Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Прадстаўнікі сучаснай бел. гуманістыкі разглядаюць каштоўнасці як неад’емны кампанент чалавечага быцця і існавання, даследуюць іх у арганічнай узаемасувязі з праблемамі ўмацавання суверэнітэту краіны, усведамлення кожным чалавекам сваей нац. годнасці, прыналежнасці да цывілізаванай сям’і еўрапейскіх народаў і агульначалавечай супольнасці.
Літ:. Абдзіраловіч I. Адвечным шляхам: (Даследзіны бел. светапогляду). Вільня, 1921; 4 выд. Мн., 1993; Глобальные проблемы н обіцечеловеческме ценностн: Пер. с нем. н фр. М., 1990; Майхровнч AC. Понск йстннного быгня й человека: Нз нсторнн фнлософнм м культуры Беларусн. Мн., 1992; Праблемы развіцця сучаснай філасофіі. Мн., 1994; Weber М. Gesammelte Aufsatze zur Wissenschaftslehre. Tubingen, 1951.
C. Ф.Дубянецкі.
АКСІЯЛЬНАПОРШНЕВАЯ ПОМПА помпа ротарнага тыпу з вярчальным рухам ротара і зваротнапаступальным рухам поршняў (звычайна 7—9). Прызначана для нагнятання мінер. масла ў гідрасістэмы станкоў, транспартнацягавых машын і абсталявання. Можа выкарыстоўвацца як гідраўлічны рухавік.
Пры вярчэнні ротара галоўкі поршняў
слізгаюць па апорнай шайбе (пліце) і рухаюцца адносна ротара ўздоўж яго восі. Велічыня падачы масла вызначаецца рухам поршняў. Масла ўсмокгваецца і нагнятаецца праз размеркавадьны дыск, злучаны каналамі з масляным бакам. Прадукцыйнасць да 800 л/мін, ціск да 30 МПа, аб’ёмньі ккдз да 0,96. АКСІЯМАТЬІЧНЫ МЕТАД, спосаб пабудовы навук. тэорыі ў выглядзе сістэмы пастулатаў (аксіём) і правіл вываду (аксіяматыкі), што дае магчымасць логікавымі разважаннямі атрымліваць сцвярджэнні. (тэарэмы} дадзенай тэорыі. ■
Узнік у работах стараж.грэч. матэматыкаў. Напр., у «Асновах» Эўкліда праведзена ідэя атрымання асн. зместу геаметрыі з невялікай колькасці аксіём, праўдзівасць якіх лічыцца відавочнай. Адарыццё ў 19 ст. неэўклідавых геаметрый стымулявала ўзнікненне праблем больш агульнага характару (напр., несупярэчлівасці,. паўнаты' і незалежнасці той ці інш.сістэмы аксіём). Гэта адкрыла шлях да фармалізаванага развіцця тэорый: пошуку інш. сістэм паняццяў (тэорый, галін ведаў), якія падпарадкоўваюцца тым жа аксіёмам, выяўлення новых ітзрпрзгацый пэўнай сістэмы аксіём, што дало магчымасць адкрываць новыя навук. факты. ўў.Гільберт і яго школа спадзяваліся на аснове Ам. вырашьпіь гал. пыганні абгрунтавання матэматыкі. Аднак вынікі аўстр. і амер. матэматыка і логіка К.Гёдэля (1931) выявілі неажыццявімасць гэтай праграмы, напр. тэарэма аб непаўнаце арыфмеіькі сведчЬіць аб абмежаванасці А.м. У 20 ст. дзякуючы развіццю матзматычнай ло'гікі стала магчымым аксіяматызаваць тыя сродкі логікі, з дапамогай якіх выводзяода адны сцвярджэнні аксіяматычнай тэорыі з інпк яе сцвярджэнняў, што мае істотнае знатэнве для аўтаматызацыі разумовай працы.
Сучасныя навук. тэорыі, пабудаваныя пры дапамозе А.м., наз. дэдуктыўнымі. Усе паняцці такіх тэорый (акрамя фіксаванай' колькасці першапачатковых) уводзяцца пры дапамозе вызначэнняў, якія выражаюць іх змест праз першапач.' паняцці. У той пі інш. меры дэдуктыўныя доказы, характэрныя для Ам., выкарысюўваюцца ў многіх навуках, найб. у матэматыцы, логіцы, некаторых раздзелах фізікі, біялогіі і інш. Тэорыі, ’пабудаваныя пры дапамозе А.м., нярэдка маюць выгляд фармалізаваных сістэм, якія даюць дакладнае апісанне лагічных сродкаў вываду тэарэм з аксіём. Доказ такой тэорыі ўяўляе сабой паслядоўнасць формул, кожная з якіх з’яўляецца аксіёмай або атрымліваецца з папярэдніх формул па адным з прынятых правіл вываду У адрозненне ад такіх фармальных доказаў уласцівасці самой фармальнай сістэмы ў цэлым вывучаюцца змястоўнымі сродкамі метатэорыі. Асн. патрабаванні да аксіяматычных фармальных сістэм: несупярэчлівасць, паўната, незалежнасць аксіём. А.м. — адзін з метадаў пабудовы навук. ведаў, які мае абмежаванае выкарыстанне, бо патрабуе высокага ўзроўню развіііця навук. тэорыі. Нават некаторыя дастаткова багатыя навук. тэорыі (напр., арыфметыка натуральных лікаў)
208 АКСОН
не дапускаюць поўнай аксіяматызацыі. Гэта сведчыць аб нематымасці поўнай фармалізацыі навук. ведаў.
Літ:. Садовскнй В.Н. Аксноматнческмй метод построенмя научного знання // Фнлософскне вопросы современной формальной логнкн. М., 1962; Стол л Р. Множества. Логнка: Аксноматмч. теорнн.: Пер. с англ. М., 1968; Новнков П.С. Элементы математнческой логнкн. 2 нзд. М., 1973.
Р.Т.Вальвачоў, У.К.Лукашэвіч.
АКСОН (ад грэч. axon вось), н е й рыт, восевы цыліндр, адростак нейрона, які праводзіць нерв. імпульсы ад цела нерв. клеткі да мышачных і залозістых клетак органаў, якія інервуюцца, або да інш. нейронаў. Ад кожнай нерв. клеткі адыходзіць адзін А. дыяметрам у некалькі мікронаў, даўж. да 1 м і больш (у некаторых жывёл трапляюцца гіганцкія А. таўшчынёй да дзесятых доляў міліметра). Пачатковы сегмент А. (бугарок) найбольш узбудлівы і з’яўляецца месцам генерацыі нерв. імпульсаў. Канцавыя разгалінаванні (тэрміналі) утвараюць сінаптычныя кантакты з інш. нейронамі, мыш цамі або залозістымі клеткамі. Хуткасць перадачы ўзбуджэння залежыць ад структуры і дыяметра А., ступені пакрыцця іх міэлінавай абалонкай. Пучкі А. і дэндрытаў утвараюць нервы.
А. С.Леанцюк. АКСЎДЖАБАГЛЬІ, запаведнік у Казахстане, у зах. ЦяньШані паўн.зах. ч. Таласкага Алатау. Засн. ў 1926. Пл. больш за 74 тыс. га (у т.л. 10 377 га пад лясамі, 3830 га займаюць лугі, 116 га — вадаёмы). У запаведнік уваходзяць даліны рэк Джабаглы, Ірсу, Аксу з каньёнам (глыб. да 500 м), 9 невял. азёраў і каля 20 ледавікоў. Ахоўваюцца і аднаўляюцца прыродныя комплексы дрэвавахмызняковай і лугавой расліннасці. Растуць 23 віды пладовых дрэў і кустоў, шмат дэкар. раслін. У фауне трапляюцца млекакормячыя — сібірскі горны казёл, архар, марал (акліматызаваны), даўгахвосты сурок, гггушкі — звычайныя кеклік, сіняя птушка, улар, перапёлка, вяхір і інш.
АКСУМ. горад на Пн Эфіопіі. Мяркуюць, што засн. каля сярэдзіны 1га тыс. да н.э. паўд.араб. плямёнамі. У 1 ст. н.э. цэнтр Аксумскага царства. У выніку заняпаду дзяржавы страціў паліт. і культ. значэнне, але застаўся асяродкам копцкай царквы («святы горад» коптаў) і месцам каранацыі негусаў. 3 1906 вя
дуцца раскопкі. Выяўлены рэшткі пабудоў палацавага комплексу, каменныя троны, некропаль з надмагільнымі стэламіабеліскамі выш. да 33 м з барэльефамі і шматлікімі надпісамі на стараж. эфіопскай і грэч. мовах і інш.
АКСЎМСКАЕ ЦАРСТВА, старажытная дзяржава на тэр. паўн. Эфіопіі з цэнтрам у г. Аксум. Першыя звесткі пра А.ц. адносяцца да 1 ст. н.э. Зручнае геагр. становішча на гандл. шляхах з Індыі і Усх. Афрыкі ў Міжземнамор'е спрыяла эканам. і культ. росквіту А.ц. 3 канца 3 ст. дасягнула вял. магутнасці. У час праўлення цара Эзана (пач. 4 ст.) заваявана Нубія, ішла барацьба (4—6 ст.) з Хім ’ярыцкім царствам за панаванне ў Паўд. Аравіі. У 4 ст. ў А.ц. пранікла хрысціянства, якое ў барацьбе з іудзействам замацавала візант. ўплыў. Пасля захопу персамі Паўд. Аравіі (6 ст.) і арабамі Егіпта (7 ст.) пачаўся эканам. і паліт. заняпад, паступова А.ц. распалася.
№{т*
Да арт. Аксум. Гіганцкая сталаабеліск.
«АКСЬЁН ФРАНСЭЗ» (L’Action francaise літар. «Французскае дзеянне»), ультраправая антырэсп. аргцыя ў Францыі ў 1899—1944. Засн. Ш.Марасам, арганізацыйна аформілася ў 1905. У 1930я г. набыла фаш. харакгар. Яе ўзбр. атрады («Каралеўскія малойчыкі») прымалі ўдзел у фаш. путчы 6.2.1934. У час ням.фаш. акупацыі Францыі
Да арт. Актава.
(1940—44) існавала легальна, падтрымлівала палітыку ўрада Петэна, накіраваную на супрацоўніцтва з акупантамі. Пасля вызвалення Францыі ліквідавана. АКТ (лац. actus), 1) учынак, дзеянне. 2) Дакумент, які ўстанаўлівае пэўныя прававыя адносіны паміж юрыд. бакамі або паміж аўгарам і адрасатам А. (акт дыпламатычны, акт юрыдычны, акт на права валодання (карыстання) зямлё'й, акты органаў дзяржаўнага кіравання, акты органаў дзяржаўнай улады, акты цывільнага стану і інш.). 3) Закончаная частка драм. твора, спектакля; тое, што і дзея. А. ў спектаклі раздзяляюцца перапынкамі (антрактамі). Можа падзяляцца на з’явы, эпізоды, сцэны, карціны. Падзел на А. існуе з часоў рымскага тэатра (п’еса мела абавязкова 5 А.). 4) У выяўл. мастацтве — выява аголенага чалавечага цела; гл. Ню.
АКТ ДЫПЛАМАТЫЧНЫ, пісьмовы тэкст, які ўручаецца або дасылаецца органамі знешніх зносін адной дзяржавы органам знешніх зносін інш. дзяржавы. Найб. пашыраныя А.д.: нота, мемарандум. афіц. ліст, памятная запіска.
АКТ НА ІІРАВА ВАЛОДАННЯ (КАРЫСТАННЯ) ЗЯМЛЁЙ, дзярж. пасведчанне пра наяўнасць права на ўласнасць, валоданне або карыстанне зямельным участкам. Выдаецца мясц. Саветамі дэпутатаў, інш. дзярж. органамі Рэспублікі Беларусь. Складаецца ў 2 экзэмплярах: 1ы экз. выдаецца ўласніку, землеўладальніку або землекарыстальніку, 2і захоўваецца ў адпаведным Савеце дэпугатаў. Парадак перадачы зямельных участкаў у карыстанне, валоданне або адчужэнне іх у прыватную ўласнасць рэгулюецца дзярж. зямельным заканадаўствам. Н.А.Карповіч.
АКТ ЮРЫДЬІЧНЫ, афіцыйны дакумент, які выдаецца дзярж. органам ці службовай асобай у межах іх кампетэнцыі і мае абавязковыя для выканання прадпісанні. Падзяляюцца на нарматыўныя (устанаўліваюць нормы права 1 рэгламентуюць пэўную сферу грамадскіх адносін) 1 індывідуальныя (спараджаюць канкрэтныя правы і абавязкі для канкрэтных суб’екгаў права) акты. А.ю. наз. таксама дакумент, які сведчыць аб факце юрыдычным.
АКТАБОЛ (ад грэч. oktobolon 8 аболаў), старажытнагрэчаская сярэбраная манета. Маса 5,5 г. Складала 1/3 афінскай тэтрадрахмы ці 4/6 драхмы.
АКТАВА (італьян. ottava ад лац. octava восьмая) у акустыцы, пазасістэмная безразмерная адзінка частотнага інтэрвалу. Абазначаецца — акт. 1 акг. — інтэрвал паміж дзвюма частотамі, лагарыфм адносіны якіх пры аснове 2 роўны адзінцы, што адпавядае адносіне верхняй гранічнай частаты да ніжняй гранічнай частаты, роўнай 2.
У музыцы, 1) восьмая ступень дыятанічнага гукарада. Mae аднолькавую назву з зыходнай, аднародная з ёю ў гучанні, але адрозніваецца вышынёю.
АКТУАЛЬНАЕ 209
2) Самы нізкі па вышыні з абертонаў, якія ўваходзяць у склад кожнага гуку; лічбы ваганняў А. і зыходнага гуку суадносяцца як 2:1. 3) Частка муз. гукарада, якая ўключае 7 асн. ступеняў дыятанічнага гукарада ці 12 гукаў (паўтонаў) храматычнай гамы ад «до» да «сі». Усяго ў муз. гукарадзе 7 поўных і 2 няпоўныя А.: субконтракгава (3 верхнія гукі — Аг, Вг, Н2), контрактава, вялікая, малая, 1, 2, 3, 4, 5я (адзін ніжні гук — С5) актавы. Найб. поўнае ўяўленне пра падзел гукавой шкалы на А. дае клавіятура фп. (гл. рыс.). 4) Інтэрвал, які ахоплівае 8 ступеняў дыятанічнага гукарада і складаецца з 6 цэлых тонаў. 5) Назва самага нізкага баса (актавіст) у практыцы харавых спеваў.