Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Літ.: А й н н X. Жязнь Садрндцнна Айнн: (краткнй хронол. очерк). Душанбе, 1982.
АЙНЫ. народ на вве Хакайда ў Японіі, 20 тыс. чал. (1987). Асобная айнская раса, якая спалучае еўрапеоідныя, аўстралоідныя і мангалоідныя рысы. Мова айнская і японская. Паводле веравызнання будысты.
АЙПЕТРЫ, вяршыня Галоўнай грады Крымскіх гор, у масіве АйПетрынская Яйла Украіны. Стромка абрываецца да ўзбярэжжа Чорнага м. ў раёне Алупкі. Выш. да 1233 м. Складзена пераважна з вапнякоў. 3 А.П. адкрываецца панарама б. ч. Паўд. берага Крыма.
АЙРАВАТА, у стараж.індыйскай міфалогіі прабацька сланоў. Паводле міфа, А. і яшчэ 7 сланоў (дыгаджы), з’явіўшыся на свет з шалупінпя яйка Брахмы, сталі захавальнікамі 8 напрамкаў (краін) свету. А. —* захавальнік усходу, лічыцца баявым сланом Індры.
АЙРАЦКАЕ ХАНСТВА,. Д ж у н г а р скае х а н с т в a , феадальная дзяржава айратаў (група зах.манр. йародаў)
Карова айршырскай пароды.
у Джунгарыі (ч. тэр. сучаснага Паўн,Зах. Кітая) у 17—18 ст. Склалася ў 1630я г. ў выніку аб’яднання айрацкіх княстваў. Узмацнілася пры Батурыхунтайджы [1635 — каля 1660]. 3 1670х г._ вяло войны з маньчжурскімі феадаламі." У 1757—58, аслабленае працяглай феад. усобіцай, заваявана кітайскай дынастыяй Цын.
АЙРТАН (Ireton) Генры (1611, Атэнбара, графства Нотыніемшыр, Англія — 28.11.1651), дзеяч англійскай рэвалюцыі 17 ст., ідэолаг памяркоўных індэпендэнтау. Генерал* парламенцкай арміі, паплечнік О.Кромвеля. 3 пач. грамадз. вайны ў 1642 выступіў на баку парла.мента супраць раялістаў. стаў адным
з арганізатараў новай арміі. У 1645 выбраны ў Доўгі парламент. На канферэнцыі ў Патні (1647) гал. апанент левелераў, выступаў за захаванне караля і палаты лордаў, супраць ідэі «народакіравання». У 1648 дзеля захавання ўлады індэпендэнтамі стаў адным з аргапізатараў і ўдзельнікаў суда над Карлам I, падпісаў яму смяротны прыгавор. У '1649 удзельнічаў у Ірландскім паходзе, лордправіцель Ірландыі (з 1650).
АЙРШЬІРСКАЯ ІІАРОДА буйной р a г а т а й жывёлы. Малочнага кірунку. Выведзена ў 18 ст. ў Шатландыі ў графстве Эр (Ayr, Ayrshire) скрыжаваннем мясцовай жывёлы з шартгорнскай, джэрсейскай, гернзейскай і галандскай пародамі. Гадуюць у Расіі, ЗША, Канадзе, Фінляндыі, Швецыі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі. Выкарыстоўваюць для скрыжавання з мясц. жывёлай, каб павысіць тлушчамалочнасць.
Жывёла нізкарослая, мае моцны і лёгкі касцяк, добра развітае вымя. Масць чырвонапярэстая. Жывая маса нованароджаных цялят 28—30 кг, ва ўзросце 12 месяцаў 240—260 кг, дарослых кароў 450—500 і быкоў 700—800 кг. Надой кароў за лактацыю 4200—5200 кг пры сярэдняй тлустасці малака 3,9—4,4%, рэкордны надой — больш за 10 тыс. кг. Су• тачныя прыросты бычкоў на адкор.ме 750— 800 г, забойны выхад дарослых жывёл 52— 54%. МП.Грынь.
АЙРЭН, монастрафічны верш у армянскай сярэдневяковай паэзіі. Складаецца з чатырох 15складовых радкоў, звязаных адной рыфмай. У сучаснай паэзіі А. напісаны многія лір. мініяцюры (дарчыя надпісы і інш.). У бел. паэзіі сустракаецца ў М.Танка («Айрэн»), АЙСБЕРГ (англ. iceberg), ледзяная г а р a , вялікі мЗсіў мацерыковага або шэльфавага лёду, які плавае ў акіяне, моры або ляжыць на мелі. Утвараецца ад абломвання ледавіка, што спускаецца ў ваду. Над вадой узвышаюцца да 70—100 м, б. ч. аб’ёму (да 90%) пад вадой. Асн. раёны ўтварэння А. — шэльфавыя ледавікі Антарктыды, авы Канадскага Арктычнага архіпелага, Грэнландыя. Могуць служыць крыніцай прэснай вады пры буксіроўцы да засушлівіях прыбярэжных раёнаў Аўстраліі, Паўд. Амерыкі, Афрыкі і Аравійскага пва. Сутыкненне з А. — прычына гібелі многіх суднаў («Тьгганік» у 1912, «ХедтАфт» у 1959).
АНСОРЫ, гл. Асірыйцы. АЙСРЫЗЕНВЕЛЫ (Eisriesenwelt), карставая пячора ва Усх. Альпах, у Аўстрыі, на Пд ад Зальцбурга. Буйнейшая ў Еўропе. Даўж. 42 км. Глыб. 407 м. Шматлікія залы са сталакгытамі і сталагмітамі. Турызм.
АН ГАДОР. мыс на Паўд. беразе Крыма, на Украіне, за 8,5 км на ПдЗ ад Ялты. Замыкае з 3 Ялцінскую бухту. Выш. каля 90 м. Ваішяковае адгор’е г. Магабі, якое падае да Чорнага м. стромкімі абрывамі. На адным з іх замак «Ластаўчына гняздо» (канец 19 ст.). Рэшткі рымскага лагера Харакс (1—3 СТ. Н.Э.).
АЙЧЫННАЯ
177
АЙТМАТАЎ Чынгіз (н. 12.12.1928, кішлак Шэкер Кіраўскага рна, Кыргызстан), кіргізскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Кыргызстана (1968). Акад. АН Кыргызстана (1974). Скончыў Кіргізскі с.г. інт (1953). У 1965—86 старшыня праўлення Саюза кінематаграфістаў Кыргызстана, з 1986 — Саюза пісьменнікаў Кыргызстана; адначасова з 1988 гал. рэдактар час. «йностранная лнтература». 3 1990 на дыпламат. службе. Вострыя этычныя і сац. праблемы сучаснасці, прасторавыя карціны дыялектычнай узаемасувязі свету 1 чалавека ўздымае ў аповесцях «Твар у твар» (1957), «Джаміля» (1958), «Таполька мая ў чырвонай касынцы», «Вярблюджае вока», «Першы настаўнік» (усе 1961), «Матчына поле» (1963), «Бывай, Гюльсары» (1966), «Белы параход» (1970), «Рабы сабака, які бяжыць уздоўж мора» (1977); у раманах «I вякуе дзень даўжэй за век» (асобн. выд. пад назвай «Буранны паўстанак», 1980), «Плаха» (1986), «Божая маці ў снягах» (1988). У творах спалучае псіхал. аналіз з традыцыямі фальклору, міфічнай вобразнасцю, імкнецца да жанру прытчы. Амаль усе яго творы экранізаваны. Ленінская прэмія 1963. Дзярж. прэміі СССР 1968, 1977, 1983. Літ. прэмія «Этрурыя» (Італія, 1980), міжнар. прэмія імя Дж. Нэру (1985). Правадзейны чл. Еўрап. акадэміі навук, мастацтваў і лры (1983), Сусв. акадэміі навук і мастацтваў (1987). На бел. мову творы А. перакладалі І.Сакалоўскі, С.Міхальчук, М.Стральцоў.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1982—84; Бел. пер. — Джаміля. Мн., 1962; Бывай, Гюльсары! Мн., 1971; Першы настаўнік. Мн., 1974; Буранны паўстанак: I вякуе дзень даўжэй за век. Мн.. 1987.
Літ:. Базаров Г. Прнкосновенне к лнчностн. 3 нзд. Фрунзе, 1988; Г а ч е в Г. Чннгнз Айтматов. Фрунзе, 1989; А к м а т a л н е в А Чянгнз Айтматов н взанмосвязн лятератур. Бшпкек, 1991.
АЙТЫЕЎ Гапар Айтыевіч (28.9.1912, с. Першы Тулейкен Ошскай вобл., Кыргызстан — 16.12.1984), кіргізскі жывапісец. Нар. мастак СССР (1971). Чл.кар. AM СССР (1974), Герой Сац. Працы (1982). Скончыў Кіргізскі інт асветы (1932), у 1935—38 вучыўся ў Маскве. Аўтар паэт. пейзажаў («Поўдзень на ІсыкКулі», 1954; «Баваўнянае поле на поўдні Кіргізіі», пано, 1955; «Наваколле Андыжана», 1967), партрэтаў («Галерэя партрэтаў сучаснікаў», 1979), размалёвак і інш.
АЙЎНСКІ (сапр. С л я п ц о ў ) Платон Аляксеевіч [11.11.1893, Аляксееўскі рн, Рэспубліка Саха (Якуція) — 31.10.1939], якуцкі пісьменнік 1 грамадскі дзеяч. У 1928—31 нарком асветы і аховы здароўя Якуціі, з 1935 дырэктар НДІ мовы і культуры, Адзін з пачынальнікаў якуцкай лры; прадстаўнік рамант. кірунку. Аўтар драм. паэмы «Чырвоны шаман» (1918), п’ес «Бальшавік» (паст. 1926), «ТуйаарымаКуо» (паст. 1928), аповесці «Выхад з твані» (1936), вершаў, апавяданняў; навук. прац «Якуцкая казка 7. Бел. энц., т. 1.
(аланхо), яе сюжэт і змест» (1927), «Пра тэорыю якуцкага вершаскладання» (1928), «Якуцкая мова і шляхі яе развіцця» (1935) 1 інш. Рэпрэсіраваны.
Тв.: Творы. Т. 1—7. Якуцк, 1958—62 (на якуцкай мове).
АЙЦЫ ЦАРКВЫ найбольш уплывовыя дзеячы хрысц. царквы 2—8 ст., якія стварылі яе дагматыку і аргцыю. А.ц. наз. епіскапаў першых хрысц. абшчын, а з канца 4 ст. — аўіарытэтных царк. пісьменнікаў. Неабходныя ўмовы для прылічэння да А.ц. — прававернасць вучэння, прыналежнасць да патрыстыкі, прызнаная святасць іх жыцця. Прынята абмежаванне патрыстычнай эры Іаанам Дамаскінам (п. каля 748). А.ц., якія, паводле падання, перанялі вучэнне непасрэдна ад апосталаў, называюць Апостальскімі Айцамі (Клімент Рымскі, Ігнацій Антыяхійскі, Палікарп Смірнскі і Папій Іерапольскі). Падзяляюцца на зах. (лацінскіх) і ўсх. (грэчаскіх) у залежнасці ад мовы, на
Айсберг каля берагоў Грэнландыі.
якой яны пісалі. Акрамя згаданых, сярод зах. А.ц. найбольш шануюцца Юсцінфілосаф, Ірыней Ліёнскі (2—3 ст.), Кіпрыян, Лакганцый (3—4 ст.), Іларый Піктавійскі, Авросій Медыяланекі (4 ст.), Аўгусцін, Іеранім (4—5 ст.), папа Леў I Вялікі (5 ст.), папа Грыгорый Вялікі (6 ст.), Ісідар Севільскі (7 ст.); сярод усх. — Клімент Александрыйскі (2 ст.), Афанасій Вялікі (Александрыйскі), Яфрэм Сірын, Кірьша Іерусалімскі, Васіль Вялікі, Грыгорый Багаслоў, Грыгорый Ніскі, Іаан Златавуст (4 ст.), Кірыла Александрыйскі (5 ст.), Іаан Лесвічнік, Максім Вызнаўца (6—7 ст.). Многія творы А.ц. захаваліся цалкам ці фрагментарна, інш. вядомыя
ГАйтыеў. Наваколле Андыжана. 1967.
з крыніц па цытатах, пераказах або назвах. Творчасць А.ц. зрабіла вялікі ўплыў на фарміраванне хрысц. дагматыкі, літургічнага культу, традыцыяў, аскетызму. І.М.Дубянецкая. АН ЦЫН (сапр. Цзян Хайчэн; н. 27.3.1910, павет Цзіньхуа правінцыі Чжэцзян, Кітай), кітайскі паэт. Першы зб. «Да Яньхэ» (1936). У збках «Поў
ЧАйтматаў.
нач» (1939), «Вестка пра золак» (1943), «Ён памёр другі раз» (1946) і паэмах «Да сонца» (1938), «Факел» (1940) стварыў трагічны, з элементамі рамантызму, мастацкі свет, у якім супрацьстаяць сілы святла і цемры, праўды і хлусні. У ходзе кампаніі па барацьбе з іншадумствам (1957) аб’яўлены «правым элементам» і 16 гадоў знаходзіўся ў ссылйы. У 1978 вярнуўся да літ. і грамадскай дзейнасці. Выдаў збкі «Песня вяртання» (1980, роздум над гісторыяй чалавецтва і сваёй радзімы), «Лістапад» (1982), «Зарубежныя вершы» (1983), «Кароткія вершы» (1984), аўтабіягр. нарыс «Маё творчае жыццё» (1983). Яго лірыка адметная высокай грамадзянскасцю, філас. накіраванасцю, гуманізмам; выкарыстоўваў напеўную мелодыку нар. песень, строгія памеры класічных жанраў, перавагу аддаваў беламу вершу.
Тв:. Рус. пер. — Слово солнца: Нзбр. стнхотворення. М., 1989.
АЙЧЬІМ, муж маці ў адносінах да яе дзяцей ад папярэдняга шлюбу; няродны бацька.
АЙЧЫНА, гл. Бацькаўшчына.
АЙЧЬІННАЯ ВАЙНА 1812, прынятая ў рас. і сав. гістарыяграфіі назва Вайны 1812.
178
АЙЧЫННЫ
АЙЧЬІННЫ ФРОНТ, форма аб’яднання масавых грамадскапаліт. аргцый для вырашэння праблем нацый на пэўных этапах іх гіст. развіцця. Дзейнічалі ў Балгарыі (1942—89), Венгрыі (1944— 89) і В’етнаме (з 1955). У А.ф. уваходзілі грамадзяне, паліт. партыі, рухі. У час 2й сусв. вайны меў антыфаш. накіраванасць. У пасляваен. час дамінуючую ролю ў А.ф. набылі камуніст. партыі, прыкрываючы такім чынам сваю манаполію на ўладу.