• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ.: Манукян С. Акоп Акопян: Крнтнкобногр. очерк: Пер. с арм. М., 1980.
    АКАРАЛОГІЯ (ад ірэч. акагі клешч + ...логія), галіна арахналогіі, навука нра кляшчоў. Mae прыкладныя раздзелы — мед., вет., с.г. А. Навук. А. сфарміравалася ў 18 ст. (швед. вучоны КЛіней). На Беларусі н.д. работа вядзецца з 1920х г. (М.М.Судзілоўскі, І.В.Шчарбінін, В.Л.Якімаў, К.Ф.Расцягаева, І.Ц.Арзамасаў, Б.П.Савіцкі, В.І.Вацякоў, Н.П.Мішаева, І.В.Чыкілеўская і інш.). Вывучаюцца біялогія кляшчоў і іх роля ў фарміраванні эпідэміял. сітуацый; даследуюцца кляшчы — узбуджальнікі хвароб чалавека, жывёл і раслін (іксодавыя, гамазавыя, чырвана
    Матыў аканта ў аздабленні інтэр’ера касцёла ў в. Міхалішкі Астравецкага раёна Гродзенскай вобл.
    Акапі.
    Узбуджальнік акантацэфалёзаў Polymorphus magnus (самец).
    цельцавыя, панцырныя, акароідныя, раслінаедныя і інш.). Вывучаюцца асаблівасці змен акаракомплексаў у залежнасці ад ландшафтнага размеркавання з мэтай прагназіравання ачагоў масавага размнажэння кляшчоў у асн. лесараслінных зонах.
    АКАРАШДдЗ пчол, акароз, акарыёз, кляшчовая хвар о б a , небяспечная хранічная інвазійная хвароба рабочых пчол, матак і трутняў, якая выклікаецца паразітаваннем кляшча . Acarapis Woodi. Пашырана ў краінах Еўропы. Да А. ўспрыімлівыя ўсе пароды. Кляшчы адкладваюць яйцы ў
    186	АКАРДЭОН
    трахеі, і на 3—6ы дзень утвараюцца лічынкі. Цыкл развіцця 10—16 сут. На адной пчале можа паразітаваць да 150 кляшчоў. 3 моманту заражэння адзінкавых пчол да пашкоджання 50% сям’і праходзіць 3—5 гадоў. Ранняй вясной хворыя пчолы не могуць узняцца ў паветра, падаюць на зямлю, сядзяць кучкамі.
    АКАРДЭОН (франц. accordeon), музыч' ны інструмент класа ідыяфонаў віду язычковадухавых; разнавіднасць ручнога храматычнага гармоніка. Mae правую юіавішную і левую кнопкавую клавіятуры, над якімі размешчаны рэгістрыпераключальнікі для змены афарбоўкі і сілы гуку. Створаны ў 1829 венскім майстрам К.Даміянам, хутка пашырыўся ў многіх краінах. На Беларусі з’явіўся ў пач. 20 ст. Выкарыстоўваецца ў нар. побыце пераважна для суправаджэння танцаў, у выканальніцкай самадзейнай і прафес. практыцы. Ігры на А. навучаюць у муз. установах рознага ўзроўню. І.Дз,Назіна. АКАРКАВЕННЕ, працэс адкладання тлушчападобнага рэчыва суберыну ў абалонках клетак шматгадовых раслін. Харакгэрна для клетак покрыўных тканак — экзадэрмы і корку, якія ахоўваюць унутр. тканкі кораня і сцябла ад страты вільгаці і ваганняў тры. Корак не дае раслінам высыхаць і ахоўвае жывыя клеткі, спрыяе загойванню ран.
    АКАРОЗ, тое, што акарапідоз.
    АКАРЫДЫІ, гл. ў арт. Кароставыя кляшчы.
    АКАРЫЁЗ, тое, што акарапідоз.
    АКАРЫНА (італьян. ocarina літар. гусяня), музычны інструмент класа аэрафонаў віду глабулярных флейгаў. Mae гліняны корпус авальнай формы, свістковае прыстасаванне, 8—10 ігравых адтулін. Створана ў 1860 італьян. майстрам Дж.Данацы, хугка пашырылася ў краінах Еўропы, у тл. на Беларусі (нар. назвы «карьша», «конік»). У адпаведнасці з бел. традыцыяй набыла цыліндрычную форму. Вырабляецца найчасцей уручную, пакрываецца палівай.
    Выкарыстоўваецца пастухамі для ігры сола, музыкантаміаматарамі для суправаджэння спеваў. ІДз.Назіна.
    АКАРЫФОРМНЫЯ КЛЯІПЧЫ (Асагіfonnes), атрад членістаногіх кл. павукападобных. Больш за 6 тыс. відаў з 200 сямействаў. На Беларусі спецыяльна не вывучаліся; найб. пашыраны А.к. з 2 падатрадаў: саркаптыформных (акароідныя кляшчы, кароставыя кляшчы, панцырныя кляшчы, пер 'евыя кляшчы, валасяныя) і трамбідыформных (галавыя кляшчы, чырванацельцавыя кляшчы, вадзяныя, павуцінныя). Жывуць на глебе, у глебе, вадзе.
    Даўж. цела 0,2—0,8 мм. Цела падзелена на галаву і тулава. Ротавы апарат утвораны 2 па
    рамі пярэдніх ног. 4 пары ног, кожная з 5—6 членікаў. У развіцці праходзядь фазы лічынкі, німфы (3) і дарослай асобіны. Кладуць яйцы. Сапрафагі і фітафагі. Многія — шкоднікі раслін і с.г. прадукгаў, паразітьі жывёл і чалавека.
    АКАРЫЦЫДЫ [ад грэч. акагі клешч + ...^ы^ы)], пестыцыды, прызначаныя для барацьбы з кляшчамі. Існуюць А расліннага (анабазін, нікацін) і сінтэтычнага (фосфарарган., хлараваныя арган. злучэнні, карбаматы і інш.) паходжання. Выкарыстоўваюць у выглядзе водных раствораў, эмульсій, суспензій, дустаў, газаў, аэразоляў. Магчыма атрутнае ўздзеянне на чалавека, жывёл і птушак. 3 А. найб. шырока ўжываюцца мінер. масла, сера, вапнавасерны адвар, фосфарарган. злучэнні (хларафос, карбафос). Парушэнні тэхналогіі выкарыстання А. вядуць да экалагічных страт.
    АКАСІ, горад у Японіі, на ПдЗ вва Хонсю, у прэфекгуры Хіёга. 263 тыс. ж.
    Акардэон.
    Да арт. Акацыя. Квітучая галінка мімозы.
    (1987). Рыбалоўны порт на Унутраным Японскім м. Харч., баваўняная прамысловасць, цяжкае і с.г. машынабудаванне (аўтазавод), хім. прадпрыемствы, марскі курорт.
    АКАСМІЗМ (ад а... + грэч. kosmos Сусвет), філасофскае і рэлігійнае вучэнне, якое прапаведуе погляды аб нікчэмнасці свету. У найб. чыстым выглядзе сустракаецца ў класічнай інд. філасофіі (гл. Веданта), пашырана і ў хрысціянстве. Гегель называў А. пантэізм Спінозы, паколькі бог у ім ёсць адзіная вечная і бясконцая субстанцыя, усё астатняе — часовае, неістотнае. А. наз. таксама спірытуалізм, які адмаўляе рэальнасць навакольнага свету.
    АКАТВАННЕ, акамкаванне, метад атрымання камякоў пылападобнай руды, мінер. угнаенняў ці танказдробненых канцэнгратаў, спяканне якіх ускладнена. Увільготнены матэрыял у вярчальным барабане ці талерчатым гранулятары ператвараецца ў камякі, трываласць якім надаецца хім. спосабам, абпальваннем ці высушваннем. Канчатковы прадукг наз. акатышам. У каляровай металургіі акатваюцца свінцовыя, медныя, нікелевыя канцэнтраты, для жал. рудаў акрамя А. выкарыстоўваюць агламерацыю.
    АКАТУЙСКАЯ ТУРМА, катаржная турма <ў Рас. імперыі; адзін з цэнтраў паліт. катаргі, дзе трымалі рэвалюцыянераўнароднікаў, а пасля рэв. 1905—07 паліт. вязняў з рабочых, сялян, салдат. Пабудавана ў 1888 у Нерчынскай горнай акрузе Забайкалля (цяпер тэр. Чыцінскай вобл.). Ліквідавана пасля Лют. рэв. 1917.
    АКАТЫШЫ, трывалыя, аднароднага саставу і аднолькавага памеру абпаленьія шарыкі з дробнай пылападобнай жал. руды ці танказдробненага канцэнтрату. Атрымліваюць пры акатванні. Бываюць неафлюсаваныя і афлюсаваныя (з дабаўкай флюсў). Жалезарудныя А. змяшчаюць 57—69% жалеза ў форме аксідаў, выкарыстоўваюцца ў доменнай вьпвсці; металізаваныя (30.—95% адноўленага жалеза) у вьгтвсці якаснай сталі.
    АКАФІСТ (грэч. akathistos ад а... + kathizo саджуся), хрысціянскае хвалебнае царк. песнапенне. Выконваецца абавязкбва стоячы. Кожны А. складаецца з 25 асобных песнапенняў. Найб. вядомыя і стараж. А: Божай Маці (7 ст.) і Ісусу Найсаладзейшаму (9 ст.), свяціцелю Мікалаю Цудатворцу (14 ст.). Створаны таксама А. святым, абразам, царк. святам. Кніга, дзе сабраны ўсе А., наз. акафіснік. Першы на Беларусі акафіснік выдадзены Ф.Скарынай у 1525. Шматгомны акафіснік з 1991 друкуецца ў Маскве (ім карыстаюцца і праваслаўныя на Беларусі). Г.М.Шэйкін.
    АКАЦЫЯ (Acacia), род раслін сям. бабовых. 750—800 відаў, пашыраны ў Тропіках і субтропіках абодвух паўшар’яў, большасць расце ў Аўстраліі (выява
    АКВАПЛАН
    187
    A. — нац. эмблема), дзе яны, як і ў Афрыцы, істотны элемент саванны. У бат. садах і парках Чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа ў 19 ст. акліматызавана каля 10 відаў. Найб. вядомыя: А. серабрыстая (A. dealbata), якую вырошчваюць як дэкар. расліну (т. зв. мімоза); А белая, або псеўдаакацыя (Robinia pseudoacacia) з роду рабінія, А жоўтая, або караганнік дрэвападобны (Caragana arborescens) з роду карагана. На Беларусі як дэкар. расліны вырошчваюць апошнія 2 віды.
    Пераважна вечназялёныя дрэвы, кусты, зрэдку травы. Кветкі жоўгыя або белыя, дробныя. Плод — боб. 3 шэрагу відаў атрымліваюць дубільныя рэчывы і гуміарабік.
    АКАЯМА, горад у Японіі, на ПдЗ вва Хонсю. Адм. ц. прэфекгуры Акаяма. 583 тыс. ж. (1987). Гандл.размеркавальны і культ. цэнтр зах. Японіі. Тэкст., маш.буд. (эл.машынабудаванне, суднабудаванне), хім., папяровая, харч., ганчарнакерамічная прамсць. Саматужная вытвсць фарфору і цыновак татамі. Аванпорт A — Уна; чыг. паром да вва Сікоку. Унт. Парк Каракуэн (1786).
    АКБАР Джэлальаддзін (1542—1605), правіцель Магольскай імперыі ў Індыі [1556—1605]. Пры ім дзяржава Вялікіх Маголаў дасягнула найб. маіугнасці. Значна пашырыў яе межы, заваяваўшы тэр. ад Балха на Пн да р. Гадавары на Пд (у т.л. Кашмір і тэр. сучаснага Афганістана) і ад мора на 3 да мора на У. Вёў барацьбу з сепаратызмам феадалаў, у 1574 імкнуўся ліквідаваць сістэму джагіраў, што выклікала супраціўленне мусульм. джагірдараў. Упершыню стаў прызначаць індусаў на важныя дзярж. пасты, дынастычнымі шлюбамі ўмацаваў сувязі з раджпуцкімі княствамі, конніца раджпутаў стала асновай арміі. Увёў новую рэлігію «дзіні ілахі» («божая вера») з элементамі ісламу, індуізму, парсізму і джайнізму.
    АКВА... (ад лац. aqua вада), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «водны», напр., акваман, акваторыя.
    АКВАДАГ, калоіднаграфітавы прэпарат для ўтварэння элекграправодных пакрыццяў на ўнутр. і вонкавай паверхнях электравакуўмных пршад. Для ўнутр. пакрыццяў выкарыстоўваюць водную суспензію танказдробненага графіту, для вонкавых — сумесь графітавага парашку з арган. лакамі. Можа выконваць ролю электродаў, служыць для адводу эл. зарадаў з унутр. паверхні абалонкі прылады, аховы яе ад дзеяння вонкавых эл. палёў і забеспячэння эл. кантакгаў паміж асобнымі вузламі электравакуумцых прылад.
    АКВАКУЛЬТЎРА развядзенне і таварнае вырошчванне каіптоўных водных арганізмДў (рыб, ракападобных, малюскаў, водарасцяў). Адрозніваюць А. прэснаводную і марскую (марыкулыуру). Вылучаюць 2 кірункі развіцця А.: вырошчванне каштоўных відаў рыб і бес
    АКВАЛАНГ (ад аква... + англ. lung лёгкае), аўіаномны апарат, з дапамогай якога чалавек дыхае пад вадой. Вынай
    Аквамарын.
    пазваночных з выкарыстаннем штучных кармоў і пашавае — на натуральнай кармавой базе ў паўкантралюемых умовах. У прэснаводнай А. выкарыстоўваюць штучныя і натуральныя вадаёмы, a таксама індустр. ўстаноўкі, у марыкульгуры — прыбярэжную зону мораў. Існуе ў краінах з высокім тэхн. узроўнем рыбалоўства (Японія, Вялікабрытанія, Нарвегія) і краінах паўд.азіяцкага і афр. рэгіёнаў. Сусветны прадукг А. складае 9,4—9,5 мл^. т (на марыкультуру прыпадае каля /з; 1983—87).