Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
віцелем. А.а. ўзаемазвязаныя працэсы, якія адбываюцца адначасова: Zn + + Ch = Zn Ch (Zn аднавіцель, акісляецца да Zn2+, а СІ2 акісляльнік. аднаўляецца да 2СГ). Важнейшыя акісляльнікі: кісларод, хлор, пераксід вадароду, марганцавакіслы калій і інш. Аднаўляльнікі: вугаль, вадарод, ёдзісты калій, аксід вугляроду і інш. Пры складанні ўраўненняў А.а. ўлічваецца электраадмоўнасць атамаў (здольнасць атама ў малёкуле прыцягваць і ўтрымліваць элекіроны) і акіслення ступень. Перамяшчэнне электропаў у А.а. адбываецца за кошт розніцы энергій сувязі, у аднаўляльніку электроны звязаны слабей. Рэакцыямі А.а. карыстаюцца пры атрыманні металаў і неметалаў, розных хім. прадуктаў (аміяку, азотнай і сернай кіслот і інш.), яны ляжаць у аснове гарэння ўсіх відаў паліва, карозіі металаў, электролізу раствораў і расплаваў. дзеяння хім. крыніц току. Уласціва біял.
Спрошчаная схема акісляльнага фасфарыліравання.
сістэмам (гл. ў арт. Акісленне біялагічнае, Фотасінтэз).
АКІСЛЕННЯ СТУПЕНЬ, акіслен н я л і к , умоўны паказчык, які характарызуе зарад атама ў хім. злучэннях. У малекулах з іоннай сувяззю супадае з зарадам іонаў, напр., у NaCl А.с. Na + + I, Cl I. У злучэннях з кавалентнай сувяззю за А.с. прымаецца зарад, які атрымаў бы атам, калі б усе пары электронаў гэтай сувязі былі цалкам зрушаны ў бок больш электраадмоўных атамаў. Электронныя пары, абаіульненыя аднолькавымі атамамі. дзеляцца папалам. А.с. выкарыстоўваецца пры складанні ўраўненняў рэакцый акісленняаднаўлення, пры класіфікацыі неарган. злучэнняў, асабліва каардынацыйных (гл. Комплексныя злучэнні).
АКІСЛЯЛЬНААДНАЎЛЯЛЬНЫ ПА
ТЭНЦЫЯЛ, рэдакспатэнцыя л , значэнне свабоднай энергіі дынамічна ўраўнаважанай акісляльнааднаўляльнай сістэмы ў электрахім. працэсе;
раўнаважны электродны патэнцыял. Характарызуе пэўнае электралітычнае асяроддзе. Напр., у водным растворы хлорнага жалеза іоны FeJ захопліваюць свабодныя электроны з электрода з неакісляльнага металу (плаціна, золата) і аднаўляюцца да іонаў Fe2+. Пасдя дасягнення пэўнай канцэнтрацыі Fe2+ у растворы пачынаецца адваротны працэс. Праз пэўны час скорасці рэакцый акісленняаднаўлення ўраўнаважваюцца і на электродзе ўстанаўліваецца А.а.п., які вызначаецца ў вольтах. Чым большая акісляльная здольнасць асяроддзя, тым вышэйшы А.а.п. Карыстаюцца ў электрахім. метадах сінтэзу рэчываў, пры даследаваннях у біял. і аналітычнай хіміі.
АКІСЛЯЛЬНАЕ ФАСФАРЫЛІРАВАННЕ, біясінтэз малекул адэназінтрыфосфарнай кгы (АТФ) з адэназіндыфосфарнай (АДФ) і фосфарнай кт за копгт энергіі акіслення субстрату; АДФ + + Н3РО4 > АТФ + Н2О (гл. Акісленне біялагічнае). Асн. субстратам для А.ф. служаць малекулы арган. рэчываў, пераважна арган. кт, якія ўгвараюцца ў трыкарбонавых кіслот цыкле. А.ф. адкрыта сав. біяхімікам У.А.Энгельгартам (1930). Адбываецца ў жывых клетках (у мітахондрыях) пры пераносе электронаў і пратонаў па дыхальным ланцугу з удзелам значнай колькасці дыхальных ферментаў і каферментаў (ферментны комплекс АТФсінтэтаза). Паказчык эфекгыўнасці А.ф. — адносіны колькасці фасфату, ■ звязанага АДФ пры А.ф., да паглынутага кіслароду (Р/О). Малекула АТФ утвараецца пры пераносе 2 электронаў праз пункг энергет. злучэння, у якім адбываецца утылізацыя энергіі, што вызваляецца. У выніку А.ф. ў клетках назапашваецца АТФ — важнейшае макраэргічнае злучэнне, якое забяспечвае розныя працэсы жыццядзейнасці. М.М.Філімонаў.
АКІСЛЯЛЬНЫ ЛІК, гл. Акіслення ступень.
AKITA, горад у Японіі, на ПнЗ вва Хонсю. Адм. ц. прэфекгуры Акіта. 298 тыс. ж. (1987). Нафтаперапрацоўка. Нафтахім., дрэваапр., цэлюлознапапяровая, эл.тэхн. прамсць, каляровая металургія, выплаўка спец. сталі. Порт А. — Цутыдзакі на Японскім м. Унт.
АКІХІТА (н. 23.12.1933, Токіо), імператар Японіі. Старэйшы сьш імператара Хірахіта. Скончыў унт Гакусюін (1956). 10.11.1952 абвешчаны наследным прынцам. У час хваробы бацькі з 22.9.1988 да 7.1.1989 выконваў абавязкі імператара. 3 7.1.1989 імператар (125ы).
АКІЯН, у грэчаскай міфалогіі бажаство аднайменнай ракі, якая абмывае зямлю; на крайнім захадзе абмывае мяжу паміж светам жыцця і смерці. Сын Урана і Геі, брат і муж Тэфіды, з якой ён нарадзіў 3 тыс. дачок (акіянід) і столькі ж сы
АКІЯН
193
ноў — рачных патокаў. А. вядомы міралюбствам і дабрынёй, ён не ўдзельнічаў у бітве тытанаў супраць Зеўса, таму захаваў сваю ўладу і давер алімпійцаў.
АКІЯН, Сусветны акіян (ад грэч. Okeanos вялікая рака, якая абцякае Зямлю), неперарыўная водная абалонка Зямлі, якая акружае мацерыкі і астравы, мае агулыш салявы састаў. Пл. 361,06 млн. км . А. займае каля 70,8% зямной паверхні (60,7% Паўн., 80,9% Паўд. паўшар’яў). Сярэдняя глыб. 3795 м, макс. 11 022 м (Марыянскі жолаб у Ціхім ак.). Складае 94% гідрасферы. Змяшчае 1370 млн. км вады (гл. табл.), што складае 0,1% ад аб’ёму зямнога шара. Паводле фізікагеагр. уласцівасцяў акваторыя А. падзяляецца на Ціхі акіян. Атлантычны акіян, Індыйскі акіян, Паўночны Ледавіты акіян. Умоўна вылучаецца Паўднёвы акіян вакол Антаркгыды. Вывучае А. акіяналогія.
Рэльеф і геалагічная будова дна. У рэльефе дна вылучаюцца 4 планетарныя морфаструкгуры. Падводная ўскраіна мацерыкоў — затопленая частка мацерыковых платформаў з адносна спакойным тэкіанічным рэжымам. Харакгарызуецца кангынентальным тыпам зямной кары магутнасцю да 35 км. Займае глыбіні да 1400—3200 м. Падзяляецца на шэльф, мацерыковы схіл і мацерыковае падножжа. На большай частцы перыферыі Ціхага ак., на ПнУ Індыйскага, а таксама ў морах Карыбскім, Міжземным і Скоша (Скотыя) паміж мацерыковым падножжам і ложам А. выяўлена пераходная зона з геасінклінальным тыпам зямной кары (гл. Геасінклінальў дзе адбываюцца сцісканне зямной кары, інтэнсіўныя вертыкальныя рухі, сейсмічнасць і вулканізм, якія парознаму праяўляюцца ў межах зоны. Да яе прымеркаваны глыбакаводныя жалабы. Адзін з гал. элеменгаў рэльефу і тэкганічных струкгур дна — ложа акіяна. Займае самыя глыбокія, акрамя глыбакаводных жалабоў, часткі (4000—7000 м). Яму ўласцівы тонкая (да 8 км) акіянская кара, асаблівы тып вулканізму і разломнай тэктонікі, слабая сейсмічнасць, запаволеныя адмоўныя рухі. Рэльеф дна ўтвораны чаргаваннем вял. катлавін і падняццяў. Над ложам А. на выш. 4—5 км, зрэдку да 10 км узнімаюцца сярэдзіннаакіянскія хрыбты. Яны распасціраюцца праз усе А., маюць рыфтагенальны тып зямной кары, характарызуюцца лінейнымі магнітнымі анамаліямі, высокай сейсмічнасцю і вулканізмам. У рэльефе спалучаюцца рыфтавыя даліны і хрыбты, пагіярочныя разломы, вулканічныя масівы, плато, гаёты.
Паходжанне акіяна. Мяркуюць, што воды А. маглі ўгварыцца пры дэферэнцыяцыі мантыі Зямлі. Паводле тэорыі тэктонікі пліт, А. ўзніклі пры распадзе стараж. мацерыкоў, калі часткі мацерыкоў рассоўваліся ў процілеглыя бакі. Лічыцца. што Аглантычны ак.
Асноўныя морфаметрычныя паказчыкі акіянаў
Акіяны (з морамі) Плошча Глыбіня, м
млн. км^ % ад плошчы Сусветнага акіяна млн. км$ сярэдняя макс.
Ціхі 179,68 50 724 3984 11 022
Атлантычны 93,36 25 337 3926 8428
Індыйскі 74,92 21 292 3897 7130
Паўночны Ледавіты 13,1 4 17 1205 5449
Сусветны 361,06 100 1370 3795 11 022
утварыўся каля 160—180 млн. гадоў назад (юрскі перыяд), Ціхі і Індыйскі ак. ўзніклі раней.
Донныя адклады. Магутнасць акіянскіх адкладаў вагаецца ад 2000—3000
Папярочны профіль акіяна.
Да арт. Акіян. Тыпы морфаскульптур дна: 1 — абразійнаакумулятыўныя і шэльфавыя няхвалевыя; 2 гравітацыйныя (дэнудацыйныя і акумулятыўныя); 3 абісальныя акумулятыўныя; 4 — абісальныя акумулятыўнадэнудацыйныя ў межах горнага рэльефу; 5 — абісальныя акумулятыўнадэнудацыйныя, створаныя глыбіннымі доннымі цячэннямі; 6 — біягенныя (каралавыя рыфы).
м у прымацерыковых зонах да дзесяткаў метраў на сярэдзіннаакіянскіх хрыбтах. Адзначаны 3 зоны макс. магутнасці адкладаў: каля экватара, на Пн ад 40° паўн. ш. і на Пд ад 40° паўд. ш. Узрост асадкавай тоўшчы мяняецца ад восевай часткі сярэдзіннаакіянскіх хрыбтоў (пліяцэнплейстацэн) да края
194 АКІЯНАГРАФІЯ
вых частак А., дзе яны болып старажытныя. Сярод донных адкладаў вьшучаюць тэрыгенныя, якія ўгвараюцца ў выніку размывання сушы, біягенныя (карбанатныя і крамяністыя), вулканагенныя, палігенныя (змешанага паходжання) і аўтыгенныя (аалітавыя і жалезамарганцавыя канкрэцыі). Найб. плошчы дна А. займакшь карбанатныя глеі (каля 150 млн. км2) і глыбакаводная чырвоная гліна (больш за 110 млн. км2, гл. Марскія адклады).
Хімізм і салёнасць вады. Уакіянскай вадзе растворана каля 80 хім. элементаў, сярэдняя канцэнтрацыя іх каля 35 г/л. Усяго ў А. растворана 51022 г соляў. Салёнасць вады выражаецца ў праміле, абазначаецца °/оо (1%о адпавядае 1 г/1 кг). Сярэдняя салёнасць вады на пайерхні 34,77оо, у адкрытым А. —• ад 31,4/оо У Паўн. Ледавітым ак. да 37,25%о У трапічных водах Атлантьмнага ак., каля' берагоў Антарктыды 33,93%о, на экватары 32—34°/Оо. У Паўн. паўшар’і салёнасць А. ніжэйшая, чым у Паўднёвым. Пераважаюць солі хларыдаў натрыю і магнію (88,7%О) і сульфатаў магнію, кальцыю і калію (10,9®/оо! гл. таксама Марская вада). У вадзе раствораны таксама кісларод (паступае з атмасферы і ўтвараецца зялёнымі водарасцямі), вуглякіслы газ і Інш., ад якіх залежыць жыццё арганізмаў у А. У халоднай вадзе растворанага кіслароду больш (у палярных шыротах у прыпаверхневых водах да 10 мл/л, у цёплых трапічных шыротах 4 мл/л). На глыб. 1000 м і глыбей растворанага ў вадзе кіслароду 2—3 мл/л. У маларухомых частках А на глыбіні намнажаецца серавадарод ад перагнівання арган. рэшткаў.
Тэмпературны рэжым. Гал. крыніцай цяпла, што вызначае тру вады А., з’яўляецца сонечная радыяцыя, 3 — 45% якой у залежнасці ад вышыні Сонца над гарызонтам і ад хвалявання адбіваецца ў сусветную прастору (гл. Альбеда). Больш за 99% сонечнай радыяцыі, якая ўвайіпла ў ваду А., паглынаецца ў яе верхніх слаях. А. з’яўляецца акумулятарам цяпла і моцна ўплывае на клімат Зямлі. Сярэднегадавая тра вады на паверхні А. 17,5 °C (у Паўн. паўшар’і яна вышэй, чым у Паўд.). Самы цёплы А. — Ціхі (19,4 °C), самы халодны — Паўн. Ледавіты (0,8 °C). Тэрмічны экватар у А. ссунугы на Пн ад геаграфічнага (сярэдняя тра вады складае 26—28 °C), у палярных шыротах яна блізкая да нуля або адмоўная (1,5, 1,9 °C). 3 глыбінёй тра зніжаецца, на глыб. 1000 м яна ніжэй за 5 °C, у прыдоннай зоне складае 1,4—1,8 °C, у палярных абласцял ніжэй за 0 °C (0,5, 1,5 °C).