Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Адэназінмонафасфат існуе ў свабоднай форме, уваходзіць у састаў РНК, многіх ферментаў, якія ўдзельнічаюць у пераносе вадароду і астаткаў фосфарнай кты. Знойдзены ў эрытрацытах крыві, мышцах, a таксама ў дражджах. Адэназіндыфасф а т — прамежкавае злучэнне ў рэакцыях, якія звязаны з утварэннем 1 распадам АТФ, выконвае самастойную ролю ў рэгуляцыі працэсу «дыхання» мітахондрый. У жывых клетках знаходзіцца пераважна ў комплексе з іонамі Mg" . АДФглюкоза ўдзельнічае ў сінтэзе крухмалу. Штучныя прэпараты Ак. —іголкападобныя крьппталі (АМФ. АТФ) або парашок (АДФ). Растворы дьшатрыевай і монакальцыевай соляў АТФ вьгкарыстоўваюцца для ін’екцый пры мышачнай дыстрафіі, спазме сардэчных і перыферычных сасудаў. Проціпаказаны пры свежых інфарктах міякарду і запаленчых хваробах лёгкіх.
Літ:. Калнннн Ф.Л., Лобов В.П., Ж н д к о в В.А. Справочннк no бнохнмнп. Кпев, 1971; Ленннджер А. Бнохнмня: Пер. с англ. М., 1976; Основы бнохнмнп:
Пер. с англ. Т. 1—3. М., 1981; Справочннк бнохнмнка: Пер. с англ. М., 1991.
АДЭНАКАРЦЫНОМА (ад адэна... + грэч. karkinoma пухліна), з а л о з і с т ы р а к. злаякасная пухліна, якая можа развівацца з залозістага эпітэлію. Гісталагічна выяўляюцца ўнутрыклетачныя парушэнні ядзернаплазматычных суадносін (павелічэнне ядра), полімарфізм клетак і інііг. Характарызуецца інвазіўным ростам — за межы базальнай мембраны, без пэўнай мяжы. Найб.
146 АДЭНАМАТОЗ
частыя А. малочнай залозы, страўніка, кііпэчніка. Лячэнне камбінаванае: хімікапрамянёвая тэрапія і хурургічнае.
АДЭНАМАТОЗ ЛЁГКІХ (ад адэнома + ... оз), хранічная вірусная хвароба жывёл. Характарызуецца развіццём шматлікіх залозападобных разрастанняў у лёгачнай парэнхіме. Пашырана амаль ва ўсіх краінах свету, адзначаецца і на Беларусі. Хварэюць авечкі. козы, менш
каровы, коні, сабакі, мышы, некаторыя рыбы. Узбуджальнік — рэтравірус тыпу С. Заражэнне паветранакропельным шляхам. Інкубацыйны перыяд ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. Лятальнасць ад 50 да 80%.
АДЭНАТ (Odaenathus) Септымій (?— 267), правіцель Пальміры ў 3 ст. н.э. У 260 нанёс паражэнне іранскаму цару Шапуру I. У 262—67 камандаваў пальмірскімі і рым. арміямі і атрымаў шэраг перамог над персамі, меў званне дукса і імператара. Факгычна быў незалежным ад Рыма правіцелем, прысвоіў сабе тытул «цара цароў».
АДЭНАЎЭР (Adenauer) Конрад (5.1.1876, Кёльн — 19.4.1967), дзяржаўны і паліт. дзеяч Германіі, першы федэральны каншіер ФРГ. Юрыст. У 1917— 33 і маі—крас. 1945 обербургамістр г. Кёльн. У 1918—19 і 1923 выступаў за аддзяленне Рэйнскай правінцыі ад Прусіі і стварэнне Рэйнскай рэспублікі. У 1920—33 прэзідэнт прускага Дзярж. савета. Пры нацыяналсацыялістах пазбаўлены пасады обербургамістра, у 1944 зняволены. 3 1946 старшыня створанага ім Хрысціянскадэмакратычнага саюза (ХДС) у брыт. акупац. зоне, у 1950—66 федэральны старшыня ХДС. У 1948—49 старшыня Парламенцкага савета. У 1949—63 федэральны канцлер, адначасова міністр замежных спраў (1951—55). Ва ўнутр. палітыцы прытрымліваўся прынцыпаў прававой дзяржавы. Урад А. падпісаў Парыжскія пагадненні 1954, ажыццявіў уступленне ФРГ у НАТО (1955), устанавіў дыпламат. адносіны з СССР (1955).
АДЭНІЛАВАЯ КІСЛАТА, гл. ў арт. Адэназінфосфарныя кіслоты.
АДЭНІН, 6а мінапурын, C5H5N5, арганічнае злучэнне. адна з пурынавых
асноў. Белы дробнакрышталічны парашок без паху, восграсалёнага смаку. Дрэнна раствараецца ў вадзе, добра — у ктах і шчолачах; здольны да моцнага паглынання ў ультрафіялетавай вобласці спекіра. Ёсць ва ўсіх жывых раслінных і жывёльных клетках у складзе адэназіну, адэназінфосфарных кіслот, нуклеінавых кіслот, а таксама некаторых ферментаў. У арганізме акісляецца ў мачавую кту.
АДЭНОІДЫ (ад адэна... + грэч. eidos падобны), пухлінападобныя разрастанні насаглотачнай міндаліны. Бываюць пераважна ў дзяцей, часцей у 3—10 гадоў, ініпы раз у грудных. Узнікненню А. спрыяюць інфекц. хваробы. Асн. прыкмета захворвання — цяжкае дыханне праз hoc; часта праяўляецца захворваннямі сярэдняга вуха, «адэноідным габітусам» (вузкі нос, адкрьпы рот, згладжаная носагубная складка, высокае паднябенне, няправільнае размяшчэнне зубоў на верхняй сківіцы), ласлабленнем увагі і памяці, парушэннем сну, іншы раз начным нетрыманнем мачы. Лячэнне хірургічнае (выдаленне міндалін, часцей амбулаторна).
АДЭНОМА (ад адэн... + ... ома), дабраякасная пухліна, якая можа развіцца з залозістага эпітэлію і захаваць струкгурныя прыкметы зыходнай тканкі. Развіваецца ў тканках малочнай, шчытападобнай, прастаты, гіпофіза і інш. залоз, a таксама ў залозістым эпітэліі слізістых абалонак страўніка, кішэчніка і інш. Часам перараджаецца ў злаякасную пухліну. Лячэнне хірургічнае.
АДЭНОМА ПРАСТАТЫ, дабраякаснае пухлінападобнае разрастанне прастаты. Назіраецца ў мужчын ч.асцей пасля 50 гадоў. У развіцці адрозніваюць стадыі: перадклінічная, дызурыі (парушэнне мочаспускання), няпоўнай хранічнай затрымкі мачы, парадаксальнай затрымкі мачы. Ускладненні пры А.п.: вострая затрымка мачы, цыстыт, піеланефрыт і інш. Лячэнне на перміых дзвюх стадыях кансерватыўнае (гігіенічны рэжым, дыета, медыкаментознае лячэнне, мясцовыя фізіяпрацэдуры), пасля — аперацыйнае.
АДЭНСКІ (сапр. ГІ і н ч у к ) Андрэй Дзмітрыевіч (13.12.1897, г.п. Лоеў — 14.8.1979), бел. тэрапеўт. Др мед. н.
(1943), праф. (1945). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў Кіеўскі унт (1927). 3 1937 у Кіеўскім стаматалагічным інце, у 1949—70 у Бел. інце ўдасканалення ўрачоў. Працы па даследаванні вянознага ціску і яго ролі ў клініцы сардэчнасасудзістых хвароб.
Тв.: Спугннк терапевта. Т. 1—[2]. Мн., 1959—64.
АДЭНСКІ ЗАЛІЎ, у Аравійскім м., паміж пвамі Аравійскім і Самалі. БабэльМандэбскім пралівам злучаецца з Чырвоным м. Даўж. каля 900 км, шыр. да 300 км, глыб. да 4525 м. Рэльеф дна рэзка расчлянёны. Характэрна інтэнсіўнае свячэнне вады на паверхні заліва. Прылівы паўсутачныя, выш. да 2,9 м. Гал. порт — г. Адэн.
АДЭСА. горад на Украіне, цэнтр Адэскай вобласці 1086,7 тыс. ж. (1993). Буйны міжнар. порт на Чорным моры. Чыг. вузел. Прамысловасць: машынабудаванне і металаапрацоўка (станкі, с.г. машыны, цяжкія краны, вытвсць халадзільнага, мед., гандл., паліграф. абсталявання), хім. (суперфасфат, лакі і фарбы), нафтаперапр., хім.фармацэўтычная, харч. (цукроварафінадная, алейнатлушчавая, кансервавая, вінаробная і інш.), лёгкая (джудавая, футравая, тэкст., абутковая і інш.).
На тэр. сучаснай А. паселішча 1 гарадзішча існавалі да н.э. У час Кіеўскай Русі тут жылі ўсх.слав. плямёны улічаў 1 ціверцаў. У 1239—40 паселішча захоплена манголататарамі. 3 пач. 15 ст. ў складзе ВКЛ. Пад назвай Хаджыбей упамінаецца ў 1415. У 1764 туркі пабудавалі туг крэпасць ЕніДунья (Новы свет), якая паводле Яскага мірнага дагавора 1791 адышла да Расіі. У 1795 Хаджыбей перайменаваны ў A 3 1805 A. — адм. ц. Новарасійскага краю, з 1825 цэнтр павета Херсонскай губ. 3 1932 цэнтр Адэскай вобл. У 1817 засн. ліцэй (гл. Адэскі універсітэт), у 1825 гіст.археал. музей, у 1830 публічная бка. За гераізм у Вял. Айч. вайну (гл. Адэсы абарона 1841, Адэская аперацыя 1944} прысвоена званне горадагероя (1945).
У 1917 у А. і Адэскай акр. знаходзілася больш за 100 тыс. беларусаў з мясц. насельніцтва, бежанцаў 1й сусв. вайны і салдат Румынскага фронту. У 1917—20 тут дзейнічалі аргцыі «Беларускі гай», Бел. вайсковая рада, Бел. нац. рада і абраны ёю Бел. нац. камісарыят, выходзіла газ. «Белорусы в Одессе». Сярод актыўных чл. гэтых аргцый бел. дзеячы А.Ф.Адамовіч, АВ.Баліцкі, П.В.Ільючонак, С.М.Некрашэвіч і інш.
У аснове рэгулярнага плана А. 1794 (інж. Ф.Дэвалан) 3 восевыя магістралі, якія выходзяць да Прыморскага бульвара, забудаваныя ў стылі класіцызму. Цэнтр. ансамбль — паўкруглая плошча з помнікам А.Э.Рышэлье (1828, скульпт. І.Мартас); ад плошчы да мора вядзе манум. Пацёмкінская лесвіца (1841, арх. Ф.К.Бофа). У 1884—87 узведзены будынак тэатра оперы і балета (арх. Ф.Фельнер і Г.Гельмер). У А. працавалі арх. А.Мельнікаў, А.Бернардацы, Тама дэ Тамон і інш. Сярод арх. помнікаў: палацы Патоцкага (1805—10, цяпер Маст. музей), Гагарыных (1842, цяпер Літ. музей), Новая біржа (1894— 99, цяпер філармонія), пасаж (1899— 1903). А. забудоўваецца паводле ген.
АДЭСКАЯ 147
плана 1966. Пабудаваны марскі вакзал (1966), гасцініца «Чорнае мора» (1972), Палац спорту (1976), Тэатр муз. камедыі (1981) і інш. Музеі: Археал., Мастацкі, Літаратурны, Зах. і ўсх. мастантваў; Адэскі універсітэт, мед., пед., політэхн., інжынераў марскога флоту інты і інш. У А. буйны турысцкі цэнтр, пункт марскіх круізаў (у т.л. замежных), турысцкі комплекс «Адэса» на курорце Аркадзія.
АДЭСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1944, баявыя дзеянні войскаў 3га Укр. фронту (ген. арміі Р.Я.Маліноўскі) ва ўзаемадзеянні з Чарнаморскім флотам (адм. П.С.Акцябрскі) 26 сак. — 14 крас. з мэтай разгрому 6й ням. і 3й рум. армій групы армій «А» і вызвалення Адэсы ў Вял. Айч. вайну. Поспеху аперацыі садзейнічалі войскі 2га Укр. фронту, якія ў канцы сак. фарсіравалі р. Пруг і выйшлі на подступы да Ясаў, скаваўшы паўд. групоўку праціўніка. На левым крыле фронту ўдар у напрамку Мікалаева нанеслі 5я ўдарная і 28я арміі, 28 сак. горад быў вызвалены. Прарыў абароны на флангах і пагроза акружэння прымусілі праціўніка адыходзіць за р. Днестр. На левым крьше фронту часці 28й арміі з дапамогай марскога дэсанта авалодалі Ачакавам і пачалі наступленне на Адэсу. 4 крас. 37я армія і коннамеханізаваная група ген. І.А.ГІліева авалодалі чыг. вузлом Раздзельная. 9 крас. сав. войскі ўварваліся ў паўн. кварталы Адэсы і начным штурмам да раніцы 10 крас. вызвалілі горад. Войскі 3га Укр. фронту 12 крас. вызвалілі Ціраспаль, 14 крас. авалодалі нлацдармам на зах. беразе р. Днестр.
АДЭСКАЯ ВОБЛАСЦЬ, на ПдЗ Украіны. Утворана 27.2.1932. Пл. 33,3 тыс. км2. Нас. 2639 тыс. чал. (1993), гарадскога 66%. Цэнтр — г. Адэса. Найб. гарады: Ізмаіл, БелгарадДнястроўскі, Катоўск.
П р ы р о д a . Большая ч. тэр. — Прычарнаморская нізіна, паўн. ч. — Падольскае ўзв. (выш. да 220 м), паміж Днястром і Прутам адгор’і Малдаўскага ўзв. (выш. да 223 м). Карысныя выкапні — буд. матэрыялы: гнейсы, граніты, вапнякі, гліны, пясок. Ёсць ірафіт, каменная соль, шмат мінер. крыніц. Клімат умерана кангынентальны, цёплы, з недастатковым увільгатненнем. Сярэдняя тра студз. ад 2 °C да 5 °C, ліп. ад 21 °C да 23 °C. Гадавая колькасць анадкаў каля 400 мм. Гал. рэкі: Дунай, Днестр. Прэсныя азёры Кагул, Ялпуг, салёныя — Шаганы, Алібей, Бурнас. Глебы пераважна чарназёмныя, на Пд пераходзяць у цёмнакаштанавыя слабасаланцаватыя. Паўн. ч. знаходзіцца ў лесастэпавай, астатняя — у стэпавай прыроднай зоне, якая амаль поўнасцю ўзараная. Лясы захаваліся на невял. плошчах (дуб, граб, ясень, клён). Запаведнік Дунайскія Плаўні.