• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АЗГІАК. гл. Азіяцкаціхаакіянскі савет.
    АЗУЛЕНЫ, арганічныя злучэнні, малекулы якіх маюць 7членны цыкл, спалучаны з 5членным. Належаць да небензоідных араматычных злучэнняў,
    біпалярныя ў выніку асіметрыі кольцаў. Найпрасцейшы прадстаўнік — азулен, CioHs, мал. м. 128, 1ПЛ 99 °C. А. маюць сіні ці фіялетавы колер, раствараюцца ў мінер. ктах, акісляюцца ў паветры, ізамерызуюцца ў нафталіны, удвараюць комплексы.
    Штучна атрымліваюць цыклізацыяй 10членных цыклічных злучэнняў ці ўзаемадзеяннем пірьшзіну з цыклапентадыенам. Ёсць у эфірных алеях рамонку, палыну і інш. раслін.
    АЗУРЬІТ (ад франц, azur лазур, блакіт), мінерал з класа карбанатаў, Сйз[(ОН)СОз]2. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Mae 53,3% медзі. Утварае шчоткі і друзы пераважна дробных крышталёў, агрэгаты, канкрэцыі, шчыльныя масы, зямлістыя скопішчы. Колер цёмнасіні, васільковы,
    Азхар.
    блакітны. Бляск шкляны. Празрысты да паўпразрыстага. Цв. 3,5—4. Шчыльн. 3,8 г/см'. Тыповы мінерал зон акіслення меднарудных жылаў. Пры далейшым акісленні ператвараецца ў малахіт. Другасная руда медзі. Выкарыстоўваецца ў вытвсці сіняй фарбы.
    АЗХАР (альАзхар, а л ь  Д ж a мі альАзхар), комплекс мусульм. рэліг. і свецкіх вышэйшых навуч. і н.д. устаноў у Каіры. Засн. ў 10 ст. пры мячэці альАзхар. Уключае: Вышэйшы вучоны савет А.; Акадэмію ісламазнаўства; унт альАзхар з фтамі мусульм. права, багаслоўскім, арабскай мовы, інж., с.г., мед., адм. і мусульм. жан. каледжам; інты і спец. рэліг. ўстановы ў Каіры і цэнтрах правінцый.
    АЗЫХ, стаянка першабытнага чалавека ў пячоры каля в. Азых (Нагорны Кара бах, даліна р. Куручай). У напластаваннях таўшч. каля 14 м выяўлены матэрыялы ад ранняга ашэля да мусцье, у т.л. фрагмент сківіцы самага стараж. на Каўказе выкапнёвага чалавека — азыхантрапа (сярэдні ашэль). На думку некат. даследчыкаў, знаходкі аббітых галек у ніжніх пластах стаянкі даюць падставу меркаваць пра з’яўленне тут чалавека ў эпоху олдувай.
    АЗЯМБЛОЎСКІ Юзаф (каля 1804, Мінск — 27.8.1878), мастакграфік. У пач. 1830х г. вучыўся ў Я.Рустэма. У 1835 заснаваў у Вільні літаграфскую майстэрню, дзе ілюстравалі свае кнігі Ю.Крашэўскі, Т.Нарбут, Ф.Бохвіц, Ю.Струміла, Я.Шымлер і інш. Сярод твораў А. — пейзажы, віды Вільні, літ. і бел. гарадоў, жанравыя замалёўкі, партрэты Рустэма, Ю.Франка, вял. князёў ВКЛ Альгерда, Жыгімонта II Аўгуста і інш.; літаграфія «Славянскі нявольнік» («Беларускі раб». 1840я г.), якую А. Міцкевіч выкарыстоўваў як ілюстрацыю ў лекцыях аб прыгонным праве ў Расіі.
    В.Ф.Шматаў.
    АЗЯРАНСКАЕ ВОЗЕРА, у Беларусі, у Мастоўскім рне Гродзенскай вобл., у басейне р. Сіпа (працякае праз возера). Пл. 0,49 км2, даўж. 1 км, найб. шыр. 0,55 км, найб. глыб. 3,8 м. Пл. вадазбору каля 25 км2. Берагі спадзістыя, уздоўж іх возера зарастае. Пойма забалочаная.
    АЗЯРАНЫ, вёска ў Беларусі, у Жыткавіцкім рне Гомельскай вобл., на р. Сцвіга. Цэнтр сельсавета і калгаса «Савецкая Беларусь». За 29 км на Пд ад г. Жыткавічы, 300 км ад Гомеля. 608 ж., 250 двароў (1994). Дрэваапрацоўчы цэх Прыпяцкага запаведніка, Азяранскае лясніцгва. Сярэдняя і музычная школы, Дом культуры, бка, бальніца, дзіцячы сад, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Селішчы ранняга жал. веку і эпохі феадалізму.
    АЗЯРАНЫ, вёска ў Беларусі, у Рагачоўскім рне Гомельскай вобл., на р. Друць. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Крупскай. За 36 км на ПнЗ ад Рагачова, 155 км ад Гомеля. 689 ж., 289 двароў
    АІДЫІ
    173
    (1994)	. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аддз. сувязі, камбінат бьп. абслугоўвання. Брацкая мапла сав. воінаў. Каля А. стараж. гарадзішча (8— 7 ст. да н.э. — 1—2 ст. н.э.) і курганны могільнік дрыгавічоў (11—12 ст.).
    АЗЯРАЎСКАЕ КАМСАМОЛЬСКАМАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПОЛЛЕ ў В я лікую А й ч ы н н у ю вайну. Дзейнічала з ліп. 1942 да ліп. 1944 у в. Азяраўцы і суседніх вёсках Браслаўскага рна Віцебскай вобл. Аб’ядноўвала 26 чал., падтрымлівала сувязь з партыз. брыгадай імя Жукава. вяло развед. работу ў ням. гарнізонах Даўгаўпілса, Вільнюса, праводзіла дыверсіі. АЗЯРКО, возера ў Беларусі, у Лепельскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Ула, за. 12 км на ПнУ ад Лепеля. Пя. 0,26 км , даўж. 0,95 км, найб. шыр. 0,45 км. Пл. вадазбору 3 км . Схілы катлавіны пласкахвалістыя, выш. да 10 м, разараныя. Зарастае слаба.
    АЗЯРНІЦА. вёска ў Беларусі, у Слонімскім рне Гродзенскай вобЛ. Цэнтр сельсавета і калгаса «Прагрэс». За 34 км на 3 ад Слоніма, 180 км ад Гродна, 2 км ад чыг. ст. Азярнша. 442 ж., 173 двары (1994). Сярэдняя школа, бка, клуб, бальніца. Царква.
    Упершыню ўпамінаецца ў 1478 сярод «прысёлкаў» маёнтка Д?ярэчын, якім валодалі Копачы. У 15—16 ст. належала Б. Мілашэвічу, Ь.Багавіцінавічу, І.Гарнастаю. У 1886 — 418 ж., 39 двароў, школа, царква, сінагога, штогод праводзіліся 2 кірмашы. 3 1940 цэнтр сельсавета.
    АЗЯРНОЕ. паселішчы неаліту і бронзавага веку каля в. Азярное Любанскага рна Мінскай вобл., на беразе воз. Вячэра. На паселішчы1 знойдзены крамянёвыя прылады (нажы, скоблі, скрабкі. наканечнікі стрэл і інш.), кераміка днепраданецкай культуры (канец 3 — пач. 2га тыс. да н.э.), сярэднедняпроўскай культуры (2я чвэрць 2га тыс. да н.э.) і інш. На паёелішчы2 акрамя вырабаў з крэменю і керамікі са"дна возера паднята больш за 70 прылад з косці і роіу (кінжалы, наканечнікі коп’яў, дроцікаў і стрэл, гарпуна, матыкі і інш.). На адной з іх выгравіраваны 2 выявы чалавека і ромбападобная фігура.
    АЗЯРОД. 1) гаспадарная пабудова на Беларусі; збудаванне са слупоў і жэрдак для дасушвання збажыны. сена, бульбоўніку і інш. Лакальныя назвы пераплот, астраўкі. Найб. пашыраны ў цэнтр. і паўн. раёнах. У фальварках А. размяшчалі непасрэдна каля гумнаў, стадол, такоў. Цяпер у меншай ступені бытуе ўсюды. 2) Бел. нар. гульня. Удзельнікі бяруць дуту за адзш канец, a другім стукаюць аб зямлю так, каб дуга, саспружыніўшы, пераляцела цераз А. (адсюль назва). Пераможца той, у каго дуга пераляціць цераз А. больш разоў.
    АЗЯРОК, Аз я р к і, возера ў Беларусі, у Гарадоцкім'рне Віцебскай вобл., у бас. р. Аўсянка. Пл. 0,28 км, найб. глыб. 8 м. Пл. вадазбору каля 4 км . Схілы выш. 8—10 м, парослыя хмызня
    ком, у верхняй частцы разараныя. Берагі пясчаныя і затарфаваныя. Дно плоскае, пясчанае, глыбей за 2,5 м глеістае. Сцёк у р. Аўсянка. Расліннасць уздоўж берагоў, у яе складзе вадзяны арэх плывучы — рэлікт даледавіковай флоры (ахоўны від на Беларусі).
    АЗЯРЦЫ. вёска ў Беларусі, у Глыбоцкім рне Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета 1 племсаўгаса «Азярцы». За 7 км на ПнУ ад Глыбокага, 215 км ад Віцебска, 10 км ад чыг. ст. Глыбокае. 786 ж., 306 двароў (1995). Спірт і вінзаводы. Сярэдняя школа, бка, Дом культуры. камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
    АЗЯРЫЧЫНА, вёска ў Беларусі, у Вузлянскім с/с Пухавіцкага рна Мінскай вобл. Цэнтр калгаса «Перамога». За 35 км на 3 ад Мар’інай Горкі, 50 км ад Мшска.ДЗ км ад чыг. ст. Рудзенск. 318 ж., 131 двор (1995). Сярэдняя школа, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
    ЮАзямблоўскі. Славянскі нявольнік (Беларускі раб). Літаграфія 1840я г.
    АЗЯРЫШЧА, гл. Езярышча.
    АЗЯРЫШЧАНСКАЯ ВОЛАСЦЬ, Азярышчанс'кае старос т в a , дзярж. ўладанне ў ВКЛ у 14—18 ст. Займала прыкладна зах. палавіну су
    часнага Гарадоцкага рна Віцебскай вобл. ўздоўж р. Обаль (да ўпадзення ў яе р. Усыса). Першапачаткова А.в. у Віцебскім пав.. кіравалася намеснікамі з віцебскага баярства. У 2й пал. 15 ст. перападпарадкавана непасрэдна вял. князю. 3 сярэдзіны 16 ст. частка А.в. на правым беразе р. Обаль у Полацкім ваяв. 3 гэтага часу А.в. у гіст. крыніцах наз. староствам. 3 1582 ва ўмоўным ула данні кн. ДруцкіхСаколінскіх. Пры іх зах. частка А.в. адасобілася ў самаст. Казьянскае староства, усх. ч. захавала назву Азярышчанскае (Езярышчанскае) староства. У 1772 А.в. адышла да Рас. імперыі і стала асн. ч. Гарадоцкага пав. У 19 ст. падаравана віцебскаму ваен. губернатару А. Вюртэмбергскаму і стала прыватным маёнткам. В.Л.Насевіч.
    АЗЯТЫ, вёска ў Беларусі, у Жабінкаўскім рне Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета. За 18 км на ПдУ ад г. Жабінка, 38 км ад Брэста. 620 ж., 242 двары (1994). Звераферма калгаса «Беларусь». Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры. бка, амбулаторыя, дзіцячы сад, аддз. сувязі. Царква. Магіла ахвяр фашызму.
    АІД. Гадэс, Плутон, у грэч. міфалогіі бог — уладар царства мёртвых. а таксама само царства. А. — алімл. бажаство, але пастаянна знаходзіцца ў сваіх падземных уладаннях, дзе царуе з жонкай Персефонай. У хрысціянстве міф npa А. ператварыўся ў міф пра пекла, куды пасля смерці трапляюць душы грэпшікаў. Алісаны ў творах Гамера, Платона, Вергілія і інш.
    АІДЫІ (лац. oidium, адз. л., памяншальнае ад грэч. боп яйцо), а р т р а с п о р ы , споры вегетатыўнага размнажэння, якія ўтвараюцца пры распаданні гіфаў ірыбншы на асобныя дробныя клеткі ў некат. недасканалых і базідыяльных грыбоў. Пры ўтварэнні А. пад клетачнай абалонкай гіфаў закладваец
    174
    А!Р
    ца новая абалонка. Памеры А. ад 2,5 да 8 мкм.
    АІР, Аз б і н (франц. Air, Azbine), пласкагор’е на Пн Сахары, у Нігеры. Сярэдняя выш. 800—900 м, найб. —да 1900 м (патухлы вулкан). Складзена са стараж. гранітаў і маладых лаваў. У далінах уэдаў — акацыевае калючадрэўе, на схілах — апустыненая саванна, вяршыні ■— голыя пустыні.
    І.КАйва зоўскі.
    АЙБЁК (сапр. Ташмухамедаў Муса; 10.1.1905, Гашкент — 1.7.1968), узбекскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Узбекістана (1965). Акад. АН Узбекістана (1943). Скончыў Сярэднеазіяцкі унт (1930). Першы зб. вершаў «Пачуцці» (1926). Асэнсаванне гіст. мінулага узб. народа, падзей 1й сусв. і Вял. Айч. войнаў, праблем сучаснай вёскі — галоўнае ў збках вершаў і паэм «Флейты сэрца» (1929), «Факел» (1932), «Песня сонца» (1955), «Палымяныя гады» (1965), сац.псіхал. і гіст.біягр. раманах «Свяшчэнная кроў» (1940), «Наваі» (1944, Дзярж. прэмія СССР 1946), «Сонца не пагасне» (1958), «Вялікі шлях» (1967), кнізедзённіку «Па фронце» (1965) і інш. Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1963 за аўтабіяі'р. аповесць «Дзяцінства» (1962).
    Тв.: Собр. соч. Т. 1—5. Ташкент, 1985—87.
    АЙВА (Cydonia), род дрэў і кустоў сям. ружавых. 1 від — А. звычайная (С. oblonga). Вырошчваюць у Еўропе, Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы, Усх. Азіі. На Беларусі культывуюць як пладовую і дэкар. расліну, выкарыстоўваюць таксама як каранёвы прышчэп для грушы.