Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АЗОТ (лац. Nitrogenium), N, хім. элемент V групы перыяд. сістэмы. ат. н. 7, ат. м. 14,0067. Гірыродны А складаецца з ізатопаў 14N (99,635%) і 15N (0,365%); ёсць у свабодным стане (N2) У атмасферы (75,6%), у звязаным у літасферы (1,910’ % па масе), у жывых арганізмах жывёл і чалавека (складае 16—17% іх бялку) і раслінах. А. чацвёрчы па распаўсюджанасці элемент Сонечнай сістэмы (пасля вадароду, гелію, кіслароду). Адкрыты ў 1772 Д.Рэзерфардам. Газ без колеру і паху, tm 195,80 “С, шчыльн. вадкага А. 0,808Ю3 кг/м3. Малекула двухатамная, пры звычайных умовах хімічна інертная, пры тры 400—500 °C узаемадзейнічае са шчолачнымі і шчолачназямельнымі металамі, у прысутнасці каталізатараў — з кіслародам (гл. Азопгу аксіды'), пры павышаным ціску — з вадародам (гл. Аміяк, Гідразін і інш.). Пры эл. разрадах, раскладанні ніірыдаў некаторых металаў утвараеіша актыўны А. (сумесь малекул і атамаў), які энергічна ўзаемадзейнічае з кісларо
АЗОЎСКАЕ
171
дам, вадародам, парай серы і фосфару, некат. металамі. Агрымліваюць пры рэктыфікацыі паветра (гл. Газаў раздзяленне). Выкарыстоўваецца для сінтэзу аміяку, як інертнае асяроддзе пры хім. і металург. працэсах, пры перапампоўванні гаручых вадкасцяў, у розных халадзільных і вакуумных устаноўках, зварцы металаў. А. — біягенны элемент, уваходзіць у састаў бялкоў і нуклеінавых кіслот, а таксама многіх арган. злучэнняў (аміны, амінакіслоты, нітразлучэнні і інш.).
АЗОТАБАКТЭР (Azotobacter), род аэробных азотфіксавамных бактэрый. Жывуць свабодна ў глебе, водным асяроддзі. Упершыню апісаны галанд. вучоным М.Беерынкам (1901). Форма A палачкападобная або сферычная, памер 2x5 мкм; ірамадмоўныя, могуць перамяшчацца з дапамогай жгуцікаў; з узростам ператвараюцца ў нерухомыя, укрытыя слізістай капсулай сферычныя клеткі (цысты), больш устойлівыя да неспрыяльных умоў асяроддзя. На працягу росту звязваюць да 20 г малекулярнага азоту на 1 г выкарыстанага вугляводу. Найбольш пашыраны на акультураных глебах A. chroococcum выкарыстоўваецца для атрымання азотабактэрыну. Прадуцыруюць поліцукрыды, шэраг вітамінаў, антыбіетыкі.
АЗОТАБАКТЭРЫН, азотаген, бактэрыяльны прэпарат для абагачэння глебы звязаным азотам. Вырабляецца на аснове аднаго з відаў азотабактэру. Выкарыстоўваюць пад агароднінныя і прапашныя культуры. Уносяць у глебу з насеннем або апрацоўваюць ім клубні, карані расады с.г. культур, якія не належаць да сям. бабовых. На глебах Беларусі з высокай кіслотнасцю і малой ураддівасцю малаэфекгыўны.
АЗОТНАКІСЛЫЯ СОЛІ, тое, што нітраты.
АЗОТНАЯ КІСЛАТА, аднаасноўная моцная кіслата, HNO3, мал. м. 63,016. Бясколерная вадкасць, tKin 82,6 °C (3 раскладаннем), шчыльн. l,522 10J kt/mj, з вадой угварае азеатропную сумесь (68,4% А.к.), утварае крыпггалегідраты; моцны акісляльнік. Атрымліваюць каталітычным акісленнем аміяку кіслародам паветра. Выкарыстоўваюць у вытвсці азотных і комплексных угнаенняў, выбуховых рэчываў, фарбавальнікаў, у металургіі (траўленне і растварэнне металаў) і інш. Выклікае апёкі на скуры, пара ядавітая. АЗОТНЫЯ ЎГНАЕННІ, мінеральныя і арган. рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для забеспячэння раслін азотам. Падзяляюцца на арганічныя ўгнаенні (гной, торф, кампост), якія акрамя азоту маюць у сабе інш. элементы, мінеральныя ўгнаенні (выпускаюцца прамсцю ў цвёрдым ці вадкім стане) і зялёныя ўгнаенні (гл. Сідэрацыя). У мінеральных азот можа быць у аміячнай (NH3), аміячнанітратнай ( NH3 і NO3), нітратнай (NO3) 1 аміднай (NH2) формах. Асн.
віды мінер. А.у.: аміячныя, аманійныя, нітратныя, аманійнанітратныя, амідныя, аманійна нітратнаамідныя.
Аміячныя іаманійныя ўгн a е н н і: вадкі аміяк, аміячная вада, сульфаты амонію. амоніюнатрыю. Раствараюцца ў глебавай вадзе, значная частка іонаў амонію звязваецца ў маларухомую форму, якая пад уздзеяннем спецыфічных бактэрый глебы пераходзіць у больш рухомую нітратную форму і засвойваецца раслінамі. Выкарыстоўваюцца для ўсіх с.г. культур на някіслых глебах і кіслых пры іх выпнаванні. Нітратныя ў г н а е н н і: натрыевая і кальцыевая салетры. Іоны натрыю і кальцыю паглынаюцца цвёрдай фазай глебы і раслінамі спажываюцца менш, чым нігратны азот. што прыводзіць да падшчалочвання глебы. Выкарыстоўваюцца на ўсіх глебах для ўнясення перад сяўбой і для ўсіх відаў раслін у перыад вегетацыі. Аманійнанітратныя ўгнаен н і: аміячная салетра, сумесі сульфатнітрат амонію, вапнавааміячная салетра. Выкарысгоўваюцца ў розных кліматычных зонах для розных глебаў, Ам ідн ы я ўгнаенні бываюць хугка дзейныя (карбамід) і павольна дзейныя (урэаформ—карбамідафармальдэгідныя ўгнаенні). Аманійнанітратнаамідныя ўгнаенні — канцэнтраваныя растворы карбаміду, нітрату амонію і іх растворы ў аміячнай вадзе (аміякаты). Эфектыўныя пры ўнясенні ў глебу для падхормкі раслін, аміякаты — для невегетуючых с.г. культур. На Беларусі (Гродзенскі азотнатукавы завод) вырабляюць аміячную салетру, карбамід, вадкія ўгнаенні і сульфат амонію.
Літ.: Агрохнммя М., 1982; Баранов П.А, Алейнов Д.П., Олевскнй В.М. Азотные растворы // Хнмня в сельском хозяйстве. 1983. № 5.
АЗОТУ АКСІДЫ, азоту в о к і с л ы, злучэнні азоту з кіслародам. Адрозніваюць: геміяаксід N2O (аксід дыазоту) і монааксід NO — бясколерныя газы; сесквіяаксід N2O3 (дыазоту трыаксід) — пры звычайных умовах няўстойлівае злучэнне, пры ахаладжэнні светлаблакітная маса з tun. 102 °C; дыаксід азоту NO2 — буры газ (у вадкім і цвёрдым стане існуе яго дымер тэтрааксід дыазоту N2O4); аксід азоту N2O5 (пентаксід дыазоту) — бясколерныя лятучыя крышталі, няўстойлівыя і выбухованебяспечныя. Монааксід і дыаксід азоту парамагн. злучэнні. Аксід дыазоту і монааксід азоту — нясолеўгваральныя аксіды, сесквіяаксід утварае з вадой азоцістую кіслату, аксід азоту — азотную, тэтрааксід дыазоту — іх сумесь. Выкарыстоўваюцца пераважна NO2 як акісляльнік у вадкім ракетным паліве, пры ачыстцы нафтапрадуктаў, каталітычным акісленні арган. злучэнняў і NO — паўпрадукт у вытвсці азотнай кіслаты. А.а. фізіялагічна актыўныя рэчывы: NO2 — «вяселячы газ» — выкарыстоўваецца для анестэзіі; NO дзейнічае на цэнтр. нерв. сістэму, у вял. канцэнтрацыях адмоўна ўплывае на формулу крыві (ГДК у паветры 0,0005 мг/л); NO2 выклікае ацёкі, зніжае крывяны ціск.
АЗОТФІКСАВАЛЬНЫЯ БАКТЭРЫІ, азотфіксатары, мікраарганізмы, здольныя засвойваць малекулярны азот атмасферы і пераводзіць яго ў склада
ныя азоцістыя алучэнні. Сімбіятычныя А.б. (найб. актыўныя фіксатары азоту) існуюць у сімбіёзе пераважна з бабовымі раслінамі (гл. Актынаміцэты, Клубеньчыкавыя бактэрыі), несімбіятычныя жывуць свабодна (азотабактэр, кластрыдыі, некаторыя віды цыянабакгэрый, фотатрофных бакгэрый, асобныя віды грыбоў 1 дражджэй). А.б. ўдзельнічаюць у кругазвароце азоту ў прыродзе, абагачаюць ім глебу і вадаёмы, пераводзяць яго ў форму, даступную для засваення вышэйшымі раслінамі.
АЗОТФІКСАЦЫЯ (ад азот + лац. fixatio замацаванне) біялагічная, звязванне малекулярнага азоту атмасферы ў азотзмяшчальныя алучэнні. Ажыццяўляецца азотфіксавальнымі бактэрыямі (найб. актыўныя клубеньчыкавыя). Першы стабільны прадукг у выніку А. — аміяк, сінтэз якога каталізуе нітрагеназа. Вызначаны структура і лакалізацыя генаў А. Адыгрывае важную ролю ў прыродным кругавароце азоту, абагачэнні глебы і вадаёмаў звязаным азотам. Азотфіксавальныя мікраарганізмы ў спалучэнні (сімбіёзе) з раслінамі, напр. лубінам, гарохам, вікай, могуць абагаціць 1 га глебы на 200—500 кг азоту за год.
АЗОЎ, горад у Рас. Федэрацыі, у Растоўскай вобл. Порт на р. Дон, за 7 км ад упадзення ракі ў Таганрогскі заліў Азоўскага мора. Чыг. станцыя. 81 тыс. ж. (1992). Машынабудаўнічая (кавальскапрэсавае, гандл. абсталяванне, рыбалавецкія судны), лёгкая, харч. прамысловасць. Гіст.краязнаўчы музей.
У 10—11 ст. А у складзе Тмутараканскага княства. Каля 1067 захоплены полаўцамі (назвалі яго Азак). 3 13 ст. горад у Заіатой Ардзе, з 1471 тур. ваен. крэпасць. У 1637—42 A валодалі данскія казакі. У 1696 узяты войскамі Пятра I, у 1711 вернугы Турцыі. 3 1739 у Расіі. У 1775—82 цэнтр Азоўскай губ.. пазней ваен. крэпасць. 3 1810 пасад Расгоўскага пав. Екацярынаслаўскай губ.
АЗОЎСКАЕ МОРА (стараж.рус. Суражскае мора), унутранае мора Атлантычнага ак. на Пд Усх.Еўрап. раўніны: самае мелкае на Зямлі Пл. 39 тыс. км2, аб’ём 0,29 тыс. км , сярэдняя глыб. 7 м, найб. — 15 м. Узбярэжжа належыць Украіне і Рас. Федэрацыі. Керчанскім пралівам злучана з Чорным м. Паўн. і паўд. берагі ўзгорыстыя і абрывістыя, зах. і ўсх. — пераважна нізінныя. Шмат пясчаных косаў (Бярдзянская, Арабацкая Стрэлка і інш.). Залівы Таганрогскі, Цемрукскі, Сіваш. Упадаюць Дон, Кубань, Міус, Кальміус і інш. Клімат пераважна кангынентальны. Укрыта лёдам 2—3 месяцы. Летам тра вады на паверхні да 25—30 °C. Цячэнні няўстойлівыя. У канцы 20 ст. выкарыстанне водных рэсурсаў рэк у бас. А.м. садзейнічае памяншэнню аб’ёму і змене рэжыму паступлення ў мора рачнога сцёку. павелічэнню прьпоку больш салёнай вады з Чорнага мора,
172 «АЗОЎСТАЛЬ»
што ўплывае на склад флоры і фауны мора. Салёнасць 10—13%, у малаводныя гады да 15—17%; памяншаецца ўлоў рыбы (судак, лешч, таран, сяўруга, хамса, цюлька і інш.). Транспартнае значэнне павялічылася пасля будва ВолгаДанскога канала. Порты: Марыупаль, Таганрог, Ейск. Бярдзянск, у вусці Дона — Растоў. Шмат курортаў і зон адпачынку.
«АЗОЎСТАЛЬ», гл. Марыупальскі металургічны камбінат «Азоўсталь».
АЗОЦІСТАКІСЛЫЯ СОЛІ. гл.
Нітрыты.
АЗОЦІСТАЯ КІСЛАТА, аднаасноўная слабая няўстойлівая кіслата, HNO2. Існуе толькі ў разбаўленых водных растворах, яе солі 1 эфіры наз. нітрытамі. Утвараецца разам з азотнай кіслатой
Марскі газавы промысел на Азоўскім моры.
пры растварэнні NO2 у вадзе. Выкарыстоўваецца ў вытвсці фарбавальнікаў.
АЗОЦІСТАЯ РАЎНАВАГА, стан азоцістага абмену арганізма, іпто вызначаецца роўнай колькасцю вылучанага і спажьпага азоту. Бывае адмоўная (азоту вылучаецца больш, чым спажываецца) і дадатная (у процілеглым выпадку). Адмоўная А.р. ўсталёўваецца ў арганізме пры галаданні, нізкай колькасці бялку ў ежы, значных траўмах і звязана з разбурэннем бяпку. Дадатная А.р. харакгэ
рная для маладога арганізма і мае месца пры рэгенерацыі тканак, у перыяд выздараўлення пасля цяжкай хваробы. Чалавеку патрабуецца каля 16 г бялковага азоту ў суткі, што адпавядае 100 г бялку пры энергазатратах 10,5 МДж (2500 ккал).