Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Дрэва або куст выш. 1,5—8 м, ва ўмовах Беларусі куст выш. 3—4 м. Лісце круглае, авальнае ці яйцападобнае, зверху цёмназялёнае, знізу шараватае, лямцавае. Кветкі адзіночныя, белыя, ружовыя, аранжавыя. Цвіце ў маі—чэрв., плады дробныя, залацістажоўтыя, апушаныя, выспяваюць у кастрычніку. Плады багатыя цукрамі, ктамі, вітамінамі, эфірным алеем, з іх гатуюць варэнне, джэм, кампоты і інш. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Святлолюбівая і засухаўстойлівая расліна.
АЙВАЗОЎСКІ (Гайвазоўскі) Іван Канстанцінавіч (29.7.1817, г. Феадосія — 2.5.1900), расійскі мастак. Марыніст. У 1833—37 вучыўся ў Пецярбургскай AM, з 1887 яе ганаровы член. 3 1845 жыў у Феадосіі. Творы А.
вылучаюцца рамантычным бачаннем, багатай колеравай гамай, паказам складаных і эфектных з’яў прыроды, імкненнем да гераізацыі. Аўтар каля 6 тыс. карцін, малюнкаў, акварэляў, у т.л. «Дзевяты вал» (1850), «Бура на Паўночным моры» (1865), «Вясёлка» (1873), «Сярод хваляў» (1898) і інш. Пісаў таксама батальныя кампазіцыі: «Чэсменскі бой», «Наварынскі бой» (абедзве 1843); жанравыя палотны («Вяселле на Украіне», 1891); партрэты [А.М.Айвазоўская, 1882, «Развітанне Пушкіна з морам» (з І.Рэпіным), 1887] і інш. У 1880 заснаваў карцінную галерэю ў Феадосіі. У Нац, мастацкім музеі Беларусі зберагаюцца «Пётр I каля Краснай Горкі» (1846), «Ноч на востраве Родас» (1850), «Бура» (1852), «Месячны пейзаж» (1855), «Раніца на моры» (1883) і інш. Б.А.Лазука. АЙВЗ, А й в с (Ives) Чарлз Эдвард (20.10.1874, г. Данберы, штат Канекгыкут, ЗША — 19.5.1954), амерыканскі
Да арт. Аід. Аід і Персефона. Рэльеф з Локраў. 470 — 460 да нэ.
кампазітар. Выпрацаваў своеасаблівы кампазітарскі стыль, незалежны ад еўрап. традыцый. ’ На аснове мелодый
Айва звычайная.
амер. песень і гімнаў стварыў арыг. сінтэз папулярнай і прафес. музыкі. Выкарыстоўваў наватарскія прыёмы, многія з якіх прадвызначылі пошукі кампазітараў Зах. Еўропы.
Тв.: Каптата «Нябесная краіна» (1889); 5 сімфоній (1898—1915), сюіты, уверцюра, праграмныя п'есы для сімф. арк.; камернаінстр. ансамблі; п’есы для аргана і фп.; хары, песні.
Літ.: йвашкнн А. Чарльз Айвз н музыка XX в. М., 1991.
АЙГУНСКІ ДАГАВОР 1858 Падпісаны паміж Расіяй і Кітаем 28.5.1858 у г. Айгунь (цяпер г. Хэйхэ, Кітай) у выніку мірных перагавораў. Устанаўліваў мяжу па р. Амур. Да Расіі пераходзіў левы бераг Амура ад р. Аргунь да вусця; правы бераг Амура да р. Усуры заставаўся за Кітаем. Тэр. паміж р. Усуры і Японскім м. абвяшчалася агульным уладаннем Расіі і Кітая. У выніку Расіі вернуга тэрыторыя, якая паводле Нерчынскага дагавора 1689 адыходзіла да Цынскай імперыі. Плаванне па рэках Амур, Сунгары і Усуры дазвалялася толькі рас. і кіт. суднам. Канчаткова мяжа паміж Расіяй і Кітаем зацверджана Пекінскім дагаворам 1860.
АЙДАХА (Idaho), штат на ПнЗ ЗША. Уваходзіць у групу горных штатаў Далёкага Захаду. Пл. 214,3 тыс. км2; нас. 1099 тыс. чал. (1993). Адм. ц. — г. Бойсе. Найб. гарады АйдахаФолс і Пакатэла. Гар. насельніцгва каля 50%. На б. ч. тэрыторыі адгор'і Скалістых гор (выш. да 3857 м), на 3 ускраіна Калумбійскага шіато, на Пд пласкагор’е Вял. Басейн і раўніна р. Снейк. Клімат кантынентальны, змякчаецца Ціхім акіянам. Асн. галіны прамсці: горназдабыўная (серабро, свінец, сурма, малібдэн, ртуць, золата, кобалы, ванадый, цынк, фасфаты, паўкаштоўныя камяні), харч. (асабліва перапрацоўка бульбы), лясная і дрэваапр., хім., радыёэлектронная, каляровая металургія. У таварнай прадукцыі сельскай гаспадаркі пераважае раслінаводства. Гал. культуры: бульба (каля 1/4 збору краіны), пшаніца, кукуруза, ячмень, цукр. буракі, хмель. Садоўніцтва (пераважна яблыкі). Пашавая жывёлагадоўля (буйн. par. жывёла і авечкі). Транспарт аўтамаб., чыгуначны. Штат перасякаюць 2 транскантынентальныя чыг. магістралі. Развіты турызм.
АЙДУКЕВІЧ (Ajdukiewicz) Казімеж (12.12.1890, г. Цярнопаль, Украіна — 12.4.1963), польскі логік, філосаф. Правадзейны чл. Польскай АН (з 1952). Праф. Львоўскага, Варшаўскага унтаў (1925—38). У 1938 узначаліў Пазнанскае філас. тва, з 1953 гал. рэдактар час. «Studia logica» («Лагічныя даследаванні»). Прадстаўнік львоўскаваршаўскай школы, якая ставіла задачу лагічнага абгрунтавання і ўмацавання рацыяналізму ў процівагу ірацыяналізму. Паводле філас. поглядаў быў блізкі да ідэй лагічнага пазітывізму. Распрацаваў логікасемантычную канцэпцыю значэння як спосабу ўжывання тэрміна ў пэўнай канцэптуальнай сіс
АЙМАК
175
тэме тэорыі лагічнага вываду, індуктыўнай логікі, азначэння, лагічнай семантыкі і сінтаксісу.
Тв.: J^zyk і poznanie. Т. 1—2. Warszawa, 1960—65: The scientific worldperspective and other essays, 1931—63. Dordrecht, 1978.
Г.У.Грушавы.
АЙДЬІН (сапр. C a 6 i p a в a Манзура; 1906, Ташкент — 30.5.1953), узбекская пісьменніца. Скончыла Самаркандскі унт (1931). Жыццё узб. жанчыны, праблемы кахання і сям’і — асноўнае ў яе творах: збках вершаў «Песні світанку» (1931), «Умелыя рукі» (1932), зб. апавяданняў «Дзяўчаты» (1943), «Шырын прыйшла» (1944), «Мужнасцьвечнасць» (1947), навел і нарысаў пра мінулае узб. парода, п’есе «Шлях да новага» (1925).
АЙЗБЕРГ Рома Яфімавіч (н. 16.6.1933, г. Арцёмаўск Данецкай вобл., Украіна), бел. геолаг. Др геолагамінср. н. (1978), праф. (1990). Скончыў Новачаркаскі політэхн. інт (1956). 3 1965 у Бел. н.д. геолагаразведачным інце, з 1990 у Інце геал. навук АН Беларусі. Працы па класіфікацыі тэктанічных струкгур, геадынаміцы, тэкганічнай эвалюцыі зямной кары, тэкганічных крытэрыях размяшчэння карысных выкапняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.: Тектоняка Белорусснн. Мн., 1976 (у сааўт.); Палеотектоннка Белорусснн. Мн., 1983 (у сааўт.); Палеогеодннамнческне реконструкцнп платформенных бассейнов: Метод. аспекты. Мн., 1991 (у сааўт.); Геоданамнческме обстановкм неогея террлгорші Беларусн // Літасфера. 1994. № 1.
АЙЗЕРМАН Тэадор Ільіч (н. 14.5.1914, с. Жоўцень Адэскай вобл.), расійскі філосаф. Акад. AH СССР (1981, чл.кар. 1968). Скончыў Маскоўскі інт філасофіі, лры і гісторыі (1938). Працаваў у МДУ, у Інце філасофй AH СССР. Працы па гісторыі зах.еўрап. філасофіі, тэорыі гіст.філас. працэсу: «Праблемы гісторыкафіласофскай навукі» (1969, 2е выд. 1982), «Асноўныя філасофскія кірункі» (1971), «Крызіс сучаснага ідэалізму» (1972) і інш. Чл. рэдкалегіі і адзін з аўтараў «Гісторыі філасофіі» (т. 1—6, 1957—65). Дзярж. прэмія СССР 1983.
АЙКАНІМІКА (ад грэч. oikos жыллё + onyma імя), раздзел тапанімікі, які вывучае айконімы — уласныя назвы ласелішчаў.
АЙКІДО (яп. літар. шлях спасціжэння гармоніі), разнавіднасць самаабароны без зброі. Адзін з найб. складаных у асваенні відаў адзінаборстваў усходніх. Сучасная сістэма А. створана яп. майстрам Марыхеі Уешыба (1883—1969). Прыёмы разлічаны на адбіццё нападу аднаго ці некалькіх праціўнікаў. Атакуючых прыёмаў ці дзеянняў у А. няма, таму спарт. спаборнішвы не праводзяцца. На Беларусі развіваецца з пач. 1980х г.
АЙКУМЁНА, э к у м е н а (грэч. oikumene ад оікеб насяляю), сукупнасць заселеных людзьмі тэрыторый зямнога шара. У Стараж. Грэцыі вядомая грэкам
заселеная частка зямлі з Эладай у цэнтры. Уключала Паўд., Цэнтр. і Паўд.Усх. Еўропу да Каспійскага м., Малую і Пярэднюю (Зах.) Азію. Аравію, Івдыю і Паўн. Афрыку. Паняцце «А.» ўвёў стараж.грэч. гісторык і географ Гёкатэй Мілецкі ў творы «Землеапісанне».
АЙЛАНТ (Ailanthus), род лістападных дрэў сям. сімарубавых. 12—15 відаў. Пашыраны ў Паўд. і Усх. Азіі, на У Аўстраліі. На Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, у Закаўказзі. Малдавіі, Паўд.Зах. Украіне і С. Азіі інтрадукаваны 3 віды. Найб. вядомы А. найвышэйшы, або кітайскі ясень (A.altissima).
ІАйвазоўскі. Пётр I каля Краснай Горкі... 1846. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
Вьші. 20—30 м. Лісце чаргаванае. складанае. Кветкі дробныя, у мяцёлчатых суквеццях, зеленаватажоўгыя, з непрыемным пахам. Плол — сухая прадаўгаватая крылатка з адзіным зернем у сярэдзіне. Малапатрабавальныя да глебавых умоў, святлолюбівыя. Лек. расліны. Драўніна выкарыстоўваецца ў будве, на выраб паперы. Лісцем А. ў Кітаі кормяць вусеняў айлантавага шаўкапрада.
АЙЛІСЛІ Акрам (сапр. Н а і б а ў А й л і с л і Акрам Наджар аглы; н. 6.12.1937, с. Айліс Ардубадскага рна, Азербайджан), азербайджанскі пісьменнік. Скончыў Літ. інт імя Горкага (1964). Аўтар збкаў апавяданняў «Чарэшня» (1961), «3 сэрцам не жартуй» (1973), аповесцяў «У гарах туман» (1963), «3 бацькамі і без іх» (1965), «Над
Курой у цёплых лясах» (1976), эсэ «Прага літаратуры» (1989) і інш. Цыкл аповесцяў «Людзі і дрэвы» (1966—68) пра жыццё азербайджанскай вёскі ў Вял. Айч. вайну і пасляваенныя гады. Прозе А. ўласцівы паглыблены псіха лагізм, спалучэнне лірызму з тонкім гумарам.
АЙЛРОЯЛ (Isle Royale), нацыянальны парк у ЗША, штат Мічыган. Засн. ў 1931. Знаходзіцца на воз. Верхняе (самае вял. прэснаводнае возера свету). Пл. каля 216 тыс. га, у тл. 54 тыс. га сушы (ваў АйлРоял). Захоўваюцца першабытныя хвойныя і цвердалістыя лясы; бабры, разнастайная іхтыяфауна (46 відаў рыб) і арнітафауна (197 відаў гггушак). Біясферны рэзерват.
АЙМАК, 1) у манг. і цюрк. народаў першапачаткова вялікая ці малая група роднасных сем’яў, якія вялі сваё пахоДжанне ад аднаго продка і качавалі на адной тэрыторыі; пазней (у манголаў) буйны феад. ўдзел, ханства. 2) Адм.тэр.
176 АЙМАНАЎ
адзінка (раён) у Бураціі і на Алтаі. 3) Асн. адм.тэр. адзінка Манголіі.
АЙМАНАЎ Шакен Кенжатаевіч (15.2.1914 — 23.12.1970), казахскі акцёр і рэжысёр; адзін з пачынальнікаў нац. кіно. Нар. арт. СССР (1959). 3 1933 у Казахскім т*ры драмы імя Аўэзава (Алматы). 3 1940 у кіно. Выканаў ролю
Джамбула ў аднайм. фільме; паставіў карціны «Паэма пра каханне», «Наш мілы доктар», «Зямля бацькоў», «Канец атамана» і інш. Дзярж. прэмія СССР 1952 і Дзярж. прэмія Казахстана 1968. Імя. А. прысвоена кінастудыі «Казахфільм».
АЙМАРА. індзейскі народ у Балівіі, Перу і Чылі. Агульная колькасць 2,2 млн. чал. (1987). Мова аймара. ГІаводле веравызнання католікі.
АЙНІ (сапр. Садрыдзін СаідМурадзада; 27.4.1878, кішлак Сакгарэ, каля г. Гіждуван, Узбекістан — 15.7.1954), таджыкскі пісьменнік, вучоны. Ганаровы акад. АН Узбекістана (1943), Іы прэзідэнт АН Таджыкістана (з 1951). Вучыўся ў бухарскіх медрэсе. Пісаў на тадж. і узб. мовах. Прапагандаваў асв. ідэі. Аўгар зб. вершаў «Іскры рэвалюцыі» (1923). Талент А.бытапісца выявіўся ў аповесці «Адзіна» (1924), раманах «Дахунда» (1930), «Рабы» (1935). Аўтар кн. «Успаміны» (кн. 1—4, 1949—54), прац па гісторыі і лры народаў Сярэдняй Азіі, пра творчасць Рудакі, Ібн Сіна, Фірдаўсі, Саадзі, Наваі і інш. Дзярж. прэмія СССР 1950.