• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Геалагічная будова. У тэкганічных адносінах А. складаецца з шэрагу стараж. платформаў (Сібірскай, Індыйскай, КітайскаКарэйскай і АфрыканаАравійскай) і больш маладых складкавых струкгур. У абласцях іх распасцірання дакембрыйскія крышт. пароды выступаюць на паверхню ці перакрыты асадкавымі тоўіпчамі. Уздоўж краёў Сібірскай платформы невял. тэр. займаюць структуры байкальскага ўзросту (Усх. Саян, Енісейскі краж, Прыбайкалле і Забайкалле). Да струкгур каледонскай складкавасці адносяцца паўн. дугі ЦяньШаня, цэнтр. ч. Казахскага драбнасопачніка, паўн.ўсх. раёны Кітая. Герцынская складкавасць ахапіла вял. тэр. А., у выніку ўтварыліся Урал, паўн. ч. Алтая, Салаір, ЦяньШань, Куньлунь, Наньшань. Мезазойскія струкгуры пашыраны ў Паўн.Усх. Сібіры, Забайкаллі, Індакітаі. Маладыя кайназойскія геал. струкіуры альпійскай складкавасці фарміраваліся ў Альпійскім і Ціхаакіянскім складкавых паясах, у выніку ўзніклі асн. рысы размяшчэння горных сістэм. Склалася
    шыротная горная сістэма, што працягнулася праз усю А. (Каўказ. Памір, Гімалаі і інш.). Каля падножжа маладых гор сфарміраваліся Месапатамскі, ІндаГангскі і інш. вялізныя краявыя (перадгорныя) прагіны. К а р ы с н ы я в ы к а п н і. У А. больш як палавіна сусветных запасаў нафты. Асн. нафтагазаносныя раёны: у краінах Персідскага заліва (Саудаўская Аравія, Аман, Кувейг, Катар, Іран), у Расіі (Зах. Сібір, Сахалін), а таксама ў Азербайджане, Казахстане, на авах Малайскага архіпелага (Суматра, Калімантан) і ў Кітаі. Найб. радовішчы каменнага вугалю ў Расіі (Кузнецкі, Канска
    Да арт. Азія. Каменная пустыня.
    Ачынскі, Ленскі, Паўд. Якуцкі бас.), у Казахстане (Карагандзінскі бас.), Кітаі, Індыі, Карэі. Значныя паклады жал. руды ў Расіі (Прыангар’е, Паўд. Сібір), Казахстане (Кустанайская вобл., Цэнтр. Казахстан), Кітаі, Карэі, Індыі. Буйн. радовішчы марганцу ў Індыі і Грузіі; волава ў Паўд.Усх. Азіі (М’янма, Тайланд, авы Інданезіі); медзі ў Казахстане (Джэзказган); нікелю ў Расіі (раён г. Нарыльска); ірафіту ў Расіі (Усх. Сібір) і ШрыЛанцы; слюды ў Расіі (Усх. Сібір) і Індыі; фасфарытаў у Казахстане і Кітаі; баксітаў — у Казахстане, Расіі (Паўд. Сібір), паўн.ўсх. Кітаі, Індыі; золата ў Расіі, Узбекістане, Казахстане; алмазаў у Расіі [Саха (Якуція)]. Буйныя радовішчы кухоннай солі ў Расіі, Казахстане, Туркменістане, Турцыі, Іране, Пакістане.
    Клімат. А. размешчана ва ўсіх кліматычных паясах — ад арктычнага да экватарыяльнага. На б.ч. А. пераважае кантынентальны клімат. Зімой над А. фарміруецца ўстойлівая вобласць высокага ціску — Азіяцкі антыцыклон. Летам пануюць кантынентальныя трапічныя і ўмераныя паветраныя масы. На У і Пд А. развіта мусонная цыркуляцыя (гл. Мусоны). Сярэдняя тра студз. ад 20 °C на Пн да 25 °C каля экватара. Найб. нізкія зімовыя тры ў раёнах Аймякона і Верхаянска (да 70 °C, полюс холаду Паўн. паўшар’я). У ліпені на Пн тра ніжэй за 10 °C, у Цэнтр. А. 30 °C і больш. Макс. колькасць ападкаў на наветраных схілах гор Паўд. і Усх. А. (напр., у Чэрапунджы, у Івдыі. да 12 000 мм за год); у экватарыяльных раёнах — больш за 2000 мм, у субтрапічных і ўмераных мусонных паясах —
    Да арт. Азія. ЛістоУнічная тайга ў Заходняй Сібіры (злева); джунглі Малайзіі.
    168	АЗІЯ
    600—2000 мм; ва ўнутр. кантынентальных раёнах — менш за 350 мм; у пустынях Аравійскага пва і Цэнтр. А. — менш як 150 мм за год. Клімат А. пустыннааркгычны і субарктычны на Пн; ва ўмераным поясе — рэзка кантынентальны, сухі (Усх. Сібір), умерана кашынентальны (Зах. Сібір); пустынны ў Сярэдняй А., Казахстане і паўн. ч. Цэнтр. А.; умераны мусонны на У; міжземнаморскі ў субрапічным поясе (зах. ўскраіна М.Азіі); субтрапічны горнастэпавы і пустынны на б.ч. М.Азіі; вільготны субтрапічны на У Закаўказзя (Калхідская ніз.); высакагорны пустынны на Паміры, Каракаруме, Тыбеце і інш.; субтрапічны мусонны на ўсх. ускраінах А.; трапічны гіустынны клімат ва ўнутр. раёнах Зах., Сярэдняй А., Зах. Пакістана; субэкватарыяльны ў Індастане, Індакітаі, усх. раёнах вва Ява, экватарыяльны на Зондскіх авах і пве Малака.
    Унутраныя воды. А. — краіна вялікіх рэк, займае першае месца ў свеце па сумарным аб’ёме сцёку. Водныя рэсурсы размешчаны нераўнамерна. У Паўн. Ледавіты ак. цякуць Об з Іртышом, Енісей з Ангарой і Ніжняй Туніускай, Лена з Алданам і Вілюем, Яна, Індыгірка, Калыма: у Ціхі ак. — Анадыр, Амур з Сунгары, Усуры і Аргунню, Хуанхэ, Янцзы (самая доўгая і мнагаводная ў А., 5800 км), Сінзян, Меконг і Менам; у Індыйскі ак. — Салуін, Іравадзі, Брахмаггутра, Ганг і Інд, а таксама ШатэльАраб (утвораны зліццём Тыіра і Еўфрата). Да рэк абласцей унутр. сцёку належаць Амудар’я, Сырдар’я, Чу, Ілі, Кура і інш. Ва ўмераных шыротах рэкі замярзаюць зімой і разліваюцца вясной. Рэкам мусоннай ч. А. характэрны летні макс. сцёк, міжземнаморскіх раёнаў — зімовы; рэкі экватарыяльных раёнаў паўнаводныя круглы год. Выкарыстоўваюцца як трансп. артэрыі і для ірыгацыі, маюць
    Да арт. Азія. Вільготныя субтропікі Закаўказзя,
    значныя энергарэсурсы. Буйныя азёры — Каспійскае і Аральскае моры — з’яўляюцца рэшткамі вял. мораў, у тэктанічных упадзінах ляжаць воз. Байкал (самае глыбокае, 1629 м), ІсыкКуль, Хубсуіул, Урмія, Цялецкае; некаторыя азёры ўзніклі ў вьшіку абвалаў (Сарэзскае), карставых працэсаў (воз. Зах. Іаўр). У бяссцёкавых упадзінах шмат салёных азёраў (Кукунор, Туз і інш.). На вве Паўн. Зямля, у гарах Памір, Гімалаі, Каракарум, Гіндукуш і інш. ёсць ледавікі. Агульная іх пл. 118,4 тыс. км . Значную тэр. Паун., Зах. і Усх. Сібіры (каля 11 тыс. кмд займае шматгадовая мерзлата.
    Глебы і расліннасць. На раўнінах паўн. і сярэдняй ч. А. ярка выяўлена шыротная занальнасць, На Пн уздоўж узбярэжжа Паўн. Ледавітага ак. распасціраюцца арктычныя пустыні, тундра і лесатундра са слаба развітымі тундраваглеевымі глебамі, на якіх растуць
    Да арт. Азія. Даліна Гейзераў на Камчатцы.
    імхі, лішайнікі, ягаднікі, нізкарослыя дрэвы. Далей на Пд тундра і лесатундра змяняюцца вял. паласой зоны тайгі (цемнахвойнай на 3 — елка, сасна і светлахвойнай на У — піхта, лістоўніца, кедр) з пераважна падзолістымі
    мярзлотнатаежнымі глебамі. Тайга змяняецца лісцевымі (бярозавымі) лясамі, нотым лесастэпам і стэпам з чарназёмнымі і каштанавымі глебамі, а на Д. Усходзе — шыракалістымі лясамі з дубу, клёну, грабу, ліпы. Паўпустыні і пустыні з шэразёмнымі глебамі пашыраны на Аравійскім пве, у раёнах Іранскага нагор’я, Сярэдняй і Цэнтр. А. (Каракумы, Кызылкум, Гобі, ТаклаМакан), дзе харапэрна пустыннастэпавая расліннасць: злакі, палын, саланчакі. У субтропіках Зах. А. міжземнаморская ксерафітная расліннасць на карычневых глебах, ва Усх. А. — мусонныя мяпіаныя і шыракалістыя лясы на жаўтазёмах і чырваназёмах. У тропіках Усх. і Паўн. А. мусонныя лістападныя лясы і саванны на чырвонажоўтых фералітных глебах; на наветраных схілах гор зялёныя лясы. На пве Індастан своеасаблівыя чорныя глебы сухіх саваннаў — рэгуры. У экватарыяльных шыротах (Інданезія) мнагаярусныя забалочаныя лясы (гілеі). У гарах вышынная пояснасць: у Паўн. А. пераважаюць чорная тайга і тундра, у Сярэдняй і Цэнтр. А. — горныя стэп і пустыні, у Паўд. А. — горныя трапічныя лясы. А. — радзіма большасці культ. раслін.
    Жывёльны свет вельмі разнастайны і падпарадкаваны шыротнай занальнасці і вышыннай пояснасці. Некаторыя жывёлы маюць вял. арэалы (у ваўка і ліса амаль уся А.). Самы бедны жывёльны свет на паўн. акіянскіх узбярэжжах і ў тундры (лемінгі, пясцы; з птушак — белая сава, белая курапатка, гусі, гагі); на ўзбярэжжах і ў лядовых прасторах — белы мядзведзь; у морах — морж, цюлень, розныя віды рыб. У лясной зоне водяцца лось, алені (паўн. алень; на Пд марал і ізюбр), казуля, кабарга, расамаха, буры мядзведзь, рысь, собаль, куніца, гарнастай, вавёрка. Для фауны стэпаў, пустынь і горных пустынь харакгэрны антылопы (сайгак, джэйран), дзікія бараны і казуля; з драпежнікаў — барс, гепард, паласатая гіена, шакал. Захаваліся кулан, конь Пржэвальскага, дзікі двухгорбы вярблюд, шмат грызуноў (тушканчыкі, суслікі), надзвычай шматлікія паўзуны: яшчаркі (агамы, іеконы, вараны), змеі (гюрза, кобра); некалькі відаў чарапах. Небяспечныя павукападобныя: скарпіёны, каракурт, тарантул, фалангі. У Цэнтр. А. водзяцца дзікі як, чырвоны воўк, снежны барс; у шыракалістых лясах — плямісты алень, янотападобны сабака, харза, чорны мядзведзь, бамбукавы мядзведзь. На Пд некалькі відаў малпаў: макакі, гібоны, у Інданезіі — арангутангі. У саваннах і экватарыяльных лясах жывуць слон, насарог, дзікі бык (буйвал), тапір, антылопы і інш. Для вывучэння і аховы прыроды ў многіх краінах створаны запаведнікі.
    Насельніцтва. У А. жыве каля 3,4 млрд. чал. (1994). 80% насельнінтва А. сканцэнтравана ў Кітаі, Індыі, Інданезіі, Пакістане і Японіі, дзе шчыльнасць насельніцтва ласягае 200—300
    АЗІЯЦКІ	169
    (часам 1500) чал. на 1 кмг, найб. нізкая шчьшьнасць у Сібіры, Цэнтр. і Зах. А. (у асобных раёнах няма пастаяннага насельніцтва). У А. жывуць прадстаўнікі 3 асн. расаў: мангалоіднай (Усх., Паўд,Усх., Цэнтр. і часткова Паўд. А., карэнныя жыхары Сібіры і Д.Усходу), еўрапеоіднай (Усх., Па' л.Усх., Цэнтр. і часткова Паўн. А., карэнныя жыхары Сібіры і Д. Усходу) і акіЯнскай галіны экватарыяльнай расы (ГІаўд.Усх. і Паўд. А.). Ёсць пераходныя антрапалагічныя тыпы: ітярэднеазіяцкі, пантыйскі, індаафганскі і інш. Большасць насельнідтва А. вызнае іслам (народы Пярэдняй Азіі, малайцы, яванцы і інш. народы Паўд.Усх. А.) і будызм (манголы, карэйцы, кітайцы, японцы, в’етнамцы і інш.); раснаўсюджана такса.ма хрысціянства (рускія, армяне, грузіны, філіпінцы, ч. арабаў Лівана і в’етнамцаў, альфуры), індуізм (насельніцтва Паўд. А.), даасізм і канфуцыянства (у Кітаі), сінтаізм (у Японіі), часткова джайнізм і сікхізм (у Індыі), іудаізм (у Ізраілі). У карэйцаў, в’етнамцаў і інш. захаваліся і анімістычныя вераванні.
    Палітычны падзел. У межах А. і на прылеглых авах размешчаны дзяржавы: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Азербайджан, Аман, Арменія. Афганістан, Бангладэш, Бахрэйн, Бруней, Бутан, В’етнам, Грузія, ч. Егіпта, Ізраіль, Іарданія, Індыя, Інданезія, Ірак, Іран, Йемен, Казахстан, Камбоджа, Карэйская НароднаДэмакратычная Рэспубліка, Катар, Кіпр, Кітай, Кувейт, Кыргызстан, Лаос, Ліван, Малайзія, Мальдывы, Манголія, М’янма, Непал, Пакістан, Палесціна (тэр. Зах. берага р. Іардан і сектар Газа), Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Карэя, Саудаўская Аравія, Сінгапур, Сірыя, Таджыкістан, Тайланд, б.ч. Іурцыі, Туркменістан, Філіпіны, ШрыЛанка, Японія, а таксама тэр. Аамынь (уладанне Партугаліі) і Сянган (Ганконг; уладанне Вялікабрытаніі).