• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АЗАНДЭ (Azande), пласкагор’е ў Цэнтр. Афрыцы, на тэр. ЦАР, Заіра і Судана, водападзел паміж бас. р. Конга (Заір), воз. Чад і р. Ніл. Сярэднія выш. 600—• 900 м, найб. выш. 1388 м (г. Нгая). Харакгэрны купалападобныя горы, астанцавыя гранітныя хрыбты. Складзена са стараж.крыштал. парод (гранітагнейсы, габраамфібаліты). Радовішчы золата і алмазаў. Высакатраўная саванна з плямамі рэдкастойных лістападных лясоў. Уздоўж рэк вечназялёныя галерэйныя лясы.
    АЗАНІДЫ, від пераксідных злучэнняў. Неарган. А. — злучэнні шчолачных металаў і амонію, у якіх ёсць малекулярны іон Оз'. Чырв. крышталі, парамагнітна раскладаюцца з утварэннем азону пры t вышэй за 60 °C. Моцныя акісляльнікі, гідралізуюцца вадой. Атрымліваюць узаемадзеяннем гідраксідаў з азанаваным кіслародам. У малекулах арган. А. існуе >сос< пяцічленны цыкл .	, .
    L О  О J
    цебскай вобл., у бас. р. Ула. Пл. 0,35 км, даўж. 0,9 км, найб. шыр. 0,59, найб. глыб. 1,9 м, даўж. берага^ой лініі 2,35 км. Пл. вадазбору 5,6 км . Схілы вьіш. 3—5 м, парослыя хмызняком. Берагі забалочаныя, тарфяністыя. Дношслана сапрапелем. Сцёк па ручаі ў р. Вароніца.
    АЗАРАЎ Сямён Іванавіч (31.1.1909, в. Вілейка Чавускага рна Магілёўскай в0бл. — 8.5.1942), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Ленінградскую ваен. пяхотную школу (1931). Удзельнік сав,фінляндскай вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну полк пад камандаваннем падпалк. А. вызначьгўся ў баях пад Ленінградам і ў Карэліі. Загінуў у баі.
    АЗАРТ (ад франц. hasard выпадак, рызыка), заўзятасць, гарачнасць, моцнае захапленне.
    АЗАРЫДЗІН, тое, што этыленімін.
    АЗАРЫЦКІ БОЙ 1942. Адбыўся ў Вял.
    Айч. вайну паміж партыз. атрадамі «Чырвоны Кастрычнік» (камандзір Э.Я.Чырлін), А.Ф.Каваленкі, І.Р.Жулегі, Капаткевіцкім (камандзір АА.Жыгар) і ням.фаш. акупантамі ў в. Азарычы Калінкавіцкага рна Гомельскай вобл. 17 лютага. Аперацыяй кіраваў Герой Сав. Саюза ФЛ.Паўлоўскі. Партызаны, знішчыўшы фаш. гарнізон у в. Валосавічы, накіраваліся да в. Азарычы, дзе размяшчаліся гарнізон ворага з 70 чал. і склады са збожжам для адпраўкі ў Германію. Раніцай партыз. атрады занялі зах. частку вёскі, ударныя ірупы атакавалі каравульнае памяшканне. У выніку 3гадзіннага бою партызаны без страт са свайго боку разграмілі гарнізон, захапілі зброю, раздалі насельніцтву 850 т збожжа.
    АЗАРЫЦКІЯ ЛАГЕРЫ СМЕРЦІ Тры
    АЗАРАНКА Емяльян Кліментавіч (17.7.1908, в. Узнікі Быхаўскага рна Магілеўскай вобл. — 22.2.1988), бел. філосаф. Др філас. н. і праф. (1962). Скончыў Ленінградскі унт (1938). 3 1950 прарэктар БДУ, у 1957—75 заг. кафедры Мімскага мед. інта. Даследаваў праблемы дыялектычнага матэрыялізму, сац. філасофіі і кулыуры. Аўтар прац «Развіццё Г.В.Пляханавым філасофіі марксізму» (1958), «Светапогляд М.В.Ламаносава» (1959) і інш.
    АЗАРАНСКАЕ ВОЗЕРА, А з a р а н каўскае возера, у Беларусі, на мяжы Лепельскага і Ушацкага рнаў Ві
    Да арт. Азанальнасць. Пяскі, якія развяваюцца, у тайэе Забайкалля (Чарская катлавіна).
    Мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкіх лагераў смерці.
    152	АЗАРЫЧЫ
    лагеры, створаныя ням. фашыстамі ў сак. 1944, недалёка ад пярэдняга краю абароны, каля г.п. Азарычы, вёсак Дзерць і Падасіннік Калінкавіцкага рна Гомельскай вобл. Больш за 50 тыс. непрацаздольных грамадзян фашысты трымалі на адкрытых балоцістых мясцінах, размясціўшы сярод вязняў сыпнатыфозных хворых з мэтай распаў
    Да арт. Азарэвічы. Надзея Апалонаўна і Марыя Апалонаўна. Невядомыя мастакі.
    сюдзіць эпідэмію сярод наступаючых часцей Чырв. Арміі. Да вызвалення (18—19.3.1944) жывымі асталіся 33 480 чал., з іх дзяцей да 13 гадоў 15 960, жанчын 13 072, старых 4448. На месцы лагераў каля г.п. Азарычы мемарыяльны комплекс.
    АЗАРЫЧЫ, гарадскі пасёлак у Беларусі, у Калінкавіцкім рне Гомельскай вобл., на левым беразе р. Віша. Цэнтр пасялковага Савета і саўтаса «Азарычы». За 42 км на Пн ад Калінкавіч, 22 км ад чыг. ст. Халоднікі на лініі Жлобін — Калінкавічы, на аўтадарозе Калінкавічы — Бабруйск. 1,7 тыс. ж. (1995).
    У сярэдзіне 16 ст. вёска ў Мазырскім пав. ВКЛ. 3 1786 у А праводзіліся 2 кірмашы на год. 3 1793 у складзе Рас. імперыі. 3 канца 19 ст. мястэчка, цэнтр Бабруйскага пав: У 1878 — 900 ж. У 1924—31 цэнтр сельсавета і раёна, у 1931—35 цэнтр сельсавета Мазырскага рна. у 1935—60 —Даманавіцкага рна і Азарыцкага сельсавета. 3 1938 вёска. У Вял. Айч. вайну ў сак. 1944 ням.фаш. захопнікі стварылі паблізу А. Азарыцкія лагеры смерці. 3 1959 гар. пасёлак. 3 1960 у Калінкавіцкім рне.
    Сепаратарнае аддз. Мазырскага малочнага зда, участкі Калінкавіцкага лясгаса і ляснінтва, хлебапякарня, геафіз. экспедыцыя. Сярэдняя школа, дапаможная школаінтэрнат. Дом культуры, 2 бкі, бальніца, аптэка, дзіцячы садяслі, аддз. сувязі, кафэ. Брацкая магіла і брацкія могілкі сав. зоінаў і партызан. Мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкіх лагераў смерці.
    АЗАРЫЧЫ, вёска ў Беларусі, у Валішчанскім с/с Пінскага рна Брэсцкай вобл. Цэнгр калгаса «Рассвет». За 44 км на ПнЗ ад Пінска, 232 км ад Брэста, 45 км ад чыг. ст. Пінск, 0,5 км ад шашы Пінск—Івацэвічы. 905 ж., 305
    двароў (1995). Сярэдняя школа, бка, Дом культуры, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму.
    АЗАРЭВІЧ Дзмітрый Іванавіч (1.11.1848, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 1912), расійскі вучоны. Др юрыд. н. (1877), праф. Новарасійскага (Адэскага, 1882) і Варшаўскага (1887) унтаў. Скончыў Пецярбургскі унт (1870). 3 1874 праф. у Дзямідаўскім юрыд. ліцэі ў Яраслаўлі. Навук. працы па гісторыі і практыцы рым. права.
    Тв.: іісторня внзантнйского права. Ч. 1—2. Ярославль, 1876—77; Антнчный мнр н хрнстнанство. Ярославль, 1880; Снстема рнмского права. Т. 1—3. Спб., Варшава, 1887— 89. В.А.Гапоненка.
    АЗАРЭВІЧЫ, А з а р э в і ч а в ы, сям’я бел. і рус. акцёраў 18—19 ст.
    П е л а г е я (па сцэне Ж ы в а к і н a ; ?, Шклоў — ?), артыстка балета. Прыгонная. Вучылася ў балетмайстра Марыядзіні. Прымадонна балета Шклоўскага тэатра Зорыча. У 1799 адпушчана на волю, выступала на пецярбургскай, потым да 1812 на маскоўскай сцэне. Маці акцёра ВЛ.Жывакіні.
    Кацярына Лук'янаўна (?, Шклоў — пасля 1870), артыстка балета. Прыгонная. Пляменніца Пелагеі, маці Надзеі і Марыі А. Вучаніца балетмайстра М.Пранчынскага. Да 1799 вядучая танцоўіпчыца Шклоўскага тэатра Зорьгіа. У 1800 перададзена дырэкцыі Пецярбургскіх імператарскіх тэатраў. У 1802 адпушчана на волю.
    Надзея Апалонаўна (па сцэне Азарэвіч 1я, па мужу Навіцкая; каля 1802, Пецярбург — ?), артыстка балета і драмы. Вучылася ў імператарскім тэатр. вучылішчы ў балетным класе і ў т. зв. «маладой трупе» \,Шахаўскога. У 1821—27 выступала на пецярбургскай імператарскай сцэне. Вызначалася ў пантамімных балетах Апоста і Ш.Дзідло.
    Марыя Апалонаўна (па сцэне Азарэвіч 2я; 1804, Пецярбург — 14.11.1888), драм. актрыса. Вучаніца Шахаўскога і К. Сямёнавай. У 1821—43 выступала на пецярбургскай імператарскай сцэне ў трагедыях і камедыях. Першая выканаўца ролі Лізы ў спектаклі «Гора ад розуму» АГрыбаедава (паст. 1831),
    АЗАСІІАЛУЧЭННЕ, хімічная рэакцыя ўзаемадзеяння араматычных дыазазлучэнняў з азаскладальнымі, пераважна араматычнымі амінамі і феноламі. Працякае звычайна ў водным асяроддзі (pH 2 — 6 ці 6 — 11 для амінаў і фенолаў адпаведна) пры t 0—30 °C з утварэннем азазлучэнняў. А. — асноўны прамысловы спосаб вытвсці азафарбавальнікаў.
    АЗАТАВАННЕ ў т э х н і ц ы , від хімікапіэрмічнай апрацоўкў насычэнне паверхні метал. вырабаў азотам. Павышае паверхневую цвёрдасць, зносаўстойлівасць і каразійную стойкасць. Вырабы з легіраваных сталяў азатуюць у герметычных муфельных печах пры t 500—700 °C 15 мін — 90 гадз (у залежнасці ад патрэбнай таўшчыні азатаванага слоя). Высокая цвёрдасць азатаванай паверхні (1200 па Вікерсу) звязана з утварэннем у ёй нітрыдаў і карбанітрыдаў легіравальных элементаў. Вырабы са сплаваў тытану апрацоўваюць пры t 850—950 °C 10—50 гадз у асяроддзі
    тэхн. азоту, ачышчанага ад кіслароду і вільгаці. А. праводзяць таксама ў тлеючым разрадзе. Выкарыстоўваецца для апрацоўкі некаторых інструментаў, цыліндраў і клапанаў рухавікоў, дэталяў быстраходных станкоў і інш.
    АЗАТЭМІЯ (ад азот + грэч. haima кроў), празмерная колькасць у крыві азотазмяшчальных прадуктаў бялковага абмену. Абумоўліваецца недастатковасцю выдзяляльнай функцыі нырак і мочавыдзялення. павышаным распадам бялку.
    АЗАУСКІТ (ад назвы Азоўскага мора), мінерал. Агрэгаты шчыльныя, уключэнні, лускавінкі, сеткаватыя пражылкі.
    Колер цёмнабуры. Бляск смалісты. Цв. 4. Крохкі. Лёгка раствараецца ў салянай і азотнай кіслотах.
    АЗАФАРБАВАЛЬНІКІ, клас фарбавальнікаў, у малекуле якіх адна ці некалькі азагруп N=N, звязаных з радыкаламі арган. злучэнняў (араматычных, гетэраараматычных, з актыўнымі СНзгрупамі). У склад малекулы ўваходзяць таксама замяшчальныя і незамяшчальныя аміна і гідраксіірупы, сульфакіслотная грутіа SO3H, нітратная NO3, карбаксільная СООН і інш. Сінтэз А. заснаваны пераважна на рэакцыі азаспалучэння. Па колькасці азагруп адрозніваюць мона, ды і поліазафарбавальнікі.
    Колер монаазафарбавальнікаў залежыць ад хім. будовы радыкалаў, звязаных з азагрупай, колькасці і месцазнаходжання замяшчальнікаў у іх. Прасцейшыя А. звычайна жоўтага, аранжавага ці чырв. колеру. Паглыбленне колеру звязана з колькасцю аміна, гідраксі і азагруп, велічынёй сістэмы спалучэння малекулы А, яе палярызацыяй. наяўнасцю спалучэння паміж азагрупамі. Паводле хім. будовы, асаблівасцяў узаемадзеяння з матэрыяламі A падзяляюцца на: пігменты; дысперсныя A (нерастваральныя ў вадзе, растваральныя ў арган. растваральніках і палімерах); асноўныя фарбавальнікі', кіслотныя фарбавальнікў лакі (звычайна нерастваральныя ў вадзе солі барыю ці кальцьпо кіслотных фарбавальнікаў); пратраўныя фарбавальнікі, прамыя фарбавальнікі', актыўныя фарбавальнікі (уступаюць ў хім. рэакцыі з малекуламі матэрыялаў); азагены; металазмяшчальныя комплексныя злучэнні А Уключаюць фарбавальнікі ўсіх колераў і адценняў, усіх груп па тэхнал. выкарыстанні. На долю А. прьшадае больш за палову вытвсці фарбавальнікаў. Выкарыстоўваюцца на фарбаванне прыродных і сінт. валокнаў, скуры, паперы, гумы, пластмас, як пігменты для лакаў, фарбаў, пры вытвсці каляровых алоўкаў і інш.
    Літ.: Аналнтнческая хнмня сннтетнческнх краснтелей: Пер. с англ. Л., 1979.
    АЗБАЛАН (ад грэч. asbolos куродым, сажа), мінерал, водны вокісел марганцу, кобальту і нікелю пераменнага саставу; кобальтавы вад, (Co, NilOMnO? 11H2O. Прымесі ванадыю, цынку. Пераважна аморфны. Утварае сажыстыя зямлістыя масы, нацечныя агрэгаты. Колер чорны з сіняватьім адлівам. Цв. 4—5. Шчыльн. 3,4 г/см’. Трапляецца ў невял. намнажэннях у кары выветрывання нікеляносных серпенцінаў. Па тэнцыяльная кобалыавая руда.