• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    У 1770 мястэчка ў Барысаўскім пав. У 1798 пісар ВКЛ М.Валовіч заснаваў драўляны касцёл. У 1880 мястэчка Прусавіцкай вол., 268 ж., касцёл. 3 крамы. 3 1924 цэнтр сельсавета Плешчаніцкага рна, у 1926—35 цэнтр над. польскага сельсавета. 3 1962 у Лагойскім рне.
    АКАЛОВІЧ Іван Ільіч (н. 15.6.1922, в. Малыя Жаберычы Крулскага рна
    Мінскай вобл.), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1943. Удзельнік Курскай бітвы 1943, вызвалення Беларусі, баёў ва Усх. Прусіі. Вызначыўся: у чэрв. 1944 у час прарыву варожай абароны на ПнЗ ад Рагачова; у пач. 1945 у 3дзённых баях каля г. Гумбінен; у сак. 1945 пры ліквідацыі ўсх.прускай групоўкі праціўніка.
    АКАЛОДАК, акалотак, 1) у Рас. імперыі частка (раён) горада, якая замацоўвалася за паліцэйскім чынам (акалодачным наглядчыкам) для адм. і паліт. нагляду за насельніцтвам. Сістэма акалодачнага паліцэйскага нагляду ўведзена паводле паліцэйскай рэформы 1862, была адным з яе элементаў; існавала да 1917. 2) Лекарскі пункт пры вайсковых часцях, падраздзяленнях, лазарэтах у царскай арміі.
    АКАМАДАЦЫЯ (ад лац. accomodatio прыстасаванне), розная ступень прыпадабнення суседніх зычных ці галосных; адзін з відаў камбінаторных змяненняў гукаў. Пры максімуме А. паміж імі ўзні
    Да арт. Акадэмія фізічнага выхавання і спорту. Заняткі ў зале біямеханічнай стымуляцыі.
    184	АКАМАДАЦЫЯ
    каюць т. зв. глайды (прамежкавыя напаўгалосныя гукі), якія з’яўляюцца рэалізацыяй агульных для зычных і галосных дыферэнцыяльных адзнак. Для стараж. моў ступень А. вызначаецца на аснове ўскосных паказчыкаў, для сучасных — ціструментальна або з дапамогай аўдытара. Прыкладам А. можа служыць бел. цеканне і дзеканне.
    Літ:. Мартынов В.В. Славянская н нвдоевропейская аккомодацня. Мн., 1968.
    В.У.Мартынаў.
    АКАМАДАЦЫЯ ў біялогіі і м е дыцыне, тэрмін, блізкі да адаптацыі. А. вока — прыстасаванне яго да выразнага бачання прадметаў, нгто знаходзяцца на рознай адлегласці; А. фізіялагічная ўзбудлівых тканак (мышачнай і нервовай) — прыстасаванне да дзеяння раздражняльніка, якое павольна нарастае па сіле; А. гісталагічная тканак — змена формы і суадносін тканкавых элементаў (клетак) у працэсе прыстасавання да зменлівых умоў.
    АКАМКАВАННЕ, гл. Акатванне.
    АКАМПАНЕМЕНГ (франц. ассотраgnement), музычнае суправаджэнне. 1) Партыі аднаго ці некалькіх інструментаў або пеўчых галасоў у ансамблі, падпарадкаваныя гал., сольнай партыі. 2) Кампанент муз. тканіны, які выконвае функцыю суправаджэння (інтанацыйнамеладычнага, рытмічнага, гарманічнага). Адрозніваюць монафанічны і поліфанічны (гарманічны) А., якія ў працэсе развіцця муз. творчасці набылі разнастайныя формы. 3) Выкананне муз. суправаджэння. І.Дз.Назіна.
    АКАМЯНЕЛАСЦІ, ф а с і л і і. рэшткі і сляды жыццядзейнасці арганізмаў мінулых геал. эпох, якія захаваліся ў асадкавых пародах. Падзяляюцца на рэшткі арганізмаў, адбіткі і злепкі, сляды і прадукгы жыццядзейнасці (гл. Капраліты). Утвараюцца пасля пахавання арганізмаў у выніку фасілізацыі. Ад раслін у горных пародах захавалася разрозненае лісце, абрыўкі галін, абломкі ствалоў, шышкі, плады, насенне, споры, пылок, зрэдку — кветкі. Добра захаваліся жывёлы або іх рэшткі ў вечнай мерзлаце (маманты, рыбы і інш.), аза
    Аканіцы жылога дома ў вёсцы Старое Сяло Веткаўскага раёна Гомельскай вобл.
    керыце. Захаванасць рэшткаў залежыць ад будовы арганізма і ўмоў яго пахавання. Даследаванне А. дае магчымасць вызначаць адносны ўзрост асадкавых тоўшчаў зямной кары, уявіць звенні ланцуга эвалюцыі жывых арганізмаў у геал. мінулым Зямлі. Утварэнне А. вывучае тафаномія. Узоры А. зберагаюцца ў палеанталагічных музеях.
    АКАН, група народаў (ашанты, фанты, акім, аквапім, аньі, бауле, гонджа, крачы, абронг і інш.) у Гане (больш за 7,7 млн. чал.), Котд’Івуар (2,3 млн. чал.) і Тога (50 тыс. чал., 1987). Мовы групы акан.
    АКАНІТ, гл. Боцікі.
    АКАІ1ІЦА, канструкцыйнадэкаратыўны элемент афармлення аконнага праёма (гл. Акно). Узнікла ў стараж.рус. архітэктуры ў выглядзе засавак (дошак
    Аканіцы жылога дома ў вёсцы Моцеўкі Міёрскага раёна Віцебскай вобл.
    на палазах), якімі зачынялі незашклёныя валаковыя вокны курных хат. У сял. будве бытавала да канца 19 ст. 3 развіццём вял. акон, аздобленых ліштвамі, паявіліся А. на «бегунах», або «пятках» (спец. шыпах, на якіх паварочваліся), з 16 ст. — на метал. завесах у замкавым, сядзібным і гар. жыллёвым будве. У сучаснай нар. архітэктуры А. аздабляюцца філёнгамі, дэкар. ўстаўкамі, разьбой.
    АКАНКАІ'УА (Aconcagua), найбольшая
    вяршыня ў Андах і Паўд. Амерыцы, у Аргенціне, каля граніцы з Чылі. Выш. 6960 м. Складзена з андэзітаў, укрыта вечнымі снягамі, 7 ледавікоў. Агульная пл. абледзянення 80 км .
    АКАННЕ, вымаўленне не пад націскам гука «а» заўсёды або ў пэўным становішчы ў адпаведнасці з галоснымі «а», «о», «е» пад націскам. Характэрная асаблівасць бел. літ. мовы (перадаецца і на пісьме) і мясц. гаворак асн. масіву, за выключэннем усх.палескай (мазырскай) групы, а таксама рус. літ. мовы 1 яе паўд. гаворак. Адрозніваюць А. пасля цвёрдых і А. пасля мяккіх (яканне) зычных. У бел. мове пашырана недысімілятыўнае (моцнае) і дысімілятыўнае А. Пры недысімілятыўным гук «а» выступае заўсёды ў 1м складзе перад націскам, а таксама пераважна і ў інш. ненаціскных складах: «вада», «чалавёк».
    «гаварыў», «гбрад». Гэтае А. ўласціва гаворкам сярэднебел. групы, полацкамінскай падгрупы паўн.ўсх. і паўд.зах. дыялекгам, дзе яно, аднак, няпоўнае, a таксама літ. мове. Пры дысімілятыўным А. ў 1м складзе перад націскам гук «а» вымаўляецца, калі пад націскам выступае любы галосны, акрамя «а». Перад складам з націскам «а» пасля цвёрдых зычных утвараецца невыразны гук «ь» або «ы». Падобныя гукі адзначаюцца і ў інш. ненаціскных складах, за выключэннем канцавога адкрытага складу: «вады», «травбй», але «трьва», «бьрьда» (аднак «мнбга», «гора»), Такое А. ў гаворках магілёўскавіцебскай падгрупы паўн.ўсх. дыялекту.
    Літ:. Крывіцкі АА, Падлужны АІ. Фанетыка беларускай мовы. Мн., 1984.
    А.А.Крывіцкі.
    АКАНОМ, кіраўнік панскай гаспадаркі, наглядчык за працай у фальварку на Беларусі ў перыяд феадалізму і капіталізму. Тэрмін вядомы з канца 16 ст. А. нёс адказнасць за гасп. дзейнасць у маёнтку, трымаў пад кантролем суд над сялянамі, кіраваў зборам падаткаў. На А. ўскладаўся абавязак кантролю за падуладнымі яму намеснікамі асобных фальваркаў. Ён вёў таксама ўсю гасп. справаздачу, якую прад’яўляў на рэвізію гаспадару ці яго адміністратару. Пасаду А. ў болыпасці выпадкаў займалі прадстаўнікі шляхецкага саслоўя.
    УЛ.Пашкевіч.
    АКАНТ у архітэктуры, арнаментальнадэкаратыўны элемент аздаблення фасадаў і інтэр’ераў будынкаў і збудаванняў у выглядзе аканта (расліна, пашыраная ў Міжземнамор’і). Вядомы з антычнасці. Характэрны для зах.еўрап., у тл. беларускай, архітэктуры рэнесансу, барока, класіцызму. Арнамент з асобных зубчастых лістоў А. аздабляў кансолі і дэнтыкулы, з сабраных у пучок у форме чашы — карынфскія 1 кампазітныя капітэлі; бягучы бесперапынны арнамент з А выкарыстоўваўся ў фрызах, спіралепадобны — у круглых разетках і медальёнах.
    АКАРАПІДОЗ 185
    АКАНТАЦЭФАЛЁЗЫ, інвазійныя захворванні (гельмінтозы) жывёл, зрэдку чалавека, якія выклікаюцца калючагаловымі чарвямі — скрэбнямі (акантацэфаламі). Паразітуюць у кішэчніку свіней, сабак, лісоў, ваўкоў, барсукоў. качак, рыб, чалавека. На Беларусі найб. небяспечныя макракантарынхоз, палімарфоз, філікалёз, эхінарынхоз і памфарынхоз. Крыніца інвазіі — хворыя жывёлы, што заражаюцца А. пры паяданні прамежкавых гаспадароў (малюскаў, ракападобных, насякомых), у целе якіх знаходзяцца лічынкі скрэбняў (акантэлы).
    АКАНТАЦЭФАЛЫ, гл. Скрэбні.
    АКАНТОДЫ (Acanthodei), клас вымерлых рыб. Вядомы з адкладаў позняга сілуру — ранняй пермі Еўразіі, Паўн. Амерыкі, Аўстраліі, Антарктыды. 4 атрады. На Беларусі рэшткі А. (луска, шыпы) знойдзены ў адкладах ніжняга і сярэдняга дэвону. Жылі пераважна ў прэсных вадаёмах з імклівым цячэннем, радзей у лагунах і морах. У асноўным шіанктафагі. Магчыма, ад прымітыўных А. адасобіліся храстковыя і касцявыя рыбы.
    Даўж. да 0,5 м. Цела верацёнападобнае. з дробнымі касцявымі пласцінамі на галаве, з шыпамі (іхтыядаруліты) перад усімі плаўнікамі, акрамя хваставога. Луска ганоіднага тьшу.
    АКАНТЫТ (ад грэч. akantha калючка, іголка). мінерал класа сульфідаў, сульфід серабра з групы аргентыту. Mae 87% серабра з прымесямі медзі, жалеза, цынку і інш. Утварае плёнкі, зямлістыя агрэгаты («сярэбраная чэрнь»), суцэльныя масы, дробныя крыйггалі і г.д. Колер жалезістачорны. Бляск металічны. Цв. 2—2,5; коўкі. Шчыльн. 7,2—7,3 г/см3. Гідратэрмальны мінерал (у свінцовацынкавых радовішчах з аргентытам). Радовішчы ў Чэхіі, Германіі, ЗША. Каштоўная сярэбраная руда.
    АКАПІ (Okapia johnstoni), парнакапытнае млекакормячае сям. жырафаў. Жыве ў Афрыцы ў вільготных трапічных лясах бас. р. Конга. Рэдкая жывёліна.
    Даўж. цела каля 2 м, выш. ў карку да 1,2 м. маса каля 250 кг. Афарбоўка карычняватая са светлымі папярочнымі палосамі на нагах. Морда выцягнутая, вушы вялікія, у самца 2 невял. рагі, рагавыя чахлы на канцах рагоў штогод зменьваюцца. Корміцца лісцем. Цяжарнасць 14—15, лактацыя 6 месяцаў. Трымаюць у заапарках, дзе паспяхова размнажаецца.
    А КАІІЭЛА (італьян. a cappella), шматгалосыя харавыя спевы без інстр. суправаджэння. Пашыраны ў нар. творчасці. Як стыль прафес. хар. мастацтва склаліся ў культавай поліфаніі ў канцы сярэднявечча, дасягнулі росквіту ў майстроў Нідэрландскай школы і Дж.ТТалестрыны. Для правасл. царквы спевы А к. — адзіная форма хар. мастацтва. 3 эпохі Адраджэння развіваюцца і ў свецкай музыцы. На Беларусі ранні свецкі жанр спеваў А к. — кант. У стылі А к.
    працавалі кампазггары розных эпох. Сярод бел. — В.Залатароў, М.Равенскі. А.Багатыроў, Р.Пукст, У.Алоўнікаў, Ю.Семяняка, Э.Тырманд, А.Мдывані, Л.Захлеўны, А.Бандарэнка і інш.
    А.А. Саламаха.
    АКАПЯН Акоп (29.5.1866, г. Гянджа — 13.11.1937), армянскі паэт. Нар. паэт Арменіі і нар. паэт Грузіі (1923). 3 гімназіі выключаны за вальнадумства. Удзельнік рэв. руху ў Закаўказзі, неаднойчы быў арыштаваны. Заснавальнік армянскай пралетарскай паэзіі. Першы зб. «Вершы» (1899). Паэмы «Новы ранак» (1909), «Чырвоныя хвалі» (1911) прысвечаны рэв. руху ў Закаўказзі. Асн. матыў паэзй 1920—30х г. — рамантыка сацыяліст. будва (паэмы «Багі загаварылі». 1922; «Шырканал», 1924; «Волхаўбуд», 1925; «Горад», 1931).