• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.: Власова Т.В. Фнзмческая географня матерлков. 3 нзд. М., 1976; Фнзнческая географня матерлков н океанов. М., 1988; Народы мнра: Мст.этногр. справочннк. М., 1988; Страны н народы: Зарубежная Азня: Обш. обзор; ЮгоЗападная Азня. М., 1979; Страны н народы: Советскмй Союз: Обш. обзор; Росснйская Федерацня. М., 1983.
    АЗІЯ (Asia), рымская правінцыя ў зах. частцы Малой Азіі. Утворана ў 133 да н.э. на тэр. б. Пергамскага царства. У 1 ст. да н.э. — 1 ст. н.э. яе тэр. была расшырана. Правінцыяльнае ўпарадкаванне з 126 да н.э. 3 27 да н.э. — сенацкая правінцыя, з часоў Дыяклетыяна падзелена на 7 асобных правінцый.
    АЗІЯЦКААМЕРЫКАНСКАЯ РАСА, гл. Мангалоідная раса.
    АЗІЯЦКАЦІШКІЯНСКІ САВЕТ (Asian and Pacific Council; АЗПАК), рэгіянальны паліт.эканам. саюз краін Далёкага Усходу і зах. часткі Ціхага акіяна. Створаны ў 1966 Японіяй, Аўстраліяй, Новай Зеландыяй, Тайландам.
    Філіпінамі, Малайзіяй, ГІаўд. Карэяй, Тайванем і Паўд. В’етнамам з мэтай ваен. і ганддёваэканам. супрацоўніптва ў АзіяцкаЦіхаакіянскім рэгіёне. Пры
    АЗПАК дзейнічае рэгіянальны цэнтр па прадуктах харчавання і ўгнаеннях (Тайвань), культ. і сац. цэнтр (Паўд. Карэя). Вышэйшы орган паміж сесіямі савета — пастаянны кт, выканаўчы орган — сакратарыят. Штабкватэра ў Бангкоку (Тайланд). У 1990 у АЗПАК уваходзілі Аўстралія, Новая Зеландыя. Паўд. Карэя, Тайланд, Філіпіны.
    АЗІЯЦКАЯ ДЭПРЭСІЯ, Паўднё ваазіяцкая дэпрэсія, вобласць нізкага атм. ціску над Паўд., Зах. і часткова Цэнтр. Азіяй з цэнтрам над Іранскім нагор’ем. Адзін з сезонных кліматычных цэнтраў дзеяння атмасферы. Праяўляецца часцей летам. Абумоўлена моцным летнім праграваннем мацерыка.
    Да арт. Азія. Пясчаная пустыня ў Сярэдняй Азіі.
    АЗІЯЦКАЯ САРАНЧА (Locusta migratoria migratoria), падвід насякомых атр. прамакрьшых. Пашырана ў Паўд. Еўропе. Азіі і Паўн. Афрыцы.
    Даўж. цела дарослых насякомых 3,5—6 см. Шэражаўтаватазялёныя або зялёныя, надкрыллі ў бурых плямах. У залежнасці ад колькасці і канцэнтрацыі асобін угвараюцца
    Да арт. Азія. Пік Кхумбутсе ў Гімалаях.
    стадная і адзіночная фазы. Лічынкі адзіночнай фазы зялёныя, жоўтыя, чорнвія, стаднай — аранжавыя з чорнымі плямамі. Асобіны стаднай фазы ўгвараюць кулігі (шчыльная вял. колькасць лічынак) і чароды (вял. колькасць дарослых). Робіць пералёты на сотні кіламетраў Вельмі шкодзідь с.г. і дзікарослым раслінам. Кожны экз. за сваё жыццё з’ядае 300 г расліннай масы.
    АЗІЯЦКІ АНТЫЦЫКЛОН, Сібір скі антыцыклон, вобласць высокага атм. ціску ў Сібіры, Сярэдняй і Цэнтр. Азіі. Праяўляецца пераважна зімой (у студз. ціск да 1070 мб). А.а. — вынік моцнага ахаладжэння мацерыка, з чым звязана працяглая халодная (месцамі ніжэй за 50 °C) маласнежная зіма ва ўнутрымацерыковых раёнах. На надвор’е Беларусі ўплывае зах. адгалінаванне А.а.: устанаўліваецца малавоблачнае сонечнае надвор’е з трамі паветра ўдзень каля 10...20 °C у зімовыя ме
    Азіяцкая саранча: 1 — дарослая; 2 — адзіночная фаза лічынкі; 3 — стадная фаза лічынкі.
    сяцы, вясной і восенню ноччу магчымыя замаразкі.
    АЗІЯЦКІ БАНК РАЗВІЦЦЯ (Asian Development Bank; АзБР), рэгіянальны міжнар. банк для фінансавання праграм развіцця. Створаны ў 1966. Члены больш як 40 краін Азіі, Еўропы, Акіяніі, у т.л. 14 развітых краін, якія не ўваходзяць у гэты рэгіён (ЗША, Вялікабрытанія, Германія, Канада і інш.). Штабкватэра ў Маніле (Філіпіны). Афіц. мэты: спрыяць развіццю эканомікі і знешняга гандлю краін Азіі, што сталі на шлях незалежнага развіцця; стымуляваць рэгіянальнае сунра цоўнііггва, аказваць тэхн. дапамогу і дапамогу ў каардынацыі іх эканам. палітыкі. Вышэйшы орган — савет кіраўнікоў.
    АЗІЯЦКІ КЛІРЫНГАВЫ САЮЗ, пага дненне аб урэгуляванні дысбалансаў у міжнар. разліках паміж Бангладэш, Бірмай, Індыяй, Іранам, Непалам. Пакістанам і ШрыЛанкай. За адзінку разлікаў прынята азіяцкая грашовая адзінка, роўная па кошце адзінцы спец.
    170 АЗІЯЦКІЯ
    правоў запазычання (СДР) у міжнародным валютным фондзе.
    АЗІЯЦКІЯ ГЎЛЬНІ, буйныя комплексныя спарт. спаборніцтвы краін Азіі. Праводзяцца з 1951 раз у 4 гады (праз 2 гады пасля Алімпійскіх гульняў). Іх арганізацыю і правядзенне ажыццяўляе федэрацыя А.г. (засн. ў 1949), у якую ўваходзяць нац. алімп. кты азіяцкіх краін. У праграме А.г. абавязковыя віды спорту (лёгкая атлетыка, плаванне) і не менш як 8 інш. відаў, якія ўключаюцца Аргкамітэтам А.г. пры ўмове, што яны існуюць не меней, як у 6 краінах, 4 з якіх — удзельнікі чарговых гульняў.
    АЗМІЦЕЛЬ Фёдар Фёдаравіч (13.8.1918, с. Лінавіцк Мартукскага рна Акцюбінскай вобл., Казахстан — 15.6.1944), удзельнік партыз. руху ў Віцебскай і Мінскай абл. у Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Камандзір партыз. атрада асобага прызначэння (дзейнічаў у трохвугольніку Орша—Віцебск—Смаленск), партыз. атрада «Гром». У чэрв. 1944 у час варожай блакады партыз. брыгад каля воз. Палік камандаваў штурмавой групай па прарыве акружэння. Цяжка паранены, падарваў сябе гранатай.
    АЗНАБІШЫН Дзмітрый Пятровіч (1804, с. Троіцкае, Карсунскі рн Ўльянаўскай вобл. — 14.8.1877), рус. паэт. Скончыў Маскоўскі універсітэцкі пансіён (1824). У 1827 заснаваў (з С.Я.Раічам) альманах «Северная лнра». Першыя арыгінальныя і перакладныя вершы і аповесці друкаваў у альманахах і час. «Вестннк Европы», «Северные цветы», «Отечественные запнскн». Любоўную і пейзажную лірыку ствараў пад угілывам паэзіі Усходу: збкі «Селам, або Мова кветак» і «Гінекіён» (1830), «Сізіф і смерць» (1871). Перакладаў на рус. мову творы Хафіза, Нізамі, Саадзі, зах.еўрап. паэтаў. Склаў першы персідскарускі слоўнік, зб. матэрыялаў (у 2 тамах) па сялянскай рэформе 1861. Збіраў фальклор народаў Паволжа.
    АЗНАВЎР (Aznavour) Шарль (сапр. Азнавуран Варэнаг; н. 22.5.1924, Парыж), французскі шансанье, кампазітар, кінаакцёр. 3 сям’і арм. эмігрантаў. Аўтар песень (з 1960х г. іх аркеструе П.Марыа), аперэт, музыкі да кінафільмаў. Здымаўся ў кінафільмах «Д’ябал і дзесяць запаведзяў», «Страляйце ў піяніста» і інш. Аўтар кн. «Азнавур вачамі Азнавура» (1970). Яго творчасці прысвечаны франц. дакумент. фільм «Спявае Шарль Азнавур».
    АЗНАЎРЫ, грузінскія дваране. Вядомыя з 5 ст. Былі патомныя і служылыя, падзяляліся на царскіх, княжацкіх і царкоўных. Валодалі зямлёй, неслі абавязковую вайсковую павіннасць. 3 далучэннем Грузіі да Рас. імперыі (пач. 19 ст.) атрымалі правы рас. дваран.
    АЗНАЧЭННЕ ў граматыцы, даданы член сказа, які паясняе словы з прадметпымі эначэннямі, называючы прыкмету прадмета (яго якасць, форму, памер, матэрыял, адносіны да інш. прадметаў і г.д.). У бел. мове А. падзяляюцца на дапасаваныя (сінтаксічная сувязь — дапасаванне, сродкі выражэння — прыметнік, дзеепрыметнік, займеннік, лічэбнік: «зялёная ялінка», «бацькава парада», «неадасланае пісьмо», «нашы сябры», «трэці год») і недапасаваныя (сінтаксічная сувязь — прымыканне, сродкі выражэння — назоўнік ва ўскосных склонах часам з прыназоўнікам, займеннік, інфінітыў, прыслоўе, а таксама словаалучэнні розных тыпаў: «дом восем». «дарога бацькоў», «дзяўчынка з бантам», «яе клопат». «імкненне вучыцца», «паварот налева», «стары высокага росту»). Асобная форма А. — прыдатак. А.Я.Міхневіч.
    АЗОВАСІВАШСКАЯ ЗАПАВЕДНАПАЛЯЎНІЧАЯ ГАСПАДАРКА на Пд Украіны, у Херсонскай вобл. Засн. ў 1957 на базе АзоваСівашскага запаведніка (1927). Пл. 57,4 тыс. га. Складаецца з 2 ізаляваных участкаў: запаведнапаляўнічай гаспадаркі на касе Біручы Востраў у Азоўскім м. і запаведнай тэр. ў цэнтр. ч. Сівашскага заліва. Створана ў мэтах аховы прыродных комплексаў пясчанага і саланчаковага стэпаў і воднабалотных угоддзяў, а таксама для акліматызацыі і размнажэння еўрап. высакароднага аленя, лані, еўрап. муфлона і фазана. Нізінныя ч. касы і прылеглая акваторыя Утлюцкага лімана — улюбёныя мясціны качак, чапляў, кулікоў.
    АЗОЛЬЕ пяцічленныя гетэрацыклічныя злучэнні, якія маюць у цыкле атамы вугляроду і не менш як два гетэраатамы, адзпг з іх азот. Да А. належаць аксазол, імідазол, піразол, тыязол і інш. Маюць араматычныя ўласцівасці. Уваходзяць у састаў прыродных злучэнняў і лекаў (вітаміны Bi і Ві2, амідапірын, анальгін. гістыдзін і інш.).
    АЗОН. Оз, алатропная мадыфікацыя кіслароду. Газ сіняга колеру, з рэзкім пахам, Ікіп 112 °C, моцны акісляльнік, у вял. канцэнтрацыях раскладаецца з выбухам, утварае азаніды. Асн. колькасць А. ў іірыродзе знаходзіцца ў азанасферы Зямлі. Атрымліваюць дзеяннем эл. разраду ці УФвыпрамянення на паветра. Выкарыстоўваюць для дэзінфекцыі вадьі, паветра, адбельвання тканін, мінер. масла, як бактэрыцыдны сродак. Лішак А. шкодны для жывьіх арганізмаў, ГДК у паветры 1 мг/м3.
    АЗОНЧЫК Аляксандр Сямёнавіч (н. 10.8.1908, в. Яцкавічы Мядзельскага рна Мінскай вобл.), адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Мядзельскім рне ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). 3 1922 працаваў на сельскай гаспадарцы, з 1939 у органах НКУС. У жн. 1941 арганізаваў партыз. дыверсійную групу, якая дзейнічала ў складзе атоада імя
    Будзённага, са снеж. 1943 камандзір атрада «Патрыёт» і нач. асобага аддзела брыгады імя Будзённага. У 1944—57 на сав. рабоце.
    A3OPCK1 АНТЫЦЫКЛОН, Азорскі м а к с і м у м , субтрапічная вобласць высокага атм. ціску над Атлантычным ак. з цэнтрам каля Азорскіх авоў. Праяўляецца перавагай антыцыкланічнай дзейнасці на працягу ўсяго года, асабліва добра выражаны летам (у ліп. ціск больш за 1025 Па). Прыкметна ўплывае на клімат Паўд. Еўропы і Паўн. Афрыкі , утварае летам адгалінаванне ў напрамку Міжземнага м., зімой у напрамку Сахары. На надвор’е Беларусі ўплываюць паўн.ўсх. перыферыя або адасобленыя «ядры« А.а.: устанаўліваецца сухое і сонечнае надвор’е з высокімі трамі паветра (зімой часам да 8 °C і больш, летам да 25—30 °C і вышэй).
    АЗОРСКІЯ АСТРАВЬІ (партуг. Ilhas dos Aqores Астравы ястрабаў), архіпелаг у Атлантычным ак., на 3 ад Пірэнейскага пва. Пл. 2,3 тыс. км . Працягваецца з 3 на У прыблізна на 600 км. Складаецца з 9 буйных авоў (СанМігел, Тэрсейра, Піку, СанЖоржы, Флорыш і інш.) і некалькіх рыфаў. Уваходзіць у склад Партугаліі. Нас. 243,4 тыс. чал. (1981). Астравы вулканічнага паходжання, маюць горны рэльеф з вяршынямі да 2351 м (г. Піку на вве Піку), стромкія берагі. Разнастайныя праяўленні сучаснага вулканізму (фумаролы, мінер. і тэрмальныя крыніцы). Частыя землетрасенні. Клімат субтрапічны, акіянскі. Сярэдняя тра студз. каля 14 °C, ліп. каля 22 °C. Анадкаў 700—800 мм за год. На схілах субтрапічныя горныя лясы і кусты. Плантацыі бананаў, цьгтрусавыя, вінаградарства. Цэнтр марскіх і паветраных трансатлантычных ліній паміж Еўропай, Афрыкай і Амерыкай. Найб. гарады і парты: ПонтаДэлгада. АнградуЭраіжму, Орта.