• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    A. ф . Б а л г а р ы і пасля рэарганізацыі (1948) аб’ядноўваў Балг. кампартьпо, Балг. земляробчы нар. саюз, Дзімітраўскі камуніст. саюз моладзі, прафсаюзы; выдаваў газ. «Отечествен фронт». У В е н г р ы і Аф. дзейнічаў пад кіраўніцгвам Венг. сацыяліст. рабочай партыі пад назвамі: Вент. фронт (з мая 1944), Венг. нац. фронт незалежнасці (са снеж. 1944), Венг. нар. фронт незалежнасці (з лют. 1949) і Айчынны нар, фронт (з 1954); ввдаваў газ. «Magyar Nemzet» («Венгерская нацыя»), «Szabad Fold» («Свабодная зямля»). А.ф. В ’ е т н а м а ў 1977 аб’яднаў Нац. фронт вызвалення Паўд. В’етнама (дзейнічаў з 1960), Саюз нац. дэмакр. і міралюбівых сіл Паўд. В’етнама (з 1968), асн. мэтай якіх было аб’яднанне краіны, а таксама камуніст., дэмакр., сацыяліст. партыі, прафсаюзы, жаночыя і маладзёжныя аргцыі. А.А.Чалядзінскі. АЙЮБІДЫ, Э й ю б і д ы , дынастыя султанаў, якая правіла на Б. Усходзе пасля падзення Фатымідаў халіфата. Засн. ў 1171 у Егіпце военачальнікам Салахаддзінам (Саладзінам). Назву атрымала ад імя яго бацькі палкаводца Айюба. А. паспяхова змагаліся з крыжакамі. Пасля смерці Салахаддзіна (1193) яго нашчадкі павялі барацьбу за султанат, у які ўваходзілі Егілет, Сірыя, Хіджаз з Меккай і Медынай, ч. Месапатаміі. Міжусобіцы ўзмацнілі ролю гвардыі мамлюкаў, у выніку змовы якіх у 1250 быў скінуты апошні з А.
    АЙЯ мыс на Паўд. беразе Крыма, за 13 км на ПдУ ад Балаклавы (раён Севастопаля). З’яўляецца краем Гал. грады Крымскіх гор, які стромка абрываецца да Чорнага м. У раёне мыса рэліктавы бор хвоі Станкевіча.
    АКА, рака ў Еўрапейскай ч. Рас. Федэрацыі, самы вял. правы прыток Волгі. Даўж. 1500 км, пл. бас. 245 тыс. км2. Пачынаецца ў цэнтр. ч. Сярэднярускага ўзвышша на вьші. 226 м над узр. м. і ўпадае ў Волгу каля г. Ніжні Ноўгарад. Рэчышча звілістае, пойма шырокая, шмат старыц. Гал. прьгтокі: Угра, Масква, Клязьма (злева), Мокша (справа). Паводка з крас. да мая ў верхнім цячэнні і да пач. чэрвеня ў ніжнім. Летам і зімой межань, восенню дажджавыя паводкі. Пераважны гадавы сцёк вясной. Ледастаў з ліст. да красавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1300 мус. Рэгулярнае суднаходства ад г. Серпухаў да вусця (1200 км). На ўчастку ніжэй упадзення р. Масква на пра
    цягу 100 км шлюзаваная (Белаомутаўскі і Кузьмінскі гідравузлы). На левым беразе ў сярэднім цячэнні А. — Прыокскатэрасны запаведнік. Ha А. — гарады Арол, Калуга, Серпухаў, Кашыра, Каломна, Разань, Касімаў, Мурам, Паўлава, Дзяржынск, Ніжні Ноўгарад.
    АКАБА, заліў Чырвонага м., паміж павамі Аравійскім і Сінайскім. Даўж. 180 км, шыр. да 28 км, глыб. да 1828 м. Аддзелены ад Чырвонага м. падводным парогам глыб. да 958 м. Парты Акаба (Іарданія), Эйлат (Ізраіль).
    АКАБА, ЭльАкаба, горад на Пд Іарданіі. 32 тыс. ж. (1983). Порт у заліве Акаба Чырвонага м. Міжнар. аэрапорт. Вузел шашэйных дарог. Вытвсць мінер. угнаенняў. Рамесная вытвсць. Марскія промыслы, рыбалоўства. Марскі курорт.
    АКАБОРЫ Сіра (н. 20.10.1900, г. Сідзуока), японскі хімікарганік і біяхімік. Чл. Японскай АН. Замежны член АН
    Да арт. Акад. Стэла цара Нарамсіна. 23 ст. да Н.Э.
    СССР (1966). Праф. (1938). Скончыў уні Тохаку (1925). 3 1935 у Осакскім унце, у 1958 заснавальнік і першы дырэктар, рэкгар Інта бялку пры унце; з 1967 адначасова прэзідэнт Інта фіз. і хім. даследаванняў. Навук. працы па сінтэзе аптычна акгыўных рэчываў, вылучэнні і храматаграфічным аналізе амінакіслот і пеіггыдаў.
    АКАВАНГА (Okavango), рака ў Афрыцы, гл. Кубанга.
    АКАД (Akkad), A г а д э, стараж. горад (пазней і вобласць) на Пн Месапатаміі,
    на ПдЗ ад сучаснага Багдада (дакладнае месца невядома). Адзін з найстараж. цэнтраў семітычнага насельнштва Вавілоніі. У 24—22 ст. да н.э. сталіца дзяржавы Саргана Стараж. (Акадскага), куды ўваходзілі Месапатамія і Элам. Каля 2200 да н.э. разгромлены гуціямі, страціў сваё значэнне.
    Мастацтва А пераняло і развівала маст. традыцыі Шумера. Аднак помнікі мастацтва A (24—22 ст. да н.э.) адметныя большай разнастайнасцю тэм (фальклорныя, міфалагічныя сюжэты ў гліпгыцы) і кампазіцый. Тыповымі з’яўляюцца мнагапланавыя аб'ёмныя рэльефы з экслрэсіўнай перадачай руху, элементамі пейзажу. Нешматлікія помнікі мастацтва А, што захаваліся, адносяцца да 23 ст. да н.э. (каменныя стэлы цароў Саргана і Нарамсіна з плоскарэльефнымі ваеннымі сцэнамі, бронзавая галава правіцеля з Ніневіі, цыліндрычныя пячаткі са сцэнамі палявання). Рэіпткі палацавага комплексу Эшнуны (сучасны ТэльАсмар) сведчаць аб высокім узроўні будва.
    АКАДЗАКІ, горад у Японіі, на Пд вва Хонсю, у прэфектуры Айты (у агламерацыі Нагоя). 294 тыс. ж. (1987). Цэнтр тэкст. прамсці. Хім., харч., маш.буд. прадпрыемствы.
    АКАДЭМ, у грэчаскай міфалогіі афінскі герой, які паказаў Дыяскурам, дзе схавана іх сястра Алена, украдзеная Тэсеем. Лічылася, што А. пахаваны ў свяшчэнных садах паблізу Афін, дзе каля 387 да н.э. заснаваў філас. школу Платон (пазней названа «акадэміяй»),
    АКАДЭМІЗМ (франц. academisme), 1) чыста тэарэт. кірунак, традыцыяналізм у навуцы і асвеце. 2) Адарванасць навукі, мастацтва, асветы ад жыцця і грамадскай практыкі. 3) У выяўленчым мастаіпве — кірунак, які склаўся ў маст. акадэміях 16—19 Ст; (гл. ў арт. Акадэміі мастацкія) і прьпрымліваўся традыцыйных правілаў класічнага мастацтва ангычнасці і Адраджэння. Садзейнічаў сістэматызацыі маст. адукацыі, замацаванню класічных традыцый (гл. Класіцызм), якія ператвараліся ім у «вечныя» каноны. Лічачы, што сучаснае жыццё не вартае высокага мастацгва, А. проціпастаўляў яму надчасавыя і наднац. нормы прыгажосці, ідэалізаваныя вобразы, далёкія ад рэальнасці сюжэты (з ант. міфалогіі, Бібліі), што падкрэслівалася ўмоўнасцю мадэліроўкі, колеру і малюнку, тэатральнасцю кампазіцыі. Пад націскам мастакоўрэалістаў і творчай апазіцыі А. распаўся і відазмяніўся. У 20 ст. ў шэрагу краін ён часам выяўляўся ў адноўленых формах неакласіцызму.
    АКАДЭМІІ ВАЕННЫЯ, гл. ў арт. Ваенныя навучальныя ўстановы.
    АКАДЭМІІ МАСТАЦКІЯ, установы (найчасцей дзярж.), якія з’яўляюцца навуковатворчымі цэнтрамі ў пытаннях класічных мастацтваў, а таксама вышэйшыя (часам прыватныя) маст. школы.
    Першапачаткова А.м., што ўзніклі ў Італіі ў 16 ст., былі свабоднымі аб’яднаннямі мастакоў, якія вывучалі мастаптва антычнасці,
    АКАДЭМІЯ	179
    прыёмы майстроў Адраджэння і вял. значэнне надавалі малюнку як асн. форме мастацтва. Першая ўласна Ам. створана ў Парыжы ў 1648 як Каралеўская акадэмія жывапісу 1 скульптуры, дзе на аснове прынцыпаў класіцызму былі распрацаваны лравілы т. зв. «вялікага стылю» прыдворнага арыстакратычнага мастацтва. На ўзор парыжскай створаны А.м, ў Вене (1692), Берліне (1694), Лондане (1768) і інш.
    У 1757 створана першая рас. А.м. (Пецярбург; існавала да 1918). У ёй вучыліся і мастакі з Беларусі Л.Альпяровіч, С.БогушСестранцэвіч, В.Ваньковіч, А.Гараўскі, Ф.Гарэцкі, Ф.Дмахоўскі, К.Кукевіч, Ф.Рушчыц, Н.Сілівановіч, Б.Тамашэвіч, І.Трутнеў, І.Хруцкі і інш. У 19 ст. многія А.м. ператварыліся ў цэнтры афіц. мастацгва і праваднікоў ідэаліст. эстэтыкі, сталі тормазам у развіцці прагрэсіўнага мастацтва. Паміж мастакамірэалістамі і прадстаўнікамі акад. мастацтва ішла барацьба (гл. Перасоўнікі). Пецярбургская А.м., як і многія інш., захавала сваё значэнне як школа прафес. майстэрства. У 19 ст. на Захадзе акадэміямі часам наз. прыватныя маст. студыі (акадэмія Жуліяна ў Парыжы) і інш. У 1933 у Ленінградзе створана як ВНУ Усерас. А.М., рэарганізаваная ў 1947 у А.м. СССР (Масква), з 1991 Расійская акадэмія мастацтваў. На Беларусі працуе (з 1991) Беларуская акадэмія мастацтваў.
    АКАДЭМІІ МУЗЫЧНЫЯ, 1) навуковамаст. аб’яднанні філосафаў, паэтаў, музыкантаў, аматараў мастацтва ў Італіі і інш. еўрап. краінах у 2й пал. 15—17 ст. Існавалі як навуковамуз. твы, у дзейнасці якіх вял. значэнне надавалася музіцыраванню (акадэмія дэль Аркадыя ў Рыме), і муз. твы, якія аб’ядноўвалі прафес. музыкантаў і аматараў (займаліся навук. дзейнасцю, наладжвалі канцэрты, оперныя спектаклі, арганізоўвалі навуч. ўстановы, напр. Балонская філарманічная акадэмія). 2) Публічныя канцэртныя мерапрыемствы (арганізоўваліся муз. твамі) і аўтарскія канцэрты кампазітараў у 18 — 1й трэці 19 ст. 3) Вышэйшыя муз. навуч. ўстановы (Каралеўская акадэмія музыкі ў Лондане, Расійская акадэмія музыкі ў Маскве, Беларуская акадэмія музыкіў некат. оперныя тры (Нацыянальная А. музыкі і танца ў Парыжы — Парыжская операў а таксама навук., канцэртныя і інш. аб’яднанні муз. устаноў у 20 ст. («СантаЧэчылія» акадэмія ў Рыме). ВА.Антаневіч. АКАДЭМП НАВЎК ХРЫБЕТ, на Зах. Паміры, у Таджыкістане. Даўж. каля 110 км. Выш. да 7495 м (пік Камунізму). Складзены з асадкавых і метамарфічных парод, гранітаў. Водападзельны грэбень мае алыіійскі рэльеф; 24 вяршыні ўзнімаюцца вышэй за 6000 м. Укрыты вечнымі снягамі, шмат ледавікоў (агульная пл. 660 км2), у т. л. буйныя — Гарма, Федчанкі, Язгулемскі і інш.
    АКАДЭМІК, правадзейны член Акадэміі навук. Беларусі, АН інш. дзяржаў, а таксама некаторых галіновых акадэмій.
    Выбіраецца на агульным сходзе акадэміі. Існуюць званні ганаровы А., замежны член і ганаровы член акадэміі. На Беларусі званне А. ўведзена 26.12.1928, калі СНК БССР зацвердзіў першы склад правадзейных членаў Бел. АН.
    АКАДЭМІЧНАЕ ВЁСЛАВАЕ СЎДНА, спартыўная вузкая падоўжаная лёгкая вёславая лодка. Mae вынесеныя за барты на кранштэйнах уключыны для вёслаў і рухомыя банкісядзенні. Адрозніваюць вучэбныя — тыпу юіінкер (з абшыўкай канта на канг, бяспалубныя, адносна высакабортныя) і гоначныя — тыпу скіф (з абшыўкай угладзь, нізкабортныя, запалубленыя з носа і кармы); парныя (вясляр вяслуе двума вёсламі) і расхінныя (вясляр вяслуе адным вяслом). Парныя бываюць на 1, 2, 4 весляроў (адзіночкі, двойкі, чацвёркі), расхінныя — на 2, 4, 8 весляроў (двойкі, чацвёркі, васьмёркі).
    АКАДЭМІЧНАЕ ВЫДАННЕ, 1) выданне, якое змяшчае навукова вывераны тэкст і яго розныя варыянты, каментарыі і інш. даведачны апарат. Да А.в. належаць найб. поўныя зб. тв. класікаў лры, навукі, грамадскай думкі (напр., у 1991—95 АН Беларусі выдадзены Поўны зб. тв. М.Багдановіча; т. 1—3). 2) Выданні, якія пўблікуюцца акадэміямі.
    АКАДЭМІЧНАЯ ГІМНАЗІЯ, першая ў Расіі дзярж. свецкая сярэдняя агульнаадук. школа. Існавала ў 1726—1805. Засн. ў Пецярбургу пры Акадэміі навук для падрыхтоўкі моладзі ў Акадэмічны універсітэт. Спачатку мела ням. (3гадовае) і лац. (2гадовае) аддзяленні. Вывучалі лац., грэч., ням., франц. мовы, рыторыку, логіку, арыфметыку, гісторыю, геаграфію, маляванне. Поўны навуч. курс быў абавязковы для тых, хто рыхтаваўся ва унт, астатнім дазвалялася вывучаць прадметы на выбар. Узрост навучэнцаў не абмяжоўваўся. У 1758—65 А.г. ўзначальваў М.ВЛаманосаў. Закрыта ў сувязі з рэформай сістэмы нар. адукацыі.