• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АЗЕРБАЙДЖАН 157
    Туркманчайскі дагавор 1828} Паўн. А. далучаны да Рас. імперыі, Паўд. А. застаўся пад уладай Ірана. Па пач. 19 ст. буйным цэнтрам прамсці стаў Баку. які ў 1901 даваў каля паловы сусв. здабычы нафты. У 1903 бакінскія рабочыя выступілі ініцыятарамі стачак на Пд Расіі, у 1904 дамагліся заключэння першага ў Расіі калектыўнага дагавору. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 утварылася двоеўладдзе: у Баку існавалі Выканаўчы кт грамадскіх аргцый (мясц. орган Часовага ўрада) і Савет рабочых дэпутатаў, у які ўваходзілі прадстаўнікі розных партый і паліт. груповак: мусаватысты (гл. «Мусавапі»), дашнакі, эсэры, балыпавікі, меншавікі і інін. 9.11.1917 на паіпыраным ласяджэнні Савета бальшавіцкая рэзалюцыя аб узяцці ўлады ў свае рукі адхілена. Аднак 13 ліст. пад націскам рабочых і салдат абвешчана сав. ўлада, выбраны новы выканком Савета. Барацьба за ўладу набыла ўзбр. характар. У сак. 1918 у Баку і інш. месцах адбылося паўстанне мусаватыстаў, якое было задушана. 25.4.1918 утвораны Бакінскі СНК на чале з С.УШаумянам (гл. Бакінская камуна). У маі ў Тыфлісе мусаватысты стварылі свой урад, які лазней пераехаў у Гянджу. 28.5.1918 абвешчана Азерб. дэмакр. рэспу
    бліка. Ва ўмовах актывізацыі ваен. дзеянняў у Закаўказзі з боку Турцыі і няўдач Чырв. Арміі Бакінскі Савет 25 ліп. запрасіў у Баку англ. атрад. 31 ліп. Бакінскі СНК склаў свае паўнамоцтвы. 1 жн. з апазіцыйных Бакінскай камуне прадстаўнікоў Цэнтракаспія і выканкома Бакінскага Савета створаны новы ўрад — Дыкгатура Цэнтракаспія і Прэзідыума выканкома Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Бакінскі Савет быў распушчаны. бакінскія камісары арыштаваны і 20 вер. расстраляны. 4 жн. Баку акупіравалі англ. воііскі, якія праз 10 дзён былі выцеснены тур. часцямі. Разам з англічанамі Баку пакінулі прадстаўнікі толькі што створанага ўрада. У вер. 1918 да ўлады прыйшлі мусаватысты. Паводле ўмоў Мудраскага перамір'я паміж Антантай і Турцыяй апошняя вывела восенню 1918 свае войскі з Баку. На змену ім зноў прыбылі англ. войскі (выведзены восенню 1919). У выніку паўстання ў Баку 28.4.1920 адноўлена сав. ўлада, створаны СНК на чале з Н.Нарыманавым, А. абвешчаны сав. сацыяліст. рэспублікай. 30 крас. ў Баку прыбылі перадавыя атрады Чырв. Арміі. Сав. ўлада была ўстаноўлена і на астатняй тэр. А. Потым А быў выкарыстаны як плацдарм для дзеянняў Чырв. Арміі супраць урадаў, што існавалі на той час у Арменіі і Грузіі. 19.5.1921 прынята 1я Канстытуцыя Азерб. ССР. 3 12.3.1922 да 5.12.1936 А уваходзіў у Закаўказскую федэрацыю (ЗСФСР) і ў складзе яе з 30.12.1922 — у СССР. У складзе А былі ўтвораны НагорнаКарабахская аўт. вобл. (1923, гл. Нагорны Карабах) і Нахічэванская АССР (1924, гл. Нахічэванская рэспубліка'). Пасля скасавання ў 1936 ЗСФСР A — саюзная рэспубліка ў складзе СССР. У 1988 зза прыналежнасці Нагорнага Карабаха паміж А і Арменіяй узнік канфлікг, які пазней прыняў узбр. характар. Ускладнілася і ўнугрыпаліт. сітуацыя. Крывавыя падзеі на нац. глебе ў Сумгаіце ў 1989, сутыкненні насельнідгва з войскамі ў Баку на пач. 1990 разам з нагорнакарабахскім крызісам вымусілі ўвесці ў А ў студз. 1990 надзвычайнае становішча. Пасля змен у канстьпуцыі ў маі 1990 прэзідэнтам А стаў камуністычны лідэр АМуталібаў. У ліп. 1990 з апазіцыйных уладам грамадскапаліт. груп і аб’яднанняў створаны Дэмакр. форум А. 30.8.1991 Вярх. Савет А прыняў дэкларацыю пра аднаўленне дзярж. незалежнасці на аснове Акта ад 1918. 18.10.1991 прыняты Кансгьпуцыйны акт «Аб дзяржаўнай незалежнасці Азербайджанскай рэспублікі». У канцы 1991 А увайшоў у СНД. Рашэнне Вярх. Савета А ад 26.11 1991 пра
    скасаванне статуса НагорнаКарабахскай аўг. вобл., а з другога боку абвяшчэнне Нагорным Карабахам незалежнасці і прызнанне гэтага акта Арменіяй прывялі да эскалацыі азерб,ар.м. канфлікту, фактычна пачалася неаб'яўленая вайна. Сац.эканам. і паліт. крызіс у А, ускладненне карабахскай праблемы вымусілі прэзідэнта Муталібава да адстаўкі. На прэзідэнцкіх выбарах 7.6.1992 перамог АЭльчыбей — лідэр Нар. фронту А Краіна прыпыніла членства ў СНД. 24.6.1993 Нац. меджліс перадаў паўнамоцгвы прэзідэнта А. старшыні Вярх. Савета Х.Аліеву, які 3.10.1993 абраны прэзідэнтам краіны. 3 1992 вядуцца перагаворы па ўрэгуляванні азерб.арм. канфлікту. Паерэднікамі ў гэтым працэсе вы ступаюць Балтыйскі Савет, АБСЕ, дзейнічае Мінская група АБСЕ па Нагорным Карабаху.
    3 1992 А. — член ААН, АБСЕ, аргцыі «Ісламская канферэнцыя» і
    Да арт. Азербайджан. Здабыча нафты на Кас пійскім моры.
    Азербайджан. Горад Баку.
    інш. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 11.6.1993.
    Палітычныя партыі. Нар. фроні А., Партыя нац. незалежнасці, «Мусават», Азерб. нар. партыя, Азерб. сял. партыя, «Новы Азербайджан», Азерб. сац.дэмакр. партыя і інш.
    Гаспадарка. Асн. галіны прамсці нафтаздабыўная (11,7 млн. т; 1991), газаздабыўная (8,3 млрд. м3; 1991), нафтаперапр. (вытвсць шматлікіх відаў паліва, тэхн. маслаў і інш.). Элекграэнергетыка, машынабудаванне і металаапрацоўка, хім. і нафтахім. прамсць. Вытвсць электраэнергіі 23,5 млрд. кВттадз (1991); выпрацоўваюць ЦЭС (91%), каскад ГЭС на Куры (у т.л. самая буйная Мінгечаурская), Араксінская, Шамхорская і інш. Гарнарудная прамсць: здабыча жал. руды (1.6 млн. т), алунітаў у раёне Дашкесана. ,Металургічная прамсць (вытвсць сталі, стальных трубаў, алюмінію, пракат каляровых металаў) у Сумгаіце, Гянджы. У машынабудаванні вылучаецца вытвсць абсталявання для нафтавай прамсці (Баку). Развіты элекгратэхн., радыёэлектронная прамсць, прыладабудаванне (асн. цэнтр Баку). Прадпрыемствы хім. і нафтахім. прамсці выпускаюць мінер. ўгнаенні, серную кіслату, сінтэтычны каўчук, аўтанакрышкі, шкловалакно, мыйныя сродкі, лакі, фарбы і інш. (Сумгаіт, Мінгечаур, Гянджа, Нефтэчала, Сальяны). Галіны лёгкай прамсці: баваўняная (Баку, Гянджа), шаўковая (Шэкі), шарсцяная, трыкатажная, вытвсці дываноў (Баку, Гянджа. Мінгечаур, Шэкі), гарбарнаабутковая (Баку, Гянджа). Развіты харч. (кансервавая, тытунёвая, чайная, рыбная, вінаробная, масласыраробная, мукамольнакрупяная і інш.) прамсць і вытвсць
    158 АЗЕРБАЙДЖАН
    буд. матэрыялаў (цэмент, азбестацэментавыя вырабы, буд. фаянс, камень, зборныя жалезабетонныя канструкцыі і інш.). С.г. ўгоддзі займаюць каля 4 млн. га, з іх больш за 1,6 млн. пад ворнымі землямі, 2,1 млн. га пад летняй і зімовай пашай. Пл. зямель, якія арашаюцца, — 1,3 млн. га (1986). Найб. пасяўныя плошчы пад збожжавымі культурамі (пшаніца, рыс, азімы ячмень). Гал. тэхн. культуры — бавоўна і тытунь. Развіты пладаводства, вінаградарства. А. — база ранняга агародніцтва, буйны раён вырошчвання субтрапічных культур (гранат, інжыр, міндаль, масліны, шафран, цьггрусавыя і інш.) і чаяводства. Жывёлагадоўля мясамалочнага (буйн. par. жывёла) і мясавоўнавага (авечкагадоўля) кірунку. Вьггвсць мяса — 8,1 тыс. т, малака — 84,8 тыс. т (1991). Птушкагадоўля, шаўкаводства.
    Транспарт. Асн. від — чыгуначны. Праз А. праходзіць чыг. магістраль у Іран (на Тэбрыз). Паводле аб’ёму перавозак на 2м месцы марскі транспарт; гал. порт Баку, звязаны чыг. паромам з
    Краснаводскам. Па Куры — суднаходства. Нафтаправод Баку—Тбілісі—Батумі, газаправоды Карадаг—Гянджа— Акстафа з адгалінаваннем на Ерэван і Тбілісі, Карадаг—Баку і інш. Ажыццяўляюцца ірузапасаж. авіярэйсы Мінск— Баку—Мінск. Экспарт А. складае 1,46 млрд. інвалютных руб. (1992). У знешнім гандлі А. вядучае месца належыць Расіі (60% тавараабароту). Экспартуе энерганосьбіты і энергаматзрыялы, імпартуе прадукты харчавання. Грашовая адзінка — манат.
    Узброеныя сілы А. складаюцца з сухапутных войскаў, ВПС і BMC. Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. У 1993 налічвалі 41,6 тыс. чал. (560 тыс. рэзервістаў). Сухапутныя войскі (38,9 тыс. чал.) маюць 2 карпусныя групы, 1 танк. брыгаду, 9 механізаваных брыгад, 1 механізаваны полк, 2 артыл. брыгады, 2 артыл. палкі; на ўзбраенні 286 танкаў, 362 баявыя машыны пяхоты, 480 бронетранспарцёраў, ракеты класа «зямля— паветра», артылерыя, ракетныя пускавыя ўстаноўкі, 130 мінамётаў. У ВПС (1,6 тыс. чал.) на ўзбраенні 47 баявых самалётаў, 52 вучэбнатрэніровачныя самалёты. BMC (2,1 тыс. чал.) атрымалі ч. Каспійскай ваен. флатыліі б. СССР,
    у т.л. 1 фрэгат/6 вартавых караблёў. Ваеннамарская база ў Баку.
    Ахова здароўя. На пач. 1992 было 749 бальнічных устаноў на 71,9 тыс. ложкаў (99.4 ложка на 10 тыс. ж.), 1726 абмулаторнапаліклінічных устаноў, 28,1 тыс. урачоў (38,9 урача на 10 тыс. ж.). Сярэдняя працягласць жыцця 69 гадоў. Дзіцячая смяротнасць скчала 45 дзяцей на 1 тыс. народжаных.
    Асвета, навуковыя ўстановы. У А. ажыццяўляецца ўсеагульнае абавязковае навучанне. Створана сістэма вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі. У 1991 у А. было 2168 дашкольных дзіцячых устаноў (173 тыс. дзяцей), 4332 агульнаадук. школы (1375 тыс. вучняў, 139 тыс. настаўнікаў), 77 сярэдніх спец. навуч. устаноў (60,1 тыс. навучэнцаў), 18 ВНУ (108 тыс. студэнтаў). Найбольшыя ВНУ: Азербайджанскі унт, інты с.г., політэхн., мед., пед., пед. замежных моў, мастацтваў, нафты і хіміі. буд. інжьшераў, кансерваторыя і інш. Навук. дасле
    Да арт. Азербайджан. Аджэмі ібн Абу Бекр. Маўзалей Мамінэхатун у Нахічэвані. 1186.
    даванні вядуцца ў 131 навук. установе (разам з ВНУ) і ў н.д. інтах АН Азербайджана (у яе складзе 61 акадэмік, 74 чл.карэспандэнты, 364 дры навук і 2441 канд. навук; 1990). На 1.1.1991 у А. было 4,8 тыс. масавых бк з фондам 45,9 млн. адзінак захавання. самыя вялікія: Рэсп. бка імя Ахундава, Фундаментальная бка АН. У А. 122 музеі (разам з філіяламі), буйнейшыя з іх: Музей мастацгваў імя Мустафаева, Музей азерб. лры імя Нізамі, Музей гісторыі А.; 38 тыс. клубных устаноў.
    Друк. радыё, тэлебачанне. У 1992 у А. 575 перыяд. выданняў. Найбуйнейшыя газеты: «Азербайджан», «Азадлыг» («Свабода»), «Бакмнскнй рабочнй», «Вышка», «Мухаліфат» («Апазіцыя»), Працуюць дзярж. (Азерінфарм) і пры
    АЗЕРБАЙДЖАН 159
    ватныя (АсаІрада, Туран і Хабарсервіс) тэлегр. агенцгвы. Тэлецэнтры Бакінскі і Нахічэванскі. Радыё і тэлебачанне вядуць перадачы на азерб., арм. і руе. мовах. У Баку рэтрансліруецца праграма тур. тэлебачання.
    Літаратура. Азерб. лра бярэ пачатак у фальклоры. Самыя стараж. помнікі нар.паэт. творчасці — т.зв. мідыйскія легенды, нар. паданні (7—6 ст. да н. э.). Рэліг.філас. погляды стараж. азербайджанцаў адлюстраваны ў помніку «Авеста». Гераічны эпас прадстаўлены паэмамідастанамі, сярод якіх самы значны «Кёраглы». Рамантычныя сюжэты складаюць аснову дастанаў «Аслі і Керэм», «АшугГарыб» і інш. Стваральнікамі, выканаўцамі і зберагальнікамі нар. творчасці бьші спевакіагаугі. Стараж. пісьмовыя іюмнікі не захаваліся, але ёсць звесткі, што яшчэ ў 5 ст. ў Албаніі Каўказскай існаваў алфавіт, былі напісаны арыгінальныя і перакладныя кнігі. У 7—9 ст. узмацніўся араба