Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АКТЫ КАНГРЭГАЦЫІ ПРАПАГАНДЫ ВЕРЫ, «Acta S.C. de propaganda
fide ecclesiam catholicam Ucrainae et Bielarusiae spectantia», серыя публікацый дакументаў па гісторыі царквы на тэр. Беларусі і Украіны. Выдаецца ў Рыме з 1953 базыльянскім ордэнам. Змяшчае акты (пратаколы) пасяджэнняў кангрэгацыі (створана ў 1622 рымскім папам для каардынацыі місіянерскай дзейнасці; распараджалася уніяцкай царквой, кантралявала місіянерскую дзейнасць каталіцкіх ордэнаў на тэр. Беларусі і Украіны), а таксама пасланні да папскіх нунцыяў, пратаколы «партыкулярных» кангрэгацый, на якіх прымаліся рашэнні аб дзейнасці уніяцкай царквы ў ВКЛ. Крыніца для вывучэння палітыкі рымскай курыі ў ВКЛ, сац.паліт. эканам., ідэалаг. дзейнасці уніяцкай царквы. Г.Я.Галенчанка.
АКТЫ КАРАЛЯ ПОЛЬСКАГА I ВЯЛІ КАГА КНЯЗЯ ЛІТОЎСКАГА АЛЯКСАНДРА, «Akta Aleksandra, krola polskiego, wielkiego ksi^cia litewskiego i t.d. (1501—1506)», зборнік акіаў Аляксандра. Выдадзены ў Кракаве ў 1927. Дакументы асвятляюць узаемаадносіны Полыпчы з ВКЛ, Маскоўскай Руссю, Прусіяй, рымскай курыяй, Валахіяй, «Свяшчэннай Рымскай імперыяй», пытанні дзярж. і царкоўнарэліг. уній. У зборы змешчаны праекты мірных дагавораў, пасольскія інструкцыі, дзярж. перапіска, дакументы соймаў. Большасць дакументаў на лац., частка на ням. і старабел. мовах; выяўлены ў архівах Варшавы, Кёнігсберга, Гданьска, Фраўэнбурга. Г.Я.Галенчанка.
АКТЫ ЛІТОЎСКАЙ МЕТРЫКІ. «Акты Ллтовской М е т р л к л », зборнік дакументаў з Метрыкі Вялікага княства Літоўскага за 1413— 1507. Выдадзены Ф.І.Леантовічам у Варшаве (т. 1, вьш. 1—2, 1896—97). Уключана больш за 750 дакументаў на бел. і лац. мовах, выяўленых у' 66 кнігахкопіях, што захоўваліся ў Варшаўскім архіве. Пераважаюць матэрыялы пра Беларусь і Літву, часткова — Украіну і Падляшша. Большасць з іх асвятляе сац.эканам. і сац.прававыя адносіны: прывілеі вял. князёў на зямельную ўласнасць, прыгонных сялян, судовыя дакументы, дагаворы купліпродажу маёнткаў, прывілеі на корчмы, мьпа, дзярж. пасады і інш. 3 публічнаправавых актаў змешчаны агульназемскія прывілеі 15 ст., абласныя прывілеі 16 ст. ГЯ.Галенчанка.
АКТЫ ЛПОЎСКАРЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ, «Акты ЛлтовскоРусского государства», зборнік дакументаў па сац.эканам. гісторыі ВКЛ 14—16 ст. Выдадзены ў Маскве (вып. 1, 1899; т. 2, 1897) М.В.ДоўнарЗапольскім. Змешчаны дакументы на старабел. і лац. мовах з Метрыкі Вялікага княства Літоўскага: прывілеі гарадам на магдэбургскае права, велікакняжацкія граматы на землі, інвентары, матэрыялы Віленскіх 1563 і 1565, Гарадзенскіх 1567 і 1568, Люблінскага 1569
АКТЫВАЦЫЙНЫ 211
вальных соймаў, апісанне межаў ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай 1523, попіс гарадоў ВКЛ з указаннем колькасці воінаў, адпраўленш імі на вайну (каля 1513), кантракты на арэнду велікакняжацкіх мытняў, корчмаў, прыходнарасходныя кнігі велікакняжацкіх пісараў, уставы сялянам гаспадарскіх уладанняў.
В.Ф.Голубеў.
АКТЫ МАСКОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ, «Акты Московского г о с у дарства, нзданные Ммпе раторскою Академнею нау к » , збор дакументаў па паліт. і ваеннай гісторыі Расіі. Выдадзены Pac. АН пад рэд. Н.А.Папова і Дз.Я.Самаквасава (т. 1—3. Спб., 1890—1901). Том 1ы ахоплівае 1571—1634, 2і — 1635—59, 3і — 1660—64. Змешчаны дакументы са справаводства Маскоўскага стала Разраднага прыказа: пра станічную і вартавую службу на Пд Расіі ў 1570— 90я г., засеяную пабудову 1638, барацьбу з набегамі крымскіх татараў у 17 ст. Шэраг дакументаў прысвечаны ваен. дзеянням 1614—18, войнам з Рэччу Паспалітай (1632—34, 1654—67) і Швецыяй (1656—58), эканам., паліт., ваен. гісторыі Рэчы Паспалітай і Крыма; ёсць звесткі пра становішча служылых людзей, Маскоўскае паўстанне 1662.
АКТЫ ОРГАНАЎ ДЗЯРЖАЎНАГА КІ
РАВАННЯ, дакументальная юрыд. форма дзейнасці выканаўчых і распарадчых органаў дзяржавы. У іх рэалізуюцца паўнамоцтвы адпаведных дзярж. органаў, змяшчаюцца правілы, афіцыйныя прадпісанні і ўказанні, абавязковыя да выканання. З’яўляюцца падзаконнымі, таму што нрымаюцца на аснове законаў і ў адпаведнасці з імі ў межах кампетэнцыі пэўнага дзярж. органа. Лічацца нарматыўнымі, калі змяшчаюць нормы права, і індывідуальнымі, калі прымаюцца для вырашэння канкрэтных пытанняў. Сярод нарматыўных актаў Рэспублікі Беларусь асаблівае значэнне маюць пастановы і распараджэнні Кабінета Міністраў як вышэйшага выканаўчага і распарадчага органа краіны. Кіраўнікі мінваў, дзярж. ктаў і ведамстваў выдаюць, як правіла, загады і інструкцыі; выканкомы мясц. Саветаў дэпугатаў — рашэнні і распараджэнні; кіраўнікі аб’яднанняў, прадпрыемстваў, устаноў, аргцый — загады, інструкцыі, распараджэнні. Такія акгы звычайна набываюць сілу з моманту іх прыняцця або давядзення да ведама выканаўцаў. Тэрмін уступлення іх у дзеянне часам указваецца ў самім акце.
Кантроль над законнасцю акгаў ажыццяўляюць вышэйшыя органы дзяржаўнага кіравання. У выпадку, калі акт ніжэйшага органа не адпавядае закону або акту вышэйшага органа, апошні абавязаны адмяніць яго. Агульны наглад над законнасцю актаў ажыццяўляе пракуратура. Адпаведнасць нарматыўнага акта любога дзярж. органа Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь пры неабходнасці можа быць разгледжаны Канстытуцыйным Судом.
АКТЫ ОРГАНАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ УЛАДЫ, дакументальная юрыд. форма выяўлення волі прадстаўнічых органаў дзярж. улады. У Рэспубліцы Беларусь — гэта законы, пастановы і інш. акты Вярх. Савета, указы Прэзідэнта, пастановы Прэзідыума Вярх. Савета, рашэнні мясц. Саветаў дэпутатаў усіх узроўняў, абавязковыя да выканання агульныя правілы або прадпісанні індывід. характару. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь мае найвышэйшую юрыд. сілу ў адносінах да ўсіх інш. законаў і актаў, яна вызначае парадак іх прыняцця і формы. Права прыняцця агульнадзярж. законаў належыць Вярх. Савету. Прэзідэнт выдае ў межах сваіх паўнамоцтваў указы і распараджэнні і кантралюе іх выкананне. Мясц. Саветы дэпутатаў на падставе дзеючага заканадаўства прымаюць рашэнні, якія маюць абавязковую сілу на падпарадкаванай ім тэрыторыі. Рашэнні мясц. Саветаў, якія не адпавядаюць заканадаўству, адмяняюцца вышэйстаячымі Саветамі. Кантроль за канстьггуцыйнасцю А.о.дз.у. ажыццяўляе Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь, і тыя, што прызнаны ім неканстытуцыйнымі, не маюць юрыд. сілы.
АКТЫ ГІАЎДНЁВАЙ I ЗАХОДНЯЙ
РАСІІ, «Акты, относяшмеся к нсторнм Южной н Западной Россмн. собранные н нзданные Археографнческою комнсснею», шматтомны збор дакументаў па паліт., царк. і сац.эканам. гісторыі Украіны і Беларусі з 1361 да 1678 (т. 1—15. Спб., 1861—92). Складальнікірэдактары
М.І.Кастамараў і Г.Ф.Карпаў. Змешчаны дакументы пераважна на старабел. і стараўкр. мовах, якія асвятляюць сац,эканам. адносіны ў ВКЛ, гіеторыю праваслаўнай і уніяцкай царквы, дзейнасць брацтваў, сял.казацкія паўстанні (у т.л. С.Налівайкі), войны сярэдзіны 17 ст. Сярод дакументаў прывілеі вял. князёў на землі, сялян, корчмы, мыта, кірмашы, на магдэбургскае права гарадам, адм. пасады, судовыя дакументы і інш.
Г.Я.Галенчанка.
АКТЫ РЭФАРМАЦЫЙНЫХ СІНО
ДАЎ У ПОЛЫПЧЫ, «Akta synodow roznowierczych w Polsce», шматтомнае выданне крыніц па гісторыі Рэфармацыі ў Полыпчы і ВКЛ. Выдаюцца з 1966 у Варшаве. Ахопліваюць перыяд з 1550 да канца 17 ст. Выкарыстаны ўсе кодэксы пратаколаў рэфармацыйных сінодаў, упамінанні пра сіноды ў старадруках, асобныя акты, карэспандэнцыі, рэляцыі на польск., лац., чэшскай мовах. Асвятляецца арганізац., царкоўнарэліг., ідэалаг. дзейнасць рэфармацыйных абшчын («Чэшскіх братоў», кальвіністаў, арыян), узаемаадносіны розных рэфармацыйных плыняў, палітыка вярх. улады ў адносінах да Рэфармацыі, удзел бел.літ. дзеячаў у грамадскапаліт. жыцці Польшчы і ВКЛ.
Л.С.Іванова.
акты Ўнп польшчы з літвбю 1385—1791, «Akta Unii Polski z Litwa, 1385—1791», зборнік дакументаў па гісторыі уніі (саюза) паміж Каралеўствам Польскім і ВКЛ. Выдадзены Польскай АН і Варшаўскім навук. твам (Кракаў, 1932). Складзены С.Кугшэбам і У.Сямковічам. Уключана 177 дакументаў на бел., польскай і лац. мовах. Першы змешчаны дакумент — акт Крэўскай уніі 1385, выдадзены Ягайлам, апошні — прынятая Чатырохгадовым соймам 1788—^92 канстытуныя (закон) 20.10.1791 «Аб заручэнні абодвух народаў», якой замацоўваўся саюз абедзвюх дзяржаў (ВКЛ і Польшчы) у складзе Рэчы Паспалітай. Акрамя тэкстаў усіх уній паміж Польшчай і ВКЛ змешчана шмат дадатковых дакументаў.
А.П.Грыцкевіч.
АКТЫ ЦЫВІЛЬНАГА СТАНУ. запісы дзярж. органамі (аддзеламі ЗАЦС або выканкомамі мясц. Саветаў) фактаў, якія вызначаюць цывільны стан: нараджэнне, смерць, шлюб або скасаванне яго, усынаўленне, перамену прозвішча або імя. Запісы А.ц.с. служаць таксама падставай для выяўлення колькасных і якасных змен у дэмаграфічных працэсах, адной з асноў сац.эканам. планавання. У некаторых краінах, дзе царква не аддзелена ад дзяржавы, запісы А.ц.с. вядуць царк. ўстановы. У Рэспубліцы Беларусь парадак запісаў А.ц.с. рэгулюецца Кодэксам аб шлюбе і сям’і і інш. нарматыўнымі актамі.
АКТЫВАЦЫЙНЫ АНАЛІЗ, радыеактывацыйны аналіз, метад вызначэння якаснага і колькаснага саставу рэчыва, які ірунтуецца на апрамяненні (акгывацыі) ат. ядраў і наступным вымярэнні іх радыеактыўнага выпрамянення. Упершыню выкарыстаны венг. хімікамі Дз.Хевешы і Г.Леві (1936).
Аа. бывае інструментальны (даследаванне другаснага выпрамянення з дапамогай епец. апаратуры без разбурэння пробы) і радыехімічны (хім. раздзяленне радыенуклідаў і вызначэнне актыўнасці кожнага з іх паасобку або ў невял. групе элементаў). Пры Аа. доследны матэрыял пэўны час апрамяняюць ядз. часціцамі, потым вымяраюць энергет. спектр, актыўнасць, перыяд паўраспаду Ті/2 радыеізатола, які ўтварыўся ў вьініку апрамянення. Ведаючы Ті/2, від радыеактыўных пераўтварэнняў, іып і энергію другаснага выпрамянення, якое суправаджае распад узніклага радыеізатопа, ідэнтыфікуюць зыходны ізатоп. Актыўнасць радыеактыўнага ізатопа пасля апрамянення прама прапарцыянальная колькасці ядраў зыходнага (звычайна стабільнага) ізатопа, што дазваляе правесці колькасны аналіз. Адрозніваюць Аа. лейтронны, на зараджаных часціцах і на жорсткіх гамаквантах. Найб. пашыраны нейтронны Аа.: ядры большасці элементаў лягчэй актывуюцда нейтронамі; розніца ў значэннях эфектыўных сячэнняў ядз. рэакцый на нейтронах забяспечвае высокую выбіральнасць метаду адносна элементаў; мае высокую адчувальнасць (10‘7—Ю10% у залежнасці ад элемента). Аа. выкарыстоўваецца для ана