• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    На Беларусі асн. асяродкамі муз. А,
    134	«АДРАДЖЭННЕ»
    з’яўляліся брацкія школы, каталіцкія калегіумы, дзе была добра пастаўлена муз. адукацыя, пракіыкаваліся шматгалосыя харавыя спевы па 5лінейнай нотнай сістэме. Асн. узорам новага нотнага запісу стаў псалтыр Яна Гуса, які засведчыў з’яўленне нотадрукавання. Пратэстанцкія канцыяналы, выдадзеныя ў Брэсце (зб. «Песні хвал боскіх», 1558), Нясвіжы і Любчы, побач з духоўнымі творамі змяшчалі свецкія песні. Сярод муз. дзеячаў А. на Беларусі — Вацлаў з Шамотул, Ц.Базылік, В.Бакфарк, У гэты час зарадзілася самабытная культура бел. канта, шіо стала значнай з’явай у прафес. свецкім і царк. мастацтве.
    Літ.: Культура эпохн Возрождення м Реформацня. Л., 1981; Лосев АФ. Эстетнка Возрождення. М., 1978; Баткмн Л.М. йтальянскне гуманнсты: Стнль жнзнн н стнль мышлення. М., 1978; Культурные связн народов Восточной Европы в XVI в.: Проблемы взанмоотношенйй Полыіш, Росснм, Укранны, Белорусснн м Лнгвы в эпоху Возрождення. М., 1976; Горфункель А.Х. Фнлософня эпохн Возрождення. М., 1980; Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990; Конон В.М. От Ренессанса к класснцнзму: (Сгановленне эстет. мыслн Белорусснн в XVI—XVIII вв.), Мн., 1978; Сокол С. Ф . Полмтнческая н правовая мысль в Белорусснн XVI — первой половнны XVII в. Мн., 1984; Галенчанка Г.Я. Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Мн., 1993; ГоленнвдевКутузов Й.Н. Йтальянское Возрожденне н славянскне лнтературы XV—XVI веков. М., 1963; Саверчанка І.В. Сгаражытная паэзія Беларусі, XVI — першая палова XVII ст. Мн., 1992; Дорошкевнч В . Н . Новолатннская поэзня Белорусснн н Лмтвы: Первая половнна XVI в. Мн., 1979; Чатырохсотлецце беларускага друку, 1525—
    1925. Мн., 1926; Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. Мн., 1975; Шматаў В . Ф . Беларуская кніжная гравюра XVI— XVIII ст. Мн., 1984; Шрамкова Г. йскусство Возрождення: Йталня, Нндерланды, Германня, Францня: [Альбом]. М., 1977; Б е н е ш 0 . Нскусство Северного Возрожденмя: Пер. с англ. М., 1973; Шчакац і х і н М . Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Мн., 1928; Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1. Мн., 1987; Чантурыя В . A. йсторня архнгекгуры Белорусснн. 2 нзд. Мн., 1977; Трусов О.А. Памятннкн монументалыюго зодчества Белоруснн XI—XVII вв. Мн„ 1988; Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. Мн„ 1978; Бернс о н Б . Жнвопнсцы нтальянского Возрождення: Пер. с англ. М., 1965; Кр с т ю к о 
    Да арт. Адраджэнне. І'эатральны паказ на плошчы ў Лувене (Бельгія). 3 гравюры 1594.
    в е ц Л . Ф . Кантовая культура в Белорусслл. М., 1975; Евдокнмова Ю.К., Снмакова Н.А. Музыка эпохн Возрождення. М.„ 1982.
    С.А.Падокшын (агульная частка, філасофія, літаратура), А.Ю.Хадыка (выяўл. мастацтва і арх.), В.М.Арэшка (тэатр).
    «АДРАДЖЭННЕ», бел. кааператыўнавыдавецкае тва. Існавала ў Мінску ў крас. — снеж. 1922. Засн. Акад. цэнтрам Наркамасветы БССР для выдання твораў маст. лры і падручнікаў для бел. школ. Выдала збкі вершаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» Ф.Багушэвіча (у адной кнізе), «Спадчына» Я.Купалы, «Водіулле» Я.Коласа, «Пад
    Да арт. Адраджэнне. Кальвінскі збор у г. Смаргонь Гродзенскай вобласці.
    16 ст. (злева); СпасаПраабражэнская царква ў г. Заслаўе. 2я пал. 16 ст.
    АДРАДЖЭННЕ 135
    родным небам» З.Бядулі, паэму «Босыя на вогнііпчы» М.Чарота, «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры. Старадаўні перыяд» М.Янчука, падручнікі, альманах «Адраджэнне» і інш. Мела кнігарню ў Мінску, вяло продаж бел. кніг у Маскве, Гомелі і інш. гарадах Беларусі. Рэаріанізавана ў выдва «Савецкая Беларусь».
    АДРАДЖЭННЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЕ, заканамернасць у гіст. развіцці асобных народаў, якая выяўляецца ў паскораным руху да больш высокага ўзроўню грамадскага быцця, культуры і нац. свядомасці пасля перыяду застою альбо ўпадку. А.н. неабходна адрозніваць ад
    Рэнесансу — еўрап. культ.гіст. эпохі на сумежжы сярэднявечча і Новага часу (гл. Адраджэннё). Феномен гуманіст. Адраджэння характэрны для тых рэгіёнаў, гіст. працэсы ў якіх пазначаны адноснай стабільнасцю і паступальнасцю развіцця. А.н., наадварот, выяўляецца пераважна ў тых народаў Усх. Еўропы, у славянскім, азіяцкім і афрыканскім рэгіёнах, гіст. працэсы ў якіх характарызуюцца нераўнамернасцю і катастрафічнасцю. У полі зроку А.н. як заканамернай сусв.гіст. з’явы, якая паўтараецца ў пэўным «гістарычным рыгме», Рэнесанс бачыцца як яго этап, на якім адбываецца станаўленне нац. дзяржаў, нац. культур і моў.
    Прыкметы раннехрысц. адраджэння (станаўленне дзяржавы і прававых інстьггутаў, высокі ўзровень дойлідства, ужытковага і царк. выяўл. мастацгва, асветніцгва Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага) з’явіліся на Беларусі ў 11—13 сг. у выніку творчага парыву маладога этнасу і ўплыву вытанчанай эліністычнай культуры Візантыі. Бел. грамадскапаліт. і творчакульт. ўзлёт у 16—1й пал. 17 ст. (кнігадрукаванне і асветніцгва Ф.Скарыны, высокі ўзровень правасвядомасці, зафіксаваны ў Сгатутах ВКЛ 1529, 1566, 1588, развіццё свецкай лры і мастацтва, дзяржаўнасць бел. мовы) абумоўлены бел. дзяржаўнасцю, культ. сувязямі з Зах. Еўропай, уплывам гуманіст. светапогляду. Ва ўмовах упадку (2я пал. 17—18 ст.)
    і ліквідацыі (канец 18 — пач. 20 ст.) бел. дзяржаўнасці нац. культура развівалася, набывала новыя, свецкія формы (архітэктура, тэатр, лацінская і польскамоўная лра, асв. філасофія), аднак паступова была адсунута афіц. псріьскай і рус. культурамі на этнагр., часткова царк.прыходскі ўзровень. Парадокс бел. гісторыі і культуры ў тым, што т.зв. «адсталасць» і «забітасць» карэнных беларусаў, пераважна сялянства, дазволілі захаваць генет. «адро» самабытнай нар. культуры, якое пазней стала асновай Ан. Традыц. этн. культура і яе носьбіш былі выключаны са сфер афіц. функцыянавання і праз гэту сваю ізаляванасць пазбеглі дэнацыяналізацыі, растварэння ў афіц. польск. і рус. культурах. Пад прэс паланізацыі і русіфікацыі трапілі толькі «вярпікі» культуры, яе афіцыйная функцыян. частка — школа, друк, некаторыя прафес.
    Да арт. Адраджэнне. Пацір. Канец 15 — пач. 16 ст. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі (злева); заслаўская кафля. Сярэдзіна 16 ст.
    віды і жанры мастацгва, сферы дзярж. кіравання — тое, з чаго фактычна была выключана асн. частка бел. народа.
    Да арт. Адраджэнне. Майсей перад народам. Гравюра Ф.Скарыны з тытульнага ліста кнігі «Другі закон*. 1519.
    Бел. А.н. пачалося ў 19 ст. і прайшло некалькі этапаў. Чарговыя хвалі ўздыму ў неспрыяльных умовах змяняліся спадам, пгто дазваляе гаварыць пра адносную самастойнасць кожнага з гэтых этапаў, бо яны адрозніваліся сваімі мэтамі і вынікамі, ірамадскімі сіламі і духоўнымі імпульсамі, якія выклікалі адраджэнцкі рух. Першы этап пачаўся ў рэгіёне ўплыву Віленскага унта як літаратурнае асветніцтва ліберальнарамант. кірунку: яго дзеячы, пісьменнікі і публіцысты на сумежжы польск. і бел. культур (Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, Р.Падбярэскі, В.ДунінМарцінкевіч і інш.) марылі пра аднаўленне гіст. пройдзенай рэальнасці — Рэчы Паспалітай на канфедэратыўных асновах. Пасля задушэння паўстання 1863—64, паліт. рэакцыі і застою ў апошняй чвэрці 19 ст. пачаўся другі этап А.н. — пераважна мірнага руху, нацэленага на выхаванне самасвядомасці народа, развіццё яго мовы, лры, інш. відаў мастацтва, грамадскай думкі, на стварэнне незалежных ад улад сац.культ. струкгур — аматарскіх і прафес. суполак, партый, нац. друку, кнігавыдавецлваў, набліжэння школы і царквы да традыцый нац. культуры. Прарокам новай хвалі А.н. быў Ф.Багушэвіч, які вызначыў сутнасць бел. нац. ідэі. За нац. самавызначэнне выступіў падп. час. «Гомон». Пасля рэв. 1905— 07 рух набыў масавы характар і даў значныя вынікі — нац. класічную лру (творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, М.Гарэцкага, А.Гаруна і інш.), развіццё кнігадрукавання і бел.
    136	АДРАР
    перыяд. друку («Наша ніва», «Наша доля», «Маладая Беларусь» і інш.), станаўленне нац. школы ў тэатр., муз. і інш. відах мастацтва, аргцыя нац. паліт. партый і рухаў, пачатак бел. асветы. Завяршальным звяном гэтага этапу А.н. была барацьба за паліт. самавызначэнне беларусаў і абвяшчэнне суверэннай Беларускай Народнай Рэспублікі (1918). Ва ўмовах БССР А.н. выявілася ў пракгычным ажыццяўленні ў 1920я г. палітыкі беларусізацыі, у выніку якой створаны нац. школа, навука, масавы друк, тэатральнае, выяўл., муз. і інш. прафес. віды мастацгва, нац. эканоміка і струкгура дзярж. кіравання. Новы этап А.н., пераважна на ўзроўні літ.маст. творчасці грамадскай думкі, пачаўся ў 2й пал. 1950х г. ва ўмовах частковага пераадолення вынікаў бальшавіцкасталінскай палітыкі: бел. культура набыла сусв. вядомасць, адраджаліся яе страчаныя, забароненыя і разбураныя пласты, даследаваліся кулы. традыцыі. Аднак у 1970—80я г. склалася небывала цяжкае становішча ў бел. культуры ў выніку разбурэння крыніц, што жывілі яе (жывое бытаванне нац. мовы ў грамадстве, фальклор і інш. віды аўгэнтычнай культуры). Перспектывы чарговага этапу А.н. залежаць ад рэалізацыі ідэй нац. суверэнітэту, замацаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і інш. заканад. акгах краіны.
    Літ:. Богдановнч М. Белорусское возрожденме. М., 1916 (факс. выд. Мн., 1991); Ігнатоўскі У. Кароткі нарыс нацыянальнакультурнага адраджэння Беларусі. 2 выд. Мн., 1921; Шантыр Ф. Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і Самаадзначэння народу. Слуцк, 1918 (факс. выд. Мн., 1992). У.М.Конан.
    АДРАРІФАРАС (франц. Adrar des Iforas), I ф a р a с , пустыннае пласкагор’е на Пд Сахары, пераважна ў Малі. Сярэднія выш. 700 м, найб. да 1000 м. Складзена са стараж. гранітаў. Уздоўж сухіх далін (уэдаў), якія праразаюць масіў, апустыненыя саванны з зараснікамі акацый, ксерафітных злакаў, на вяршынях — горныя пустыні. Рэдкія аазісы.
    АДРАС (франц. adresse) у в ы л і чальнай д э х н і ц ы , лічбавае або лічбавалігарнае абазначэнне (код) месца захоўвання інфармацыі ў ЭВМ. Напр., нумар ячэйкі памяці, дарожка на магн. дыску. У многапраграмных ЭВМ А., што зададзены ў праграме, звычайна не супадае з А. рэчаіснага запамінальнага прыстасавання і адшуканне патрэбнай ячэйкі памяці выконваецца з дапамогай апаратных і праграмных сродкаў. У машыне А. пераўгвараецца ў сістэму сігналаў кіравання, якія забяспечваюць зварот да пэўнай зоны памяці.