстаноўленых імі нормаў здабычы ў прамысл., спарт. і навук. мэтах,
    АДУКАЦЫЯ 139
    а таксама дая аздараўлення ці аптымізацыі структуры (селекцыйны А.) папуляцый. А. відаў, занесеных у Чырвоную кнігу, забаронены. А. многіх інш. відаў рэгулюецца нормамі міжнар. і нац. прыродаахоўнага заканадаўства, ажыццяўляецца на падставе ўзгодненых квот (напр., А. кітоў) або выдадзеных ліцэнзій (на Беларусі, напр., ліцэнзійная здабыча аленяў, дзікоў і інш. звяроў). Гл. таксама Паляванне.
    АДСТУПЛЁННЕ, а д ы х о д , дзеянні войскаў з мэтай выхаду зпад удараў праціўніка і заняцця больш выгаднага становішча для далейшых баявых дзеянняў. Можа быць наўмыснае і вымушанае (калі немагчыма наяўнымі сіламі ўірымаць заняты раён і ствараецца рэальная пагроза акружэння).
    АДСТЎПНІЦТВА, апастазія, адыход ад догматаў, асн. палажэнняў веравызнання. Асобу, якая адышла (адступілася) ад сваёй веры, наз. адступнікам (апастатам).
    АДСУТНАСЦЬ БЕЗ ВЕСТАК, у цывільным праве ўстаноўлены судом факг працяглай (не менш за адзін год) адсутнасці асобы і звестак пра яе ў месцы яе пастаяннага жыхарства. Прызнанне факта А.б.в. праводзіцца па заяве зацікаўленай фіз. або юрыд. асобы і цягне за сабой пэўныя юрыд. вынікі: над маёмасцю адсутнага ўстанаўліваецца апека, з яго маёмасці выдаецца забеспячэнне асобам, якіх ён паводле закону абавязаны ўгрымліваць, пагашаюцца даўгі па яго абавязацельствах. У выпадку яўкі ці выяўлення месца знаходжання адсутнага суд адмяняе сваё рашэнне аб прызнанні факта А.б.в. Гл. таксама Абвяшчэнне памерлым.
    АДУВАНЧЫК, тое, што дзьмухавец.
    АДУКАЦЫЙНАЯ КАМІСІЯ (Komisja Edukacji Narodowej), установа па кіраўніцтве нар. асветай у Рэчы Паспалітай; першая падобнага тыпу ў Еўропе. Засн. соймам 1773—75. Першы старшыня (1773—80) І.Я.Масальскі. Прымалі ўдзел асветнікі Г.Калонтай, І.Патоцкі, Г.Пірамовіч, Я.Снядэцкі, І.Храптовіч і інш. Ажыццявіла рэформу школ і унтаў у духу ідэй Асветнінтва. У 1783 зацвёрджаны «Статут. прадпісаны камісіяй народнай асветы для акадэмій і школ Рэчы Паспалітай». Школа набыла свецкую накіраванасць. Найважнейшае значэнне надавалася прадметам фізікаматэм. цыкла, з гуманітарных навук выкладаліся польск. і лац. граматыка, геаграфія, гісторыя, заканазкаўства і інш.; з навуч. праграм была знята тэалогія. Новая сістэма адукацыі не задавальняла кансерватыўную частку памешчыкаў і духавенства. У 1794 статут адменены, А.к. распушчана.