Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АКЕЙДЫЯ (Acadia), нацыянальны парк у ЗША, на астравах у Атлантычным ак., каля берагоў штата Мэн. Засн. ў 1916 пад назвай СьёрдэМон (у
1919—29 наз. Лафеет) для захавання маляўнічага ўзбярэжжа, мяшаных лясоў на авах МаўнтДэзерт і Хо. Пл. 15,6 тыс. га. У флоры больш за 500 відаў вышэйшых раслін, шмат імхоў і лішайнікаў. У фауне — 50 відаў млекакормячых (у т.л. віргінскі ачень), каля 300 відаў гггушак.
АКЕРМАНСКАЯ КАНВЕНЦЫЯ 1826 Падпісана паміж Расіяй і Турцыяй 7 кастр. ў г. Акерман (цяпер г. БелгарадДнястроўскі, Украіна). Дапаўняла Бухарэсцкі мірны дагавор 1812, пашырыла ўплыў Расіі на Балканах. Турцыя прызнала размежавальную лінію на Дунаі, Расія атрымала права на свабоду гандлю на тэр. Турцыі і суднаходства ў яе водах. у Дунайскіх княствах аднаўлялася мясц. самакіраванне, вызначаліся прынцыпы будучага ладу Сербіі.
АКІМАВА Вольга Дзмітрыеўна (11.7.1883, Полацкі пав. Віцебскай губ. — 4.7.1969), бел. альголаг. Скончыла Вышэйшўю школу, Вышэйшыя прыродазнаўчыя курсы ў Пецярбургу (1906—12). 3 1920 у віцебскіх настаўніцкім і пед. інтах, БДУ. Адзін з першых даследчыкаў альгафлоры на Беларусі, вывучала яе відавы і колькасны склад, біямасу фітапланктону вадаёмаў Беларусі.
АКІМАЎ Барыс Барысавіч (н. 25.6.1946, Вена), рускі артыст балета. Засл. арт. Расіі (1976). Нар. арт. СССР (1989). Скончыў Маскоўскае харэагр. вучылішча (1965, ледагог 'М.Ліепа'), Дзярж. інт тэатр. мастантва (1978). 3 1905 у Вял. тры. Найб. блізкія А. партыі сучасных балетаў з вострай харэагр. лексікай: Іванушка («КанёкГарбунок» Ц.Пуні), Крас («Спартак» А.Хачатурана), Сяргей («Ангара» АЭшпая, Дзярж. прэмія СССР 1977), Курбскі («Іван Грозны» С.Пракоф’ева). Лаўрэат Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Варне (1966).
АКІМАЎ Георгій Уладзіміравіч (23.4.1901, Масква — 23.1.1953), рускі фізікахімік. Чл.кар. AH СССР (1939). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1926). Працаваў у авіяц. прамсці (1927—47). 3 1949 дырэкіар Інта фіз. хімй AH СССР. Распрацаваў тэорыю карозіі металаў (1933—38), класіфікацыю метадаў выпрабавання на карозію, стварыў тэхналоітю атрымання гарачатрывалага сіілаву для дэталяў авіяц. рухавікоў і шэраг марак нержавейнай сталі. Тры Дзярж. прэміі СССР.
Тв.: Основы учення о коррозлн н зашнте металлов. М., 1946.
АКІМАЎ Іван Акімавіч (2.6.1754, СПецярбург — 27.5.1814), рускі жывапісец, прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Пецярбургскай AM (1764—73) у А.ПЛасенкі. У 1779—1800 выкладчык, дырэкгар Пецярбургскай AM. Творы: «Вялікі князь Святаслаў, які цалуе маці і дзяцей сваіх пасля вяртання з Дуная ў Кіеў» (1773), «Геркулес на раздарожжы» (1801).
АКІСЛЕННЕ 191
Тв:. Краткое нстормческое мзвестме о некоторых Росснйскнх художннках // Северный вестн. 1804. Ч. 1. № 3.
АКІМАЎ Мікалай Паўлавіч (16.4.1901, Харкаў — 6.9.1968), рускі рэжысёр і мастак. Нар. арт. СССР (1960). Праф. (1960). Вучыўся ў Новай маст. студыі ў Петраградзе (1915—19). 3 1922 тэатр. мастак, рэжысёр. У 1935—49 і з 1955 маст. кіраўнік Ленінградскага тра камедыі. Лепшыя спекгаюіі, якія паставіў і аформіў А., адметныя тонкай іроніяй, дакладнасцю харакгарыстык: «Звычайны цуд», «Дракон» Я.Шварца, «Дон Жуан» Дж.Байрана, «Стракатыя апавяданні» паводле А.Чэхава і інш. Аўтар графічных работ (кніжная ілюстрацыя, партрэт, тэатр. афііна).
АКІМАЎСКІ ЗАВОД СЕЛЬСКАІАС
ПАДАРЧАГА ІНВЕНТАРУ. Дзейнічаў з 1907 у маёнтку Акімаўскае Слуцкага пав. Вырабляў дробны с.г. інвентар. У 1914 працавала больш за 50 рабочых. У 1921 рэарганізаваны ў с.г. майстэрню.
AKIHA (Aquino) Карасон (н. 25.1.1933, прав. Тарлак, Філіпіны), дзярж., паліт. і грамадскі дзеяч Філіпін. Атрымала вышэйшую філал. і юрыд. адукацыю ў Ньюйорку і Маніле. У 1980—83 у эміграцыі ў ЗШАз мужам Б.Акіна, лідэрам апазіцыі рэжыму Ф.Маркаса. Пасля забойства мужа (1983) узначаліла апазіцыю. У лют. 1986—крас. 1992 прэзідэнт Філіпін. А.А.Чалядзінскі.
АКІНАВА, самы вялікі востраў архіпелага Рукю, у Японіі. Пл. 1254 км . Берагі моцна парэзаны, акаймаваны каралавымі рыфамі. На ПнУ і ў цэнтр. частцы А. нізкагор’і (выш. да 498 м), складзены пераважна са сланцаў, вапнякоў і пясчанікаў. Астатняя тэрыторыя — нізінная раўніна. Клімат трапічны, мусонны, ападкаў 1,3—2 тыс. мм за год, летам і восенню — тайфуны. На месцы вільготных трапічных лясоў зараснікі бамбуку, хмызнякоў, рысавыя палеткі, плантацыі ананасаў, цукр. трыснягу. Гал. горад — Наха. Ha А. размешчаны амерыканскія ваенныя базы.
АКІНАК (грэч. akinakes), кароткі (40— 60 см) меч ці кінжал, традыцыйная зброя стараж. іранамоўных народаў (персаў, сакаў, саўраматаў, скіфаў). На Беларусі знойдзены 2 А. паблізу в. Асарэвічы Брагінскага рна Гомельскай вобл.
АКІНАСПЕРМІЯ (ад а... + грэч. кіпеб прыводзіць у pyx + sperma семя), поўная нерухомасць жывых сперматазоідаў у сперме і няздольнасць іх да апладнення.
АКІНЧЫЦ Фабіян Іванавіч (20.1.1886, в. Акінчыцы, цяпер у межах г. Стоўбцы Мінскай вобл. — 7.3.1943), бел. грамадскапаліт. дзеяч. Скончыў Пецярбургскі унт (1913). У 1906—17 чл. партыі эсэраў. Пра яго жыццё і дзейнасць у 1917—23 звесткі супярэчлівыя. 3 1923
на радзіме. 3 1926 уваходзіў у кіруючыя органы Бел. сялянскаработніцкай грамады, Тва бел. школы. У 1927 арыпггаваны польск. ўладамі і зняволены на 8 гадоў. Вызвалены датэрмінова ў 1930. 3 1933 старшыня, прадстаўнік Бел. дабрачыннага тва ў Бел. нац. кце ў Вільні. У 1933 выдаваў (з У.Казлоўскім) часопіс бел. нацыяналсацыялістаў «Новы шлях», пачаў ствараць Беларускую нацыяналсацыялістычную партыю. 3 1939 старшыня Бел. бюро прапаганды пры Мінве прапаганды Германіі ў Берліне. У 1940 старшыня Бел. кта ў Варшаве. 3 пач. 1941 заг. школы прапагандыстаў пад Берлінам. Застрэлены партызанамі ў час знаходжання ў Мінску. Я.Вапа.
АКІНШЭВІЧ Леў Аляксандравіч (6.2.1898, С.Пецярбург — 1980), бел. і ўкр. гісторык. Вучыўся ў Кіеўскім унце (з 1916), скончыў Кіеўскую вайск. школу (1918). У 1918 тірыняў грамадзянства БНР. 3 1921 працаваў ва Укр. АН. Супрацоўнічаў з бел. час. «Полымя», Інбелкультам 1 Бел. АН. 3 1933 праф. Нежынскага пед. інта. Абвінава
Акінак з залатой абкладкаю ножнаў.
4 ст.дан.э. Курган Гоўстая магіла (Днепрапятроўская вобл., Украіна).
чаны ў бел. і ўкр. «бурж. нацыяналізме» і звольнены. 3 канца 1930х г. працаваў у Смаленску. У час Вял. Айч. вайны жыў на Украіне. 3 1944 у Зах. Германіі, затым у ЗША. У 1950я г. працаваў у цэнтры па вывучэнні СССР у Вашынгтоне. Вывучаў гісторыю Беларусі і Украіны 16—17 ст.; супрацоўнічаў з Бел. інтам навукі і мастацгва ў НьюЙорку. Аўтар прац пра сав. арбітраж і гістарыяграфію. Ю.Р.Васілеўскі.
АКІСЛЕННЕ ў х і м і і, працэс злучэння якоган. рэчыва з кіслародам; хімічная рэакцыя, пры якой адбываецца адыманне электронаў ад атамаў, пераразмеркаванне электроннай шчыльнасці паміж атамамі (гл. Акісленнеаднаўленне). Ступень А. не заўсёды адпавядае валентнасці атама і можа быць адмоўнай або дадатнай велічынёй. Сярод працэсаў А. вылучаюцца: А. арган. злучэнняў, у тл. нафтапрадукгаў, акісленне металаў і акісленне біялагічнае. Сучаснае разуменне механізма А. арган. злучэнняў засн. на пераксіднай тэорыі, паводле якой з кіслародам рэагуюць злучэнні, што папярэдне перайшлі ў акгыўны стан (гл. Пераксіды арганічныя). Пачатковая стадыя А. — ланцуговая хімічная рэакцыя. Акгыўныя акісляльнікі — кісларод 02, азон Оз, пераксід вадароду Н2О2, хлор Ch, фтор F2, перманганат калію КМпОа і інш.
АКІСЛЁННЕ БІЯЛАГІЧНАЕ, біяхімічны працэс, сукупнасць акісляльнааднаўляльных рэакцый. Адбываецца ва ўсіх жывых клетках (пераважна ў мітахондрыях), складае аснову тканкавага дыхання і браджэння. Асн. функцыя А.б. — забеспячэнне арганізма энергіяй, якая паступова вызваляецца з арган. рэчываў пры перадачы аднаўляльных эквівалентаў (АЭ) — пратонаў і элекгронаў (ці толькі элекгронаў) ад донара да акцэітгара (з прычыны рознасці іх акісляльнааднаўляльных патэнцыялаў) і назапашваецца пераважна ў форме багатых энергіяй сувязяў адэназінтрыфосфарнай кіслаты (АТФ) 1 інш. макраэргічных злучэнняў. У аэробаў (большасць жывёл і раслін, многія мікраарганізмы) канчатковы акцэіітар АЭ — кісларод. Пастаўшчыкі АЭ — арган. і неарган. рэчывы. Найб. значэнне мае А.6., якое адбываецца пры гліколізе, акісленні акетаглутаравай кты і пры пераносе АЭ у ланцугу акісляльных (дыхальных) ферментаў (гл. Акісляльнае фасфарыліраванне). У разліку на 1 малекулу глюкозы гліколіз дае 2, акісляльнае фасфарыліраванне ў дыхальным ланцугу — 34 малекулы АТФ. У працэсе дыхання адбываецца паслядоўнае многаступеньчатае акісленне вугляводаў, тлушчаў і бялкоў, што прыводзіць да аднаўлення асн. пастаўшчыкоў АЭ для дыхальнага ланцуга, якое ў значнай ступені ажыццяўляецца ў трыкарбонавых кіслот цыкле. Мяркуюць, што
192 АКІСЛЕННЕ
гліколіз, цыкл трыкарбонавых кіслот і дыхальны ланцуг функцыянуюць у клетках усіх эўкарыётаў. Рэакцыі А.б. ў клетках каталізуюць аксідарэдуктазы. Акісляльныя рэакцыі, аднак, не заўсёды суправаджаюцца назапашваннем энергіі. Яны таксама нясуць функцыі пераўтварэння рэчываў (напр., пры ўтварэнні жоўцевых кт, стэроідных гармонаў, на шляхах метабалізму амінакіслот і інш.). Акісленнем абясшкоджваюцца многія чужародныя і таксічныя для арганізма рэчывы (араматычныя злучэнні, недаакісленыя прадукты дыхання і інш.). Такое А.б. наз. свабодным акісленнем і суправаджаецца ўтварэннем цягіла. Мяркуюць, што сістэма пераносу электронаў, якая ажыццяўляе акісляльнае фасфарыліраванне, здольная пераключацца на свабоднае акісленне пры павелічэнні патрэбнасці ў цяпле.
Вывучэнне працэсаў акіслення ў арганізме пачалося ў 18 ст. з прац АЛавуазье. Вял. заслуга ў даследаванні Аб. належыць УА.Паладзіну (разглядаў Аб. як ферментацыйны працэс). Значны ўклад зрабілі таксама сав. вучоныя АМ.Бах, У.АЭнгельгарт, У.АБеліцэр, С.Я.Севярын, У.П.Скулачоў, вям. О.Варбург, Г.Віланд, англ. Д.Кейлін, Х.Крэбс, П.Мітчэл, амер. Д.Грын, АЛенінджэр. Б.Чанс, Э.Рэкер і інш. (лакалізацыя Аб. ў клетцы, сувязь з ішп. працэсамі абмену рэчываў, механізмы ферментацыйных акісляльнааднаўляльных рэакцый, акумуляцыя і пераўтварэнне энергіі і інш.). Гл. таксама Біяэнергетыка.
На Беларусі розныя аспекты А.б. вывучаюць у інтах біяарганічнай хіміі, фотабіялогіі, фізіялогіі, біяхіміі (Гродна) АН. БДУ.
Літ.\ Крнвобокова С.С. Бнологнческое окнсленме: Нст. очерк. М., 1971; Ленм н дже р А Основы бнохнмнн: Пер. с англ. Т. 1—3. М., 1985; Строев Е.А. Бнологмческая хнмпя. М., 1986; Березов Т.Т., Коровкян Б.Ф. Бнологнческая хнмня. 2 нзд. М., 1990. М.М.Філімонаў. АКІСЛЕННЕ МЕТАЛАЎ, рэакцыя злучэння металаў з кіслародам з утварэннем аксідаў; рэакцыя, у якой атамы металу страчваюць электроны і ўтвараюць розныя злучэнні (сульфіды, хларыды і інш.). У прыродзе металы знаходзяцца ў акісленым стане (у выглядзе рудаў). А.м. і іх сплаваў — аснова карозіі. У металургіі А.м. прыводзіць да ўтварэння акаліны, страты каштоўных легіравальных элементаў і жалеза. У некат. выпадках А.м. выкарыстоўваецца з ахоўнымі ці дэкар. мэтамі (гл. Аксідаваннё). АКІСЛЕННЕАДНАЎЛЕННЕ, акісляльн a аднаўляльныя рэакц ы і, хімічныя рэакцыі, пры якіх адбываецца пераход электронаў ад атамаў, малекул ці іонаў аднаго злучэння да атамаў, малекул і іонаў другога. ІІаводле электроннай тэорыі акісленне вызначаецца як страта (напр., Zn2e = = Zn2+), а аднаўленне як далучэнне (напр., Ch + 2е = 2СГ) электронаў. Рэчыва, якое далучае электроны, наз. акісляльнікам, а якое іх страчвае — адна