Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АКІЯНСКАЕ ПАЎШАР’Е, умоўная палавіна сферычнай паверхні Зямлі, ў межах якой Сусветны ак. (гл. Акіян) найб. пакрывае зямны абшар (пад сушай 9%
Да арт. Лкіянія. Паўднёвы востраў. Новая Зеландыя.
Да арт. Акіянія. Вёска ў ПапуаНовай Гвінеі.
АКМЕІЗМ 197
паверхні). Цэнтр паўшар’я знаходзіцца на У ад Новай Зеландыі. Гл. таксама Мацерыковае паўшар ’е.
АКІЯНСКАЯ КАРА, зямная кара пад акіянам. У адрозненне ад кантынентальнай мае невял. магутнасць (5—8 км) і пазбаўлена гранітнагнейсавага слоя. Паводле скорасці праходжання сейсмічных хваляў у Ак. вылучаюць 3 слаі: верхні, асадкавы (магутнасць 0,3— 0,7 км), сярэдні, з базалыавай лавы з тонкімі праслоямі шчыльных асадкаў (каля 0,8 км), і ніжні, акіянскі (4,1—5,8 км), які, верагодна, складаецца з габра, перыдатытаў і піраксенітаў. А.к. ўтвараецца ў зонах спрэдзінгу сярэдзіннаакіянскіх хрыбтоў і характарызуецца чаргаваннем палос з рознымі палеамагнітнымі ўласцівасцямі. Г.У.Зінавенка. АКІЯНСКІ КЛІМАТ, гл. Марскі uniMam.
АКІЯНСКІЯ АДКЛАДЫ, тое, што марскія адклады.
АКІЯНСКІЯ АСТРАВЬІ, астравы, якія ўзніклі ў межах ложа акіяна або сярэдзіннаакіянскіх хрыбтоў у выніку тэктанічных, вулканічных або арганагенных працэсаў. Гл. таксама Востраў.
АКІЯНСКІЯ КАТЛАВІНЫ, вялікія ўпадзіны ў межах ложа акіянаў, абмежаваныя падводнымі хрыбтамі, валамі і ўзвышшамі. А.к. могуць злучацца глыбокімі праходамі. Сярэдняя глыб. каля 5 тыс. м. Дно на 80% з узгорыставыраўнаваным рэльефам (ваганні вышыняў 100—500 м).
АКІЯНСКІЯ ХРЫБТЬІ, гл. Падводныя хрыбты.
АКІЯНСКІЯ ЦЯЧЭННІ, гл. Марскія цячэнні.
АКЛАМАЦЫЯ (ад лац. acclamatio крык, вокліч), прыняцце рашэння без правядзення галасавання, на падставе рэакцыі ўдзельнікаў, якая выяўляецца воклічамі, рэплікамі, апладысментамі і да т.п. Здараецца ў практыцы міжнар. аргцый, канферэнцый і інш.
AKJIAXOMA (Oklahoma!, штат на Пд ЗША. Пл. 177,9 тыс. км , нас. 3231 тыс. чал. (1993), у т.л. 252,4 тыс. індзейцаў (1е месца сярод штатаў). Адм. ц. — г. АклахомаСіці. У гарадах каля 73 насельніцтва. Тэрыторыя пераважна раўнінная. На 3 Вялікія раўніны, на ПнУ плато Озарк, на ПдУ горы Уошыта. Сярэдняя тра студз. ад 0 да 6 °C, ліп. 24—27 °C. Ападкаў за год ад 450 мм на 3 да 1000 мм на У. Рэкі Арканзас і РэдРывер. Прамсць горназдабыўная (прыродны газ, нафта, гелій, цынк, каменны вугаль, медзь, серабро), маш.буд. (прамысл. абсталяванне, пераважна буд. і нафтавае, аўтамабілі, сімалёты), нафтаперапр., харч. і інш. Вырошчваюць пшаніцу, copra, сеяныя травы, бавоўну, арахіс. Мясная і малочная жывёлагадоўля, авечка і птушкагадоўля. Транспарт аўгамаб. і чыгуначны. Турызм.
АКЛАХОМАСІЦІ (Oklahoma City), го
рад на Пд ЗША. Адм. ц. штата Аклахома. 445 тыс. ж., з прыгарадамі 963 тыс. ж. (1990). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Гандл.фінансавы цэнтр с.г. раёна. Авіяц., аўтамаб., радыёэлектронная (у т.л. вытвсць ЭВМ, сродкаў сувязі), хім., шынная, нафтаперапр., харч., паліграф. прамсць. Металаапрацоўка, вьпвсць нафтавага абсталявання. Унт.
АКЛІМАТЫЗАЦЫЯ (ад лац. ad да, дая + клімат), працэс прыстасавання арганізмаў да новых умоў існавання. А. жывёл і раслін ажыццяўляецца праз няспадчынную змену абмену рэчываў у межах нормы рэакцыі арганізма (гл. Натуралізацыя) або пад уплывам натуральнага адбору праз змену генетычнай струкгуры віду (гл. Адаптацыя). Акліматызаванымі лічацца віды, здольныя даваць у прыродных умовах паўнацэннае патомства і самастойна падтрымліваць сваю колькасць. А. выкарыстоўваюць як метад экспе
АКЛАХОМА
рым. даследаванняў або разглядаюць як комплекс мерапрыемстваў па мэтанакіраваным усяленні віду ў новыя месцы жыхарства для ўзбагачэння мясц. флоры і фауны, увядзення ў культуру і развядзення (гл. Інтрадукцыя) ці аднаўлення ў раёнах былога пашырэння (гл. Рэакліматызацыяў На Беларусі акліматызаваны некаторыя віды раслін (конскі каштан, клён амерыканскі, псеўдаакацьы, лубін шматлісты і інш.) і жывёл (андатра, янотападобны сабака, амер. норка, фазан, сярэбраны карась, амер. сомік, чудскі сіг, сырок і інш.).
А. чалавека — складаны сац,біял. працэс, у якім вял. ролю адыгрывае акгыўны працэс стварэння сацыяльна арганізаванага асяроддзя працы і побыту, прыстасавання да кліматычных умоў.
АКЛІМАЦЫЯ, сукупнасць карысных гамеастатычных змен у арганізме, якія даюць яму магчымасць існаваць пры змене ўмоў асяроддзя. Грунтуецца на т. зв. аклімацыйных рэакцыях — абарачальных зменах фізіял. механізмаў і марфал. структуры ў адказ на павольныя і працяглыя змены ў асяроддзі, у прыватнасці сезонныя. Напр., аклімацыйныя змены покрыва птушак і
звяроў забяспечваюць ім захаванне цялла зімой і рассейванне яго летам, што дае магчымасць падтрымліваць адносна пастаяннай тру цела з мінім. затратамі энергіі. Халаднакроўныя жывёлы, а таксама расліны прыстасоўваюцца да сезонных змен пераключэннем ферментных і інш. біяхім. сістэм з рознымі тэмпературнымі оптымумамі і т.ч. як бы падганяюць свае дыяпазоны ўстойлівасці да пераважных умоў асяроддзя. Часам А. памылкова атаясамліваюць з акліматызацыяй і эксперым. адаптацыяй.
АКЛЮЗІЯ (ад лац. occlusus замкнёны, схаваны), 1) захоп крышталямі часткі рэчыва асяроддзя пры крышталізацыі. Прыводзіць да забруджвання крышталёў прымесямі, якія ўплываюць на іх фіз. ўласцівасці. 2) Паглынанне газаў цвёрдымі металамі ці расплавамі з утварэннем цвёрдых і вадкіх раствораў або хім. злучэнняў (напр., нітрыды. гідрыды). 3) А. цыклону — стадыя развіцця цыклону, пры якой цёплыя масы паветра пры сустрэчы з халодным фронтам выцясняюцца ў верхнія слаі трапасферы і страчваюць сувязь з зямной паверхняй.
АКМАЛА, горад, сталіца Казахстана, на р. Ішым. 277 тыс. ж. (1992). Чыг. вузел. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (с.г. машыны, помпы, рамонт вагонаў і інш.), лёгкая (швейная і інш.), харч. (мясная, малочная) прамысловасць; вытвсць буд. матэрыялаў. 4 ВНУ. Драм. тр. Музеі: гіст.краязнаўчы, мастацкі, Сакена Сейдуліна.
Засн. ў 1830 як рус. ваен. ўмацаванне АкМола («белая магіла»), Цэнтр гандлю і зборны пункт караванаў на шляху з Ташкента і Бухары ў Еўропу. 3 1832 г. Акмолінск, з 1868 павятовы цэнтр Акмолінскай вобл. 3 1920 у складзе Кіргізскай (Казахскай) АССР, у 1920—28 цэнтр Акмолінскай губ., у 1928_ 30 — акругі, у 1930—32 цэнтр Акмолінскага рна. 3 1929 злучаны чыгункай з Петрапаўлаўскам, з 1931 —з Карагандой. У 1932—39 цэнтр раёна Карагандзінскай вобл., з 1936 у Казахскай ССР, з 1939 цэнтр Акмолінскай вобл. 3 1954 арганізац. цэнтр асваення цалінных зямель. У 1960—65 адм. ц. Цаліннага краю, з 1961 наз. Цалінаград, з 1965 цэнтр Цалінаградскай вобл. 3 1992 наз. А., з 1995 сталіда Казахстана.
АКМЕІЗМ (ад грэч. akme найвышэйшая ступень чагон., росквіт), мадэрнісцкая шіынь у рас. паэзіі 1910х г. Супрацьпастаўляўся сімвалізму з яго адрывам ад рэальнага жыцця і імкненнем да містычнага, незразумелага. Сярод тэарэтыкаў і прыхільнікаў А. — М.Гумілёў («Спадчына сімвалізму і акмеізм», 1913), С.Гарадзецкі («Некаторыя плыні ў сучаснай рускай паэзіі», 1913), В.Мандэльштам, Г.Ахматава і інш., якія дэкларавалі канкрэтнапачуццёвае ўспрыняцце і адлюстраванне свету, паэтызавалі мінулую культуру і біял. пачатак у чалавеку (адсюль другая назва А. — адамізм, ад імя Адам), выступалі за вяртанне слову яго першапа
198 АКМЯНСКАЯ
чатковага, не сімвалічнага, сэнсу. Акмеісты аб’ядналіся ў «Цэх паэтаў» (1911— 14; 1920—22), выдавалі час. «Гнперборей» (1912—13), альманахі.
АКМЯНСКАЯ БІТВА 1331. Адбылася паміж літ.бел. войскам ВКЛ і рыцарамі Тэўтонскага Ьрдэна на р. Акмяна (Паўн. Літва). Ням. рыцары, уварваўшыся ў Жамойць, рабавалі і знішчалі насельніцтва. Жмудзіны папрасілі дапамогі ў.ВКЛ. Вял. кн. Гедзімін сабраў войска з літ., полацкіх і новагародскіх дружын і даў бой рыцарам на чале з Генрыхам фон Плокам. Дзякуючы добраму размяшчэнню войскаў (наперадзе татарская Конніца, пасярэдаіне літ. воіны, на флангах і ў рэзерве бел. дружыны) Гедзімін разбіў ворагаў і прымусіў іх уцякаць. Мясц. насельніцтва, гвалтоўна ўключанае ў тэўтонскае войска, у час бою перайшло на бок Гедзіміна. А.б. на пэўньі час прыпыніла ням. дгрэсію на землі ВКЛ.
АКНЕКЕЛОІД, сасочкавы дэрматыт галавы, склеразуючы фалікуліт патыліцы, хвароба мужчын. Існуе меркаванне, што ўзбуджальнік '— залацісты стафілакок. На патыліцы на мяжы росту валасоў, зрэдку на падбародку Уяўляюцца дробныя вузельчыкі, якія групуюцца і зліваюцца' паміж сабой. Скура робіцца цвёрдай, валасы растуць пучкамі. Пасля ўскрыцця фалікулярных вузельчыкаў застаюйца келоідныя рубцы.
АКНО, канструкцыйнамастацкі элемент пабудовы, які служыць для асвятлення, натуральнай вентыляцыі будынка. Ндйб. архаічнае А. — адтуліна ў 2 сумежных вянках драўлянай сцяны і валаковае (зачынялася звонку драўлянай засаўкай — волакам). У архітэкгуры готыкі бьріі пашыраны вокны са спічастым завяршэннем, у архітэкгуры рэнесансу, барока, класіцызму — прамавугольныя, лучковыя, арачныя, паўцыр
Акоп на аддзяленне: 1 ячэйкі для стралка; 2 ніша; 3 пляцоўкі для кулямёга; 4 прыбіральня; 5 — бліндаж (шчыліна); 6 — ход зносін; 7 — ячэйкі для стралка.
кульныя, падковападобныя, крыжовыя, у выглядзе разеткі або картуша, круглыя, авальныя і інш., якія аздабляліся філянговымі абрамленнямі, рустам, стылізаванымі порцікамі, завяршаліся франгонамі, сандрыкамі, аканіцамі і інш.
АКОЛАВА Валянціна Валянцінаўна (н. 25.7.1954, в. Мазуршчына Салігорскага рна Мінскай вобл.), бел. паэтэса. Скончыла Полацкае муз.пед. вучылішча імя Ф.Скарыны (1973), БДУ (1980). Настаўнічала, працавала журналісткай. Друкуецца з 1968. Аўгар зб. паэзіі «За тым лугам зеляненькім» (1987), «Вяртанне ў заўтра» (1990), «Я люблю сваю Белую Русь...» (1990), «Случарыны» (1994), фантаст. паэмып’есы «Палачанка Ігрэна, альбо Вяртанне Скарыны» (1990). Лірызм, выкарыстанне фалькл. матываў, вобразаў, стьшістыкі — рысы лірыкі А. Апявае славутых жанчын Беларусі. Перакладае з рус. (зб. «Дзве песні» М.Цвятаевай, 1994), укр., сла
Да арт. Акно.Схему вокнаў: 1 — валаковае; 2 — прамавугольнае; 3 — квадратнае; 4 — рамбічнае; 5 _ «картушовае»; 6 — круглае; 7 — прамавугольнае з трохгранным завяршэннем; 8 — прамавугольнае с'а спічастым завяршэннем; 9 — прамавугольнае з паўцыркульным завяршэннем; 10 — «венецыянскае»; 11 — спараныя вокны.
вацкай моў. Паасобныя вершы А. пакладзены на музыку. І.У.Саламевіч.