• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Е ======■ , р'===== адкуль вынікае
    VlvVc2 Vlvvc*
    ўзаемасувязь энергіі спакою цела з яго масай: Ео = me2. На падставе аб’яднання СТА і квантавай механікі пабудаваны рэлятывісцкая квантавая механіка і рэлятывісцкая квактавая тэорыя поля, якія з’явіліся тэарэт. асновай фізікі элементарных часціц і фундаментальных узаемадзеянняў. Усе асн. палажэнні і прадказанні СТА і пабудаваных на яе аснове фіз. тэорый знайшлі пацвярджэнне ў эксперыментах, выкарыстоўваюцца пры выраіпэнні практычных задач ядз. энергетыкі, праектаванні і эксплуатацыі паскаральнікаў зараджаных часцід і г.д. Агульная тэорыя адаоснасці (АТА), створаная Эйнштэйнам (1915—16) як рэлятывісцкая (геаметрычная) тэорыя гравітацыйных узаемадзеянняў, вызначыла новы ўзровень навук. поглядаў на прастору і час. Яна пабудаваная на падставе СТА як рэлятывісцкае абагульненне тэорыі сусветнага прыцягнення Ньютана на моцныя гравітацыйныя палі і скорасці руху, блізкія да скорасці святла. АТА апісвае прыцягненне як уздзеянне гравітацыйнай масы рэчыва і поля згодна з эквівалентнасці прынцыпам на ўласцівасці 4мернай прасторычасу. Геаметрыя гэтай прасторы перастае быць эўклідавай (плоскай), а становіцца рыманавай (скрыўленай). Гэта азначае, што кожнаму пункгу прасторычасу адпавадае свая метрыка, сваё скрыўленне. Пераўтварэнні Лорэнца ў АТА таксама залежаць ад каардьшат прасторы і часу, становявда лакальнымі, таму можна гаварыць толькі аб лакальным выкананні законаў СТА у АТА Ролю гравітацыйнага патэнцыялу адыгрывае метрычны тэнзар, які вызначаецца як рашэнне ўведзеных у АТА нелінейных ураўненняў гравітацыйнага поля (ураўненняў Гільберта—Эйнштэйна). У АТА прымаецца, што гравітацыйная маса скрыўляе трохмерную прастору і змяняе працягласць часу тым больш, чым болыпая гэта маса (большае прыцягненне). У АТА рух цел па інерцыі (пры адсутнасці вонкавых сіл негравітацыйнага паходжання) адбываецца не па прамых лініях з пастаяннай скорасцю, a па скрыўленых лініях з пераменнай скорасцю. Гэта значыць, што ў малой частцы прасторычасу, дзе гравітацыйнае поле можна лічыць аднародным, створаны ім эфекг эквівалентны эфекту, абумоўленаму паскораным (неінерцыяльным) рухам адпаведнай сістэмы адліку. Таму АТА, у якой паняцце ІСА ла сутнасці не мае сэнсу, наз. тэорыяй неінерцый
    нага руху. Асн. гравітацыйн ьія эфекты, прадказаныя ў АТА. пацверджаны эксперыментальна. АТА адыграла вял. ролю ў фарміраванні сучаснай касмалогіі.
    На Беларусі навук. даследаванні па СТА і ATА пачаліся ў 1928—29 (Ц.Л.Бурстын, Я.П.Громер) і атрымалі інтэнсіўнае развіццё ў АН, БДУ і інш.
    Літ.: Эйнштэйн А Суідность теорнм относнтельноста. М., 1955; Фок В.А Теорня пространства, временн н тяготення. М., 1961; Л а н д а у Л.Д., Л н ф ш н ц Е.М. Теорня поля. М., 1967; Сннг Дж.Л. Обіцая теорня относнтельностн: Пер. с англ. М., 1963; Ф ё д о р о в Ф.Н. Группа Лоренца. М., 1979; Л е в а ш е в А.Е. Двнженне н двойственность в релятнвнстской электродннамнке. Мн., 1979; Нваннцкая О.С. Лоренцев базнс н гравнтацнонные эффекты в эйнштейновской теоріш тяготення. Мн., 1979. А.А.Богуш.
    АДНОСНАЯ БІЯЛАГІЧНАЯ ЭФЕКТЫЎНАСЦЬ выпрамяненняў, паказчык колькаснага параўнання біял. ўздзеяння розных відаў радыеакгыўнага выпрамянення. Вызначае, у колькі разоў біялагічнае дзеянне іанізавальных выпрамяненняў пэўнага тыпу (напр., альфа, бэтавыпрамяненне, нейтроны і інш.) большае (ці меншае) за ўздзеянне на той жа біял. аб’екі' ставдартнага выпрамянення (жорсткіх рэнтгенаўскіх ці гамапрамянёў). Асобныя віды выпрамяненняў суправаджаюцца вызваленнем рознай колькасці энергіі і маюць пэўную пранікальную здольнасць, таму парознаму ўздзейнічаюць на жывыя арганізмы. Чым больш энергіі выпрамяненне перадае тканкам, тым болып пашкоджанняў атрымлівае жывы арганізм. Напр., альфавыпрамяненне (паток цяжкіх часціц — нейтронаў і пратонаў) мае невял. пранікальную здольнасць, іігго не дазваляе пранікнуць праз вонкавы слой скуры, аднак яно лічыцца найбольш небяспечным пры траплянні радыенуклідаў унутр арганізма праз раны, з ежай ці пры ўдыханні. А.б.э. для элекгроннага, пазітроннага, рэнтгенаўскага і гамавыпрамянення, а таксама хугкіх пратонаў блізкая да 1, для альфачасціц і хуткіх нейтронаў роўная 10, для цяжкіх шматзарадных іонаў і ядраў аддачы — 20.
    АДНОСНАЯ ВЫШЫНЯ, адлегласць па вертыкалі ад пункта на паверхні зямлі да якоган. адвольна прынятага за нуль узроўню. Паказвае, наколькі адзін пункт зямной паверхні перавышае другі (напр., выш. горнай вяршыні над яе падэшвай).
    АДНОСНАЯ ІСЦІНА, гл. ў арт. Ісціна.
    АДНОСНЫ РУХ, рух матэрыяльнага пункта (цела) адносна сістэмы адліку, якая сама рухаецца адносна інш. сістэмы адліку. што ўмоўна прымаецца за нерухомую. Звычайна нерухомая сістэма адліку (К) лічыцца інерцыйнай сістэмай адліку, рухомая сістэма (К’) можа быць інерцыяльнай і неінерцыяльнай. Скорасць і паскарэнне цела адносна сістэмы К’ наз. адноснымі (^ц, аад), адносна сістэмы К — абса
    лютнымі (Va6 , ааб), скорасць і паскарэнне сістэмы К’ адносна К — пераноснымі (v*nep, апер) У кінематыцы паміж гэтымі велічынямі ўстаноўлена залежнасць:	^б = ^ад + Vnep ;
    ааб = йад + Дпер + акар , дзс акар — Карыяліса паскарэнне.
    АДОЕЎСШ Аляксандр Іванавіч
    (8.12.1802, СанкгПецярбург — 27.8.1839), рускі паэтдзекабрыст. За ўдзел у паўстанні 1825 асуджаны на катаргу. Аўтар элегій, гіст. паэмы «Васілька» (1829—30), вершаў «У Сібір», «Трызна», «Вешчых струн палымяныя гукі» і інш. Паэтызаваў рэв. подзвіг, грамадз. мужнасць, ідэі свабоды, любові да радзімы, асуджаў тыранію.
    Тв.: Полн. собр. стнхотвореннй н пнсем. М.; Л., 1934; Сгнхотворешія. М., 1982.
    АДОЕЎСКІ Уладзімір Фёдаравіч (11.8.1803 ці 1804, Масква — 11.3.1869), рус. пісьменнік, філосаф, муз. і літ. крытык, заснавальнік рус. класічнага музыказнаўства. Старшыня «Таварыства любамудрыя» (1823—25). Аўтар фантаст. апавяданняў «Розныя казкі з трапным слоўцам, сабраныя Ірынеем Мадэставічам Гамазейкам» (1833), «Жывы мярцвяк» (1844), сатыр. свецкіх («Княжна Мімі», 1834; «Княжна Зізі», 1839) і містыкафантаст. («Сільфіда», 1837; «Космарама», «Саламандра», абедзве 1840; «Шалёныя», 1842) аповесцяў, артыкулаў і эсэістычных нататкаў пра А.Пушкіна і М.Гогаля. Духоўную атмасферу 1830х г. перадаў у рамане «Рускія ночы» (1844, 2я рэд. 1862, апубл. 1913), які спалучае філас. дыялогі, апавяданніпрьпчы, навелы. Распрацоўваў муз.тэарэт. і эстэт. праблемы, даследаваў нар. песню, старарус. музыку. Аўтар біягр. апавяданняў і муз.крытычных эсэ.
    Тв.: Соч. Т. 1—2, М., 1981; Музыкальнолнтературное наследае. М., 1956.
    АДОЕЎЦАВА Ірына Уладзіміраўна (сапр. I в а н о в а Іраіда Густаваўна; 4.8.1895, СанкгПецярбург — 15.10.1990), рус. пісьменніца. У 1922— 87 у эміграцыі. Аўтар збкаў лірычных вершаў «Двор цудаў» (1922), «Кантрапункг» (1950), «Залаты ланцуг» (1970) і інш.; аповесцяў і раманаў, у тл. «Пакінь надзею назаўсёды» (1954) пра жыццё ў СССР у 1930я г. Апублікавала кн. ўспамінаў «На берагах Нявы»
    126 АДОКСА
    (1967), «На*берагах Сены» (1978—81, абедзве выд. ў СССР, 1988). Адметныя рысы творчай манеры — яснасць, класічная прастата і дакладнасць, у ёй выразна адчуваецца літ. школа акмеізму.
    АДОКСА (Adoxa), род шматгадовых травяністых раслін сям. адоксавых. Некалькі відаў (раней род лічыўся манатыпным). Растуць ва ўмераным і халодным паясах Паўн. паўшар’я, у гарах да алыіійскага пояса. Найб. вядома А. мускусная, або мускусніца мускусная (A. moschatellina), сустракаецца па ўсёй тэр. Беларусі ў шыракалістых і мяшаных лясах, на схілах, у старых парках. Рэлікт даледавіковага часу.
    Выш. 5—15 см. Карэнішча кароткае, лаўзучае, белаватае. Лісце са слабым мускусным пахам (адсюль назва). Цвіце вясной адна з першых. Кветкі дробныя, жаўтаватазялёныя або зеленаватабелыя. Плод — зялёная касцянка з 1—5 костачкамі. Карані (збіраюць увосень) выкарыстоўваюць як антысептычны і гаючы сродак.
    АДОЛЬСКАЯ (Адамовіч) Мар’яна (1767?, Паставы — ?), танцоўшчыца. Прыгонная А. Тызенгаўза. Вучылася ў яго балетных школах у Гродне (у Г.Петьшеці) і Паставах (у Ле Ду). У 1778 саліравала ў школьным спекгаклі «Сялянскі балет» Петынеці, выступала ў балеце «Шлюб самнітаў» (1783) і інш. на сцэне Гродзенскага тра Тызенгаўза. Пасля смерці Тызенгаўза (1785) перададзена каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму і ўвайшла як другая салістка ў трупу «Тва танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці». У 1789 пакінула сцэну.
    Г.І.Барышаў.
    АДОНІС, грэчаская назва фінікійскасірыйскага бога расліннасці і ўрад
    Да арт. Адоніс. Венера і Адоніс. Маст. П.П.Рубенс. Каля 1614.
    лівасці. У міфалогіі Грэцыі А. — каханы Афрадыты. Паводле міфаў, памёр ад раны, але ўваскрэс і ўзнёсся на неба. Культ А. вядомы з 2га тыс. да н.э., паўплываў на ўзнікненне міфа пра ўваскрэсенне і ўзнясенне Ісуса Хрыста. Да міфа аб А. звярталіся ў лры Авідзій, Лопэ дэ Вэга, У.Шэкспір, у Жывапісе — Тыцыян, Рубенс, Пусэн і інш.
    АДОНІС, малая планета. Адкрыта ЭДэлытортам (Бельгія, 1936). Абарачаецца вакол Сонца па выцягнутай эліптычнай арбіце з перыядам 2,76 г. Папярочнік А. каля 1 км; адлегласць ад Сонца 0,44—3,50 а.а. Найменшая адлегласць ад Зямлі каля 2 млн. км.
    АДОНІС (Adonis), род адна і шматгадовых травяністых раслін сям. казяльцовых. Больш за 20 відаў, пашыраных у стэпавых і лесастзпавых зонах Еўразіі і Паўн. Афрыкі. На Беларусі ў Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі ў 1960я г. як
    Адокса мускусная.
    дэкар. расліны інтрадукаваны 2 віды: А. вясновы, або гарыцвет (A. vemalis), і А. палымяны (A. flammea).
    Сцябло прамое або слабагалінастае выш. ад 5 да 40 (зрэдку да 70) см. Лісце рассечана на вузкія сегменты. Кветкі буйныя, адзіночныя, залацістажоўтыя або чырвоныя. Плады — авальныя шматарэшкі з прамым або кручкападобным носікам. Выкарыстоўваюць для групавых пасадак і бардзюраў. Прэпараты з А вясновага ўжываюцца пры сардэчнай недастатковасці, неўрозах.
    АДОРАНАСЦЬ індывідуальная своеасаблівасць задаткаў чалавека, якая забяспечвае патэнцыяльныя магчымасці і дазваляе дасягнуць значных поспехаў у пэўнай галіне дзейнасці. Залежыць ад біялагічна вызначаных прычын (уласцівасцяў мозга, нервовай сістэмы і інш.). Высокая ступень спецыяльнай А. — талент. Тэрмінам «агульная адоранасць» вызначаюць А. інтэлекгуальную — праяўленне здольнасцей у рознай сферы дзейнасці. Звычайна А. праяўляецца на ранніх этапах узроставага развіцця, у т.л. і праз якасці характару, асаблівасці сну, актыўнасці. Рэалізацыя А. залежыць: ад адпаведных абставін жыцця, спец. навучання і выхавання; запатрабавання з боку грамадства; самарэалізацыі (самавыхавання) асобы.