Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АЗЁРНАЯ КАТЛАВІНА, паніжэнне зямной паверхні, запоўненае вадой (возера, сажалка, вадасховішча), замкнёнае або адкрытае (калі праз яго цячэ рака). У А.к. вылучаюць надводную (схілы і
АЗЁРЫ
163
берагі) і падводную часткі. Частка катлавіны, запоўненая вадой, наз. азёрнай чашай.
Узнікаюць Ак. ад уздзеяння ўнугр. і знешніх іірацэсаў, а таксама антрапагеннай дзейнасці. Падзяляюцца на тэкганічныя. ледавіковыя, тэрмакарставыя, карставыя, суфазійныя, ліманныя, завальныя (плацінныя), старычныя (поймавыя) і інш.
АЗЁРНАЯ ПЯЧОРА, гіпсавая пячора на 3 Падольскага ўзвышша, на Украіне. Даўж. каля 80 км. Уяўляе сабой двухпавярховы лабірынт. Ёсць пастаянныя праточныя азёры з мінералізаванай вадой. Характэрны сталактыты і сталагміты, трапляюцца ааліты. Аб’ект турызму.
АЗЁРНАЯ РУДА, карысныя выкапні ў расолах і донных адкладах азёраў і балот. Можа быць вадкая і цвёрдая, Вадкая — растворы калійнатрыевых соляў бяссцёкавых азёраў сухіх і гарачых абласцей, воды азёраў з павышанай канцэнтрацыяй літыю. Цвёрдая А.р. — донныя асадкі гідравокіслаў жалеза, якія залягаюць у выглядзе пластоў, праслоек, жаўлакоў, лінзаў, магутнасцю ад
некалькіх сантыметраў да 2—3 м. Прамысл. значэння не мае.
АЗЁРНАЯ ЧАША, азёрнае лож a , частка азёрнай катлавіны, запоўненая вадой да вышыні макс. падымання ўзроўню. У А.ч. вылучаюць мелкаводную частку — літараль і сублітараль да глыбіні, дзе назіраецца ўплыў хваляў на дно. Глыбакаводная зона — прафундаль — укрыта глеямі і сапрапелямі. Форма і памеры А.ч. на працягу геал. перыяду мяняюцца ў выніку намнажэння азёрных адкладаў.
АЗЁРНЫ, пасёлак у Беларусі, у Кліноцкім с/с Чэрвеньскага рна Мінскай вобл., на р. Волма. Цэнтр рыбгаса «Волма». За 25 км на 3 ад г. Чэрвень, 50 км ад Мінска і чыг. ст. Мінск. 395 ж., 1.57 двароў (1995). Базавая інкола, Дом ку'льтуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, адцз. сувязі. Музей польскага кампазітара С. Манюшкі, помнік на месцы б. сядзібы Убель, дзе нарадзіўся кампазітар.
АЗЁРНЫ, пасёлак у Беларусі, у Юркевшкім с/с Жыткавіцкага рна Гомельскай вобл. Цэнтр доследнага рыбгаса «Белае». За 35 км ад Жыткавічаў, 268 км ад Гомеля. 17 км ад раз’езда Дзедаўка. 308 ж., 102 двары (1995). Дом культуры, бібліятэка.
АЗЁРНЫЯ АДКЛАДЫ. асадкавыя ўтварэнні на дне азёраў сучаснай і мінулых геал. эпох. Прадстаўлены пераважна дробназярністымі тэрыгеннымі асадкамі, сапрапелем і дыятамітам у прэснаводных азёрах, карбанатамі, сульфатамі, хларыдамі, глінай — у салёных. На Беларусі найб. пашыраны пясчанагліністыя асадкі і стужачныя гліны азёрналедавіковых басейнаў антрапагену, сучасныя арганамінер. адклады (глеі і сапрапелі), карбанатныя пароды (азёрныя мергелі) і інш. Многія з іх карысныя выкапні; выкарыстоўваюцца на
ўгнаенне, як лекавыя гразі. для вытворчасці будматэрыялаў і інш.
АЗЁРНЫЯ 3AKA3H1KI, разнавіднасць гідралагічных заказнікаў, прызначаных для захавання і аднаўлення каштоўных у навук. адносінах азёраў і прылеглых да іх прыродных комплексаў. На тэр. А.з. Беларусі забаронены забор вады для гасп. мэтаў, скідванне сцёкавых водаў і бытавых адходаў, правядзенне гідрамеліярац. работ, нрамысл. лоў рыбы, знішчэнне прыбярэжнай і воднай расліннасці, турызм і інш. формы арганізаванага адпачынку, выкарыстанне і мыццё маторнага транспарту, узворванне зямель у прыбярэжнай паласе. На тэр., што прылягаюць да А.з., могуць забараняцца правядзенне гасп. работ, размяшчэнне новых і функцыянаванне наяўных прадпрыемстваў, якія негатыўна ўздзейнічаюць на стан прыроднага комплексу заказніка. На Беларусі 7 А.з., усе ў Віцебскай вобл.: Белае, Вялікае Астравіта, ГлыбокаеЧарбамысла, Доўгае, Крывое, Рычы, Сосна.
Да арт. Азёры. Возера Клухорскае на Каўказе.
Да арт. Азёры. Возера ў позняй стадыі зарастання.
АЗЁРНЫЯ РЫБЫ, рыбы. харакгэрныя толькі для іхтыяфауны азёраў. На Беларусі да азёрных абарыгенных відаў належаць рапушка, корушка, гальян азёрны, да акліматызаваных — сіг чудскі, умоўна пелядзь, сомік амерыканскі. Большасць мае прамысл. значэнне.
АЗЁРСКАЯ ПАПЯРОВАКАРДОННАЯ
ФАБРЫКА. Заснавана да 1809 у мяст. Азёры Гродзенскага пав. (цяпер вёска ў Гродзенскім рне). Вырабляла друкарскую паперу розных гатункаў, простую з рыззя, абгортачную 1 кардон з драўніннай масы. У 1876 працавала 108, у 1881 — 21 рабочы. У 1884—90 мела 2 паравыя машыны, з 1890 — папяровую машыну.
АЗЁРСКАЯ СУКОННАЯ МАНУФАК
ТУРА. Дзейнічала ў 1808—70 у мяст. Азёры Гродзенскага пав. (цяпер вёска ў Гродзенскім рне). У 1858 працавалі 55, у 1864 — 124 рабочыя.
АЗЁРЫ. прыродныя вадаёмы. запоўненыя ў мсжах азёрнай чашы (ложа) вадой, якія не маюць непасрэднага злучэння з морам. Пл. А. зямнога шара каля 2,7 млн. км2 Найб. А.: Каспійскае (1371 тыс. км2), Верхняе ў Паўн. Аме
Да арт. Азёры. Возера Воласа Паўночны ў БелаРУсі
рыцы (82,4 тыс. км2), Вікгорыя ў Афрыцы (68 тыс. км2). Самае глыбокае воз. Байкал (1620 м). Размешчаны на розных вышынях: Харпа (Арпорт) у Тыбеце на выш. 4400 м, Мёртвае м. ў Зах. Азй на 392 м ніжэй за ўзр. акіяна. У залежнасці ад умоў утварэння азёрнага ложа вылучаюць тыпы А.: п л а ц і н н ы я (рачныя, далінныя і прыбярэжныя, таксама штучныя А.вадасховішчы); катлавінныя (карставыя, тэрмакарставыя, дэфляцыйныя, вулканічныя і тэкганічныя) і м я ш a нага паходжання. Паводле харакгару воднага балансу вызначаюць А. сцёкавыя і бяссцёкавыя, адносна тэрмічнага рэжыму — умераныя, трапічныя і палярныя, адпаведна з хім. саставам вады — прэсныя, саланаватыя і салёныя, А. па ступені развіцця арган. жыцця — алігатрофныя, эўтрофныя, дыстрофныя. Форма, памеры і ўзровень А. значна мяняюцца з часам у выніку намнажэння адкладаў, змены контураў берагоў, балансу вільгаці. На Беларусі налічваецца каля 10 800 А. Сумарная пл. амаль 2000 км , агульны аб’ём вады
164 АЗЁРЫ
6—7 kmj. Самае вял. па пл. воз. Нарач (80 ю?); самае глыбокае Доўгае возера (глыб. 53,7 м). Размешчаны А. ў асноўным на Пн (Бел. Паазер’е) і на Пд (Палессе).
Утварэнне большасці А Бел. Паазер'я звязана з дзейнасцю паазерскага ледавіка і яго талых водаў. Катлавіны ледавіковых А. разнастайныя: п а д п р у д н ы я (Нарач, Асвейскае. Мядзел. Лукомскае), утвораны ў выніку намнажэння талых ледавіковых водаў у паніжэннях паміж марэннымі градамі; л а г ч ы н н ы я (Capo, Сянно, Балдук і шш.), узніклі ад ледавіковага выворвання і зразійнай дзейнасці талых водаў; эварзійныя (Рудакова, Вісяты. Жанно), выбіты сілай ледавіковай вады, якая вадаспадам сцякала з ледавіка; тэрмакарстав ы я (Лісіцкае, Усомля, Канашы), утвораны ў вьшіку раставання пахаваных лінзаў лёду. На Палессі азёрныя катлавіны пераважна старычныя, карставыя (Вулька, Сомінскае), А. разлівы (Чырвонае, Олтушскае).
У водным жыўленні А. Беларусі пераважаюць паверхневы прьггок і атмасферныя ападкі, роля падземных водаў малапрыкметная. Харакіэрны дадатны Оаланс воднага жыўлення і нязначнае ваганне ўзроўню. Прыродныя ўмовы спрыяюць фарміраванню разнастайнасці расліннага і жывёльнага свету А.
А. выкарыстоўваюцца як крыніцы і збіральнікі быт. і прамысл. вады, для рыбалоўства і рыбагадоўлі, з’яўляюцца рэгулягарамі рачных і падземных водаў, назапашвальнікамі арган. сыравіны (сапрапеляўў асобныя — басейнаміахаладжальнікамі ДРЭС. А. — мясціны для адпачынку, санаторнакурортнага лячэння, турызму. Некаторыя ахоўваюцца як заказнікі: Белае ў Брэсцкай, Міжазёрны ў Віцебскай, Мазырскія яры ў Гомельскай, Свіцязянскі і Азёры ў Гродзенскай, Блакітныя азёры ў Мінскай абласцях. Вывучае А. азёразнаўства.
В.П.Якушка. АЗЁРЫ, вёска ў Беларусі, у Гродзенскім рне, на паўд. беразе воз. Бе
лае. Цэнтр сельсавета і калгаса «Азёры». За 25 км на У ад Гродна, 10 км ад чыг. ст. Жытомля. 4306 ж., 1768 двароў (1994).
Упершыню згадваюцца ў 1398 як «двор Вітаўта». У 15—17 ст. велікакняжацкае ўладанне. цэнтр воласці Гродзенскага пав У 1518 упамінаецда як мястэчка. У пач. 19 ст. засн. Азё'рская папяровакардонная фабрыка і Азёрская суконная мануфактура, у 1895 — гарбарнае прадпрыемства. У 1897 — 3283 ж. У 1921—39 у складзе Польшчы. 3 1939 у БССР. У 1940—62 у Скідзельскім рне. У 1940—55 гар. пасёлак.
Акц. тва «Гродзенская зверагаспадарка». Сярэдняя і музычная школы, школаінтэрнат, Дом культуры, бка, бальніца, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Царква і касцёл. Каля вёскі стаянкі эпохі мезаліту, неаліту (нёманская культура) і бронзавага веку.
АЗІДЫ, хімічныя злучэнні, вытворныя азоціставадароднай кіслаты HNj. Неарганічныя А. — Х(1Чз)п, дзе X — метал, п — ступень яго акіслення, пры трэнні, награванні раскладаюцца з выбухам (акрамя А. шчолачных і шчолачназямельных металаў). Агрымліваюць узаемадзеяннем соляў металаў з NaNj. Арганічныя А. — алкіл і арылазіды RN3 і ацылазіды RC(O)N3 узрываюцца пры награванні, лёгка адшчэпліваюць азот, пры гэтым ацылазіды перагрупоўваюцца ў ізацыянаты. Атрымліваюць узаемадзеяннем NaN3 з галагенвытворнымі аліфатычных і араматычных злучэнняў. Неарган. А. цяжкіх металаў выкарыстоўваюцца як ініцыіруючыя выбуховыя рэчывы, арган. А. — паўпрадукты арган. сінтэзу, гербіцыды (азіпратрын).
АЗІЗ НЕСІН (Aziz Nesin; сапр. Н у срэт Махмуд; н. 20.12.1915, г. Стамбул), турэцкі пісьменнік. Заснавальнік жанру паліт. сатыры ў тур. лры. Аўтар збкаў апавяданняў «Слон па мянушцы
Хамдзі» (1955), «Вар’яты на волі» (1957), «Няхай жыве Айчына» (1975), «Вітаю цябе, маё сямідзесяцігоддзе» (1984), раманаў «Кароль футбола» (1957), «Зюбюк» (1961), зб. казак «У не
каторым царстве» (1958), п’ес з філас.этычнай праблематыкай «Ідзіце сюды!» (1962), «Дуэт адной жанчыны» (1979) і інш. Творы адметныя вострай сац.паліт. праблематыкай; спалучаюць іншасказанні, супастаўленні, камічнае пераасэнсаванне з гіпербалізацьмй і гратэскам. Шырокую вядомасць набыў ласля прысуджэння італьян. літ. прэміі «Залатая пальмавая галіна» (1956, 1957).
Тв.. Рус. пер. —Нзбр. пронзв. М., 1985.
АЗІЛЬСКАЯ КУЛЬТУРА, археалагічная культура плямёнаў ранняга мезаліту (у асн. 8е тыс. да н.э.), якія насялялі тэр. паўд. Францыі і паўн. ч. Пірэнейскага пва. Назва ад цячоры Масд’Азіль у дэпартаменце Ар’еж (Францыя), дзе ў 19 ст. даследаваны 2 стаянкі. Узнікла на аснове папярэдняй культуры мадлен. Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам. Для А.к. харакгэрны дробныя крамянёвыя прылады (мікраліты), невял. гарпуны з касцей высахароднага аленя і т.зв. азільскія галькі з умоўнымі малюнкамі чырв. вохрай.