• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АЗЕЛЯНЕННЕ, комплекс мерапрыемстваў па аднаўленні або стварэнні і выкарыстанні расліннага покрыва ў населеных месцах і іх наваколлі з мэтай палепшыць якасць асяроддзя. Mae сан.экалагічнае (зялёныя насаджэнні сярод забудоў, уключаючы прамысл. зоны, зніжаюць узровень шуму, затрымліва
    АЗЕРБАЙДЖАН 155
    юць пыл і аэразолі, садзейнічаюць памяншэнню канцэнірацыі дыму і шкодных газаў у атмасферы, павелічэнню іанізацыі паветра, наяўнасці кіслароду і фітагенных злучэнняў, якія валодаюць бакгэрыцыднымі ўласцівасцямі і знішчаюць узбуджальнікаў хвароб чалавека і жывёл, змяншаюць яркасць сонечнага святла і радыяцыйную тру і інш.), рэкрэацыйнае (месцы адпачынку), гаспадарчае (выконваюць ветраахоўную функцыю, з’яўляюцца сродкамі аптымальнага размеркавання ападкаў і паверхневага сцёку, барацьбы з эрозіяй глебы і інш.), арх.дэкаратыўнае і эстэтычнае (ствараюць у нас. пунктах натуральнае пейзажнае асяроддзе, узбагачаюць іх арх. аблічча) значэнне. Зялёныя насаджэнні падзяляюцца на агульныя (паркі, сады, скверы, бульвары, алеі і інш.), абмежаваныя (у дварах школьных, дашкольных, лячэбных, н.д. і інш. устаноў, у жылых раёнах) і спецыяльныя (вакол прамысл. прадпрыемстваў, водаахоўныя. проціпажарныя, супрацьэразійныя і інш.). Фарміраванне сістэмы А. ў розных нас. месцах залежыць ад іх геагр. становішча, мясц. кліматычных і прыродналандшафтных умоў (наяўныя лясныя масівы, асаблівасці рэльефу і глеб, размяшчэнне вадаёмаў), памераў, нар.гасп. профілю і планіровачнай структуры гарадоў і пасёлкаў.
    На Беларусі мэтанакіраванае А. пашырылася з 17—18 ст. (гл. Садовапаркавае мастацтва). Сучаснае А. ажыццяўляецца на аснове навуковаабгрунтаваных прынцыпаў і нарматываў: прадугледжваецца раўнамернае размеркаванне зялёных масіваў сярод забудовы ўсіх відаў, сувязь іх паміж сабой і з прыгараднымі лясамі і вадаёмамі, макс. захаванне існуючых насаджэнняў і інш. Зялёныя насаджэнні гарадоў займаюць каля 20% агульнай пл. гар. зямель і складаюць каля 40 тыс. га. Створана больш за 40 паркаў культуры і ад
    пачынку, дзіцячых і спарт., каля 160 агульнагарадскіх, больш за 1 тыс. садоў і сквераў, каля 50 бульвараў, існуе каля 120 зялёных зон. Састаўной ч. А. горада з’яўляюцца насаджэнні прыгараднай зоны: лясы, лесапаркі, лугапаркі, пладовыя сады і інш., якія ствараюць умовы для масавага адпачынку насельніцтва і садзейнічаюць аздараўленню гар. паветра. Н.д. работа па А. вядзецца ў Цэнтр. бат. садзе і Інце эксперым. батанікі АН Беларусі, БелНДІ праблем горадабудаўніцтва.
    АЗЕНА (ад грэч. ozo пахну), хранічны насмарк з атрафіяй слізістай абалонкі носа, утварэннем скарынак з непрыемным пахам, зніжэннем або стратай нюху. Часцей назіраецца ў маладым узросце. развіваецца павольна на працягу многіх гадоў. Суправаджаецца змяненнямі крыві — гіпахромнай анеміяй, лейкапеніяй, павелічэннем САЭ. Лячэнне: антыбіётыкі, фізіятэрапеўіычнае, сімптаматычнае. Прафілактыка накіравана на выяўленне і лячэнне ранніх формаў захворвання.
    АЗЕНКУР (Azincourt), сяло на Пд ад г. Кале (Францыя), каля якога ў час Стогадовай вайны 1337—1453 англ. войскі Генрыха К25.10.1415 атрымалі перамогу над франц. арміяй, што дазволіла англічанам захапіць Пн Францыі, у т.л. Парыж.
    АЗЕРАЦКОЎСКІ Мікалай Якаўлевіч (1750, с. Азерацкае Загорскага рна Маскоўскай вобл. — 12.3.1827), рускі натураліст і падарожнік. Акад. Пецярбургскай АН (1782). У 1768—72 удзельнічаў у акад. экспедыцыі па вывучэнні іірадукц. сіл. Расіі. У 1773 працаваў на Беларусі, сабраў матэрыял пра стан гаспаДаркі’ побыт насельніцгва, прыроду, склаў гербарыі раслін Віцебскай губ. (400 відаў) і заал. калекцыі. Падарожнічаў па Анежскім і Ладажскім азёрах. воз. Ільмень, вярхоўях Волгі, воз. Селігер. Аўгар каля 100 навук. прац па
    геаграфіі, этнаграфіі, гісторыі і археалогіі.
    АЗЕРБАІІДЖАН, Азербайджан^ к ая РэспУбліка. Размешчана ў паўд.ўсх. ч. Закаўказзя, мяжуе на Пн з Расіяй, на ПнЗ з Грузіяй, на ПдЗ з Арменіяй і Турцыяй, на Пд з Іранам. Пл. 86,6 тыс. км~ (разам з авамі Каспійскага м.). Нас. 7,3 млн. чал. (1992). Дзярж. мова азербайджанская. Пануючая рэлігія — іслам. Сталіца — і . Баку. У склад А. па канстытуцыі ўваходзяць Нахічэванская аўг. рэспубліка і тэр. Нагорнага Карабаха. Нац. свята — Дзень Рэспублікі (28 мая).
    Дзяржаўны лад. А. — рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя 1978 з больш познімі дадаткамі і папраўкамі. Канстытуцыйным актам 18.10.1991 абвешчана дзярж. незалежнасць краіны. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт. Дзейнасць Вярх. Савета часова прыпынена, дэпутацкія паўнамоцтвы і статус усіх парламенгарыяў захаваны на тэрмін іх выбрання. Вышэйшы орган заканад. улады з 18.5.1992 — Мілі меджліс — пастаяннадзеючы парламент з 50 дэпутатаў на чале са Старшынёй. Вышэйшы орган выканаўчай улады — Кабінет Міністраў, які ўзначальвае прэм’ерміністр.
    Прырода. Амаль палова тэр. А. — горы: Вялікі Каўказ —хрыбты Галоўны (г. Базардзюзю, 4466 м — найвышэйшы пункт А.) і Бакавы (г. Шахдаг, 4243 м); Курынская ўпадзіна — вял. міжгорны прагін, які займае КураАраксінская нізіна (28 м ніжэй за ўзр. м.); Малы Каўказ — сістэма складкавых хрыбтоў паміж рэкамі Кура і Аракс (г. Гямыш, 3724 м); Талышскія горы — займаюць паўд.ўсх. ч. рэспублікі (г. Кюмюркёй, 2477 м). Уздоўж Каспійскага м. цягнецца ^yзкaя паласа Ленкаранскай, на
    Да арт. Азсляненнс. Зялёныя насаджэнні: на вуліцы А.МІцкевіча ў Брэсце (злева); на тэрыторыі Аршанскага льнокамбіната.
    156 АЗЕРБАЙДЖАН
    Пн — СамурДывічынскай нізін. Узбярэжжа (працягласць 800 км) парэзана слаба. Найб. паўастравы — Апшэронскі, Курынская каса, Сара. Карысныя выкапні: нафта і прыродны газ (Апшэронскі паў, КураАраксінская нізіна, акваторыя Каспійскага м. каля вва Арцёма, Нафтавыя Камяні і інш.), алуніты (Заглік), жал. руда (Дашкесан), серны калчадан (Чырагідзорскае і Таганалінскае радовішчы), барыг (Чаўдарскае радовішча), поліметалічныя, хромавыя і кобальтавыя руды (М.Каўказ), руды мыш’яку, свінцовацынкавыя і малібдэнавыя (Нахічэвань) і інш. Шмат мінер. і тэрмальных крыніц, ёсць радовішчы лекавай нафты (Нафталан), буд. і абліцовачнага каменю, мармуру, гіпсу, мелу, сыравіна для вытвсці шкла і цэменту. К л і м а т А. сухі субтрапічны на КураАраксінскай і СамурДывічынскай нізінах (сярэдняя тра студз. 1— 3 °C, ліп. 26—27 °C, гадавая колькасць ападкаў 200—300 мм); вільготны субтрапічны на Ленкаранскай нізіне (сярэдняя тра студз. 3—4 °C, ліп. 26— 28 °C, ападкаў за год 1900 мм — найб. колькасць у А.). У гарах высакагорны клімат падпарадкаваны вышыннай занальнасці (сярэдняя тра студз. на выш. больш за 2000 м 10 С, ліп. да 5 °C, 600—800 мм ападкаў за год, 1400 мм на паўд. схілах В.Каўказа). Каля 1250 рэк, з іх 24 даўж. больш за 100 км. Гал. рэкі Кура і Аракс (крыніцы арашэння), значныя — Самур, Тэртэр, Арпа. Больш за 250 азёраў, найб. Гаджыкабул і Беюкіцор; высакагорнае воз. Гёйгёль. На р. Кура створана Мінгечаурскае вадасх. (525 км2), ад яго пачынаюцца Верхнекарабахскі і Верхнешырванскі арашальныя каналы. Г л е б ы на нізі
    нах (да выіп. 200 м) шэразёмныя і бурыя паўпустынныя з саланцаватымі і саланчаковымі ўчасткамі, паўпустыннай расліннасцю (палын, салянкі, эфемеры), у перадгор’ях (300—500 м) — каштанавыя і карычневыя, на схілах гор — карычневыя і бурыя горналясныя глебы. на якіх растуць шыракалістыя лясы (бук, граб, дуб, каштан). Вышэй за 2000 м пояс горналуіавых і дзярновых глебаў; разнатраўныя субальпійскія і альпійскія лугі — летнія ііашы. У Талышскіх гарах захаваліся рэлпсты трапічнай флоры: дэмірагач (жалезнае дрэва), самшыт, дзелква, гледычыя 1 інш. Жывёльны свет налічвае больш за 12 тыс. відаў: джэйран, дзік, дагестанскі тур, марал, дзікабраз.
    Герб і сцяг Азербайджана.
    барсук, чаротавы кот; з ітгушак — турач, кеклік, фазан і інш. Каспій і Кура багатыя каштоўнай рыбай (ласось, асетр, сяўруіа і інш.). Буйнейшыя запаведнікі: Закатальскі, Кызылагаджскі, Турыянчайскі, Шырванскі, Эльдарскі.
    Насельніцтва. Асн. насельнііітва — азербайджанцы (больш за 82%); жывуць таксама рускія, армяне, лезгіны, аварцы. татары. цахуры, туркі, курды і інш. Сярэдняя шчыльнасць 85,8 чал. на 1 км2 (1992), найб. шчыльна заселены Апшэронскі паў і прыгарадная зона Баку (150—300 чал. на 1 йг), некаторыя раўнінныя і перадгорныя часткі. Гар. насельніцтва складае 54%. Буйн. гарады (1990): Баку (1149 тыс. ж.), Гянджа (281 тыс. ж.), Сумгаіт (235 тыс. ж.), Мінгечаур, Шэкі.
    Гісторыя. Першыя пасяленні чалавека на тэр. А адносяцца да эпохі палеаліту. 3 часоў неаліту тут ввдома земляробства і жывёлагадоўля. Паселішчы таго часу знойдзены ў Кюльтэпэ, Ханлары. Мінгечауры. 3 2га тыс. да н. э. на тэр. А вядома металургія бронзы, з пач. 1га тыс. да н. э. —жалеза. Паселішчы бронзавага веку выяўлены ў раёнах Хаджалы, Кедабека, Дашкесана, Гянджы і інш. У 9 ст. да н. э. Пд А ўваходзіў у рабаўладальніцкую дзяржаву Мана, у 7 ст. да н. э. — Мідыю, якая да сярэдзіны 6 ст. да н. э. захоплена персідскай дзяржавай Ахеменідаў. У 4 ст. да н. э. на Пд А. ўзнікла дзяржава Лтрапатэна, якая пазней атрымала назву Азербайджан («Краіна хавальніка агню»); на Пд А. ўтварылася Албанія Каўказская. Феад. адносіны ў А. склаліся ў 3—5 ст. н. э. Сяляне за карыстанне зямлёй плацілі феадалам рэнту і неслі павіннасці, аднак фармальна не лічыліся прыгоннымі. Гандлёварамеснідкімі цэнтрамі сталі Барда, Кабала, Нахічэвань, Байлакан і інш. Сярэдневяковы А неаднойчы заваёўвалі іншаземцы. У пач. 3 — сярэдзіне 7 ст. тут царавала дьшастыя Сасанідаў, у 7 — сярэдзіне 9 ст. ўладарылі арабы. У канцы 5 — пач. 6 ст. ў А і Іране разгарнуўся маздакіцкі рух, у 1й пал. 9 ст. адбылося вял. сялянскае паўстанне (гл. Бабека паўстанне 816—37) супраць араб. і мясц. феадалаў, якое падарвала ўладу Арабскага халіфата. У 2й пал. 9 ст. на тэр. A ўтварыўся шэраг дзяржаў. Цэнтрамі эканомікі і культуры сталі гарады Тэбрыз, Нахічэвань, Баку, ІПэмаха. Барда, Кабала, Гянджа і інш., якія вялі гандаль, у т.л. і з Кіеўскай Руссю. У сярэдзіне 11 ст. А захапілі сельджукі, якія прычынілі значныя страты гаспадарцы і культуры краіны. У 13 ст. ў выніку манг. нашэсця А. увайшоў у Хулагуідаў дзяржаву. Вял. наплыў цюркскіх плямёнаў у А у 11—13 ст. прывёў да выцяснення стараж. мясц. моў і ўсталявання новай — азербайджанскай мовы. 3 гэтага часу фарміруецца і азерб. народнасць. Да сярэдзіны 14 ст. мант. панаванне ў А падарвана супраціўленнем нар. мас, што выкарысталі мясц. феад. дынастыі. У канцы 14 — пач. 15 ст. на тэр. А вылучылася самастойная дзяржава Шырван. Станоўчую ролю ў гісторыі А адыграла Сефевідаў дзяржава, заснаваная ў пач. 16 ст. шахам Ісмаілам I. 3 канца 16 ст. ў ёй узмацніўся іранскі ўплыў; A гіератварыўся ў адну з ускраін Іранскай дзяржавы. У 16—18 ст. A — арэна разбуральных войнаў паміж Іранам і Турцыяй. Азерб. народ вёў гераічную барацьбу супраць іншаземных і мясц. прыгнятальнікаў, што знайшло адлюстраванне ў эпасе пра нар. героя Кёраглы. У 1723—35 прыкаспійскія вобласці А трапілі пад уладу Расіі, пазней зноў захоплены Іранам. У 2й пал. 18 ст. ў А ўзнікла каля 15 невял. хансгваў. Паводле рускаіранскіх пагадненняў (Гюлістанскі мірны дагавор 1813,