• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    ны аркестр, хар. капэла, ансамбль танца, Дзярж. эстрадны аркестр; Сімф. аркестр імя Ніязі, эстраднасімф. аркестр, аркестр нар. інструментаў, хор пры Азерб. радыё і тэлебачанні; «Тэатр песні»; у Гянджы — філармонія. Працуюць таксама кансерваторыя (з 1921), муз. вучылішчы, муз. школы. У 1934 засн. Саюз кампазітараў А.
    Тэатр. Вытокі азерб. тэатр. мастацтва — у нар. творчасці. У стараж. А. існаваў лялечны тр «Кілімарасы», у сярэднявеччы — рэліг.містэрыяльны тэатр. У 1873 у Баку ўпершыню на азерб. мове паказаны камедыі М.Ахундава «Везір Ленкаранскага ханства» і «Га
    Азербайджанскі горны мерынос.
    джыКара». У 1897 арганізаваны першы прафесійны калектыў «Мусульманская драм. трупа», у пач. 20 ст. створаны тэатр. трупы пры асв. твах «Ніджат» і «Сафа». Значны ўклад у развіццё нац. драм. мастацгва зрабілі Дж.Зейналаў, Г.Араблінскі, У.Гаджыбекаў, Дж.Джабарлы, А.Шарыфзадэ, У.Раджаб і інш. У 1920 у Баку створаны аб’яднаны дзярж. тр (азерб., рус., арм. драм. і оперныя трупы). У 1922 азерб. драм. трула пераўтворана ў Азерб. дзярж. тр (Азерб. акад. тр імя Азізбекава). У рэпертуары тра, які прадаўжае лепшыя нац. традыцыі, п’есы нац. драматургаў, класічныя і сучасныя творы. У 1944 засн. Азерб. тэатр. тва. У 1994 у А. 10 драм. траў.
    Кіно. Кінавытворчасць у А. пачалася з 1916, калі акц. тва «Фільма» выпусціла карціны «У царстве нафты і мільёнаў» і «Аршын мал алан» (1917). У 1923 у Баку створана Азерб. фотакінаўпраўленне (з 1960 кінастудыя «Азербайджанфільм» імя Дж.Джабарлы); першы маст. фільм «Легенда пра Дзявочую вежу» (1924). У 1929 арганізавана студыя для падрыхтоўкі нац. творчых кадраў. У фільмах 1920х г. пераважалі тэмы рэвалюцыі і грамадз. вайны («Гаджы Кара», «26 камісараў»), 3 1936 здымаюцца гукавыя фільмы: «Алмас», «Бакінцы», «Сын Радзімы», «Бахтыяр», «Адна сям’я». У 1960—80я г. пашырылася тэматыка, абнавілася паэтыка фільмаў, зняты маст. фільмы: «Не тая, дык гэтая», «Чаму ты маўчыш?», «Святло згаслых вогнйпчаў», «Перад зачыненымі дзвярыма»; дакумент.хранік.: «Аповесць ігра нафтавікоў Каспія» (Ленінская прэмія 1960), «Пакарыцелі
    мора» (сярэбраны медаль Маскоўскага міжнар. кінафестывалю 1959). У 1969 пачата вытворчасць мультыплікацыйных фільмаў. У 1965 створаны Саюз кінемататрафістаў А. Сярод дзеячаў кіно: І.Касумаў, Т.Тагізадэ, Т. Ахундаў, М. і Р.Ібрагімбекавы, Анара (А.Рзаева), А.Бабаеў, Г.Мамедаў, Г.Турабаў, Ш.Мамедава.
    Літ.: Г а д ж м  з а д е AM. Азербайджанскнй промышленный комплекс. Баку, 1975; Географнческнй справочннк: Новые цнфры, факты, названня. М., 1993; Кавказ. М., 1966; Нсторня Азербайджана. Т. 1—3. Баку, 1958— 63; Лсторня Азербайджана по документам н публнкацням: Сб. Баку, 1990; P а х м а н з а д е Ф. Дар судьбы. Баку, 1990; К а с й м з а д с Ф. Очеркн по нсторнн азербайджанской лнтературы XIX в. Баку, 1962; Бретанмцкнй Л.С., Веймарн Б.В. Нскусство Азербайджана IV—XVIII веков. М., 1976; Эфандмев Р. Декоратнвнопрнкладное нскусство Азербайджана. Баку, 1976; Гаджнбеков У. Основы азербайджанской народной музыкн. 3 нзд. Баку, 1985; Нсторня музыкн народов СССР. Т. 1. м/ 1966; Нсторня советского драматаческого театра. Т. 1—4. М., 1966—68; Information please: Almanac. 1995. Boston; New York, 1995.
    В.К.Міхеева (прырода, гаспадарка), А.Н.Гуліеў, ГК.Кісялёў, І.Ф.Раманоўскі (гістарычны нарыс), Г.В.Ратнікаў (кіно).
    АЗЕРБАЙДЖАН ІРАНСКІ, гл. Іранскі Азербайджан.
    АЗЕРБАЙДЖАНСКАЯ МОВА, адна з цюркскіх моў (агузасельджукская падгрупа), дзярж. мова Азербайджанскай Рэспублікі (гл. Азербайджан). Пашырана таксама ў Грузіі, Арменіі, Дагестане, Іране, Іраку і Турцыі. 3 сучасных моў найб. блізкая турэцкай. Mae 4 дыялеклныя ірупы: усх. (бакінскі, кубінскі. шэмахінскі дыялекты, муганская і ленкаранская гаворкі), зах. (казахскі, гянджынскі, карабахскі дыялекгы і айрумская гаворка), паўн. (нухінскі дыялекг і закатальскакахская гаворка), паўд. (нахічэванскі, ардубадскі, таўрызскі дыялекты і ерэванская гаворка). Адрозненні ў дыялектах закранаюць пераважна фанетыку і лексіку. Літ. А.м. развіваецца з 13 ст. (аснова — шэмахінскі і бакінскі дыялекты).
    У фанет. сістэме 9 галосных фанем, 23 зычныя. У марфалогіі 9 часцін мовы. у т.л. паслялогі. У сінтаксісе развіта сістэма злучнікавых складаных сказаў. Пісьменства да 1929 на аснове араб. графікі, у 1929—39 на аснове лац. алфавіта, з 1939 на аснове рус., з 1991 — лац. графікі.
    АЗЕРБАЙДЖАНСКІ горны меры
    HOC, парода танкарунных авечак воўнавага кірунку. Выведзена ў 1935—47 у і'аспадарках Азербайджана скрыжаваннем малапрадукцыйных мерыносавых авечак з баранамі асканійскай і каўказскай танкарунных парод, а таксама помесяў мясц. грубашэрсных авечак пароды базах з танкаруннымі баранамі. Шырока выкарыстоўваюць для паляпшэння шэрсных якасцяў мясц. авечак.
    Жывёлы рухавыя, трывалыя, добра прыстасаваныя да пашавага ўгрымання ў горных ра
    162 АЗЕРБАЙДЖАНЦЫ
    ёнах. Маюць моцны касцяк, дужыя ногі, развітую грудную клетку з вял. аб’ёмам лёгкіх; скура тлустая, шчыльная, без складак. Жывая маса бараноў 70—80 (да 100) кг, матак 45— 50 (да 70) кг. Воўна 64—70й якасці, даўж.
    7,5—	9 см. Гадавы настрыг воўны з бараноў 8—10 кг, з матак 4,5—5 кг. Выхад чыстай воўны 42—45%. Пладавітасць 112—120%.
    АЗЕРБАЙДЖАНЦЬІ (саманазва аз е р байджанлылар, азерылер), нацыя, асн. насельніцтва Азербайджана (5,8 млн. чал., 1989). Агульная колькасць у свеце больш за 14,55 млн. чал. (1987). У краінах СНД 6,7 млн. чал., жывуць таксама ў Іране і Іраку. Гавораць на азербайджанскай мове. Вернікі пераважна мусульманешыіты.
    АЗЕРЦЫ. вёска ў Беларусі, у Талачынскім рне Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «XVIII партз’езд». За 6 км на ПнУ ад Талачына, 115 км ад Віцебска, 5 км ад чыг. ст. Талачын, на шашы Мінск—Масква. 742 ж., 290 двароў (1994). Кансервавы зд. Базавая школа. Дом культуры, бка, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання.
    АЗЕРШЧЫНА, вёска ў Беларусі, у Рэчыцкім рне Гомельскай вобл., на р. Дняпро. Цэнтр сельсавета і Рэчыцкага саўгасатэхнікума. За 10 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 60 км ад Гомеля. 4858 ж., 1800 двароў (1994). Суднабуд.суднарамонтны зд, ПМК. Сярэдняя школа, ПТВ, 3 бкі, 3 клубы, амбулаторыя, 2 аддз. сувязі, камбінат бьгг. абслугоўвання. Царква. За 0,3 км на 3 ад вёскі паселішча каменнага веку.
    АЗЕФ Еўна Фішалевіч (1869, г. Гродна—1918), адзін з арганізатараў і лідэраў партыі эсэраў, сакрэтны супрацоўнік (з 1892) дэпартамента паліцыі. У 1903 фактычна ўзначаліў «баявую аргцыю» партыі эсэраў, кіраваў пад
    Лоўля рыбы ў Браслаўскай азёрнатаварнай рыбнай гаспадарцы.
    рыхтоўкай тэрарыст. акгаў. Выдаў паліцыі з’езд прадстаўнікоў партыі ў Харкаве (1901), амаль увесь склад «баявой аргцыі» (1905). Па даносе А. пакараны смерцю 7 яе членаў. У 1908 А. выкрыты і прыгавораны ЦК партыі да смяротнага пакарання, але ўцёк за мяжу. Памёр у Берліне.
    АЗЁМША Іван Паўлавіч (1851, в. Лучыцы Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл. — 1916), бел. нар. казачнік. У рэпертуары А. паданні, легенды, казкі, апавяданні на фантаст. і касмаганічныя сюжэты. Яго цікавілі пытанні пра стварэнне свету і чалавека, пра душу, замагільнае жыццё і г.д. Яркай гутарковай мовай расказваў сатыр. бытавыя казкі, у якіх маляваў каларьггныя вобразы зайздроснага папа, прагнага багацея і спрытнага мужыка («Мужык, пан і ксёндз», «Завідны поп», «Завісны багатыр», «Вада памагла», «Хаўрус» і інш.). 3 80 твораў у кн. А.К. Сержпутоўскага «Казкі і апавяданні беларусаўпалешукоў» (1911) 32 запісаны ад А.
    АЗЁРАЗНАЎСТВА, лімналогія, галіна гідрамгіі; навука пра кантынентальныя вадаёмы запаволенага водаабмену (азёры, вадасховішчы, сажалкі). Вывучае комплекс узаемазвязаных фіз., хім. і біял. працэсаў у вадаёмах; даследуе азёрныя катлавіны, донныя адклады, водны баланс і рэжым узроўню, тэрміку, лядовыя і атттычныя з’явы, гідрахімію, рух азёрнай вады, берагі, рыбапрадукцыйнасць і інш. Выкарыстоўвае метады геахіміі. геафізікі, геалогіі, гідрабіялогіі, аынікі лабараторных аналізаў станцый і пастоў сістэмы Гідраметслужбы, аэрафотаздымку.
    Заснавальнік навуковага A — швейд. вучоны Ф.АФарэль (1885; працы па тэорыі і методыцы А.). У развіцці А. вял. значэнне маюць працы рус. вучоных Дз.М.Анучына (вывад аб сувязі азёраў з усімі кампанентамі ландшафтаў), Л.С.Берга (апісанні азёраў Зах. Сібіры, Аральскага, ІсыкКуля) і А.І.Ваейкава (выявіў сувязь вагання ўзроўню вял. азё
    раў з іх водным балансам і інш ). На Беларусі першыя гідралагічныя даследаванні азёраў праведзены А.М.Семянтоўскім (у 1872 апублікаваў гідралагічны агляд Віцебскай губ.).
    Сістэматычнае вывучэнне азёраў пачалося з арганізацыі н.д. станцыі рыбнай гаспадаркі (1928). Комплексныя даследаванні азёраў праводзяцца на біял. і геагр. фтах БДУ (складанні азёрнага кадастру, прыроднагасп. класіфікацыі, стварэнне ахоўных тэрыторый на базе азёраў), выконваюцца маніторынгавыя даследаванні па міжнар. праграме «Чалавек і біясфера». Н.д. лабараторыя азёразнаўства БДУ (з 1968) комплексна даследавала больш як 500 азёраў і 20 вадасховішчаў (вывучаны гісторыя развіцця ў галацэне, вызначана іх генетычная прыналежнасць, законы азёрнай седыментацыі; В.П.Якушка). У інтах геал. навук і праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі АН Беларусі вывучаюцца азёры як аб’екгы намнажэння сапрапеляў. У вьпв. мэтах азёры і вадасховішчы даследуюцца ў Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў. Вынікі даследаванняў улічваюцца ў рыбнай гаспадарцы, энергетыцы, курортнай справе, водазабеспячэнні, меліярацыі, здабычы карысных выкапняў і інш. В.П.Якушка. АЗЁРНАРАЧНЬІЯ РЬІБЫ, віды рыб, аднолькава харакгэрныя для іхтыяфауны азёраў і рэк. Пашыраны па ўсіх мацерыках, акрамя Антаркгыды. На Беларусі 24 віды: акунь звычайны, аўсянка, бычокпадкаменшчык (гл. Падкаменшчыкі), верхаводка, вугор еўрапейскі, гарчак, гусцяра, джгір звычайны, жэрах, колюшкі (2 віды), карась, лешч, лінь, мянтуз, плотка, пячкур, сом звычайны, судак, уюн, краснапёрка, шчупак, шчыпоўка, язь. Большасць маюць прамысл. значэнне.
    АЗЁРНАТАВАРНАЯ РЬІБНАЯ ГАСІІАДАРКА, арганізацыйнагасп. форма вядзення рыбнай гаспадаркі на натуральных вадаёмах. Асн. задачы: максімальнае змяншэнне колькасці драпежных (шчупак і вял. акунь звычайны) і малакаштоўных рыб (не менш як 80% запасу); зарыбленне вадаёмаў каштоўнымі відамі рыб (сазан, карп, пелядзь, карась, амуры, таўсталобікі, судак, вугор еўрапейскі і інш.) у адпаведнасці з іх асаблівасцямі і падрыхтаванасцю; тэхн. і біял. меліярацыя; рацыянальны адлоў таварнай рыбы; арганізацыя барацьбы з браканьерствам, забруджваннем вадаёмаў прамысл. і быт. сцёкамі, ядахімікатамі і інш. Таварную рыбу вырошчваюць на натуральных і штучных кармах. На Беларусі існуе з 1970х г. Выхад прадукцыі з 1 га воднай пл. зарыбленых вадаёмаў да 50—600 кг, з незарыбленых 10—12 кг.