• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АЗБУКОЎНІКІ	153
    АЗБАПЛАСТЫКІ. пластмасы з азбеставых валакністых напаўняльнікаў і тэрмарэактыўных, пераважна амінаальдэгідных і фуранавых смолаў. Падзяляюцца на азбатэксталіты (напаўняльнік — азб. тканіна), азбавалакніты (напаўняльнік — валакно) і азбагетынаксы (напаўняльнік — папера). Маюць высокую мех. трываласць, цепластойкасць, фрыкцыйнасць, электраізаляцыйныя. антыкаразійныя ўласцівасці. Выкарыстоўваюцца ў вытвсці ратацыйных помпаў і элекіраабсталявання, тармазных калодак, каразійнаўстойлівай ізаляцыі, трубаў, кранаў, элементаў цеплааховы ракет і касм. апаратаў.
    АЗБЕСТ (грэч. asbestos літар. нязгасны, неразбуральны), г о р н ы л ё н , мінералы класа водных сілікатаў магнію, жалеза і інш. з групы серпенціну (хрызатылА.) і групы амфіболаў (амфіболА.). Паралельнавалакністай будовы, расшчапляюцца на тонкія, трывалыя валокны. Колер залацістажоўты, зялёны, да чорнага, распушаны — белы. Бляск шаўкавісты. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 2,5 г/см . Вогнеўстойлівы (t пл. каля 1500 °C). У прамсці выкарыстоўваецца пераважна хрызатылА. Радовішчы А. звязаны з ультраасн. пародамі. Выкарыстоўваецца ў вьпвсці азбестацэмент. трубаў і шыферу, азбестатэхн. прамсці (тканіны, шнуры, стужкі), вытвсці пластмасавых і гумавых вырабаў з азбеставым напаўненнем (тармазныя калодкі, фрыкцыйныя кольцы, электраізаляцыйныя матэрыялы і інш.), таксама ў вытвсці паперы, кардону, фільтраў.
    АЗБЕСТАВАЯ ПРАМЫСЛОВАСЦЬ, падгаліна нрамсці буд. матэрыялаў, аб’ядноўвае горнаабагачальныя камбінаты, якія ажыццяўляюць здабычу і вытвсць таварнага азбесту.
    Фарміраванне Ап. пачалося ў канцы 19 — пач. 20 ст. (Італія, Канада), калі шырокае развіццё атрымала вытвсць тэрмастойкіх азбеставых вырабаў і азбестацэментных буд. матэрыялаў. Сучасная Ап. выпускае больш за 3 тыс. розных матэрыялаў 1 вырабаў. Асноўныя запасы азбесту сканцэнтраваны ў Канадзе і Расіі (на вытвсці азбесту б. СССР займаў 1е месца ў свеце). Агульныя запасы азбеставага валакна ацэньваюцца ў 123 млн. т (без б. сацыяліст. краін). Большая іх частка (88%) належыць прамыслова развітым краінам, пераважна Канадзе (77%, правінцыя Квебек). Вытвсць азбеставага валакна ў свеце складае больш за 4 млн. т у год, у т.л. ў Канадзе і Рас. Федэрацыі каля 2 млн. т у кожнай. У Расіі А.п. сканцэнтравана на камбінатах «Уралазбест*, «Туваазбест», «Арэнбургазбест» і інш. Запасы разведаны на 28 радовішчах, пераважна на Сярэднім 1 Паўд. Урале і Пд Усх. Сібіры. Ап. развіта ў Казахстане, дзе пабудаваны камбінат «Кустанайазбест» на базе Джэтыгарскага радовішча. Буйныя вытворцы азбесту таксама ПАР, Зімбабве, Італія, Аўстралія, ЗІПА, Кітай. Здабываюць азбест пераважна адкрытым спосабам (у кар'ерах), у невял. аб’ёмах —падземным. Абагачальныя фкі — высокамеханізаваныя і аўтаматазаваныя прадпрыемствы з абагачальным абсталяваннем і ўстаноўкамі ачысткі паветра сярэдняй магутнасцю 330 тыс. т азбесту за год. Буйнейшыя пастаўш
    чыкі азбеставага валакна на сусв. рынак — Канада, Расія, ПАР, Зі.мбабве. Гал. імпарцёры прадукцыі — ЗША, Японія, ФРГ, Францыя, Вялікабрытанія.
    Л.І. Тулупава.
    АЗБЕСТАЦЭМЕНТ, будаўнічы матэрыял з сумесі цэменту, азбесту і вады. Састаў: 100 ч. (па масе) партландцэменту, 12—20 ч. азбесту, у асн. нізкіх гатункаў. Да застывання цэменту А. пластычны і трывалы на расцягванне, што дае магчымасць фармаваць з лістоў таўшчынёй 5—10 мм розныя вырабы; у застылым стане мае высокія фіз.мех. ўласцівасці: трываласць на выгін да 30 МПа, на сцісканне да 90 МПа, ударная вязкасць 1,8—2.5 кДж/м"; даўгавечны, маразастойкі, вогнетрывалы, з павышанай хім. устойлівасцю. Крохкасць і дэфармаванне А. пры высокай вільготнасці змяншаюць гідрафабізацыяй (гл. Гідрафобныя пакрыцці) і дадатковым арміраваннем. 3 А. вырабляюць лісты, трубы, пліты, дахавыя прафіляваныя і
    Азбалан.
    Да арт. Азбест. Амфіболазбест.
    Азбестацэментныя вырабы і канструкцыі. Абалонка пакрыцця і тарцовыя сцены летняга
    спальнага павільена.
    плоскія лісты (шыфер). Гл. таксама Азбестацэментныя вырабы і канструкцыі.
    АЗБЕСТАЦЭМЕНТНЫЯ ВЬІРАБЫ 1
    КАНСТРУКЦЫІ, будаўнічыя вырабы і канструкцыі з азбестабетону. А з б е стацэментныя вырабы (АВ) падзяляюцца на ліставыя (прасаваныя і непрасаваныя, плоскія і профільныя), трубныя і экструзійныя (гл. Экструзія). Ліставыя АВ бываюць сценавыя, дахавыя, электраізаляцыйныя і спец. празначэння (ідуць на вентыляцыйныя каробкі. паўцыліндры, скляпеністыя элементы і інш.). Памер лістоў 1,5 м х 3,6 м, таўшчыня 4—20 мм. Да трубных АВ адносяцца напорныя (воданапорныя), газаправодныя, безнапорныя і абсадныя трубы. Даўж. трубаў 3—6 м, унут. дыяметр да 576 мм. Зкструзійнымі вырабамі з’яўляюцца швелеры даўж. 3 м і выш. 70—170 мм. Азбестацэментныя канструкцыі (АК) вырабляюцца з азбестацэменту. цеплаізаляцыйных матэрыялаў з драўлянымі, азбестацэментнымі ці метал. элементамі каркаса. Да АК адносяцца ўцепленыя (звычайна мінер. лямцам) пліты для пакрыццяў вытв. будынкаў. Маналітныя канструкцыі (пліты і панелі) робяць з двух плоскіх лістоў, злучаных слоем уцяпляльніка (звычайна пенапласту). Найб. пашыраны канструкцыі каркаснага тыпу — пліты і панелі з плоскіх азбестацэментных лістоў, злучаных з каркасам клеем ці шрубамі. Каркас робяць з азбестацэментных ці метал. профіляў, драўляных брускоў. Шырыня пліт 1,2—1,5 м, пралётаў, што імі перакрываюцца, — 3 і 6 м. АК лёгкія і часта больш эканамічныя за жалезабетонныя.
    АЗБУКА (ад назвы першых дзвюх літар стараслав. алфавіта «аз» і «букн»), 1) тое, што алфавіт. 2) Тое, што буквар. АЗБУКІН Мікалай Васілевіч (1894, Бабруйск — 24.11.1943 ?), бел. географ, краязнавец. У 1912—17 вучыўся ў Пецярбургскім унце. 3 1917 выкладаў у Бабруйскай гімназіі, у 1921—30 на кафедры геаграфіі Інбелкульта і АН Беларусі. Адзін з арганізатараў краязнаўчага руху на Беларусі, чл. Цэнтр. бюро краязнаўства пры АН Беларусі. Асн. працы па геаграфіі Беларусі і інш. краін: «Геаграфія Еўропы» (1924), «Геаграфія пазаеўрапейскіх краёў» (у сааўт.), «Паселішчы гарадскога тыііу ў БССР» і інш. У 1930 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
    АЗБУКОУНІКІ, ананімныя рукапісныя зборнікі артыкулаў навучальнага і пазнавальнаэнцыклапедычнага характару, пашыраныя на землях усх. славян у 13—18 ст. Захавалася больш за 200 А. Першыя А. (напр., А. у Ноўгарадскай кормчай 1282) толькі тлумачылі незразумелыя іншамоўныя словы, што сустракаліся ў перакладных кнігах
    154 АЗГІНАВІЧЫ
    рэліг. зместу. Пазней тлумачэнні дапаўняліся звесткамі энцыклапедычнага характару па гісторыі, геаграфіі і інш. У 17—18 ст. А. пашырылі навуч. функцыю: іх часткамі сталі азбука (са складамі і пропісямі) і кароткія звесткі грамат., арыфм., рэліг.павучальнага харакгару. Выконвалі і збіральніцкую функ
    цыю (назапашванне рэдкіх слоў).
    Словы ў А. звычайна размяшчаліся па алфавіце, перакладаліся і тлумачыліся, таму А. сталі крыншан для першых друкаваньіх слоўнікаў усх. славян. Прыкладам бел. А. з’яўляецца «Тлумачэнне імёнам па алфавше»
    (17 ст)
    Літ:. П р у с с а к А.В. Оішсанне азбуковннков, храняіднхся в рукоішсном отделенмн нмператорской Публнчной бмблнотекн. Спб., 1915; Алексеев М.П. Словарн нностран ных языков в русском азбуковннке XVII в. М., 1968; Ковтун Л.С. Азбуковннкн, нлн Алфавмты нностранных речей кснца XVI—XVII вв. // Вопросы язьжознанняд
    АЗГІНАВІЧЫ вёска ў Беларусі, у Слонімскім рне Гродзенскай вобл., каля вьпокаў р. Була. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Леніна. За 12 км на ПдЗ ад Слоніма, 180 км ад Гродна, 15 км ад чыг. ст. Слонім, на шашы Слонім—Ру
    ЗАзгур. Помнік Якубу Коласу ў Мінску. 1972.
    жаны. 84 ж., 42 двары (1994). Каля вёскі селішча 1га тыс. н.э.
    АЗГЎР Заір Ісакавіч (15.1.1908, в. Маўчаны Сенненскага рна Віцебскай вобл. — 18.2.1995), бел. скулытгар. Нар. мастак Беларусі (1944), нар. мастак СССР (1973). Чл. AM СССР (1958), Герой Сац. Працы (1978). Вучыўся ў Віцебскім маст. тэхнікуме, Ленінградскім і Кіеўскім маст. інтах. Працаваў у галіне станковай і манум. скульптуры, прыхільнік строгай рэаліст. формы. У канцы 1920х—30я г. стварыў партрэты дзеячаў сацыяліст. і рэв. руху для Дома ўрада ў Мінску. Прыкладам тонкага разумення сугнасці гіст. асобы з’яўляюцца партрэты пісьменнікаў Лу Сіня і Р.Тагора. Стварыў галерэю партрэтаў герояў Вял. Айч. вайны. Найб. значныя манум. работы: помнікібюсты С.І.Грыцаўцу, Я.Купалу і Ф.Э.Дзяржынскаму ў Мінску, В.І.Талашу ў Петрыкаве, помнікі П.М.Машэ
    Да арт. Азбукоўнікі. «Кннга глаголемая алфавнт* (узор азбукоўнікаслоўніка, рукапіс 17 ст.).
    раву ў Віцебску і інш. Вобраз Я.Коласа ўвасоблены ў помніку паэту ў Мінску. Сярод станковых работ 1980х г. партрэт М.Гусоўскага. 3 1980 кіраўнік Творчай майстэрні скульптуры ў Мінску. Аўтар публіцыст. твораў па праблемах выяўл. мастантва і мемуараў («Незабыўнае», 1962; «Тое, што помніцца...», кн. 1—2,	1977—83).
    Дзярж. прэмія СССР 1946. Э.А.Петэрсон.
    АЗДАМІЧЫ, вёска ў Беларусі, у Рамельскім с/с Столінскага рна Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса «Колас». За 70 км на ПнУ ад Століна, 315 км ад Брэста, 77 км ад чыг. ст. Гарынь. 1241 ж„ 431 двор (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. АЗДЗЁЛІНА, вёска ў Беларусі, у Гомельскім рне. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Кірава. За 40 км на ПнЗ ад Гомеля, 10 км ад чыг. ст. Лазурная. 519 ж„ 196 двароў (1994). Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі.
    АЗДЗЯЦІЧЫ, гарадзішча штрыхаванай керамікі кумтуры, курганныя могільнікі 8—9 ст. (з трупаспаленнямі) і 11—12 ст. дрыгавічоў (з трупапалажэннямі) каля в. Аздзяцічы Барысаўскага рна Мінскай вобл. Выяўлены рэшткі 2 заглыбленых у зямлю жытлаў, ляпны посуд, прасліцы, жал. наканечнікі коп’яў і інш. У курганах 8—9 ст. знойдзены бронзавыя ўпрыгожанні, ляпныя гаршкі; у пахаваннях дрыгавічоў — бронзавыя і іпкдяныя нацеркі, скроневыя падвескі, жалезны нож і інш.
    АЗДЗЯЦІЧЫ, вёска ў Беларусі, у Барысаўскім рне Мінскай вобл., за 2 км ад р. Бярэзіна. Цэнтр сельсавета і калгаса «Новае жыццё». За 42 км ад Барысава, 130 км ад Мінска, 30 км ад чыг. ст. Навасады. 1627 ж., 737 двароў (1994). Сярэдняя школа, клуб, бка, урачэбны ўчастак, аддз. сувязі, камбінат быг. абслутоўвання. Каля А. — гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры і курганныя могільнікі.
    АЗЕАГРОПНЫЯ СУМЕСІ, азеатропы (ад а... + грэч. zeo кіплю + trope змяненне), аднародныя вадкія сумесі, якія пры перагонцы ўтвараюць кандэнсат таго самага саставу, лгго і зыходны раствор. Прысутнасць азеатропаў перашкаджае раздзяленню вадкіх сумесяў і патрабуе спец. метадаў рэктыфікацыі. Некаторыя А.с. кіпяць пры больш высокай ці больш нізкай, чым іх кампаненты, тры. Сустракаюцца ў двайных, шматкампанентных сістэмах. Напр., сумесь 95,57% С2Н5ОН (t кіп. 78,5 °C) і 4,43% Н2О (t кіп. 100 °C) утварае А.с. (t кіп. 78,15 °C).