• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    У п а э з і і — васьмірадковая страфа з цвёрдым спалучэннем рыфмы: першыя 6 радкоў аб’яднаны дзвюма перакрыжаванымі рыфмамі, a 2 апошнія — сумежнымі (АбАбАбвв), з чаргаваннем мужчынскіх і жаночых клаўзул. Узнікла ў італьян. нар. паэзіі, росквіту дасягнула ў эпоху Адраджэння (Л.Арыёста, Т.Таса, Л.Камоэнс). А. напісаны «Дон Жуан» Дж.Байрана, «Домік у Каломне» А.Пушкіна. У бел. паэзіі да А. ўпершыню звярнуліся Я.Купала («Спроба актавы») і М.Багдановіч («Актава»).
    АКТАВІЯН Гай Юлій Цэзар, гл. Аўгуст Гай Аклавій.
    АКТАВЫЯ КНІГІ, спецыяльныя кнігі ў судах ВКЛ і Польшчы ў 14—18 ст. У ВКЛ афіцыйна ўведзены Статутам ВКЛ 1529. Да сярэдзіны 16 ст. ўсе запісы рабіліся ў адной кнізе паводле часу паступлення спраў у суд. Паводле Статута ВКЛ 1566 зацверджаны земскі і гродскі суды з асобнымі А.к., якія падзяляліся на паточныя (запісваліся скаргі істцоў, пярэчанні адказчыкаў, данясенні судовых чыноўнікаў), запісавыя (запісваліся акты натарыяльнага характару і афіц. дакументы — прывілеі вял. князёў, пастановы соймаў і соймікаў) і дэкрэтавыя (запісваліся судовыя пастаіювы, працэсуальныя дзеянні суда і бакоў). Трыбуналы, каптуровыя і інш. суды ВКЛ вялі ўласныя А.к.
    АКТАДРАХМА (ад грэч. oktadrachmon 8 драхмаў), сярэбраная манета Стараж. Грэцыі, якая складала 8 драхмаў. Маса каля 28 г. Вядомы А. 6—3 ст. да н.э., якія чаканілі ў Абдэры, Іхнае, на Бізальтавых і Эдонскіх авах Аляксандрам Македонскім, Сідонам, Пталамеямі, а таксама залатая А. Пталамеяў пад назвай «мнеён».
    АКТАМІЯЗІН, комплексны бялок; асн. структурны кампанент мышачнай тканкі і інш. скарачальных утварэнняў, які экстрагуецца з іх канцэнтраванымі салявымі растворамі. Складаецца з актыну і міязіну, аб’яднаных адпаведна ў тонкія і тоўстыя філаменты. Фізікабіяхім. ператварэнні А. і суадносныя перамяшчэнні філаментаў ляжаць у аснове скарачэння мышцаў.
    АКТАІІ, насычаны вуглевадарод
    нармальнай будовы, СНз(СН2)бСНзБясколерная вадкасць, мае спецыфічньі пах, Ікіп 125,6 °C, шчыльн. 0,70210 кг/м3, не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў спіртах, ацэтоне, эфіры. Акганавы лік 17—19. У пэўных умовах ператвараецца ў араматычныя вуглевадароды (оксілол, этылбензол і інш.), што выкарыстоўваюцца ў працэсах каталітычнага рыформінгу.
    Атрымліваюць рэкгыфікацыяй бензінавых фракцый нафты і сінт. бензінаў. Mae 17 ізамераў, 2 з іх (трыметылпентан і тэтраметьшбутан) з высокім актанавым лікам (97— 105) — кампаненты маторнага паліва.
    АКТАН, Эктан (Acton) Джон Эмерык Эдуард Дальберг (Dalberg; 10.1.1834, Неапаль — 19.6.1902), англійскі ліберальны гісторык і паліт. дзеяч. У 1859—65 член парламента, лорд. Праф. (з 1895) Кембрыджскага унта. Католік па веравызнанні, А. лічыў гал. у гіст. працэсе развіццё ідэй, якія засн. на рэліг. вераванні. Пры
    Актабол. Эфес. 258202 да нэ. Серабро.
    Актадрахма. Абдэра. Каля 544 — 450 да н.э. Серабро.
    хйіьнік канстытуцыйнай манархіі і памяркоўных рэформаў. Працы па праблемах сярэднявечча і новай гісторыі аб’яднаны ў збкі «Гісторыя свабоды і іншыя эцюды», «Гістарычныя эцюды і даследаванні» (абедзве 1907), «Царква і дзяржава» (1953) і інш. Ініцыятар выдання шматтомнай «Кембрыджскай noBatt гісторыі».
    АКТАНАВЫ ЛІК, умоўная колькасная характарыстыка ўстойлівасці да дэтанацыі маторнага паліва для карбюратар
    Актаэдр.
    ных рухавікоў. Ал. роўны колькасці (аб’ёмных %) ізаакгану (А.л. прыняты за 100) у яго сумесі з нгептанам (А.л. прыняты за 0). Для кожнага паліва падбіраецца эталонны эквівалент гэтай сумесі. А.л. бензінаў можна павысіць на 4—15 адзінак дабаўкай да 0,1% прысадак, напр. тэтраэтылсвінцу. Звычайна бензіны маюць А.л. 76—98.
    АКТАНТ (лац. Octans), каляпалярнае сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка А. 3,8 візуальнай зорнай велічыні. У А. знаходзіцца Паўд. полюс свету. Гл. Зорнае неба.
    АКТАЭДР (ад грэч. okto восем + hedra грань, мяжа), адзін з 5 правільных мнагаграннікаў. Mae 8 трохвугольных іраняў, 12 рэбраў і 6 вяршыняў, у кожнай з якіх збягаюцца па 4 рабры. Аб’ём А.
    V = —— = 0,4714 а3, дзе a — даўжыня рабра.
    АКТОД [ад грэч. okto восем + (электр)од], электронная лямпа, якая мае 8 элекгродаў: анод, катод і 6 сетак; камбінацыя трыёда і пентода. Выкарыстоўваецца ў супергетэрадзінных радыёпрыёмніках як частотапераўтваральная (трыёдная частка) і змяшальная (пентодная частка) лямпа. Можа замяняцца гептодам і пентагрыдам.
    АКТУАЛІЗАЦЫЯ (ад лац. actualis рэчаісны, сучасны), працэс пераходу аб’екта, з’явы і г.д. са стану магчымасці ў стан рэчаіснасці. Першапачатковае філас. абгрунтаванне і тэарэт. эксплікацыю атрымала ў працах Арыстоцеля. Сваімі поглядамі на ператварэнне патэнцыі ў рэальнасць праз А Арыстоцель увёў у анталогію прынцып развіцця, узнікнення новага ў быцці. Напр., будаўніцтва дома і ўжо збудаваны дом — гэта А. («акгуальнасць» дома ў адносінах да матэрыі, з якой ён складаецца — цэглы). Духоўныя асаблівасці чалавека акгуалізуюцца ў яго паводзінах. Далейшае развіццё тэорыя А. набыла ў творах Г.Спенсера, Э.Гартмана, Х.Гёфдынга, а таксама тамістаў Фамы Аквінскага, К.Ранера і інш. Яны здолелі актуалізаваць гэты прынцып у адносінах да сучаснай ім сацыяльнай і духоўнакульт. рэчаіснасці. У сучасным грамадскапаліт. развіцці Беларусі як суверэннай і незалежнай дзяржавы вельмі важнае значэнне набывае А. прынцыпаў дэмакратыі, правоў чалавека і рыначных адносін ва ўсіх сферах сац. быцця.
    Літ:. Арнстотель. Метафнзяка. М.; Л. 1934. Я.М.Бабосаў. АКТУАЛЬНАЕ ЧЛЯНЕННЕ СКАЗА, падзел сказа (у жывым маўленні — выказвання) на тэму (зыходны пункт выказвання) і рэму (тое новае, ппо паведамляецца чытачу ці слухачу аб тэме). А.ч.с. накладваецца на фармальнасінтаксічную будову сказа, і ён набывае
    8. Бел. энц., т. 1.
    210	АКТУАЛЬНАСЦЬ
    магчымасць перадаваць актуальную ў дадзеным кантэксце, важную ў момант паведамлення інфармацыю. Напр., у сказах «Мужчьшы выйшлі на двор з хаты» і «На двор з хаты выйшлі мужчыны» суадносіны і камунікатыўная значымасць тэмы і рэмы розныя (з другога варыянта сказа вынікае, што ў хаце былі не толькі мужчыны). Тэма і рэма перадаюцца: лагічным націскам (прасадычныя сродкі), парадкам слоў (сінтаксічныя), часціцамі, займеннікамі, прыслоўямі або сінонімамі (марфалагічныя і лексічныя). У вусным маўленні тэма найчасцей падкрэсліваецца інтанацыяй, у пісьмовым — парадкам слоў. У экспрэсіўных выказваннях рэма можа папярэднічаць тэме, што патрабуе пры вымаўленні сказа асабліва ўзмоцненага націску і наз. эмфазай. Калі ў сказе адсутнічае проціпастаўленне тэмы і рэмы, ён наз. камунікатыўна нерасчлянёным. А.Я.Міхневіч.
    АКТУАЛЬНАСЦЬ, важнасць, значнасць чагон. на гэты момант, сучаснасць, надзённасць (напр., А. пыгання).
    АКТУАРЫЙ, служачы страхавой кампаніі, спецыяліст па тэхніцы страхавання. На аснове апрацоўкі і аналізу стат. звестак складае акгуарныя табліцы і вызначае прыбьгтковыя, канкурэнтаздольныя ўзроўні страхавых прэмій, узносаў і г.д.
    АКТЫ АРХЕАГРАФІЧНАЙ ЭКСПЕДЬІЦЫІ, «Акты, собранные в блбллотеках л архлвах Росслйской лмперлл Археографлческою экспедмцлею Нмператорской Академлл наук», серыя дакументаў па гісторыі Расіі. Вы дадзены Археаграфічнай камісіяй (т. 1—4. Спб., 1836). 1ы т. ахоплівае 1294—1598, 2і — 1598—1613, 3і — 1613—45, 4ы — 1645—1700. Змяшчаюць крыніцы па сац.эканам. (дакументы пра збор дзярж. даходаў, вышук збеглых сялян і інш.), паліт., ваен. і царк. гісторыі (матэрыялы пра выбранне на царства Б.Гадунова, вайну з Рэччу Паспалітай 1654—67, царк. раскол і інш.). Да «Акгаў...» складзены імянны, геагр. і прадметны паказальнікі (Спб., 1838).
    АКТЫ ВІЛЕНСКАЙ КАМІСІІ (АВК), Акты Віленскай археаграфічнай камісіі (АВАК), шматтомны збор дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы 14—19 ст. (т. 1—39. Вільня, 1865—1915). Сабраны дакументы на старабел., рус., польскай і лац. мовах па паліт., сац.эканам., царк. гісторыі, этнаграфй, пра развіццё прамсці, сельскай гаспадаркі, культуры, становішчы яўрэяў і татараў ВКЛ, вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67, вайну 1812. Выданне мела на мэце сцвердзіць справядлівасць далучэння Беларусі і Літвы да Рас. імперыі, прапа
    гавдаваць ідэю пра «спрадвечла рускі» характар ВКЛ. Нягледзячы на недахопы (тэндэнцыйнасць падбору матэрыялаў, недакладнасці перадачы тэкстаў, друкарскія памылкі) мае вял. каштоўнасць як крыніца па гісторыі Беларусі.
    В.Ф.Голубеў.
    АКТЫ ВІЛЕНСКІХ ЦЭХАЎ. «Akty cechow Wilenskich», зборнік дакументаў па гісторыі прафесійнавытв. карпарацый у Вільні ў 1495—1700. Выдадзены ў Вільні ў 1939. Складальнік Г.Лаўмянскі. Змешчана 487 актаў (у т.л. прывілеі вял. князёў, выпіскі з соймавых пастаноў, судовыя рашэнні), звязаных з дзейнасцю віленскіх цэхаў, рамесных і мядовых «брацтваў», розных прафес. карпарацый — лекараў, купцоў, чл. віленскага магістрата і інш. Дакументы на лац., старабел., польск. мовах. Яны сведчаць, што многія цэхі Вільні аб’ядноўвалі бел. правасл. рамеснікаў.
    Г.Я.Галенчанка.
    АКТЫ ПСТАРЬІЧНЫЯ, «Акты лсторлческле, собранные л лзданные Археографлческо ю комлсслею», зборнік дакументаў па гісторыі Расіі. Выдадзены Археаграфічнай камісіяй (т. 1—5. Спб., 1841—42). Т. 1ы ахоплівае 1334—1598, 2і — 1598—1613, 3і — 1613—45, 4ы — 1645—76, 5ы — 1676—1700. Змяшчаюць крыніцы па сац.эканам., паліт., дыпламат. і ваен. гісторыі, гісторыі рус. царквы: асобныя дагаворныя граматы вялікіх і ўдзельных князёў 14—15 ст., даравальныя граматы духоўным і свецкім феадалам, устаўныя граматы, наказы ваяводам, дакументы пра збор дзярж. даходаў, судзебнікі 1497 і 1550, пасланні цара Івана IV да Максіма Грэка і ў КірылаБелазёрскі манастыр, урывак следчай справы пра С.Ц.Разіна і інш. Да «Актаў...» складзены імянны і геагр. паказальнікі (Спб., 1843).
    АКТЫ ЗАХОДНЯЙ РАСІІ, «Акты, относяшлеся к лстормл Западной Росслл, собранные л лзданные А р хеографлческою комлсс м е ю » (АЗР), збор дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы 14— 17 ст. (т. 1—5. Спб., 1846—53). Складальнік і рэдактар ІЛ.Грыгаровіч (т. 1 — 4). Змешчана каля 2 тыс. дакументаў на бел. і ўкр. мовах, згрупаваных паводле храналагічнатэматычнага прынцыпу, пераважаюць матэрыялы па паліт. і царк. гісторыі: судзебнік Казіміра IV 1468, велікакняжацкія прывілеі Полацкай і Віцебскай землям, прывілеі бел. гарадам на магдэбургскае права, даравальныя граматы (фундушы) царк. установам, «Устава на валокі» 1557, матэрыялы пра Лівонскую (Інфлянцкую) вайну 1558—83, Брэсцкую унію 1596, інтэрвенцыю Рэчы Паспалітай у Расію ў пач. 17 ст., казацкія войны ў 17 ст. і ІНШ. ІІ.А.Лойка.