• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АКАДЭМІЧНЫ ЛЁТАІПС, помнік бел.літ. летапісання 16 ст., спіс 2й рэдакцыі Беларускалітоўскага летапісу 1446. Паводле складу і тэксту блізкі да Супрасльскага летапісу. У А.л. уваходзяць скарочаны агульнарус. летапіс, Смаленская хроніка, «Пахвала Вітаўту», смаленскія пагадовыя запісы за 1432— 46 і «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх». Ва ўрыўках збераглася частка па гісторыі Маскоўскай Русі 14 — 1й трэці 15 ст. (пачынаецца са звестак 1339, згублены лісты з запісамі падзей 1373— 1414 і 1418—27). He зберагліся пач. частка, прысвечаная гісторыі Кіеўскай Русі, і «Аповесць пра Падолле», што была змешчана ў канцы рукапісу. Тэкст Бел,літ. летапісу 1446 месцамі перададзены недакладна, з памылкамі.
    Летапіс уваходзіць у склад рукапіснага зборніка сярэдзіны 16 ст.. які захоўваецца ў бцы Pac. АН у СанктПецярбургу. Апублікаваны ў 17м (1907) і 35м (1980) тамах Поўнага збору рус. летапісаў. В.А. Чамярыцкі.
    АКАДЭМІЧНЫ ТЭАТР, ганаровае званне, якое прысвойваецца тэатрам, што выпрацавалі трывалыя традыцыі і выхавалі на іх аснове выдатных акцёраў, стварылі спектаклі, якія атрымалі шырокае прызнанне.
    Упершыню прысвоена ў 1919 шасці рус. трам — Вялікаму, Малому, Мастацкаму ў Маскве, Александрынскаму (тр імя Пушкіна), Марыінскаму (тр оперы і балета) і Міхайлаўскаму (Малы тр оперы і балета) у Петраградзе. У 1920—90я г. званне Ат. прысвоена лепшым драматычным і трам оперы і балета ў Маскве, СанктГІецярбургу, Кіеве, Харкаве, Казані, Ташкенце, Рызе, Таліне, Душанбе, Ашхабадзе і інш.
    На Беларусі такое званне прысвоена 4 тэатрам: Нац. драм. тру імя Я.Купалы (1955), Бел. дзярж. драм. тру імя Я.Коласа (1977), Бел. тру оперы і балета (1964) і Дзярж. рус. драм. тру Беларусі (1994).
    АКАДЭМІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ, першая ў Расіі свецкая вышэйшая навуч. ўстанова. Існаваў у 1724—66. Засн. ў Пецярбургу адначасова з АН, заняткі пачаліся ў 1726. У А.у. пераводзілі лепшых вучняў са Славянагрэкалацінскай акадэміі. і інш. духоўных навуч. устаноў. Змест навучання вызначаўся спецыяльнасцямі акадэмікаў, якія чыталі лекцыі. Статут 1747 абвясціў самастойнасць А.у. У 1750 уведзены экзамены, наладжана сувязь з Акадэмічнай гімназіяй. Лепшыя выпускнікі унта пераводзіліся ў ад’юнкты АН, атрымлівалі ступень магістра. У 1758—65, калі А.у. узначальваў М.В.Ламаносаў, утвораны фты філас., юрыд., медыцынскі.
    АКАДЭМІЯ (грэч. Akademia), назва навук., навуч., асветных, маст. устаноў 1 тваў. Слова «А.» паходзіць ад імя стараж.грэч. міфічнага героя Акадэма, у гонар якога былі названы свяшчэнныя сады, дзе Платон каля 387 да н.э. заснаваў філас. школу (гл. Акадэмія платонаўская). У сярэднявеччы ў Еўропе і ў араб. краінах узніклі А. як навук. і навуч. ўстановы. У 15—16 ст. гэта назва замацавалася ў Італіі за рознымі твамі, якія вывучалі мову і лру; пазней узніклі падобныя твы прыродазнаўства, эксперым. метадаў даследавання. 3 2й пал. 17 ст. ствараюцца А. як навук. цэнтры (Акадэміі навук): Парыжская АН (1666), АН у Берліне (1700), Пецярбургская АН (1724), Pac. А. (Пецярбург, 1783). Важнае значэнне як навук. цэнтры маюць Нац. АН ЗША, Аўстрыйская, Шведская і інш. У Вялікабрытаніі ролю АН выконвае Лонданскае каралеўскае тва (1662). Цэнтр. навук. ўстанова Францыі — Інт Францыі (аб’ядноўвае 5 нац., у т.л. Парыжскую АН).
    Старэйшая на тэр. Беларусі і Літвы — Віленская акадэмія, заснаваная ў 1579 (гл. Віленскі універсітэт). У 1775—81 існавала Гродзенская мед. акадэмія, на чале якой быў франц.
    180 АКАДЭМІЯ
    хірург і анатам ЖЭ.Жылібер. На базе Полацкага езуіцкага калегіума была створана Полацкая акадэмія (1812—20). У 1840 у маёнтку ГорыГоркі заснавана нершая на Беларусі вышэйшая с.г. навуч. ўстанова — Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія. У 1957—61 у Мінску існавала Акадэмія с.г. навук БССР. Вышэйшай навук. установай Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Акадэмія навук Беларусі (засн. ў 1929). У 1991 засн. Акадэмія кіравання, якая займаецца навук. і навуч. дзейнасцю, у 1992 — Акадэмія аграрных навук. У 1993 створана недзярж. вышэйшая навуч. ўстанова Акадэмія парламентарызму і прадпрымальніцтва. Статус А. атрымалі некаторыя спец. ВНУ (гл. Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія, Беларуская акадэмія мастацтваў, Беларуская акадэмія музыкі, Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Акадэмія міліцыі, Акадэмія фізічнага выхавання і спортў).
    АКАДЭМІЯ КІРАВАННЯ п р ы П р э зідэнце Рэспублікі Белар у с ь, дзяржаўная ўстанова па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў. Засн. ў 1991 у Мінску пры CM Беларусі, з 1994 — пры Кабінеце Міністраў, з 1995 — пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1994/95 навуч. г. на базе вышэйшай адукацыі аддзяленні: павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў органаў дзярж. кіравання і мясц. Саветаў, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін
    нар. гаспадаркі, юрыдычнае; на базе сярэдняй, сярэдняй спец. і вышэйшай адукацыі фт падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне эканомікі, кіравання, міжнар. эканам. адносін, знешнеэканам. дзейнасці і права. У складзе Акадэміі працуюць н.д. цэнтры па праблемах эканомікі, удасканалення кіравання, дзярж. кадравай палітыкі, службы ў дзярж. апараце, радыяцыйнай бяспекі, энергетыкі і радыеэкалагічнай адукацыі, а таксама Міжнар. цэнтр дзелавога супрацоўніцтва і падрыхтоўкі менеджэраў. Навучанне дзённае, вочназавочнае, завочнае; платнае. 3 1992 аспірантура і савет па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый. Дактарантура з 1993.
    АКАДЭМІЯ МІЛІЦЫІ Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1976 як Мінская Вышэйшаяшкола міліцыі на базе завочнага фта (з 1958) Маскоўскай Вышэйшай школы міліцыі МУС СССР, з 1992 — акадэмія. Рыхтуе: юрыстаўправаведаў — следчых, экспертаўкрыміналістаў, судовамед. экспертаў; аператыўных работнікаў крымінальнага вышуку, службаў барацьбы з экана.м. і арганізаванай злачыннасцю, папраўчапрац. устаноў і спец. камендатур, падраздзяленняў падатковых расследаванняў; участковых інспекгараў міліцыі. У 1994/95 навуч. г. фты: крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадскай бяспекі; следчаэкспертны: падрыхтоўкі супрацоўнікаў папраўчапрац. устаноў і спец. камендатур; судовамед. экспертызы; завочнага навучання; павышэння кваліфікацыі; ваенны. Навучанне дзён
    нае і завочнае. 3 1993 ад’юнктура, у т.л. інт суіскальніцтва; дакіарантура. Прымае да абароны кандыдацкія і доктарскія дысертацыі.
    АКАДЭМІЯ НАВЎК БЕЛАРУСІ вы шэйшая навуковая самакіравальная ўстанова, якая ажыццяўляе і каардынуе фундаментальныя і пошукавыя даследаванні ў Рэспубліцы Беларусь па асн. кірунках прыродазнаўчых, тэхн. і грамадскіх навук. Заснавана 1.1.1929 у Мінску на базе Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта) паводле пастановы ЦВК і СНК БССР ад 13.10.1928. Да 1936 наз. Беларуская АН (БАН), да 1991 — АН БССР. У 1932 у Акадэміі было 14 інтаў. У канцы 1920х — 1930я г. па надуманых абвінавачаннях было рэпрэсіравана больш як 140 супрацоўнікаў АН (у т.л. акадэмікі Г.І.Гарэцкі, П.В.Горын, А.Д.Дубах, М.М.Дурнаво, В.Ю.Ластоўскі, Я.Лёсік. С.М.Некрашэвіч, У.І.Пічэта, А.І.Смоліч, Б.А.Тарашкевіч, М.М.Шчакаціхін і інш.), што адмоўна адбілася на развіцці ўсіх навук. кірункаў. Найбольш пацярпелі гуманіт. навукі, дзе поруч са знйпчэннем буйных бел. грамадазнаўцаў ліквідавана і распрацаваная імі навук. метадалогія, месца якой у гуманіт. даследаваннях 1930—50х г. занялі празмерна гнуткія прынцыпы тагачаснай паліт. практыкі. У 1941 у АН было
    12 н.д. устаноў, у тл. 9 інтаў. У гады Вял. Айч. вайны АН панесла вял. людскія, матэрыяльныя і культ. страты (толькі матэрыяльны ўрон склаў больш за 300 млн. руб. у тагачасных цэнах). За 1е пасляваеннае 10годдзе адноўлены даваен. навук. ўстановы і створаны новыя. Сусв. навук.тэхн. рэвалюцыя ў
    Акадэмія навук Беларусі. Галоўны корпус.
    Да арт. Акадэмія навук Беларусі. У лабараторыі ядзернай спектраскапіі Інстытута фізікі.
    АКАДЭМІЯ 181
    1960—80я г. дала значны імпульс далейшаму развіццю АН, абумовіла стварэнне міюгіх новых устаноў фізікаматэм. і тэхн. профілю. На 1.1.1991 у АН працавалі 17. 093 чал., у т.л. 5967 навук. работнікаў, 55 акад., 96 чл.кар., 375 дроў і 2557 канд. навук. Перабудовачныя працэсы 1980х г. і эканам. крызіс пач. 1990х г. паўплывалі на змяншэнне аб’ёму даследаванняў. На 1.1.1995 у складзе АН 11 218 сунрацоўнікаў, у т.л. 4747 навук. работнікаў, 65 акад., 99 чл.кар., 444 дры і 2139 канд. навук. Кіраванне работай АН ажыццяўляюць прэзідэнт і выбарны калегіяльны орган — Прэзідыум AH. Mae 6 аддзяленняў, якія аб’ядноўваюць н.д. ўстановы па розных галінах навукі.
    У аддзяленні фізікі, матэматыкі і інфарматыкі (інты: фізікі; малекулярнай і атамнай фізікі; прыкладной оптыкі; матэматыкі; фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў; электронікі; тэхнічнай кібернетыкі; аддзел аптычных праблем інфарматыкі; Вылічальны цэнтр) вядуцца распрацоўкі ў галіне лазернай фізікі, аптычных метадаў даследавання прыродных і штучных асяроддзяў, фундаментальных узаемадзеянняў у фізіцы палёў, часціц і атамных ядраў, фізікі плазмы і плазменных тэхналогій, стварэння новых перспектыўных матэрыялаў, дыферэнцыяльных ураўненняў, вылічальнай матэмаіыкі, алгебры, новых інфарм. тэхналогій і інш. У аддзяленні фізікатэхнічных п р a блем машынабудавання і э н е р гетыкі (інты: праблем энергетыкі; радыяцыйных фізікахімічных праблем; радыеэкалагічных праблем; фізікатэхнічны; прыкладной фізікі; тэхналогіі металаў; тэхнічнай акустыкі; механікі металапалімерных сістэм; надзейнасці машын: акад. навук. комплекс «Інт целла і масаабмену імя АВ.Лыкава»; інжынерны цэнтр «Плазматэг»; навук.тэхн. цэнтр «Нетрадыцыйная энергетыка і энергазберажэнне», навук. цэнтр праблем механікі машын і аддзел праблем рэсур
    сазберажэння) вядуцца даследаванні ў галіне цепла і масапераносу ў капілярнапорыстых целах, дысперсных сістэмах, рэалагічных асяроддзях, турбулентных патоках і ў нізкатэмпературнай плазме, фізікі, хіміі і трыбалогіі паверхні, тэхналогіі атрымання і апрацоўкі металічных, палімерных, кампазіцыйных і звышцвёрдых матэрыялаў, механікі мабільных машын і надзейнасці, цеплафізікі ліцейных працэсаў. распрацоўкі фізічных лрынцыпаў і сродкаў дыягностыкі неразбуральнага кантролю рэчываў, матэрыялаў, вырабаў і тэхпрацэсаў і інш. У аддзяленні х і м і ч ных і геалагічных навук (інты: агульнай і неарганічнай хіміі; біяарганічнай хіміі: геалагічных навук; праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі; фізікаарганічнай хіміі; Рэсп. навук.тэхн. цэнтр «Экамір»; Хімікатэхналагічны цэнтр) вядуцца даследаванні ў галіне фізікахіміі палімераў і арган. сінтэзу, сінтэзу высокаактыўных і селектыўных адсарбентаў і каталізатараў, прыроды паверхневых з’яў і дысперсных сістэм. структурных асноў 'функцыянавання бялкоў і нуклеінавых кіслот, распрацоўкі рацыянальных падыходаў да накіраванага сінтэзу і вылучэння біялагічна важных злучэнняў, ацэнкі, прагназавання і аптымізацыі ўздзеяння натуральных і антрапагенных фактараў на прыроднае асяроддзе, сгварэння рэсурсазберагальных тэхналогій здабычы, перапрацоўкі і выкарыстання цвёрдых гаручых выкапняў, будовы і эвалюцыі зямной кары і прыроднага асяроддзя на тэр. Беларусі. У аддзяленні біялагічных н а в у к (інты: генетыкі і цыталогіі; заалогіі; лесу; мікрабіялогіі; радыебіялогіі; фотабіялогіі; эксперыментальнай батанікі; Цэнтр. батанічны сад) вядуцда даследаванні ў галіне дынамікі супольнасцяў раслін і жывёл Беларусі, біял. рэсурсаў, асновы іх узнаўлення, рацыянальнага выкарыстання і аховы, генетычных і фізіёлагабіяхімічных праблем селекцыі, прадукцыйнасці і імунітэту раслін, генетычнай і клетачнай інжынерыі раслін і мікраарганізмаў, выкарыстання мікраарганізмаў у біятэхналогіі, сельскай гаспадарцы і аховы навакольнага асяроддзя, экалагічнай абстано