Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АКСАНАМЕТРЫЯ (ад грэч. ахбп вось + ...метрыя), спосаб адлюстравання прасторавых фііур на чарцяжы пры дапамозе паралельных праекцый. Для пабудовы аксанаметрычнай праекцыі выбіраюць 3 узаемна перпендыкулярныя восі OX, OY, OZ і маштабы даўжыняў на гэтых восях; праецыруюць на плоскасць восі і дадзеную фігуру. Калі X, Y, Z — даўжыні 3 адрэзкаў у фігуры, то іх аксанаметрычныя праекцыі, паралельныя восям, будуйь мець даўжыні х, у, z, пры гетым х/Х=1х, y/Y=ly, z/Z=lz наз. паказчыкамі скажэння. Найбольш выкарыстоўваецца А., пры якой lx : 1у : lz = 1 : 1 : 1 (ізаметрыя) і 1Х : ly : lz=l/2 : 1 : 1 (дыметрыя). У залежнасці ад вугла паміж напрамкам праецыравання і плоскасцю аксанаметрычных праекцый адрозніваюць прамавутольную і косавугольную А. Гл. таксама Нарысоўная геаметрыя. А. ў а р х і т э к т у р ы — адзін з відаў перспектыўнага адаюстравання. Выкарыстоўваецца ў арх. праектах і чарцяжах будынкаў, комплексаў, ансамбляў для нагладнага паказу іх струкгуры, асабліва ў выпадку, калі генпланы, планы, фасады і разрэзы не даюць поўнага ўяўлення пра іх арх.прасторавую арганізацыю. Нярэдка А. агульнага вы
гляду пабудоў сумяшчаецца з іх арх. разрэзам, што ўдакладняе структуру ў цэлым.
АКСЕЛЕРАТАР (ад лац. accelerare паскараць) у т э х н і ц ы , рэгулятар колькасці гаручай сумесі, пгго паступае з карбюратара ў цыліндры рухавіка ўнутр. згарання (у дызелях — паліва з помпы). Прызначаны для змены частаты вярчэння каленчатага вала рухавіка і адпаведна скорасці руху аўтамабіля, трактара і інш.
АКСЕЛЕРАТАР уэканоміцы, эканамічны паказчык, які харакгарызуе сувязь паміж аб’ёмам капіталаўкладанняў і велічьшёй спажывецкіх выдаткаў у эканоміцы. Істотны рост спажывецкіх выдаткаў стымулюе інвестыцыйную актыўнасць і наадварот. А. разам з мультыплікатарам выкарыстоўваецііа для выяўлення сутнасці і фактараў макраэканам. нестабільнасці пры дзярж. рэгуляванні рыначнай эканомікі. Прынцып А. прапанаваны ў 1913
Аксамітніцы: 1 — чарнушкаМедуза і яе вусень; 2 — калітэра.
Да арт. Аксанаметрыя: a — ізаметрыя; б — дыметрыя.
А..Афтальёнам і ўключаны ў неакейнсіянскія мадэлі эканам. росту.
АКСЕЛЕРАЦЫЯ, акцэлерацыя, 1) у антрапалогіі і медыц ы н е — паскарэнне тэмпаў росту і развіцця дзяцей і падлеткаў у параўнанні з папярэднімі пакаленнямі. Назіраецца ў апошнія 100—150 гадоў часцей у эканамічна развітых краінах, сярод усіх сац. груп насельніцтва. Тэрмін увёў ням. вучоны Э.Кох (1935). У фіз. адносінах А. праяўляецца ў тым, што на кожным узроставым этапе сучасныя дзеці вышэйшыя і буйнейшыя за сваіх равеснікаў з мінулых гадоў. Напр., рост дзяцей пры нараджэнні павялічыўся ў сярэднім на 0,5—1 см, маса це ла — на 100—800 г. Падваенне масы цела адбываецца ў 4—5 месяцаў, а не ў 5—6, як раней, змена малочных зубоў пастаяннымі не ў 6—7, а ў 5—6 гадоў. Паскорыліся тэрміны акасцянення шкілета, больш высокімі сталі паказчыкі фіз. развіцця. Канчатковых паказчыкаў росту дзяўчьшкі дасягаюць да 16—17, юнакі — да 18—19 гадоў (раней адпаведна да 20—22 і 20—25 гадоў). Ha 1—2 гады раней адзначаецца палавая спеласць. Адзінай трактоўкі прычын А. не існуе. А. тлумачаць уплывам на арганізм фіз.хім. фактараў (сонечнай і касм. радыяцыі, магнітнага поля і інш.), генет. тэорыяй цыклічных біяхім. змен, гетэрозісу, уплывам сац.эканам. умоў жыцця. 3 1980х г. тэмпы А. пачалі замаруджвацца, аднак з’ява А. выклікае шэраг новых медыкабіял., сац., прававых і юрыд. задач. 2) У б і я л о г і і — паскарэнне фарміравання асобных частак зародкаў на пэўнай стадыі развіцця. Напр., ранняе развіццё ротавага апарата ў рыб і бясхвостых амфібій, якое забяспечвае ім жыўленне пасля вычэрпвання запасаў жаўтка ў яйцы.
АКСЕЛЕРОМЕТР (ад лац. accelerare паскараць + ...метрў прылада для вымярэння паскарэння руху машын, іх сістэм і звёнаў, вібрацыі машын і збудаванняў. Звычайна А. — маятнікавая прылада, у якой адхіленне маятніка (інерцыйнай масы) пад уплывам паскарэння машыны перадаецца на сгрэлку градуіраванай шкалы. Бываюць мех., пнеўмат., эл. і інш. Лятальныя апараты (у т.л. ракеты) забяспечваюцца А. ў выглядзе гірамаятнікаў ці паплаўковых маятнікаў з аўтам. кампенсацыяй сіл трэння. А. рэлейнага тыпу выкарыстоўваюць для вызначэння найб. намагання пры штампоўцы, коўцы, забіванні паляў і інш. Найб. дакладныя ўжываюцца ў інерцыяльнай навігацыі.
«АКСЕЛЬ ШПРЬІНГЕР ФЕРЛАГ АГ» (Axel Springer Verlag AG), газетнавыдавецкі канцэрн у Германіі, самы буйны ў Зах. Еўропе. Засн. ў 1947 у Гамбургу А.Шпрынгерам. 3 1970 акцыянернае тва. Выдае грамадскапаліт. і спецыялізаваныя газеты і часопісы. Mae навук. кніжнае выдва.
АКСІГЕМАГЛАБІН 205
АКСЕЛЬБАНТ (ням. Achselband), ніцяны іілецены шнур (пазалочаны, пасярэбраны або каляровы) з метал. наканечнікамі. Прышпільваецца звычайна да правага (радзей левага) пляча пад пагонам (эпалетам). У арміях многіх замежных краін ■— прыналежнасць формы адзення ад’ютантаў, афіцэраў генштаба, жандараў і інш., а таксама асабовага складу некаторых часцей. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь — прыналежнасць параднай формы адзення ганаровай варты, удзельнікаў ваен. парадаў.
АКСЕЛЬРОД Зэлік Майсеевіч (30.12.1904, г. Маладзечна — 26.6.1941), яўр. паэт. Вучыўся ў Вышэйшым літ.маст. інце імя Брусава (1922—25), скончыў Маскоўскі пед. інт (1928). 3 1931 адказны сакратар час. «Штэрн» («Зорка»). У 1941 рэпрэсіраваны і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957. Друкаваўся з 1921. Аўтар паэт. збкаў «Трапятанне» (1922), «Вершы» (1932), «Зноў вершы» (1935), «3 вока на вока» (1937), «Чырвонаармейскія песні» (1939). Пераклаў на яўр. мову паэмы Я.Купалы «Бандароўна», П.Броўкі «Прамова фактамі», вершы Я.Купалы, А.Александровіча, Броўкі, М.Танка і інш.
АКСЕЛЬРОД (літ. псеўд. О р т о докс) Любоў Ісакаўна (1868 — 5.2.1946), расійскі філосаф і літаратуразнавец. Скончыла Бернскі унт (1900). 3 1884 удзельнічала ў рэв. руху. У 1887 эмігрыравала ў Францыю, з 1892 прыхільнік марксісцкай групы «Вызваленне працы», паслядоўніца Г.В.Пляханава. У 1903 прымкнула да меншавікоў. Супрацоўнічала ў час. «Заря», у газ. «йскра». У 1906 вярнулася ў Расію. Распрацоўвала пытанні эстэтыкі, гісторыі філасофіі і гіст. матэрыялізму. Аўтар прац «У абарону дыялектычнага матэрыялізму. Супраць схаластыкі» (1928), «Ідэалістычная дыялеюгыка Гегеля і матэрыялістычная дыялектыка Маркса» (1934) і інш. Даследавала пытанні сацыялогіі мастацтва.
АКСЕР (Ахег) Эрвін (н. 1.1.1917, Вена), польскі рэжысёр. Скончыў Інт тэатр. мастантва ў Варшаве (1939). Праф. Вышэйшай тэатр. школы ў Варшаве (1949). Працаваў у трах Львова і Лодзі. У 1949—81 дырэкгар, маст. кіраўнік і рэжысёр Сучаснага тра (у 1955—57 адначасова ўзначальваў Нац. тр) у Варшаве. Найб. ўвагу аддаваў пастаноўкам твораў нац. драматургіі: «Картачны домік» Э.Зегадловіча, «Трывожнае дзяжурства» Е.Лютоўскага, «Танга» С.Мрожака, «Кардыян» Ю.Славацкага. 3 інш. пастановак: «Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра, «Тры сястры» А.Чэхава, «Мухі» Ж.П.Сартра, . «Кар’ера Артура Уі» Б.Брэхта. Ставіў п’есы ў Дзюсельдорфе, Вене, Цюрыху, Мюнхене, Амстэрдаме, НьюЙорку. Аўтар збкаў «Лісты са сцэны» (т. 1—2, 1955—57), «Практыкаванні па памяці» (1984—92) і інш.
АКСЕСУАР (франц. accessoire), 1) прыналежнасць чагон.; пабочныя з’явы,
дэталі. якія дапаўняюць гал. элемент кампазіцыі. 2) У т э а т р ы — прадметы бутафорыі або рэквізіту. 3) У в ы я ў ленчым мастацтве — прадметы другараднага значэння, дапаможныя дэталі гал. выявы, якія паглыбляюць яе характарыстыку. часам нясуць сэнсавую і эмац. нагрузку, выконваюць функцыю, уласцівую атрыбуту ці сімвалу. У партрэце гэта дэталі інтэр’ера, касцюма, йгто дапаўняюць задуму аўтара твора.
АКСЁНАЎ Аляксандр Нічыпаравіч (н. 9.10.1924, в. Кунтараўка Веткаўскага рна Гомельскай вобл.), дзярж. і парт. дзеяч БССР. Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС (1957). 3 1944 на камсамольскай рабоце ў Арэнбургскай. Баранавіцкай і Гродзенскай абл. 3 1953 сакратар, 2і, 1ы сакратар ЦК ЛКСМБ. 3 1957 са кратар ЦК ВЛК.СМ. 3 1959 нам. старшыні Кта дзярж. бяспекі пры CM БССР, у 1960—65 міністр унутр. спраў БССР. 3 1965 1ы сакратар Віцебскага абкома КПБ. 3 1971 2і сакратар ЦК КГІБ. 3 1978 Старшыня CM БССР. У 1983—85 Надзвычайны і Паўнамоцны пасол СССР у ПНР. У 1985—89 старшыня Дзярж. кта СССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Дэп. ВС БССР 1955—67, 1971—83, ВС СССР 1966— 84, 1986—90, чл. Прэзідыума ВС БССР 1975—83^
АКСЁНАЎ Васіль ІТаўлавіч (н. 20.8.1932, Казань), рускі пісьменнік. Сын А..С.Гінзбург. Скончыў Ленінградскі мед. інт (1956). 3 1980 жыве за мяжой. На пач. літ. творчасці перавагу аддаваў творам пра жыццё моладзі, напісаным у жанры т.зв. «спавядальнай» прозы — аповесць «Калегі» (1960, аднайм. фільм 1963), раман «Зорны білет» (1961), збкі «Катапульта» (1964), «На паўдарозе да Месяца» (1966). Аўтар сатыр.фантаст. аповесці «Затавараная бачкатара» (1968), раманаў «Пошукі жанру» (1978), «Алёк» (1980), «Востраў Крым» (1981), кнігі пра Амерыку «У пошуках сумнага бэбі» (1986).
АКСЁНАЎ Уладзімір Віктаравіч (н.
Да арт. Аксанаметрыя. Праект Дома Ўрада Беларусі. Архітэктар І.Лангбард.
1.2.1935, в. Гібліцы Касімаўскага рна Разанскай вобл., Расія), расійскі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1976, 1980), лётчыккасманаўт СССР (1976). Канд. тэхн. н. (1981). Скончыў Усесаюзны політэхн. інт (1963). 3 1973 у атрадзе касманаўтаў. Як бортінжынер здзейсніў касм. палёты: разам з В.Ф.Ды
23.9.1976) , з Ю.В.Малышавым на караблі «Саюз Т2» і арбітальным комплексе «Салют6» — «Саюз36» (5— 9.6.1980). У_космасе правёў 11,8 сут.
АКСЁНЦАЎ Сяргей Ліпавіч (н. 15.1.1936, Мінск), бел. біяфізік. Др біял. н. (1985). Скончыў Мінскі мед. інт (1959). 3 1966 у Інце фотабіялогй АН Беларусі. Навук. працы па малекулярнай фармакалогіі ўзбудлівых мембран, струкгурных перабудовах і міжмалекулярных узаемадзеяннях у біял. мембранах, механізмах іоннага транспарту ў норме і паталогіі.
Тв.: Кооператнвные переходы белков в клетке. Мн., 1970 (разам з С.В.Коневым, Я АЧарніцкім); Обьёмная регуляцня Na /Н обмена в эрлтроцнтах крысы: эффект валнномнцмна (у сааўт.) // Бнол. мембраны. 1993. Т. 10. № 2.
АКСІГЕМАГЛАБІН, НЬО2, злучаны з кіслародам гемаглабін. Пераносіць кісларод ад органаў дыхання да тканак і
206 АКСІГЕНАТЭРАПІЯ
вызначае яркачырвоны колер артэрыяльнай крыві. На ўтварэнне і дысацыяцыю НЬОг у арганізме ўплывае канцэнтрацыя вуглякіслага газу (СО2), pH і інш. фактары. Чым больш даступны кісларод для жывёліны, тым меншая роднасць гемаглабіну яе крыві да кіслароду (напр., у наземных жывёл яна меншая, чым у водных).