• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АКРЭСЛЕНЫЯ ФІГУРЫ, гл. ў арт. Умежаваныя і акрэсленыя фігуры.
    АКРЭЦЫЯ (ад лац. accretio прырошчванне), павелічэнне памераў прыроднага цела за кошт паступлення рэчыва на яго паверхню. Адрозніваюць А.: планеты (кансалідацыя часцінак протапланетнага воблака ў масіўнае цела планеты), кантынента (разрастанне кантынента за копгг далучэння новых блокаў з кантынентальнай карой — тэрэйнаў або пераўтварэння акіянскай кары ў кантынентальную), літагенетычную (рост мінер. новаўтварэння з паверхні утварэнне канкрэцый), вулканічную (кансалідацыя лавы вакол зацвярдзелага ядра) і інш. МАНагорны. АКСАК (сапр. А р л о в a ) Валянціна Іванаўна (н. 28.4.1953, в. Смалічы Нясвіжскага рна Мінскай вобл.), бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1975). Настаўнічала, працавала журналісткаю. 3 1992 у час. «Беларусь». Друкуецца з 1987. Аўтар збкаў вершаў «Цвінтар» (1992), «Капліца» (1994). У лірыцы побач з
    Аксаміт кітайскі.
    інш. распрацоўвае хрысціянскія матывы і вобразы.
    АКСАКАЛ (цюрк. літар. белая барада), у цюркскіх народаў лры першабытнаабшчынным ладзе галава роду, старэйшына; з развіццём феадалізму — прадстаўнік патрыярхальнафеад. знаці. Пазней А. — выбарны стараста, паважаны чалавек.
    АКСАКАЎ Іван Сяргеевіч (8.10.1823, с. Надзеждзіна Уфімскай губ. — 8.2.1886), расійскі паэт і публіцыст, адзін з кіраўнікоў славянафілаў. Сын С.Ц.Аксакава. Скончыў Пецярбургскае вучылішча правазнаўства (1842). У 1840—60я г. выступаў за адмену прыгоннага права і цялесных пакаранняў. Рэдагаваў славянафільскія час. і газ. «Русская беседа», «День», «Москва», «Русь» і ійш. У 1858—78 адзін з кіраўнікоў маскоўскага Слав. кта. У рус.тур. вайну 1877—78 арганізаваў кампанію ў падтрымку паўд. славян. Прытрымліваўся манархічных вялікадзярж. поглядаў, у т.л. адмаўляў э,тн. самастойнасць беларусаў, прапагандаваў ідэі панславізму. Аўтар вершаў, паэмы «Бадзяга» (1852) пра трагічны лёс прыгоннага селяніна.
    АКСАКАЎ Канстанцін Сяргеевіч (10.4.1817, с. Новааксакава Арэнбургскай губ. — 19.12.1860), расійскі гісторык, філолаг, паэт і публіцыст, адзін з ідэолагаў славянафілаў. Сын С.ЦЛкшкава. Скончыў Маскоўскі унт (1835). Гал. асаблівасць Расіі бачыў у абшчынным ладзе, гарманічным суіснаванні дзвюх рухаючых сіл гісторыі — народа («зямлі») і дзяржавы («улады»), парушаных рэформамі Пятра I. Выступаў за адмену прыгоннага права і за ліберальныя пераўгварэнні. Яго вершы («Вяртанне», «Пятру», «Масква», «Свабоднае слова») і п’есы («Вызваленне Масквы ў 1612 годзе» (1848), «Алег каля Канстанцінопаля» (1858)] прасякнуты рамантычнаславянафільскім духам. Выступаў супраць крытычнага кірунку ў рус. лры. Даследаваў нац. асаблівасці грамат. ладу рус. мовы.
    АКСАКАЎ Сяргей Сяргеевіч (7.1.1891, г. Самара — 4.9.1968), бел. кампазітар. Скончыў Аляксандраўскі ліцэй у С,Пецярбурру (1914). Музыцы вучыўся ў К.Ігумнава, А.Грачанінава, Ю.Энгеля. Працаваў у Полацку, Пскове, Самары, Харбіне, Шанхаі. 3 1955 у Мінску, выкладаў у Сярэдняй спец. муз. школе пры Бел. кансерваторыі. У праграмных інстр. творах увасобіў карціны бел. прыроды і побьпу, сюжэты і вобразы нац. лры: сімф. паэмы «У Тураўскай пушчы» паводле верша У.Дубоўкі і «Лясная казка» па матывах твораў Я.Коласа, канцэртная уверцюра «Сельскае свята» і балада для сімф. аркестра; фантазія для фп. з арк. «Над Нёманам», рамансы і хары на словы бел. паэтаў. 3 інш. тв.: кантата «Памяці Пушкіна»; сімфонія, канцэрт для фп. з арк., інстр. п’есы.
    АКСАКАЎ Сяргей Цімафеевіч (1.10.1791, г. Уфа — 12.5.1859), рускі пісьменнік. Вучыўся ў Казанскім унце (1805—07). Чл.кар. Пецярбургскай АН (з 1856). 3 1843 жыў у маёнтку Абрамцава. Літ. дзейнасць пачаў у 1820я г. як тэатр. рэцэнзент. Першы маст. нарыс «Буран» (1834). У кн. «Запіскі пра тое, як вудзіць рыбу» (1847), «Запіскі ружэйнага паляўнічаіа Арэнбургскай губерні» (1852), «Апавяданні і ўспаміны паляўнічага пра розныя паляванні» (1855) выступіў як уважлівы назіральнік паводзінг звычак звяроў, птушак і рыб. Вяршыня творчасці — аўтабіягр. аповесці «Сямейная хроніка» (1856) і «Дзіцячыя гады Багроваўнука» (1858), у якіх стварыў шырокую панараму памешчыцкага побьггу канца 18 ст. Пісаў артыкулы, рэцэнзіі, нататкі пра лру і тэатр, мемуары («Лггаратурныя і тэатральныя успаміны», 1856—58, «Гісторыя майго знаёмства з Гогалем», 1852— 55, незаконч.; апубл. 1890) і інш.
    Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1986.
    АКСАЛАТНАЯ КІСЛАТА, гл. Шчаўевая кіслата.
    АКСАЛАТЫ, вытворныя шчауевай кіслаты, складаныя эфіры ці яе солі. А. (эфіры) — вадкасці (напр., дыэтылаксалат С2Н5ООС—СООС2Н5, (вп 185,4 °C), растваральныя ў спіртах, эфірах, нерастваральныя ў вадзе. Атрымліваюць этэрыфікацыяй шчаўевай кты адпаведным спіртам. Выкарыстоўваюць як растваральнікі прыродных і сінт. смолаў, вытворных цэлюлозы. A. (coni) — крыпгг. рэчывы, раскладаюцца без плаўлення, дрэнна раствараюцца ў вадзе. Пашыраны ў прыродзе: водарасці, грыбы, лішайнікі, папараці маюць у саставе А. кальцыю; мінералы — А. жалеза. Выкарыстоўваюцца як рэагенты ў аналітычнай хіміі, як праяўляльнікі ў фатаграфіі і інш. Утварэнне А кальцыю ў арганізме чалавека — прычына ўзнікнення нырачна і жоўцекамянёвай хваробы.
    АКСАЛОТЛЬ (ацтэкскае літар. вадзяная цацка), лічынка тыгравай амбістомы. Жыве ў вадаёмах Цэнтр. Амерыкі.
    Даўж. 20—25 см. Здольная да размнажэння (гл. Неатэнія). Mae шчэлепы. Да сярэдзіны 19 ст. лічыўся самастойным відам (упершыню ператварэнне ў амбістому назіралі ў 1865). Страга здольнасці А. да нармальнага ператварэння — вынік недастатковага развіцця пічытападобмай залозы; дабаўленне ў ежу або ін’екцыя гармона гэтай залозы прыводзіць да ператварэння А ў амбістому. Кладзе да 500 яец. Выкарыстоўваецца для доследаў у біялогіі.
    АКСАМІТ аксамітнае дрэва (PheUodendron), род дрэў сям. рутавых. Вядома 10 відаў, пашыраных ва Усх. Азіі. Найб. вядомы А. амурскі (Р. amurense), А. кітайскі (Р. chinense), А. японскі (Р. japonicum). На Беларусі ў канцы 19 — пач. 20 ст. інтрадукаваны А. амурскі, або амурскае коркавае дрэва. 3 1930—40х г. уводзіцца ў лясныя культуры. Прыдатны для вырошчвання на Беларусі. акрамя паўн. раёнаў.
    Вьпп. 20—30 м. Ствол таўшчынёй да 80 см, укрыты слоем корку (да 7 см), які можна час ад часу здымаць. Лісце супраціўнае, чаранковае, няпарнаперыстае. Кветкі жоўтазялёныя, дыям. да 1 см. Плады — чорныя мясістыя ягадападобныя касцянкі з непрыемным пахам. Размнажаецца насеннем і чаранкамі. Меданос. Выкарыстоўваецца на прамысл. мэты (корак, фарба, таніды, каштоўная драўніна) і ж дэкар. расліна.
    АКСАМІТАЎ Анатоль Сцяпанавіч (н. 17.7.1926, Гомель), бел. мовазнавец. Др філал. н. (1984). Скончыў БДУ (1951). У 1952—91 у Інце мовазнаўства АН Беларусі, з 1994 у Фондзе фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь. Распрацоўвае пытанні бел. і слав. фразеалогіі («Лексіка беларускіх прыказак XIX ст. ў сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі», 1958; «Беларуская фразеалогія», 1978; «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы», 1970, у сааўг.), этналінгвістыкі, фразеаграфіі і гісторыі бел. мовазнаўства. Рэдакгар і адзін са складальнікаў «Фразеалагічнага слоўні
    Аксаміткі прамастойныя.
    ка мовы твораў Я.Коласа» (1993), сааўт. «Беларускарускага слоўніка» (1962).
    Аўтар кн. «3 думай славяніна» (1991, з Л.А.Малаш).
    АКСАМІТКІ, т а г е т э с (Tagetes), род адна і шматгадовых травяністых раслін сям. астравых. Каля 35 відаў, пашыраных у субтропіках Амерыкі. На Беларусі інтрадукаваны А. прамасгойныя (Т. erectus), А. адхіленыя (Т. patula) і A танкалістыя, або пасечаныя (Т. tenuifolia); выкарыстоўваюцца ў кветкаводстве.
    Вьші. да 1,5 м. Сцябло прамастойнае,
    ДКСАМІТНАЯ __________
    галінастае. Лісце перысгарассечанае. Кветкі жоўтыя, жоўтааранжавыя або карычневачорныя, у кошыках, з моцным пахам. Плод — сямянка. Размнажаюцца насеннем. Святла і цеплалюбныя. Дэкар. і лек. расліны (мачагонны, патагонны і проціглісны сродак).
    АКСАМІТНАЕ ДРЭВА, гл. Аксаміт.
    АКСАМІТНАЯ КНІГА, радаслоўная кніга найб. знатных баярскіх і дваранскіх радоў Расіі. Складзена ў 1687. Назва па аксамітнай вокладцы. У А.к. ўвайшоў «Гасудараў радасловец» 1555— 56, у якім вяліся радаслоўныя запісы Рурыкавічаў і Гедзімінавічаў. А.к. не закончана, у ёй ёсць недакладнасці, фальсіфікацыі. Маніфестам 1807 уведзена А.к. і купецкіх радоў першай гільдыі.
    «АКСАМІТНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ» 1989 у Чэхаславакіі, умоўная назва
    Аксамітнік адкінуты.
    працэсу пераходу ад камуніст. ладу, пгго існаваў з 1948, да дэмакр. праўлення. Адбылася ў ліст.—снеж. ў мяккай, спакойнай форме (адсюль і назва). Масавыя выступленні 17—26 ліст. працоўных, студэнтаў за ўстанаўленне дэмакратыі і паліт. плюралізму ўзначалілі апазіц. рухі Грамадзянскі форум на чале з В.Гавелам і Грамадскасць супраць насілля. Камуністы вымушаны былі пайсці на перагаворы з апазіцыяй. У выніку ўлада перайшла да прадстаўнікоў апазіцыі. Нац. сход выключыў з канстытуцыі краіны артыкулы аб кіруючай ролі камуніст. партыі і марксісцкаленінскай ідэалогіі. У снеж. 1989 прэзідэнтам краіны абраны Гавел, старшынёй нац. сходу — \.Дубчак,
    204 АКСАМІТНІК
    сфарміраваны ўрад нац адзінства на чале з М.Чалфам. Парламенцкія выбары ў чэрв. 1990 замацавалі перамогу дэмакр. сіл. А.А.Чалядэінскі.
    АКСАМІТНІК. а м a р а н т (Amaranthus), род пераважна аднагадовых травяністых раслін сям. аксамітнікавых. Каля 80 відаў, пашыраных у цёплых і ўмераных абласцях зямнога шара. На Беларусі 8 заносных і 1 інтрадукаваны від — А. трохкаляровы (A. tricolor), радзіма — трапічная Азія. Найб. вядомыя А. сіняваты (A. lividus, нар. назвы зяльборнік), А. адкінуты (A. retroflexus, нар. назва падбурачнік), А. жміндападобны (A. blitoides). Многія А. — дэкар. расліны. Растуць таксама як пустазелле.
    Выш, 10—150 см. Лісце чаргаванае. Кветкі зялёныя або пурпуровачырвоныя. Плод — каробачка. Насенне дробнае, бліскучае.
    АКСАМІТНІЦЫ, сатыры, в о ч к і (Satyridae), сямейства насякомых атр. лускакрылых, або дзённых матылёў. Касмапаліты. У сусв. фауне каля 2 тыс. відаў. У трапічных лясах Паўд. Амерыкі жывуць своеасаблівыя А. калггэры (Callitaera). На Беларусі 21. Найб. пашыраны сенніца, малы лясны сатыр (Hipparchia alcyone), матыль мяцёлчаты (Lasiommata maera).
    Дзённыя матылі сярэдніх і буйных памераў. Крылы ў размаху да 10 см, часта шырокія, цёмнаафарбаваныя, з невял. вокападобнымі плямамі. Пярэднія ногі недаразвітыя. Вусені ўкрыты кароткімі валаскамі або голыя, верацёнападобныя, развіваюцца пераважна на дзікарослых злаках і пальмах. Вусені, зрэдку кукалкі, яйцы зімуюць з развітым зародкам; даюць часцей адно пакаленне за год.