Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АЖЭШКА (А р э ш к a ) Фларыян (Фларэнцый) Феліксавіч (1833, Кобрынскі пав. — 1905), удзельнік паўстання 1863—64 на Беларусі. 3 роду Ажэійкаў. Скончыў Пецярбургскую медыкахірург. акадэмію (1861). Уваходзіў у Кобрынскую паўстанцкую аргцыю. У крас. 1863 уступіў у атрад Р.Траўгута, удзельнічаў у баях. Пасля разгрому
Ажына.
атрада спрабаваў яго аднавіць. 5.7.1863 арыштаваны. У 1864 сасланы ў Томск. 3 1878 23 гады працаваў урачом томскай турмы, потым урачом духоўнай семінарыі.
АЖЭШКА (Oizeszkowa; дзявочае П а ў лоўская) Эліза (6.6.1841, б. маёнтак Мількаўшчына, Гродзенскі рн — 18.5.1910), польская пісьменніца. У фарміраванні яе светапогляду выключную ролю адыграді паўстанне 1863—64 і сялянскі рух 1860—80х г. на Беларусі. Бьыа звязана з дзеячамі славянскай культуры: Ф.Багушэвічам, І.Франко, М.СалтыковымШчадрыным і інш. Літ. дзейнасць пачала ў 1866 (апавяд. «Малюнак з галодных гадоў»), Творчасць 1870х г. зведала ўплыў ідэй «варшаўскага» пазітывізму, асветнай працы з народам. Выступала за раўнапраўе жанчын (аповесці «Апошняе каханне», 1868, «Пан Граба», 1869—70, «Марта».
1873), з крытыкай шляхецкай арыстакратыі і саслоўных прымхаў (раман «Пампалінскія», 1876), з гуманіст. пазіцый адстойвала інтарэсы працоўных (зб. апавяд. «3 розных сфер», т. 1—3, 1879—82). У рамане «Над Нёманам» (1887) адлюстравала вострыя праблемы тагачаснай польскай рэчаіснасці. У апо
ЭАжэшка.
весцях «Нізіны» (1884), «Дзюрдзі» (1885), «Хам» (1888), апавяданнях «Рэха». «Тадэвуш», «У зімовы вечар» і інш. паказала жыццё паслярэформеннай бел. вёскі. Пра фальклор і духоўііае багацце беларусаў нарысы «Людзі і кветкі на берагах Нёмана» (1888—91). У 1890я г. ў яе творах вастрыня сац. праблематыкі саступае месца псіхал. заглыбленасці («Два полюсы», 1893, зб. апавяд. «Меланхолікі», 1896). Апошні зб. навел «Gloria victis» («Слава пераможаным!», 1910) прысвечаны героям паўстання 1863—64. Інсцэніраваныя творы А. ставіліся Першай бел. трупай І.Буйніцкага («Хам», «У зімовы вечар», 1910—12), Бел. муз.драм. гуртком у Вільні («Хам», 1913), Першым твам бел. драмы і камедыі («Хам». «У зімовы вечар», 1917), трупай У.Галубка («Рысь», 1923), Бел. дзярж. трам («У зімовы вечар», «Хам», 1920—21) і інш.; паводле аповесці «Хам» паст. аднайменны шматсерыйны тэлефільм (1990, рэж. Дз. Зайцаў; кінаварыянт пад назвай «Франка»). На бел. мову перакладзены творы А. «Гэдалі» (1907), «У зімовы вечар» (1927). Асобным выданнем выйшла яе кн. «Выбранае» (1975, пер. Я.Брыля і Я.Бяганскай). У Гродне ў 1929 пастаўлены помнік А., яе імем названа адна з гал. вуліц.
Тв.: Рус. пер. — Соч. Т. 1—5, М., 1953— 54.
Літ.: Г а п а в a В.І. Эліза Ажэшка: Жыццё і творчасць. Мн., 1969. В.І.Гапава.
АЖЭШКІ, А р э ш к і, шляхецкі род герба «Побуг» у ВКЛ. Найб. вядомыя;
Л ю д в і к , падкаморы пінскі, удзельнік Барскай канфедэрацыі. Антоні (1743—71), сьш Людвіка. Маршалак пінскі, удзельнік Барскай канфедэрацыі. Леапольд (каля 1720—79), стольнік (1748), пісар гродскі (1750) і суддзя земскі пінскі, падпалкоўнік войска літ. (1754).
Верагодна. да гэтай лініі А адносіліся:
А н т о н і (1800—77), удзельнік паўстання 1830—31, адзін з арганізатараў паўстанцкіх атрадаў у Пінскім пав. У 1831 арыштаваны.
150
АЗА
жыў пад наглядам паліцыі. У 1838 арыштаваны за сувязь з Ш.Канарскім і Саюзам польскага народа. Саслаііы ў Томск на 20 гадоў. П ё т р , уладальнік маёнтка Людвінова Кобрынскага пав. У 1858 ажаніўся з будучай польскай пісьменніцай Паўлоўскай (гл. Ажзшка Эліза). Ф л а р ы я н , гл. Ажэшка Ф.Ф. АЗА..., састаўная частка назвы рада хім. злучэнняў, у склад якіх уваходзіць азот, напр., азазлучэнні, азафарбавальнікі.
Т.А зал.
АЗААСПЕРМІЯ (а... + заа... + грэч. sperma семя), адсутнасць у сперме сперматазоідаў пры наяўнасці іх папярэдніх фор.маў (клетак сперматагенезу, прадуктаў сакрэцыі прастаты і семявых пузыркоў); адна з прычын бясплоддзя ў мужчын. А. могуць выклікаць прыроджаныя (генет.) парушэнні, таксічныя ўздзеянні радыеакгыўных і хім. рэчываў, хваробы палавых органаў.
АЗАБЕНЗОЛ, найпрасцейшае араматычнае азазлучэнне, CpHsN = NC6H5. Мал. м. 182,22, аранжавачырв. крышталі, устойлівы трансізамер, t пл. 68 °C. He растваральны ў вадзе, раствараецца ў арган. растваральніках. Атрымліваюць аднаўленнем нітрабензолу. Вьггворныя А. — азафарбавальнікі і змякчальнікі для іумы.
АЗАГЕНЫ, рэчывы для халоднага фарбавання; прадукты. якія выкарыстоўваюцпа для сінтэзу азафарбавальнікаў непасрэдна на валакністых матэрыялах. Найб. пашыраны азатолы і дыазолі.
А з а т о л ы — арыламіды шэрагу араматычных кіслот (напр., Згідраксі2нафтойнай кіслаты) ці ркетакіслот (напр., ацэтавоцатнай кіслаты) — крышталічныя рэчывы, нерастваральныя ў вадзе, пры награванні са шчолачамі ўгвараюць водарастваральныя солі. Д ы а з о л і — стойкія формы дыазазлучэнняў, пераважна двайныя солі з хлорыстым цынкам, араматычнымі сульфакіслотамі (крышталічныя рэчывы, растваральныя ў вадзе, пры награванні ці ўдары ўзгараюцца, пылапаветраныя сумесі іх выбухованебяспечпыя). Для змяншэння небяспечных уласцівасцей дыазолі змешваюць з напаўняльнікамі (сернакіслымі солямі натрьпо ці алюмінію).
А. змяшчаюцца на матэрыялах (цэлюлозных, поліамідных, поліэфірных, поліакрыламідных валокнах, тканінах, пражы) і пры адпаведнай апрацоўцы (гл. Фарбаванне) надаюць ім яркую і трывалую афарбоўку любога колеру.
Выкарыстоўваюцца пры друкаванні на тканінах.
АЗАДЗІ Даўлетмамед (1700—60), туркменскі паэт і вучоны. Бацька Махтумкулі. Прыхільнік містычнай плыні ў ісламе — суфізму. Займаўся тэорыяй верша. Асн. твор — дыдактычная паэма «Пропаведзь Азадзі» («ВагзіАзад») — разважанні пра справядлівага правіцеля, маральнаэтычныя нормы паводзін, развіццё гандлю і земляробства. Мова паэмы архаічная, насычаная арабаперсідскімі элементамі.
АЗАДОЎСКІ Марк Канстанцінавіч (18.12.1888, г. Іркуцк — 24.11.1954), рус. фалькларыст, этнограф, літ.знавец. Скончыў Пецярбургскі унт (1913). Даследаваў праблемы казказнаўства, асобныя жанры фальклору («Ленскія галашэнні», 1922; «Верхняленскія казкі», 1938), сувязь вуснай нар. творчасці і лры («Руская казка», т. 1—2, 1932; «Артыкулы па літаратуры і фальклоры»,
Азакерыт.
I960, і інш.). Найб. значная праца «Гісторыя рускай фалькларыстыкі» (т. 1—2, 1958—63) змяшчае факты з гісторыі збірання і вывучэння бел. нар. творчасці. Бел. фальклорны матэрыял выкарыстаў у каментарыях да складзенага ім зб. «Народныя казкі пра бога, святых і папоў: Рускія, беларускія і ўкраінскія» (1963).
АЗАЗЛУЧЭННІ, хімічныя арганічныя злучэнні, якія змяшчаюць азагрупу N=N. звязаную з двума радыкаламі. Радыкалы бываюць аліфатычныя, араматычныя ці гетэрацыклічныя з функцыян. групамі (OH, NH2, CN) або без іх. Найпрасцейшыя А. — азаметан CHjN=NCHj, азабензол. Для А. характэрна цыс і трансізамерыя, для оксізамяшчальных — таўтамерыя. Асн. метад атрымання — азаспалучэнне. Аліфатычныя А. выкарыстоўваюць як ініцыятары палімерызацыі і сітавінаўтваральнікі, араматычныя з ОН і КНггрупамі як сінт. азафарбавальнікі і кіслотнаасноўныя індыкатары ў аналітычнай хіміі.
АЗАКЕРЫТ (ад грэч. ozo пахну + keros воск), горны воск, мінерал, прыродны нафгавы бітум; сумесь цвёрдых насычаных вуглевадародаў. Колер ад светлажоўгага да амаль чорнага. Кансістэнцыя ад мяккай, пластычнай да цвёрдай. Цв. 1. Шчыльн. 0,85— 1 г/см3, іпл. 50—85 °C.
A — парафіністы асадак, які выпадае з нафгы пры яе ахаладжэнні ў выніку падняцця на паверхню па трэшчынах. Залягае ў жылах, пластах. Выкарыстоўваецца ў радыё, электратэхніцы, парфумернай і лакафарбавай прамсці, медыцыне (гл. Азакерыталячэнне).
АЗАКЕРЫТАЛЯЧЭННЕ, а з а к е р ы татэрапія, метад гразе і цеплалячэння, заснаваны на выкарыстанні азакерыту. Асн. спосаб — накладванне аплікацый. Спалучае цеплафіз. (за кошт награвання высокацеплаёмістага азакерыту да пэўнай тры) і хім. (за кошт біял. актыўпых рэчываў азакерыту) уздзеянні на арганізм. Механізмы ўплыву рэалізуюцца праз рэакцыі мяс цовага (паляпшэнне крова і лімфазвароту, нервовай трофікі, процізапаленчыя, абязбольваючыя і рассысальныя эфекгы) і агульнага (рэфлекторнагумаральныя змены ў дзейнасці асн. фізіял. сістэм) характару. Аптымальны эфекг мае, калі цеплавая нагрузка не з’яўляецца для арганізма празмернай і не перакрывае біяхім. змены на малекулярным, субклетачным і клетачным узроўнях. Выкарыстоўваецца пры некаторых захворваннях апорнарухальнага апарату, вуха, горла, носа, пры траўмах, спайкавых працэсах у брушной поласці, малым тазе і інш. Проціпаказана пры наяўнасці пухлін, актыўных формах туберкулёзу, сардэчнасасудзістых хваробах, вострых запаленчых працэсах.
АЗАЛ (Ozal) Тургут (13.10.1927, г. Малацья, Турцыя — 17.4.1993), дзярж. і паліт. дзеяч Турцыі. Скончыў Стамбульскі тэхн. унт (1950). Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю, працаваў у розных мінвах і прыватных кампаніях, у 1967—71 узначальваў дзярж. планавую аргцыю. У 1980—82 нам. прэм’ерміністра па эканам. пьпаннях. У 1983 пасля зняцця ў Турцыі забароны на паліт. дзейнасць — ген. старшыня Партыі айчыны. У 1983—89 прэм’ерміністр, у 1989—93 прэзідэнт Турэцкай рэспублікі.
АЗАНАВАННЕ, 1) акісленне арган. злучэнняў азонам з угварэннем азанідаў ці інш. злучэнняў. Выкарыстоўваецца ў арган. сінтэзе кіслародзмяшчальных злучэнняў. 2) Апрацоўка азонам паветра ці вады з дапамогай азанатараў для абеззаражвання і акіслення ў іх арган. рэчываў.
АЗАНАЛЬНАСЦЬ (ад а... + занальнасць), пашырэнпе прыроднай з’явы без сувязі з занальнымі асаблівасцямі пэўнай тэрыторыі. Абумоўлена геал. структурай, асаблівасцямі літалогіі, тэктанічным рэжымам, харакгарам рэльефу і інш. ўнутр. фактарамі. Прыводзіць да прасторавых адрозненняў у клімаце,
АЗАРЫЦКІЯ 151
водным рэжыме, глебах і арган. свеце. Найб. яскрава выяўляецца ў гарах.
АЗАНАЛЬНАЯ РАСЛІННАСЦЬ, пры родная расліннасць, якая іраііляецца ва ўсіх зонах як уключэнне ў занальную расліннасць на нехарактэрных для яе месцах росту. Найб. рэзка ўздзеянне азанальных факлараў праяўляецца ў гарах, на лутах у поймах рэк паўпустынь і пустынь. На Беларусі А.р. трапляецца на заліўных лутах, часткова ў вадаёмах і інш. мясцінах. Тэрмін «А.р.» увёў польскі біёлаг Ю.Пачоскі (1915). Гл. таксама Інтразанальная расліннасць.
АЗАНАСФЕРА (ад ірэч. ozo пахну + сфера), азонавы экран, слой у межах стратасферы з павышанай канцэнтрацыяй азону (на выш. 20—25 км у 10 разоў большая, чым каля паверхні Зямлі). Затрымлівае асн. ч. пагібельнага для ўсяго жывога касм. выпрамянення. Максімум азону ў А. прыпадае на вясну, мінімум — на восень. 3 сярэдзіны 1980х г. над Антарктыдай было зафіксавана перыяд. знікненне азону (азонавая дзірка), зменшылася яго колькасць і над іншымі тэрыторыямі. Мяркуюць, што ўзнікненне і пашырэнне азонавых дзірак тлумачыцца ўздзеяннем на А. выкідаў у атмасферу хлорфторвугляродаў (фрэонаў).