• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    ўкі, абумоўленай катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, медыкабіял. і генетычных вынікаў радыяцыі, спосабаў зніжэння яе шкоднага ўздзеяння і інш. У аддзяленні г у манітарных навук (інты: гісторыі; літаратуры; мастацпвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; мовазнаўсгва; сацыялогіі; філасофіі і права; эканомікі; аддзел навук. інфармацыі па гуманітарных навуках) вядуцца даследаванні ў галіне вывучэння гісторыі бел. народа, яго мовы і лры, заканамернасцяў развіцця бел. мастацтва, матэрыяльнай культуры і побыту народа. гісторыі і тэорыі вуснапаэт. творчасці, праблем этн. і мед. антрапалогіі беларусаў, распрацоўкі сацыялагічнай мадэлі сац. і паліт. працэсаў ва ўмовах пераходу грамадства ад таталітарнай да дэмакратычнай сістэмы рыначнага тыпу, вывучэння гісторыі філас. і паліт.прававой думкі. заканамернасцяў грамадскага развіцця, фарміравання дэмакр. дзярж. і паліт. сістэмы Рэспублікі Беларусь, распрацоўкі нац.дзярж. мадэлі эканомікі Беларусі і механізму яе дзярж. рэгулявання і інш. У адцзяленні п р а б л е м м е д ы ц ы н ы (інты біяхіміі; фізіялогіі) вядуцца даследаванні ў галіне асаблівасцяў уздзеяння фактараў сучасных экасістэм і ладу жыцця на здароўе чалавека; вывучаюць праблемы аховы генафонду насельніцтва краіны, патагенезу асн. захворванняў чалавека, стварэння новых метадаў дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння сардэчнасасудзістых, анкалагічных, нервовых, эндакрынных і інш. хвароб. Некаторыя ўстановы АН знаходзяцца або маюць свае рэгіянальныя адцзяленні ў абл. цэнтрах.
    Для забеспячэння ўкаранення вынікаў навук. даследаванняў і навук.тэхн. распрацовак у АН створана доследнаканструктарская база, у складзе якой: Цэнтр. канструкгарскае бюро, канструктарскае аддзяленне з доследнымі
    Да арт. Акадэмія навук Беларусі. У музеі Інстьпута мастацтвазнаўсгва, Да аРт Акадэмія навук Беларусі. У лабараторыі экалогіі наземных жыэтнаграфіі і фальклору.	вёл Інстытута заалогіі.
    182	АКАДЭМіЯ
    вытвсцямі; 10 спец. канструкгарскіх бюро з доследнымі вытвсцямі пры інтах. У сістэме АН выдавецкапаліграфічнае вытворчае аб’яднанне «Беларуская навука», Бібліятэка цэнтральная навуковая імя Я.Коласа, Цэкгральны навук. архіў, музеі стараж.бел. культуры, гісторыі АН Беларусі. АН выдае «Даклады АН Беларусі», «Весці Aff Беларусі» (5 серый), часопісы «Днфференцнальные уравнення», «Ннженернофнзнческнй журнал», «Журнал прйкладной спектроскопйй», часопіс «Тренне н нзнос», шматтыражную газ. «Навіны АН Беларусі». Падрыхтоўка навуковых кадраў вядзецца праз дакгарантуру і аспірантуру. Асобныя вынікі даследаванняў АН прызнаны сусв. супольніцгвам вучоных як навук. адкрыцці (ультрагукавы капілярны эфект адкрыў акад. Я.Р.Канавалаў, 1972; з’яву рухомасці падвойных сувязяў у спалучаных дыёнавых злучэннях — акад. А.А.Ахрэм разам з вучонымі з Масквы і Новасібірска, 1975; з’яву стабілізацыілабілізацыі элекгроннаўзбуджаных шмататамных малекул — акад. М.А.Барысевіч і праф. Б.С.Непарэнт, 1978; бакавы зрух праменя пры адбівді свягла — акад. Ф.І.Фёдараў, 1980, і інш.). Многія навук. распрацоўкі знайшлі шырокае прымяненне ў нар. гаспадарцы Беларусі, у т.л. новыя матэрыялы і тэхналогіі, унікальныя прыборы і высокапрадукцыйныя гатункі культ. раслін.
    Прэзідэнты АН: У.М.Ігнатоўскі (1929—31), П.В.Горын (1931—36), І.З.Сурта (1936—37), К.В.Гораў (1938— 47), А.Р.Жэбрак (1947), М.І.Грашчанкаў (1947—51), В.Ф.Купрэвіч (19 52—69), М.А.Барысевіч (1969—87), У.П.Плато
    наў (1987—92), Л.М.Сушчэня (з 1992).
    Літ.: Купревнч В.Ф. Академня наук Белорусской ССР: Очерк нсторнн н деятельностн. 3 нзд. Мн., 1968; Акадэмія навук Беларускай ССР. Мн., 1979; Токарев Н . В . Академня наук Белорусской ССР: годы становлення н нспытаннй (1929—45). Мн., 1988; Академня наук Белорусской ССР: Краткнй очерк. Мн., 1989; Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993. В.К.Шчэрбін.
    АКАДЭМІЯ ПАРЛАМЕНТАРЫЗМУ I ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА, недзяржаўная вышэйшая навуч. ўстанова. Адкрыта ў 1993 у Мінску. Рыхтуе палітолагаўменеджэраў і эканамістаўменеджэраў. У 1994/95 навуч. г. фты: сацыяльнаэканам. і перападрыхтоўкі кадраў. Навучанне дзённае, вячэрняе, завочнае; платнае. У складзе акадэміі н.д. цэнтр па праблемах аналізу і прагназіравання сац.эканам. і паліт. працэсаў у Рэспубліцы Беларусь. А.І.Осіпаў.
    АКАДЭМІЯ ПЛАТОНАЎСКАЯ, старажьггнагрэчаская філас. школа. Засн. Платонам каля 387 да н.э. каля Афін. Існавала да 529 н.э. Сцвярджала традыцыю аб’екгыўнага ідэалізму. У гісторыі А.П. вылучаюць: Стараж. акадэмію (Платон, Спеўсіп, Ксенакрат), якая падтрымлівала піфагарэізм і распрацоўвала праблемы матэматыкі, натурфіласофіі, дыялекгыкі; Сярэднюю (Аркесілай, Лакід) і Новую (Карнеад) акадэміі, якія з пазіцый сгептыцызму выступалі супраць вучэння стоікаў; т. зв. 4ю і 5ю акадэмй, якія эклектычна злучалі платонаўскі ідэалізм са стаіцызмам, піфагарэізмам, арыстацелізмам. 3 4 ст. А.п. развівала вучэнне неаплатанізму. У эпоху Адраджэння А.п. адноўлена ў Фларэнцыі (1459—1521; М.Фічына, Шка дэла Мірандала). Ідэі А.п. на Беларусі знайшлі адлюстраван
    не ў поглядах Ф.Скарыны, С.Буднага і інш.	Г.У.Грушавы.
    АКАДЭМІЯ РЎСКАГА БАЛЕТА імя А.Я.Ваганавай, адна са старэйшых рус. балетных школ. Засн. ў 1738 у СанктПецярбургу як Танц. школа, з 1779 у складзе тэатр. вучылішча, у 1924—92 Ленінградскае харэагр. вучылішча; з 1957 імя Ваганавай, з 1961 акадэмічнае. Рыхтуе артыстаў класічнага балета, танц. ансамбляў. Тэрмін навучання 8 гадоў (прымаюцца дзеці з 10 гадоў). Разам з вышэйшай прафес. падрыхтоўкай дае агульнаадукацыйную ў аб’ёме сярэдняй школы. Сярод выкладчыкаў вучылішча І.Вальберх, М.Петыпа, М.Фокін, А.Ваганава. Сярод выпускнікоў Т.Карсавіна, В.Ніжынскі, В.Спясіўцава, М.Сямёнава, Г.Уланава, Н.Дудзінская, Ф.Лапухоў, В.Вайнонен, Л.Лаўроўскі, Р.Захараў, Л.Якабсон, Ю.Грыгаровіч, І.Калпакова, М.Барышнікаў, Р.Нурыеў, М.Далгушын і інш.
    АКАДЭМІЯ ФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯ I СПОРТУ, вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1937 у Мінску як Бел. інт фіз. культуры на базе Мінскага тэхнікума фіз. культуры, з 1993 акадэмія. У 1994/95 навуч. г. фты: аздараўленчай і лячэбнай фізкультуры, пед., трэнерскі, завочнага навучання, павышэння кваліфікацыі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1966. Прымае да абароны кандыдацкія і доктарскія (з 1992) дысертацыі.
    АКАЕЎ Аскар (н. 10.11.1944, с. КызылБайрак Кемінскага рна, Кыргызстан), дзярж. дзеяч Кыргызстана, вучоны. Акад. АН Кыргызстана (1987). Др тэхн. н. (1980). Скончыў Ленінградскі інт дакладнай механікі і оптыкі (1968). Працаваў у ім, на здзе ў Бішкеку, у Фрунзенскім політэхн. інце. У 1986— 87 заг. адцзела ЦК Кампартыі Кіргізіі. 3 1987 віцэпрэзідэнт, у 1989—90 прэзідэнт АН Кыргызстана. 3 1990 прэзідэнт Рэспублікі Кыргызстан. Навук. працы па фіз. оптыцы і галаграфіі.
    АКАЗІЯНАЛІЗМ (ад лац. occasionalis выпадковы), ідэалістычны кірунак зах,еўрап. філасофіі 17 ст., які сцвярджаў немагчымасць узаемадзеяння душы і цела без прамога ўмяшання Бога. Прадстаўнікі А. (АГейлінкс, Н.Мальбранпі) ідэалістычна перапрацавалі дуаліст. філасофію Р.Дэкарта (гл. Картэзіянcmea). А. тлумачыў механістычнае прыродазнаўства ў рэліг., ідэаліст. духу, што адкрывала шлях да паслясхаластычнага абнаўлення рэліг. філасофіі. Гэта абумовіла папулярнасць А. сярод прыхільнікаў каталіцызму. На Беларусі ідэі А. вядомыя з пач. 18 ст. У сярэдзіне 18 ст. ў навуч. установах у лекцыі па схаластычнай фіЛасофіі ўключаліся і элементы А. Вучэнне А. з пазіцый паслядоўнага механістычнага дэтэрмінізму крытыкаваў і абвяргаў Б.Дабшэвіч.
    ГУ.Грушавы.
    АКАЗІЯНАЛІЗМ, моўная з’ява, якая не адпавядае агульнапрынятаму ўжыван
    АКАМАДАЦЬІЯ	183
    ню; ствараецца як выразны сродак у пэўным кантэксце і не замацоўваецца як моўная норма. A — звычайна словы («вершаправод», «ночапіс», «шалёнагубая»), але магчыма выкарыстанне асобных формаў у якасці новых слоў («соў», «савя» замест літ. «сава», «статуй» — «статуя») і словазлучэнняў («мяцеляцца спіцы», «навальніцы ракет»), Найчасцей утвараюцца пісьменнікамі, таму інакш наз. аўтарскімі, індывідуальнастыліст. неалагізмамі. Набываюць значэнне паэт. тропаў.
    АКАЛІ, паселішча эпохі неаліту, бронзы і ранняга жалеза (3—1е тыс. да н.э.) на р. Акалі ў Эстоніі. Знойдзены прылады працы, кераміка, упрыгожанні розных культур (нарвенскай, тыповай грабеньчатаямкавай, шнуравой і інш.), якія часткова былі пашыраны і на Пн БелаРУсі.
    АКАЛІНА, прадукт акіслення паверхні металаў, сплаваў пры ўзаемадзеянні з вонкавым асяроддзем. Звычайна А. наз. прадукг акіслення жалеза і яго сплаваў. У шырокім сэнсе А. — хім. злучэнні, утвораныя на паверхні любога металу пры яго рэакцыі з акісляльнікамі (кіслародам, серай, азотам і інш.). Пагаршае якасць паверхні і прыводзіць да страты металу (каля 6%); у некаторых выпадках выкарыстоўваюць яе ахоўныя ўласцівасці (гл. Аксідаванне). А., што ўтвараецца на паверхні металу ў час пракаткі, коўкі, нггампавання, выкарыстоўваецца ў канвертарнай, доменнай ці мартэнаўскай вытвсці. 3 А. кіпячых сталяў атрымліваюць жалезны парашок, які выкарыстоўваюць у магн. дэфекгаскапіі, парашковай металургіі. Спец. апрацоўкай з А. легіраваных сталяў і сплаваў вылучаюць каштоўныя металы.
    А. здымйюць мех. спосабам, траўленнем ці электрагідраўлічнай апрацоўкай.
    АКАЛІЧНАСЦЬ, даданы член сказа, які паясняе словы са значэннем дзеяння або лрыкметы, паказваючы на час, месца, прычыну, умову, мэту, спосаб дзеяння, харакгар выяўлення, інтэнсіўнасць прыкметы. У бел. мове А. сінтаксічна звязваюцца з гал. словамі пры дапамозе прымыкання і кіравання. Ролю А. выконваюць прыслоўе («вельмі здольны»), дзеепрыслоўе («разглядаць не спяшаючыся»), інфінітыў («зайсці развітацца»), назоўнік з прыназоўнікам ці без яго («ехаць лесам», «зрабіць насуперак жаданню»), лічэбнік («уваходзіць па аднаму»), а таксама свабодныя словазлучэнні розных тыпаў («важыць тры тоны», «чытаць з ранку да вечара», «апрацаваны з дапамогай новага прыстасавання») і фразеалагізмы («жыць абы дзень да вечара»), У залежнасці ад сініаксічнага значэння падзяляюцца на разрады — А. часу, прычыны, умовы, мэты, спосабу дзеяння і інш.
    А.Я.Міхневіч.
    АКАЛОВА, вёска ў Беларусі, у Лагойскім рне Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 35 км на Пн ад Лагойска, 74 км ад Мінска, 60 км ад чыг. ст. Смалявічы, на шашы Мінск—Віцебск. 103 ж., 51 двор (1994). Лясніцтва, сярэдняя школа.