• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Цыркуляцыя вады. У А. існуе адзіная сістэма ўстойлівых цячэнняў (гл. Марскія цячэнні), якая забяспечвае перанос і
    ўзаемадзеянне водаў. Асн. паверхневыя цячэнні ўзнікаюць пад уплывам пастаянных вятроў. Цячэнні захопліваюць масы вады да глыб. 150—200 м і ўтвараюць антыцыкланальныя кругавароты ў трапічных і субтрапічных шыротах (пасатныя цячэнні) і цыкланальныя ва ўмераных і палярных шыротах. Паверхневыя цячэнні, накіраваныя ад экватара да полюсаў, цёплыя, у адваротным напрамку — халодныя. Прынос да берагоў мацерыкоў цёплай вады цячэннямі і награванне паветр. масаў над імі моцна ўплываюць на клімат прыбярэжных і далёкіх ад А. краін (зімовыя адлігі на Беларусі тлумачацца прыгокам цёплага паветра з Аглантычнага ак.). Каля ўзбярэжжаў мацерыкоў назіраецца выхад на паверхню глыбінных водаў А (гл. Апвелінг), якія багатыя пажыўнымі рэчывамі і спрыяюць развіццю разнастайных арганізмаў. Падняцце водаў на паверхню ў адкрытым А. адбываецца ў месцах разыходжання цячэнняў (у зонах дывергенцыі) і ў цыкланальных кругаваротах. Апусканне водаў звязана з канвергентнымі зонамі, дзе сутыкаюцца цячэнні, і з антыцыкланальнымі кругаваротамі. Глыбінныя цячэнні ўзнікаюць ад рознай шчыльнасці вады. У прыдоннай зоне існуюць аркгычныя і асабліва развітыя антаркгычныя цячэнні, якія дасягаюць 30—40° паўн, ш.
    Хвалі ў А. выклікаюцца вятрамі, хуткай зменай атм. ціску (гл. Сейшы), моратрасеннямі (гл. Цунамі). Прылівы (і адлівы) абумоўлены прыцяжэннем Месяца і Сонца (прыцяжэнне Месяца ўдвая большае за сонечнае). У адкрытым А. вышыня прыліваў каля 1—2 м, у залівах да 18 м (Фанды на Атлантычным узбярэжжы Канады).
    Арганічны свет. Жывыя арганізмы насяляюць А. ад паверхні да найбольшых глыбіняў. Паводле месцаў існавання адрозніваюць планктон (пасіўнаплаўныя), нектон (акгыўнаплаўныя) і бентас (донныя арганізмы). Па экалагічных умовах вылучаюцца супольніцтвы літаралі і пелагіялі. У А. існуе 'каля 160 тыс. відаў жывёл: 80 тыс. малюскаў, больш за 20 тыс. ракападобных, 16 тыс. рыб, каля 15 тыс. прасцейшых і інш. «3 млекакормячых ёсць ластаногія і кітападобныя (самая буйная жывёла на Зямлі — сіні кіт). У А. і на яго ўзбярэжжах жывуць шматлікія віды птушак. 3 15 тыс. відаў раслін найбольш аднаклетачных водарасцяў (да 80% фітамасы А.).
    Прыродныя рэсурсы. Рэсурсы А. падзйляюцца на біялагічныя (харчовыя), сыравінныя (мінеральныя, хімічныя, водныя), энергетычныя і рэкрэацыйныя. Штогод у А. здабываюць каля 75—80 млн. т морапрадукгаў (84,5% складае рыба, 11,4% беспазваночныя, 4,1% водная расліннасць). Здабываюць (% ад сусветнай здабычы) нафты каля 30, газу 20, брому 90, ільменіту 80, магнію 60, цыркону і ругылу 50, касітэрытаў 40, шмат жал. руды, золата, плаціны, алмазаў і інш. Mae значную коль
    касць энергіі розных відаў: прыліваў (ацэньваецца ў 1 млрд. кВт), цячэнняў, хваляў, розніцы тры і салёнасці і інш., агульная маіугнасць якой прыкладна 200 млрд. т умоўнага паліва, што ў 20 разоў перавышае гадавую патрэбу ў свеце. Пабудаваны прыліўныя (у Францыі, Расіі, Кітаі і інш.) і гідратэрмальная (у Котд’Івуары) электрастанцыі. Вял. гасп. значэнне мае марскі транспарт.
    Ахова прыроднага асяроддзя. Рэгламентацыя дзейнасці чалавека ў А. прадугледжана шэрагам міжнар. пагадненняў і заканадаўствам асобных дзяржаў. Міжнар. права ўсталёўвае рэжым работы па некалькіх кірунках: рэжым акваторый; гандлёвае суднаходства; ваеннае мараплаванне; навук. даследаванні; дно і нетры; ахова асяроддзя (захаванне марскога асяроддзя і экалагічнай раўнавагі пры выкарыстанні рэсурсаў А., прадухіленне забруджвання, асабліва радыенукліднага, падгрыманне біял., хім. і фіз. суадносін, недапушчальнасць прычынення шкоды фауне, флоры, дну, атмасферы і касм. прасторы над А).
    Літ.\ Леонтьев О.К. Фнзнческая географня Мнрового океана. М., 1982; Слевнч С.Б. Океан: ресурсы м хозяйство. Л., 1988; йзраэль Ю.А, Цыбань АВ. Антропогенная экологня океана. Л., 1989; Богданов Д.В. Океаны н моря накануне XXI века. М., 1991; Океанографнческая энцнклопедня: Пер. с англ. Л., 1974.
    А.М.Вітчанка.
    АКІЯНАГРАФІЯ (ад акіян + ...графія), 1) тое, што акіяналогія. 2) Раздзел акіяналогіі, навука, якая вывучае фіз.хім. ўласцівасці акіянскіх водаў, заканамернасці фіз. і хім. працэсаў, з’яў у Сусветным акіяне, прыродныя ўмовы канкрэтных акіянаў, мораў або іх раёнаў.
    АКІЯНАЛОГІЯ (ад акіян + ...логія), акіянаграфія, сукупнасць навуковых дысцыплін аб фізічных, хімічных, геалагічных і біялагічных працэсах у Сусветным акіяне. Гал. задачы А.: высвятленне агульных заканамернасцяў прыроды акіяна, вывучэнне трансфармацыі і абмену рэчываў і энергіі ў акіянскіх водах і ахова іх ад забруджвання, выкарыстанне харчовых, хім. і энергет. рэсурсаў акіяна, распрацоўка доўгатэрміновых прагнозаў надвор’я на Зямлі, папярэджанне катастрафічных з’яў, звязаных з акіянамі, забеспячэнне эфектыўнасці і бяспекі надводнага і падводнага мараплавання.
    Першымі даследчыкамі акіянаў былі стараж. мараплаўцы. Сгараж.грэч. вучоныя Герадот, Арыстоцель, Гіпарх і інш. выказвалі меркаванні аб адзінстве Аглантычнага і Індыйскага акіянаў, круіавароце вады ў прыродзе, прылівах і інш. з’явах. Перыяд інтэнсіўнага вывучэння звязаны з эпохай Вял. геагр. адкрыццяў (сярэдзіна 15—18 ст.; Х.Калумб, Ф.Магелан, Дж.Кук і інш.). Важныя вынікі атрыманы рус. Антаркгычнай экспедыцыяй Ф.Белінсгаўзена і М.Лазарава на суднах «Усход» і «Мірны» (1820) і першай комплекснай акіянаграфічнай экспедыцыяй на карвеце «Чэленджэр» (1872—76; Дж.Мерэй склаў першую карту акіянскіх глеяў). Да
    АКІЯНСКАЕ	195
    следаванні розных ч. Сусветнага ак. праводзілі С. Макараў на «Бідязі» (1886—89) і ледаколе «Ярмак» (1899, 1901), Ф.Нансен на «Фраме» (1891—96), ням. экспедыцыя на «Метэоры» (1925—27), Антарктычная англ. экспедьшыя на «Дысковеры11» (1929—39) і інш. Пасля 2й сусв. вайны А становіцца адной з важных навук у сувязі з пачаткам выкарыстання рэсурсаў Сусветнага акіяна. Даследаванні акваторыі акіяна, складанне схемы рэльефу дна праводзяць н.д. экспедыцыі розных краін (амер. з 1956 «Віма», з 1957 «Атлантык»; рус. з 1957 «Віцязь», з 1967 «Акадэмік Кніповіч», з 1974 «Дзмітрый Мендзялееў» і інш.). Грунтуецца А. на факгычных даных вымярэнняў, атрыманых з суднаў надвор’я, дрэйфуючых аўтам. гідраметэаралагічных станцый і акіянаграфічных платформаў, штучных спадарожнікаў Зямлі і падводных лабараторый. У сучаснай А пашыраны матэм. мадэліраванне фіз., хім. і біял. працэсаў, даследаванне зменлівасці іх на падставе тэорыі імавернасці і матэм. статысгыкі.
    Фізіка акіяна даследуе фіз. працэсы ў акіянскіх і марскіх водах, заканамернасці ўзаемадзеяння акіяна і атмасферы; хімія акіяна вывучае хім. ўласцівасці, састаў, фіз. і хім. працэсы водаў; геалогія акіяна — паходжанне ложа акіяна, яго эвалюцыю і будову, рэльеф дна, заканамернасці ўтварэння карысных выкапняў; б і я логія акіяна — жывёльны і раслінны свет акіднаў і мораў, фарміраванне біял. прадукцыйнасці акіянскіх і марскіх водаў. Вылучаюць А. рэгіянальную, якая займаецца фізікагеагр. і эканомікагеагр. даследаваннем акіянаў і мораў; прамысловуто, звязаную з акіяналагічным забеепячэннем марскіх промыслаў; спадарожнікавую (касмічную), якая атрымлівае вымярэнні разнастайных параметраў акіяна са штучных спадарожнікаў. Акіянскія даследаванні каардынуюцца Навук. ктам па акіянскіх даследаваннях, Міждзярж. акіянаграфічнай камісіяй пры ЮНЕСКА, нац. гідраметэацэнтрамі і н.д. інтамі.
    А.М.Вітчанка.
    АКІЯНАРЫУМ, басейн з марской вадой для ўгрымання марскіх жывёл: беспазваночных, рыб, паўзуноў, млекакормячых. Звычайна мае некалькі басейнаў рознага аб’ёму, адна бакавая яго сценка празрыстая для назірання. У невял. А.
    трымаюць дробных рыб і беспазваночных, у буйных — вял. рыб, чарапах, ластаногіх, сірэн, кітападобных. Разнавіднасць А. — дэльфінарыі, дзе трымаюць дэльфінаў для вывучэння, дрэсіроўкі і паказу. Найб. колькасць А. у ЗША і Японіі. У Стэйнхарцкім А. (г. СанФранцыска, ЗША) 178 дэманстрацыйных, 192 запасныя акварыумы і басейны аб’ёмам ад 0,07 да 300 м; у А. «Сі Уорлд» (г. СанДыега, ЗША) выдатная калекцыя рыб. А. ёсць паблізу Ганалулу на Гавайскіх авах, а таксама ў Батумі (Аджарыя) і Клайпедзе (Літва). Маюць вял. значэння як культ.асв., турыстычныя і н.д. цэнтры.
    АКІЯНІЯ, самая вял. сукупнасць астравоў (каля 10 тыс.) у цэнтр. і паўд.зах. ч. Ціхага ак. паміж Аўстраліяй, Малайскім архіпелагам на 3 і шырокімі акіянскімі прасторамі на Пн, У і Пд. Размешчана паміж субтрапічнымі шыротамі Паўн. паўшар’я і ўмеранымі Паўднёвага. Пл. 1,26 млн. км . Нас.
    10,3 млн. чал. (1987). Найбольшыя авы Новая Гвінея, Паўночны і Паўднёвы (2 апошнія ўваходзяць у склад Новай Зелавдыі) займаюць у сукупнасці каля 80% тэр. А. Пры падзеле сушы на часткі свету А. звычайна аб’ядноўваюць з Аўстраліяй; часам вылучаюць як асобную частку свету. У А. размешчаны дзяржавы (1993): Вануату, Зах.Самоа, Кірыбаці, Мікранезія, Маршалавы Астравы, Науру, Новая Зеландыя, Палау, Папуа — Новая Гвінея, Саламонавы Астравы, Тонга, Тувалу, Фіджы, ч. Інданезіі. Гавайскія авы — пгтат ЗША. Многія авы — уладанні Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Чылі.
    Паводле прыродных умоў і насельніцтва А. падзяляюць на Меланезію, Мікранезію, Палінезію і Новую Зеландыю. Ёсць астравы мацерыковага паходжання (Новая Гвінея, Новая Каледонія, Фіджы), гарыстыя вулканічныя (Бугенвіль, Гаваі і інш.) 1 нізінныя каралавыя (Маршалавы, Науру і інш.) авы. Найб. выш. — 5029 м (г. Джая ў Новай Гвінеі). Гарыстыя авы А. размешчаны ў межах астраўных дугаў геасінклінальнай
    вобласці зах. ускраіны дна Ціхага ак. У цэнтр. ч. Ціхага ак. — найвыш. вулканы, якія ўтвараюць некаторыя з Га вайскіх авоў (у т.л. МаўнаКеа і МаўнаЛоа, болыіі за 4000 м); акгыўны вулканізм і ў Новай Зеландыі. Радовішчы нікелю і жалеза (Новая Каледонія), фасфатаў (Науру), нафты .(Новая Гвінея), золата (Папуа — Новая Гвінея, Фіджы), вугалю (Новая Зеландыя), медзі (Бугенвіль, Новая Каледонія), жал. руды (Новая Гвінея) і інш. Клімат акіянскі, вільготны,'пераважна субэкватарыяльны і экватарыяльны,. на Пд субтрапічны і ўмераны. У экватарыяльным поясе сярэднямесячная' тра на працягу года 26—28 °C, на крайнім Пд ад 16 °C (люты) да 5 °C • (жнівень). Ападкаў за год ад 1000 мм на У да 3000—4000 мм і больш на 3 (асабліва шмат на наветраных схілах гарыстых авоў, напр., на Гавайскіх авах месцамі да 14000 мм>. У цэнтр.А. і на 3 частыя тайфуны. У гарах Новай Гвінеі і на вве Паўднёвы Новай Зеландыі ледавікі. Рэкі кароткія, мнагаводныя, пераважна на буйных авах. Глебы чырваназёмы 1 латэрыты, у раёнах сезонных дажджоў — чырвонабурыя саваннаў, у вільготных раёнах — балотныя і забалочаныя. На наветраных схілах гарыстых авоў пераважаюць вільготныя вечназялёныя трапічныя лясы, на падветраных — ксерафітныя лясы, хмызняковыя фармацыі. Трапляецца расліннасць тыпу саваннаў. На нізінных каралавых авах — зараснікі хмызняку, участкі лясоў, гаі какосавых пальмаў, хлебнага дрэва і інш. Асн. культурныя расліны — сагавыя і какосавыя пальмы, манга, цукр. трыснёг і інш. Фауна А. — аўстралійскія (яхідна, сумчатыя) і азіяцкія (дзік) віды; ‘мала млекакормячых, мноства насякомых; каля 650 відаў птушак; шмат эндэмікаў.