Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
В.І.Бернік.
АДЫХОДНІЦТВА, часовы адыход сялян з вёсак у гарады на прамысл. прадпрыемствы, с.г. работы свайго і інш. рэгіёнаў краіны, а таксама за мяжу. Уласціва большасці еўрапейскіх краін, пачынаючы з перыяду позняга
Адыябатны працэс: адыябата ідэальнага газу.
феадалізму. Выклікана ўзмацненнем феад. эксплуатацыі, павышэннем ролі грашовага аброку, развіццём таварнай гаспадаркі і ростам попыту на наёмную працу. У Рас. імперыі А. дасягнула вял. памераў з 2й пал. 18 ст., асабліва ў Цэнтр. прамысл. раёне. На Беларусі ў 1й пал. 19 ст. значная колькасць сялян ішла на сплаўныя, возніцкія, дарожнабуд. і інш. работы. Пасля сял. рэформы 1861 А. набыло масавы характар. У канцы 19 ст. на Беларусі пггогод у А. было каля 300 тыс. чал. Найб. пашырэнне
яно атрымала ў Віцебскай і Магілёўскай губ. 3 Беларусі адыходнікі ішлі пераважна на заробкі ў інш. рэгіёны імперыі: на будва дарог і чыгунак, на прадпрыемствы Пецярбурга, Масквы, Кіева, Рыгі, шахты і руднікі Данбаса і Крывога Рога, на с.г. работы на Украіне і інш. У 1880я г. пачалося А ў Амерыку, напярэдадні 1й сусв. вайны — у Прусію. В.П.Панюціч. АДЬІЧНАЯ СТРАФА, від 10радковай страфы. Ужывалася ў паэзіі 16—17 ст. у Францыі, потым у Германіі і Расіі, дзе ў 18 ст. была традыцыйнай для ўрачыстых одаў. А.с. аб’ядноўвала 4 і 6рад
коўе па схеме АбАбВВгДЦг, пісалася 4стопным ямбам з пэўным чаргаваннем рыфмаў.
АДЫЯБАТНЫ ПРАЦЭС (ад грэч. adiabatos непераходны, запёрты), тэрмадынамічны працэс, які адбываевда без цеплаабмену паміж тэрмадынамічнай сістэмай і навакольным асяроддзем. Працякае ў сістэме з цеплаізалявальнай (адыябатнай) абалонкай ці без яе пры ўмове, іпто працэс працякае настолькі хутка, што цеплаабмен можна не ўлічваць (напр., пры выбуху, распаўсюджванні гуку). А.п. лічацца многія атм. працэсы (напр., узыходны і сыходны рух паветра ў антыцыклонах і інш.).
На дыяграме адлюстроўваецца крывой — адыябатай, якая мае найб. просты выгляд для ідэальных газаў (гл. рыс.) і падпарадкоўваецца ўраўненню pv’ = const, дзе р — ціск газу, v — яго аб'ём, у = Ср/Су — паказчык адыябаты, Ср і Су — цеплаёмістасці газу пры ізабарным і ізахорным працэсах адпаведна.
АДЫЯНТУМ (Adiantum), род папарацяў сям. адыянтавых. Каля 200 відаў,
Адыянтум венерын волас.
пашыраных у цяністых вільготных лясах трапічных (найб. разнастайнасць відаў у Паўд. Амерыцы), субтрапічных, радзей умераных паясоў амаль усяго зямнога шара. Растуць на зямлі або на скалах. На Беларусі вырошчваюць у аранжарэях і пакоях як дэкар. расліну А. венерын волас (A. capillus veneris).
Лісце звычайна бліскучае, цёмнае і пругкае, перыстае, на доўгіх цёмнабурых чаранках, асаблівасць іх — воданепранікальнасць. Карэнішча тонкае, паўзучае, укрытае вузкімі карычняватымі лускавінкамі. Размнажаюцца спорамі і дзяленнем кустоў.
АДЭКАЛОН (ад франц. eau de Cologne літар. кёльнская вада), парфумерны спіртаводны раствор пахучых рэчываў. Упершыню састаўлены на аснове цытрусавых алеяў: апельсінавага, мандарынавага, лімоннага і бергамотавага (1720я г.). Гл. таксама Духі.
АДЭКВАТНАЕ (ад лац. adaequatus роўны, прыраўнаваны), адпаведнае, тоеснае, эквівалентнае. У тэорыі пазнання А. лічацца вобраз, веды, якія адпавядаюць свайму арыгіналу і таму з’яўляюцца дакладнымі, маюць характар аб’екгыўных ісцін. Пьгтанне пра ступень адэкватнасці (дакладнасці), глыбіню і паўнату адлюстравання аб’екга звязана з праблемай суадносін адноснай і абсалютнай ісцін і крытэрыю ісціннасці ведаў.
АДЭЛАІДА (Adelaide), горад на Пд Аўстраліі. Адм. ц. штата Паўд. Аўстралія. Знаходзіцца на ўзгорыстых берагах заліва СентВінсент каля падножжа хр. МаўнтЛофты. Засн. ў 1836. Больш за 1 млн. ж. (1993). Порт па вывазе с.г. і харч. тавараў (пшаніца, воўна, віно і інш.). Вузел чыгунак і аўтадарог.
Буйны прамысл. цэнтр: аўтабудаванне, хім., электратэхн., электронная, металаапр. (у т.л. дакладная механіка), нафтаперапр. прамсць. Цэнтр мукамольнай, вінаробнай, кансервавай, тэкст., швейнай, абугковай прамсці. Выгвсць спажывецкіх тавараў. Унт.
АДЭЛІ ЗЯМЛЯ (Terre Adelie), частка тэрьгторыі Усх. Антаркгыды паміж 136° і 142° усх. даўгаты, абмываецца на Пн морам Дзюрвіля. Ледавіковае покрыва таўшчынёй да 2000 м, каля берага трапляюцца ўчасткі, свабодныя ад лёду. Клімат суровы, з перавагай штармавых вятроў. Адкрыта ў 1840 франц. экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Ж.ДзюмонДзюрвіля, названа ў гонар яго жонкі. 3 1956 паблізу берага А.з. (на вве Пятрэль) працуе франц. навук. станцыя «ДзюмонДзюрвіль».
АДЭЛЬСБЕРГ (Adelsberg), карставая пячора ў Славеніі каля г. Постайна; гл. Пастойнска Яма.
АДЭЛЬСК, вёска ў Беларусі, у Гродзенскім рне. Цэнтр сельсавета і калгаса «Пагранічны». За 24 км на Пд ад Гродна, 9 км ад шашы Гродна—Ваўкавыск. 837 ж., 283 двары (1994).
Вядома як мястэчка з 15 ст. 3 1690 вёска ў Трокскім ваяв., належала Гродзенскай эканоміі. 3 1808 заштатны горад Саколкаўскага пав. Гродзенскай губ. Жыхары займаліся вы
АДЭНАКАРЦЫНОМА 145
рабам тканін, сельскай гаспадаркай, гандлем. У 1897 у A 1462 ж. У 1921—39 у складзе Польшчы, вёска. 3 1939 у БССР, з 1940 у Гродзенскім рне.
Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Касцёл Ушэсця — помнік нар. дойлідства (1я пал. 18 ст.).
АДЭЛЬСКІ Эмануіл Хацкелевіч (4.1.1891, Кіеў — 22.5.1982), бел. вучоны ў галіне цешіагазазабеспячэння і венгыляцыі. Др тэхн. н. (1950), праф. (1950). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1949). Скончыў Кіеўскі політэхн. інт (1916). У 1929—76 у БПІ. Навук. працы па пытаннях гідрамеханікі патокаў, цепла і масаабмену, разліку трубаправодаў.
Т«: Газоснабженме. 2 нзд. Мн., 1966; Гндравлнческлй расчёт трубопроводов разного назначенпя. 2 нзд. Мн., 1967.
АДЭЛЯ 3 УСТРОНІ, бел. паэтэса сярэдзіны 19 ст. Жыла ў фальварку Устронь Лідскага пав. У 1850 нап. бел. паэму «Мачаха» (апубл. 1993, рукапіс у бцы Ягелонскага унта ў Кракаве). У творы адчуваецца ўплыў рамантызму, творча выкарыстаны нар.песенныя матывы. «Мачаха» прасякнута любоўю да Наднёманскага краю, вызв.патрыят. настроямі. Аўгар спачувае абяздоленай сіротцы, шчасцю якой перашкаджае злая мачаха. Сярод дзеючых асоб персаніфікаваныя сілы прыроды: злая бура, наднёманскі лес, «літоўчык»Нёман, які абараняе смелага юнакаплыўца. Пісала вершы і на польск. мове. А.В.Мальдзіс. АДЭН..., АДЭНА... [ад грэч. aden (adenos) залоза], састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: «які адносіцца да залоз, залозістай тканкі», «які адносіцца да лімфатычных вузлоў», «які адносіцца да адэноідаў», напр., адэнавірусы. адэноіды.
АДЭН. горад у Йемене, адм. ц. мухафазы Адэн на Пд Аравійскага пва. 417 тыс. ж. (1987). Транзітны порт у Адэнскім зал. Аравійскага м. Міжнародны аэрапорт. Гал. прамысл. і гандл. цэнтр краіны. Нафтаперапрацоўка; тэкст., харч., металаапр., суднарамонтныя прадпрыемствы, вытвсць будматэрыялаў. Гандаль нафтай і нафтапрадукгамі, рыбай, прадукгамі сельскай гаспадаркі (збожжа, бавоўна, тытунь, скуры).
Вядомы пад назвай Адана, ці Асана. са стараж. часоў. Уваходзіў у склад паўд.аравійскіх і йеменскіх дзяржаў, у асобныя перыЯДЫ быў цэнтрам незалежных княстваў. У 16—18 ст. над уладай йеменскіх імамаў і тур. пашоў. 3 1839 англ. ваен.марская база. У 1967—90 сталіца Нар. Дэмакр. Рэспублікі Йемен.
АДЭН, каланіяльнае ўладанне Вялікабрытаніі на ГІд Аравійскага пва ў 1839—1967; гл. Йемен.
АДЭНАВІРУСНЫЯ ХВАРОБЫ, група інфекцыйных захворванняў чалавека і жывёлы, выкліканых адэнавірусамі. Здольнасць адэнавірусаў размнажацца ў эпітэліяльных клетках дыхальных шляхоў, кан’юнктывы, кішэчніка і лімфоіднай тканкі абумоўлівае разнастай
6. Бел. энц., т. 1.
насць клінічных прыкмет хваробы: востры катар верхніх дыхальных шляхоў, кан’юнкгывіт, энтэракаліт. Найб. успрымальныя да інфекцыі дзеці. Ліхаманка пры захворванні працягваецца 5—7 дзён, катаральны стан — да 10— 12 дзён. Ускладненні (атыт, ангіна, пнеўманія) узнікаюць пры далучэнні бакгэрыяльнай інфекцыі.
АДЭНАВІРУСЫ (ад адэна... + вірусы), сямейства ДНКзмяшчальных вірусаў, якія выклікаюць у чалавека і жывёл адэнавірусныя хваробы. Маюць адзінкавую лінейную двухланцужковую малекулу ДНК. У заражаных клетках прыгнятаюць сінтэзы ДНК, РНК і бялкоў. Размнажаюцца ў клетачных ядрах пазваночных. Распаўсюджваюцца без пераносчыкаў. Пашкоджваюць розныя органы млекакормячых (у т.л. чалавека), птушак; могуць выклікаць утварэнне пухлін.
АДЭНАЗІНТРЫФАСФАТ, тое, што адэназінтрыфосфарная кіыата.
АДЭНАЗІНТРЫФАСФАТАЗЫ. ферменты, якія каталізуюць адшчапленне
Адэназінфосфарныя кіслоты.
астатку фосфарнай кты ад малекулы адэназінтрыфосфарнай кіслаты. Належаць да класа гідралаз. Пашыраны ў жывых клетках, асабліва ў іх мембранных структурах. Забяспечваюць вылучэнне і выкарыстанне энергіі макраэргічных сувязяў АТФ для забеспячэння розных працэсаў жыццядзейнасці. У раслін ёсць А, якія каталізуюць адшчапленне ад АТФ двух астаткаў фосфарнай кты. Знойдзены таксама А., пры ўдзеле якіх ажыццяўляецца гідроліз АТФ на адэназінмонафасфат і пірафасфат (АТФпірафасфатазы).
АДЭНАЗІНТРЫФОСФАРНАЯ КІСЛА
ТА, адэназінтрыфасфат (АТФ), нуклеатыд, які змяшчае адэнін, рыбозу і 3 астаткі фосфарнай кты. Універсальны пераносчык і асн. акумулятар хім. энергіі ў жывых клетках, іх гал. макраэргічнае злучэнне, на ўзроўні якога спалучаюцца ў адзіную сістэму працэсы абмену энергіі, яе выдзялення, назапашвання і спажывання. Служыць таксама субстратам для сінтэзу РНК, выконвае важныя функцыі ў працэсах фотасінтэзу.
У мышачнай і інш. тканках на долю Ак. прыпадае каля 75% колькасці ўсіх адэназінфосфарных кіслот, пры гэтым большая
частка свабоднай АТФ знаходзіцца ў комплексе з іонамі Mg'". Гідралітычнае адшчапленне астаткаў фосфарнай кты ад малекулы АТФ адбываецца пры ўдзеле адэназінтрыфасфатазаў з вылучэннем энергіі (каля 8,4 ккал/моль), якая выкарысгоўваецца на энергет. забеспячэнне біясінтэзу розных рэчываў. актыўны транспарт іонаў, мышачныя скара чэнні і інш. працэсы жыццядзейнасці. Сінтэзуецца АТФ з адэназіндыфасфазу і неарган. фасфату (крьшіцай для ўтварэння могуць быць таксама інш. багатыя энергіяй фасфагы клетак, напр. крэацінфасфат.) Поўнае і хуткае аднаўленне патрачанай у арганізме АТФ забяспечваецца расшчапленнем вугляводаў і інш. рэчываў.
АДЭНАЗІНФОСФАРНЫЯ КІСЛОТЫ, адэназінфасфаты, складаныя арган. злучэнні (нуклеатыды). 5фосфарныя эфіры адэназіну. Маюць у сабе адэнін, рыбозу і 1 (адэназінмонафосфарная — адэнілавая кта, АМФ; вядома таксама яе цыклічная форма, гл. ў арт. Цыклічныя нуклеатыды), 2 (адэназіндыфосфарная кта, АДФ) ці 3 (адэназінтрыфосфарная кіслата; АТФ) астаткі фосфарнай кты. Знаходзяцца ў клетках усіх жывёльных і раслінных арганізмаў у сумарнай канцэнтрацыі 2—15 мМ (каля 87% усяго фонду свабодных нуклеатыдаў). Утвараюць адэнілавую сістэму, якой належыць адно з цэнтр. месцаў у абмене рэчываў і энергіі, пры гэтым пара АДФ/АТФ служыць асн. звяном перадачы энергіі ў клетках: пры пераносе фасфарыльных груп на АМФ, АДФ энергія ў арганізме акумулюецца, пры адшчапленні — вылучаецца.