• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АДЧУВАЛЬНЫ ЭЛЕМЁНТ, успрымальны орган датчыка ў вымяральных прыладах і сістэмах аўтам. кіравання і рэгулявання, які рэагуе на змену якойн. фіз. велічыні. Ператварае лікавае значэнне гэтай велічыні непасрэдна ці праз прамежкавыя звенні ў выхадны сігнал, зручны для дыстанцыйнай перадачы і далейшай апрацоўкі. Як А.э. выкарыстоўваюцца мембраны, сільфоны, тэрмапары, тэрма і электрасупраціўленні, п’езакварцавыя пласціны і інш.
    АДЫГЕЯ 141
    АДЧУВАННЕ, псіхічны працэс адлюстравання асобных уласцівасцяў і з’яў аб’ектыўнага свету пры іх непасрэдным уздзеянні на органы пачуццяў. Узнікаюць ад таго, што раздражняльнікі дзейнічаюць на ўспрымальныя часткі аналізатараў—рэцэптары; нервовыя імпульсы дасягаюць галаўнога мозга і выклікаюць А. Спецыфіка А. чалавека, іх дасканаласнь абумоўлены сац.гіст. прычынамі, працоўнай дзейнасцю. А. з’яўляюцца крыніцай непасрэднай інфармацыі аб навакольным свеце. Як адлюстраванне аб’ектыўных уласцівасцяў рэчаў А. з’яўляецца сродкам пазнання рэчаіснасці. У чалавека найб. развіты зрокавыя А. Потым ідуць А. слыху, смаку, нюху, дотыку. Працэсы, што адбываюцца ў арганізме, выклікаюць арганічныя А. (голад, смагу, боль). Існуюць таксама А. вібрацыйныя, руху і становішча органаў цела, раўнавагі і інш.
    У працэсе пазнання А. выконваюць функцыі: як субстрат успрымання даюць апошняму магчымасць адлюстраваць структуру вонкавых прадметаў; выступаюць у ролі прыкмет аб’ектыўных уласцівасцяў вонкавых прадметаў пры ўмове, пгго ўзаемасувязь паміж якасцю А. і ўласцівасцю прадмета раней вядомая; з’яўляюцца асновай для фарміравання элементарных уяўленняў. Праблематыка А. распрацоўваецца ў псіхафізіцы сенсорных працэсаў і розных раздзелах фізіялогіі. Разнастайнасць А. адлюстроўвае якасную разнастайнасць навакольнага свету. А. дапамагаюць чалавеку прыстасоўвацца да асяроддзя і ўздзейнічаюць на яго.
    Літ:. Ковалгнн В.М. Рефлекторная теорня ошушеннй. Мн., 1963; Ананьев Б.Г. Теорня ошушенмй. Л., 1961.
    АДЧУЖЭННЕ, аб’екгыўны сац. працэс, які характарызуецца ператварэннем у пэўных умовах чалавечай дзейнасці і яе вынікаў у самаст. сілу, нгго пануе над чалавекам і варожая яму. Праяўляецца ў процістаянні асн. перадумоў працы (уласнасць, кіраванне і аргцыя) суб’екту працы, дзярж.бюракратычнай машыны радавым членам грамадства, у пачуццях апатыі, адзіноцтва, атрафіі да высокіх сац. і гуманіст. каштоўнасцяў.
    Першапачаткова сфармулявана і выкарыстана Т.Гобсам, Дж.Локам, Ж.Ж.Русо для абгрунтавання дагаворнага паходжання дзяржавы як увасаблення перанесеных на яе («адчужаных») людаьмі сваіх пэўных правоў і свабод. Для Гегеля А як уласцівасць сусв. духу (абсалютнай ідэі) ёсць пераход яго ў працэсе дыялект. развіцця ў сваю процілегласць — прыродную і сац. рэальнасць; для Феербаха — гэта стварэнне чалавечай свядомасцю рэліг.ілюзорнага свету багоў, анёлаў і інш. пад уплывам усеагульнай залежнасці чалавека ад варожых яму сіл прыроды. Калі ў Гегеля пераадоленне А ажыццяўляепца праз усё больш глыбокае пазнанне навакольнага свету, то ў Феербаха — праз крытыку рэлігіі на аснове прынцыпаў любові і салідарнасці. Паводле Маркса, пераадоленне А можа быць дасягнута ў ходзе пралетарскай рэвалюцыі і стварэння такога грамадства, якое выключала б эксплуатацыю чалавека чалавекам і ства
    рала б аб’ектыўныя ўмовы для свабоднага, усебаковага развіцця асобы.
    У сучаснай зах. філасофіі А. імкнуцца абгрунтаваць усе бакі крызісу грамадства — сац. і нац. прыгнёт, бюракратызацыю грамадскага жыцця, тэхнізацыю свету і разбурэнне прыроднага асяроддзя, узрастаючую бездухоўнасць мастацтва і асобы, нявер’е і атэізм, тэрарызм і злачыннасць, нават нац.вызв. барацьбу народаў. АКамю атаясамлівае А. з відавочнай для яго абсурднасцю чалавечага быцця ў свеце фатальнай непазбежнасці смерці індывіда. Крызіс сацыялізму і марксізму ўяўляецца як спецыфічнае А. ў грамадстве з дзярж.калектыўнай уласнасцю, якая ўзмацняе працэс А., ператварае яго ў фатальнаантрапалагічную з’яву. Спробы пераадолення А. ў гэтым сэнсе абвяшчаюцца утапічнымі або звязваюцца са зваротам чалавека да Бога і рэліііі, да ўцёкаў ад грамадства ў інтымнаасабістае жыццё, з маральным адраджэннем асобы і грамадства на аснове любові, салідарнасці і інш.
    Літ.: Н а р с к н й Н.С. Отчужденне н труд. М., 1983; Грнцанов АА, Овчаренко В.Н Человек н отчужденне. Мн., 1991; Geyer R.F. Alionation theories. Oxford, 1980. І.А.Рабкоў. «АДЧЫНЕНЫХ ДЗВЯРЭЙ» ПАЛІТЫКА. 1) адзін са стратэгічных кірункаў знешняй палітыкі ЗША у канцы 19 — пач. 20 ст. па стварэнні спрыяльных умоў для эканам. экспансіі ў Кітаі. ЗША, прызнаючы падзел КІтая на сферы ўплыву паміж Вялікабрытаніяй, Германіяй. Францыяй, Расіяй, Японіяй і інш. дзяржавамі, патрабавала захаваць для амер. капіталу ў гэтых сферах «адчыненыя дзверы» — роўныя правы і магчымасці, ільготы і тарыфы. Афіцыйна «А.дз.» п. прызнана на Вашынгтонскай канферэнцыі 1921—22. У сав. гіст. лры наз. «Адкрытых дзвярэй» дактрына. 2) Сучасны кірунак развіцця сусв. эканомікі і гандлю, галоўны прынцып якога — узаемаадкрытасць эканомікі праз дзейнасць транснац. карпарацый і транснац. банкаў. Падтрымліваецца найб. краінамі свету: ЗША, Японіяй, Францыяй, Германіяй і інш. 3) Курс некаторых дзяржаў Азіі (Кітай, Паўд. Карэя, Малайзія, Індыя і інш.), Афрыкі (Егіпет, Нігерыя, Кенія і інш.), Лац. Амерыкі (Аргенціна, Мексіка, Багамскія Астравы і інш.), рэс
    публік б. СССР (Расія, Украіна, Літва, Латвія, Эстонія) на эканам. развіццё за кошт прыцягнення замежнага капіталу, тэхнікі і тэхналогій і стварэння свабодных эканамічных зон з ільготным падатковым рэжымам. асобнымі правамі ў сац.эканам. і паліт. сферах.
    А.А. Чалядзінскі.
    АДШЧЭП, асколак, адбіты адбойнікам ад кавалка крэменю або нуклеуса першабыгным чалавекам каменнага і бронзавага вякоў. Выкарыстоўваліся на выраб прылад працы — нажоў, сярпоў і інш.
    АДЫГЁЙСКАЯ МОВА, адна з іберыйскакаўказскіх моў (абхазаадыгейская група чэркескай падгрупы), блізкая да кабардзінскай мовы. Пашырана ў Адыгеі, а таксама ў Лазараўскім і Туапсінскім рнах Краснадарскага краю. Mae 4 дыялекты: абадзехскі, бжэдугскі, тэміргойскі (аснова літаратурнай мовы) і шапсугскі.
    Паводле ладу аглюцінатыўная мова з рысамі полісінтэтызму. Фанетыка характарызуецца багатай сістэмай зычных (да 70 фанем) і простай —галосных (2 фанемы), сінтаксіс — наяўвасцю эргатыўнай канструкцыі. Пісьменства створана ў 1918 на аснове араб., у 1927 — лац., у 1938 — рус. графікі.
    АДЫГЕЙЦЫ (саманазва а д ы г е ), народ у Адыгеі. 95,4 тыс., у інш. рэгіёнах Рас. Федэрацыі і краінах СНД 125 тыс. чал. (1989). Жывуць таксама ў Турцыі і араб. краінах. Гавораць на адыгейскай мове. Паводле веравызнання мусульманесуніты.
    АДЫГЕЯ, Рэспубліка Адыг е я , у складзе Рас. Федэрацыі. Пл. 7,6 тыс. км. Нас. 426 тыс. чал. (1987), гарадскога 51%; адыгейцы, рускія, украінцы і інш. Сталіца — г. Майкоп.
    Прырода. А. размешчана ў паўн.зах. ч. Каўказа на левабярэжжы рэк Кубань і Лаба; паўн. ч. — на Прыкубанскай раўніне, парэзанай далінамі рэк і лагчынамі, паўд. ч. — на перадгор’ях і схілах В.Каўказа (выш. да 3238 м. г. Чугуш). Ёсць прыродны газ, буд. матэрыялы, мінер. крыніцы. Клімат умерана кантынентальны, цёплы. Сярэдняя тра студз. каля 2 °C, ліл. 22 °C. Ападкаў каля 700 мм за год. Безмарозны перыяд 180 дзён. Рэкі бас. Кубані (Лаба, Белая, Пшыш, Псекупс). Вадасховішчы: Краснадарскае, ІПапсугскае, Акцябрскае і інш. На б. ч. тэр. — чарназёмы, пашыраны каштанавыя глебы, у гарах — шэрыя і бурыя лясныя. Шыракалістыя лясы перадгор’яў займаюць 2/5 тэрыторыі, у гарах піхта, елка, хвоя. Водзяцца зубр, серна, каўказскі алень, казуля, дзік. буры мядзведзь, выдра, барсук, ліс і інш. У А. асн. ч. Каўказскага запаведніка.
    Гісторыя. Звесткі пра стараж. чалавека на тэр. А адносяць да палеаліту. Продкі адыгаў згадваюцца ў пісьмовых крыніцах з сярэдзіны 1га тыс. да н.э. 3 4 ст. н.э. адыгі апрача жывёлагадоўлі і земляробстьа займаліся ганчарствам, кавальствам, ювелірным і інш. рамёствамі. падгрымлівалі гандлёвыя сувязі з народамі Каўказа. Крыма, з Іранам і Візантыяй, з генуэзскімі гарадамікалоніямі, што існавалі да 15 ст. на марскім узбярэжжы А Прыблізна з 13 ст. з зах.адыгейскіх плямёнаў пачала складвацца адыгейская народнасць. У 13 ст. А заваявана Залатой Ардой. 3 16 ст. на землі А спусташальныя набегі рабілі тур. султаны і крымскія ханы. Яны бралі вял. палон, насаджалі іслам, што прымусіла адыгейцаў шукаць абароны ў Расіі. У 1555—57 А далучана да Расіі. 3 крас. 1917 на тэр. А пашыралася ўлада Кубанскай рады. У студз. 1918 абвешчана сав. ўлада, з мая тэр. А ў складзе КубанаЧарнаморскай сав. рэспублікі, з ліп. — ПаўночнаКаўказскай савецкай рэспублікі. Во
    142 АДЫП
    сенню 1918 А. занята войскамі Добраахвотніцкай арміі, кіравалася адміністрацыяй Дзянікіна ўрада. У сак. 1920 адноўлена сав. ўлада. 27.7.1922 утворана Чэркеская (Адыгейская) аўг. вобласць, 24 м. перайменавана ў Адыгейскую (Чэркескую), з ліп. 1928 — у Адыгейскую аўт. вобласць; адм. ц. — т. Краснадар, з 1936 — г. Майкоп. 3 1937 аўт. вобласць у складзе Краснадарскага краю. У 1991 абвешчана Рэспубліка Адыгея ў складзе Рас. Федэрацыі.
    Гаспадарка. Вядучыя галіны прамсці: харч. (кансервавая, маслабойная, мясная, цукр., эфіраалейная, чайная і інш.); машынабуд. (станкабудаванне); лясная і дрэваапр. (вытвсць мэблі, цэлюлозы, кардону). Газаздабыўная прамсць. Асн. прамысл. цэнтр — Майкоп. Пасевы збожжавых (пшаніца, кукуруза, рыс) і тэхнічных (сланечнік, цукр. буракі, тытунь) культур. Вырошчваюць агародніну, бахчавыя, бульбу, кармавыя культуры. Вінаградарства і пладаводства. У жывёлагадоўлі вядучае месца займае развядзенне буйн. par. жывёлы. Птушкагадоўля. Пчалярства. Суднаходства па р. Кубань. Аўтамаб. траса Майкоп — Дагамыс. Зах. ч. перасякае чыгунка Краснадар—Новарасійск.
    Культура. У 1992 у А. 204 дашкольныя дзіцячыя ўстановы (21,6 тыс. дзяцей), 165 агульнаадук. школ (62,7 тыс. вучняў, больш за 5 тыс. настаўнікаў), 10 ПТВ (4,5 тыс. навучэнцаў), 6 сярэдніх спец. навуч. устаноў (7 тыс. навучэнцаў); Адыгейскі пед. інт (больш за 5 тыс. студэнтаў), 177 бк. Гісторыкакраязнаўчы музей у Майкопе.
    Выходзяць газеты «Адыгэ макь» («Голас Адыга»), «Адыгейская правда» і інш.
    Нар. паэзія адыгейцаў уключае паданні пра нартаў, гераічныя, ваеннагіст. песні, песнігалашэнні, калыханкі, паляўнічыя, працоўныя, лірькныя, вясельныя і інш. Развіццё адыгейскай лры звязана са стварэннем у 1918 пісьменства і друку на адыгейскай мове. Першыя поспехі звязаны з імёнамі І.Цэя, М.Паранука, А.Хаткова, Т.Керашава. У 1930я г. зроблены першыя запісы .песень нар. ашуга Цуга Тэўчэжа і створаных ім паэм. У пасляваенны час плённа працавалі А.Еўгых, АГадагатль, Ю.Тлюстэн, Дж.Джагупаў, І.Машбаш, Х.Ашынаў і інш. Развіццю адыгейскай лры ў 1970—90я г. спрыяла творчасць М.Тхаркаха, Е.Мамія, К.Кумпілава, Н.Куека, П.Кашубаева, Т.Чамокава і інш.