Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АКСІГЕНАТЭРАПІЯ, тое, што кіслародная тэрапія.
АКСІДАВАННЕ, працэс утварэння на паверхні металічных вырабаў аксіднай плёнкі. Павышае каразійную ўстойлівасць, зносаўстойлівасць, элекіраізаляцыйныя ўласцівасці вырабаў, надае ім прывабны дэкар. выгляд (гл. Паціна). Аксідную плёнку атрымліваюць тэрмічным (гл. Вараненне), хімічным (з дапамогай раствораў кіслот, шчолачаў, спец. рэчываў) і электрахім. анодным (гл. Анадзірцванне) спосабам. Выкарыстоўваюць у прылада, самалёта, машынабудаванні, для аддзелкі буд. і арх. дэталяў, метал. вырабаў быт. прызначэння. Гл. таксама Акаліна, Акісленне металаў.
АКСІДАЗЫ, ферменты класа аксідарэдуктазаў, што каталізуюць у жывых клетках акісляльнааднаўленчыя рэакцыі, акцэіттарам вадароду ў якіх з’яўляецца кісларод паветра. Пры гэтым утвараецца вада або перакіс вадароду (Н2О2). ПаводЛе струкгуры адрозніваюць А.металаферменты (напр., тыразіназа і аскарбінатаксідаза маюць медзь) і А.флавапратэіды (напр., глюкозааксідаза). Кафермент многіх А. — вытворныя вітаміну В2 — ФАД або ФМН. А. адыгрываюць значную ролю ў катабалізме (распадзе) і дэтаксікацыі розных злучэнняў (натір., монаамінаксідаза разбурае біягенныя аміны).
АКСІДАРЭДУКТАЗЫ, клас ферментаў, якія каталізуюць акісляльнааднаўленчыя рэакцыі. Трапляюцца ва ўсіх жывых клетках і адыгрываюць значную ролю ў забеспячэнні іх энергіяй. У залежнасці ад харакгару акісляльнай групы А падзяляюць на падкласы, якія дзейнічаюць на спіртавую, альдэгідную або кетонную, этыльную і інш. групы. Акцэптарамі элекгронаў і пратонаў з’яўляюцца НАД, НАФД, цытахромы, хіноны і інш. злучэнні. Вядомабольш за 200 А., найбольш значныя: дэгідрагеназы (пераносяць вадарод і элекгроны пры дыханні і фотасінтэзе), аксідазы, пераксідазы, гідраксідазы, аксігеназы.
АКСІДЫ, в о к і с л ы , злучэнні хімічных элементаў з кіслародам. Солеўтваральныя А. ўзаемадзёйнічаюць з вадой; падзяляюцца на асноўныя (напр., Na2O, СаО, FeO), кіслотныя (напр., СО2, Р2О5, 50з) і амфатэрныя (напр., ZnO, АІ2О3). Да пясолеўтваральных А. належаць CO; NO. Атрымліваюць акісленнем ці тэрмічным раскла
даннем адпаведных гідраксідаў або соляў. Пашыраны ў прыродзе: А вадароду (вада) стварае гідрасферу, гал. саст. частка горных парод — А. крэмнію, A алюмінію, жалеза і інш. А. ўтвараюць руды — асн. форму метал. карысных выкапняў.
«АКСІДЭНТАН ПЕТРОЛЕУМ» (Occidental Petroleum), прамысловая манаполія ЗША. Засн. ў 1920. Дзейнічае ў нафтагазавай, харчасмакавай, хім., вугальнай і інш. галінах прамсці. Здабывае нафту і газ у ЗША, Канадзе, брытанскім сектары Паўн. м., Перу, Балівіі і інш., праводзіць геолагаразведачныя работы на нафту і газ у 32 краінах (1985);
АКСІЁМА (грэч. ахіота), палажэнне, якое прымаецца без лагічных доказаў на падставе непасрэднай пераканаўчасці; сапраўднае зыходнае палажэнне, на якім грунтуюцца доказы інш. палажэнняў навук. тэорыі. Сістэма А. не з’яўляецца раз і назаўсёды закончанай і.
Аксініт.
як і самі А., змяняецца з развіццём чалавечага пазнання. Тэрмін «А» ўпершыню сустракаецца ў Арыстоцеля, потым праз працы паслядоўнікаў і каментатараў Эўкліда трывала ўвайшоў у геаметрыю. У сярэднявеччы пранік ў інш. навукі, а праз іх —у штодзённы побьп, дзе А. наз. суджэнні, шмат разоў правераныя на практыцы. Доўгі час А. разглядалася як вечная і непарушная ісціна, што не патрабуе доследу і не залёжыць ад яго. Лічылася, што спроба абгрунтавання можа толькі падарваць яе відавочнасць. Пераасэнсаванне праблемы абгрунтавання А. змяніла і змест самога тэрміна, паводле якога А. не зыходны пачатак пазнання, а хутчэй яго прамежкавы вынік. Яна абгрунтоўваецца не сама па сабе, а як неабходны састаўны элеменг тэорыі, пацвярджэнне якой ёсць адначасова і пацвярджэнне яе А. У сучаснай навуцы пытанне пра ісціннасць А. вырашаецца ў рамках іншых навук. тэорый або шляхам інтэрпрэтацыі дадзенай тэорыі. У.К.Лукашэвіч.
АКСІКІСЛОТЫ, карбонавыя кіслоты, у малекулах якіх ёсць карбаксільная (СООН) і гідраксільная (ОН) групы. Паводле ўзаемнага размяшчэння гэтых груп адрозніваюць a, р, у, SA. Адыгрываюць вял. ролю ў біяхім. пра
цэсах раслінных і жывых арганізмаў, напр. лімонная кіслата, малочная кіслата, саліцылавая кіслата, яблычная кіслата.
АКСІМАРАН, аксюмаран (грэч. oxymoron дасціпнанедарэчнае), спалучэнне процілеглых або кантрастных паняццяў, якія лагічна выключаюць адно аднаго, але ўжытыя разам ствараюць новы маст. вобраз («звонкая цішыня», «пакутлівае шчасце», «жывы груп»).
АКСШІТ (ад грэч. ахіпё сякера), мінерал падкласа сілікатаў, бораалюмасілікат (Са,Мп,Ре)зАІ2Воз(8І4Оі2)ОН. Утварае крышталі, друзы, масы фіялетавага, зялёнага, жоўгага, карычневага і інш. колераў. Бляск шкляны. Празрысты да паўпразрыстага. Цв. 6,5—7. Шчыльн. 3,2—3,3 г/см3. Трапляецца ў кантакгнаметасаматычных пародах, гідратэрмальных жылах, спадарожнічае рудам металаў. Другасны каштоўны камень.
АКСІПРАЛІН, 4аксіпіралідзін2карбонавая кіслата, гэтэрацыклічная амінакіслата. Упершьшю выдзелены ням. хімікамарганікам Э.Фішэрам (1902). Mae 4 аптычна акгыўныя формы: L, D, алаL, алаDA. Прыродны LA. — спецыфічная састаўная ч. бялкоў жывёл (калагену і эластыну) і раслін. У жывых клетках LA. угвараецца гідраксіліраваннем звязанага ў бялках праліну. АлаLA. выяўлены ў свабодным стане ў кветках сандалавага дрэва, уваходзіць у склад таксічных пептыдаў бледнай паганкі.
АКСІТАЦЫН, гармон пазваночных жывёл і чалавека, які ўтвараецца ў гіпаталамусе (паравентрыкулярным ядры), пераносіцца ў заднюю долю гіпофіза, потым выдзяляецца ў кроў. Пептыд складаецца з 9 амінакіслотных астаткаў. Стымулюе скарачэнні гладкіх мьппцаў, асабліва мышцаў маткі і малочных залозаў. Выдзяляецца ў перыяд лактацыі пры раздражненні саскоў, пры расцяжэнні маткі ў познія тэрміны цяжарнасці. Выкарыстоўваецца ў акушэрстве. АКСІЎРОЗ, інвазійная хвароба коней, аслоў, мулаў, зебраў, якая выклікае парушэнне дзейнасці стрававальнага гракту, пашкоджанне скуры каля кораня хваста (зачос хваста). Узбуджальнік — вастрыца конская, што паразітуе пераважна ў абадочнай кііпцы тоўстага кішэчніка. Яйцы развіваюцца ў вонкавым асяроддзі. Заражэнне адбываецца праз кармы, ваду, пры аблізванні навакольных прадметаў, забруджаных яйцамі вастрыц. Хварэюць часцей маладыя і старыя коні ў стойлавы перыяд.
АКСІЯЛОГІЯ (ад грэч. ахіа каштоўнасць + ...логія), вучэнне аб каштоўнасцях; філас. тэорыя агульназначных прынцыпаў, якія вызначаюць матывацыю і накіраванасць дзеянняў чалавека. Як навук. дысцыпліна сфарміравалася ў 2й пал. 19 ст., хоць пытанні прыроды каштоўнасцяў (сэнс жыцця, сутнасць дабра і зла, справядлівасці і несправядлівасці) ставіліся на працягу ўсёй гісто
АКС8ЯМАТЫЧНЫ 207
рыі філасофіі, пачынаючы са старажьпнасці. У ант. і сярэдневяковай філасофіі (Арыстоцель, Платон, Пратагор, Сакрат, Аўгусцін, П.Абеляр, Фама Аквінскі і інш.) каштоўнасныя характарыстыкі ўключаліся ў само паняцце рэальнасці і вызначаліся нерасчлянёнасцю анталогіі і А., быцця і каштоўнасці. Упершыню разгорнутае вучэнне аб каштоўнасці даў ням. філосаф Р.Г.Лотцэ, які ўвёў у навук. ўжытак паняцце «аб’ектыўнай значнасці лагічных і матэматычных ісцін» у адрозненне ад іх эмпірычнага існавання — быцця. Адзін з заснавальнікаў бадэнскай школы неакантыянства В.Віндэльбанд да агульназначных капгтоўнасцяў адносіў ісціну, дабро і прыгажосць, а навуку, правапарадак і рэлігію разглядаў як даброты кулыуры, без якіх чалавецтва не можа існаваць. Паводде Г.Рыкерта, найб. агульнай характарыстыкай эмпірычных каштоўнасцяў з’яўляецца воля звышіндывід. суб’екта, якая імкнецца спасцігнуць ісціну. 3 паняцця волі пры абгрунтаванні А. зыходзілі і прадстаўнікі ням. школы неакантыянства Г.Коген і Н.Мюнстэрберг. Паслядоўнікі гусерліянскай школы неакантыянства Ф.Брэнтана, М.Гартман, АМейнанг, М.Шэлер лічылі, цгго крыніцай станоўчых каштоўнасцяў з’яўляюцца эмацыянальныя акіы перавагі (любоў, спачуванне), a адмоўныя каштоўнасці ўзнікаюць ад акта агіды (нянавісці). Як незямную сугнасць «паза прасторай і часам» тракгуюць кашгоўнасць прадстаўнікі неапратэстанцыжу, неатамізму, інтуітывізму і інш. Прыхільнікі натуралістычных тэорый каштоўнасці (геданізм, эвалюцыйная этыка, эўдэманізм, тэорыя інтарэсаў) разглядаюць каппоўнасць як функцыю прыстасавання да навакольнага асяроддзя, выражэнне натуральных патрэбнасцяў чалавека і яго імкнення да асалоды і шчасця. У сацыялогіі паняцце каштоўнасцяў увёў М.Вебер, які зыходзіў з непазбежнай сувязі любога пазнання з «кайгтоўнаснымі ідэямі», інтарэсамі кожнага даследчыка. Паводле «структурнага функцыяналізму» Т.Парсанса каштоўнасці — вышэйшыя прынцыпы, на аснове якіх забяспечваюцца нармальнае функцыянаванне «сістэмы грамадства» і «сістэмы асобы» — згода (кансенсус) у малых грамадз. групах і ў грамадстве ў цэлым. Аналіз прычьш трагічных канфліктаў і бедстваў, пошук шляхоў пераадолення экалаг. і ядзернай катастроф, якія паіражаюць чалавецтву, натуральна прывіў у сярэдзіне 20 ст. да ідэі прыярытэтнасці агульначалавечых каштоўнасцяў, надання ім статуса зыходных арыенціраў міжнар. і ўнутрыпаліт. жыцця, маральных паводзін людзей. Такое разуменне ўзаемасувязі глабальных праблем і агульначалавечых каштоўнасцяў выказвалі АЭйніптэйН, Д.Бел, Б.Расел, Т. дэ Шардэн, АШвейцэр, М.А.Бярдзяеў, А.Д.Сахараў і інш.
На Беларусі філас. прынцып духоўнай самакаппоўнасці чалавека, мараль
ныя ідэалы дабра і справядлівасці знайшлі адаюстраванне ў дзейнасці і творчасці Клімента Смаляціча, Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага. У самаахвярным служэнні Бацькаўшчыне, агульнаму дабру і шчасцю суайчыннікаў бачыў галоўнае прызначэнне асобы Ф.Скарына. Яго паслядоўнікі і пераемнікі М.Гусоўскі, С.Будны, ВЦя пінскі, А.Волан, Мялецій Сматрыцкі, Л.Карповіч, Сімяон Полацкі і ініп. мысліцелігуманісты вылучалі як каштоўныя якасці чалавечай асобы высокую духоўнасць, талерантнасць, нац. самасвядомасць, павагу да людзей інш. нацыянальнасцяў. Дыялектычную ўзаемасувязь асобасных, нацыянальнасвоеасаблівых і агульначалавечых каштоўнасцяў і інтарэсаў адзначалі ў сваёй творчасці К.Каліноўскі, Ф.Багушэвіч, М.Багдановіч, Я.Купала, АЛуцкевіч, ЯЛёсік, В.Ластоўскі, І.Канчэўскі, У.Самойла, Ф.Шантар і інш. дзеячы культуры, ідэолагі нац.культ. адраджэння.
Падоўжны разрэз аксіяльнапоршневай помпы з нахіленым дыскам (шайбай): 1 — корпус; 2 — блок цыліндраў; 3 — поршань; 4 — нахілены дыск (шайба); 5 — вал; 6 — поласць усмоктвання; 7 — палец (стрыжань); 8 — залатнік; 9 — поласць нагнятання.