• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Выяўленчае мастаіітва і архітэктура. Народжанае адмаўленнем сярэдневяковай умоўнасці і сімволікі, мастацтва А. несла ідэі гуманізму, узвышала чалавекамысліцеля. У цэнтры яго — гарманічна развіты чалавек.
    У перыяд ранняга A (15 ст.) мастацтва Італіі развівалася ў рамках Фларэнційскай, Умбрыйскай, Падуанскай і Венецыянскай школ жывапісу. Мастакі гэтых школ у сваёй творчасці спалучалі ідэі ант. гуманізму і рэалізму, заснаваныя на вывучэнні натуры, уяўленні пра фіз. хараство і духоўную веліч чалавека. Яны ўзбагацілі мастацгва дакладным веданнем будовы чалавечага цела. перадачай перспекгывы, ракурсаў, святлаценяў і г.д. Гэта найб. яскрава выявілася ў разнастайнай па характары творчасці жывапісцаў Мазачыо, Д.Гірландайо, АМантэнья, П’ера дэла Франчэска, С.Батычэлі, Анджэліка, П.Перуджына, сем’яў Беліні, Ліпі. скулыітараў Л.Гіберці, Данатэла, Якопа дэла Кверча, Лука дэла Робія, АВерок’ё. Апрача станковага жывапісу шырока развівалася мастацгва фрэскі. Рэалізм высокага А (канец 15 — 1я чвэрць 16 ст.) дасягнуў класічнай яснасці, манументальнасці вобразаў і абагульнення (Леанарда да Вінчы, Рафаэль, Мікеланджэла, АКарэджа, Тыцыян, Джарджоне, П.Веранезе, Я.Тынтарэта, Джуліо Рамана і інш.). У перыяд феад. рэакцыі і Контррэфармацыі (з пач. 16 сг.) у Італіі ўзнікла мастацгва маньерызму, якое вызначалася суб’ектывізмам, манернасцю, вытанчанасцю формы (Я.Панторма, АБранзіна, Ф.Парміджаніна, Б.Чэліні). У дэкар. мастацтве створаны ўзоры тканін, эмаляў, шкла, маёлікі, вырабаў з металу, кашт. камянёў 1 інш. 3 15 ст. развіваецца мастацтва залочанай разьбы, «чартазіянская мазаіка». На новай аснове фарміравалася і архітэкгура. Распрацоўваліся і ажыццяўляліся прынцьшы рэгулярнай забудовы гарадоў, у якіх акрамя культавых збудаванняў ствараліся характэрныя для італьян, А. манум. палацца, вілы, іппіталі, фантаны і інш. Ант. ордэрная сістэма ўзбагаціла тэкгоніку будынкаў, унесла ў дойлідства лагічную суразмернасць і гарманічную яснасць (Ф.Брунелескі, Л.Б.Альберці і інш.). На пач. 16 ст. ў Рыме пачаў складвацца агульнаітальян. арх. стыль (Д.Брамантэ, Дж. да Віньёла, Дж.Вазары). У Венецыі працавалі арх. М.Санмікелі, Я.Сансавіна, АПаладыо. У Нідэрландах мастацтва А суііала з росквітам позняй готыкі, узнікла трамадз. архітэкгура. 3 сярэдзіны 16 ст. тут фарміраваўся арх. сгыль, які арыентаваўся на ант. і італьян. дойлідства эпохі А У жывапісе развіваецца пераважна лартрэт і пейзаж, асаблівая ўвага звяртаецца на перадачу навакольнага асяроддзя (Рагір ван дэр Вейдэн, Хута ван дэр Гус, Г.Мемлінг, Лука Лейдэнскі, ХБосх, К.Масейс). Ян ван Эйк залажыў асновы, на якіх пасля развівалася нідэрл. мастацгва. У Германіі мастацтва А высокага росквіту дасягнула ў канцы 15 — пач. 16 ст., асабліва ў жывапісе і гравюры (АДзюрэр, ААльтдорфер, Г.Гольбейн Малодшы і ішп.). У франц. мастацгве А адметна творчасць мастакоў Ж.Фуке, Клуэ, скулытга
    раў Ж.Гужона, Ж.Пілона; для архітэкгуры каралеўскіх і дваранскіх замкаў характэрны вытанчаны стыль (замак Шамбор). Своеасаблівыя рысы набыло мастацтва Іспаніі, Чэхіі, Славакіі, Польшчы, Венгрыі.
    Пад уплывам рэнесансавай культуры Зах. Еўропы ў выяўл. мастацтве Беларусі 16 — сярэдзіны 17 ст. склаліся асяродкі гуманіст. культуры (двары Жыгімонта Аўгуста ў Вільні, Радзівілаў у Нясвіжы. Алелькавічаў у Слуцку), развіваліся новыя віды і жанры мастацтва. У жывапісе пашыраўся партрэт, у якім праявілася рэнесансавае разуменне асобы чалавека. На аснове сінтэзу зах.
    Да арт. Адраджэнне. Сабор СантаМарыя дэль Ф'ёрэ ў Фларэнцыі. Купал арх. Ф.Брунелескі. 142036.
    Да арт. Адраджэнне. Палац Дукале ва Урбіна (Італія). Унутраны двор. Каля 1470—1653.
    Да арт. Адраджэнне. Замак Шамбор у Францыі. Арх. Ж. і Д.Сурдо, П.Нево і інш. 1519 — 40.
    еўрап. формаў і візант. маст. спадчыны ўзнік нац. варыянт параднага партрэта (партрэт Міхаіла Барысавіча). Пэўны час ён існаваў побач з рэпрэзентатыўным (партрэт Ю.Радзівіла) і надзеленым рысамі псіхалагізму паўфігурным (партрэт К.СлуцкайРадзівіл). Складваўся жанравы і батальны жывапіс (А.Вейдэ). Рэлігійнае мастацтва развівалася ў некалькіх кірунках. Алтарная карціна вызначалася пластычнасцю формаў, яркасцю палітры, элементамі лінейнай перспектывы, атрыбутамі гіст. моды («Пакланенне вешчуноў», пасля 1514). У іканапісе з яго поствізантыйскай традыцыяй з’явілася наватарская плынь: у сюжэтную канву ўводзіліся быт. і этнагр. дэталі, арх. краявіды («Тройца» з Дастоева, «Нараджэнне Марыі» з Маларыцкага рна), узбагачаўся эмац. каларыт, арнаментыка фонаў («Параскева Пятніца», Слуцкі рн; «Лука і Сымон», Лунінецкі рн). Высокага ўзроўню дасягнула паліхромная драўляная скульптура і разьба алтароў (Іакім і Ганна, Жабінкаўскі рн; Праабражэнскі касцёл у в. Новая Мыш, Баранавіцкі рн). Пашыралася партрэтная пластыка надмагілляў (А.Гаштольда ў Вільні, М.К.Радзівіла ў Нясвіжы). Складалася медальерная школа (Я.Энгельгарт і інш.). Дасягнуў росквіту дрэварыт, з канца 16 ст. — медзярьп. Дасканаласцю выканання вылучаліся тытульныя лісты, застаўкі, ініцыялы, канцоўкі і ілюстрацыі ў выданнях Ф.Скарыны (Біблія, 1517—19), у Брэсцкай бібліі (1563), Статуце ВКЛ 1588. Узніклі графічныя партрэты (Скарыны, Жыгімонта III, М.Р.Радзівіла, В.Цяпінскага), геральдычныя кампазіцыі. Т.Макоўскі і інш. выконвалі арх. пейзажы, карты, ілюстрацыі да навук. тракгатаў. 3 16 — 1й пал. 17 ст. дайшлі творы жывапісу, у якіх адлюстраваны тыповыя рысы еўрап. А., асабліва ў пашыраным на бел. землях парадным (сармацкім) партрэце (Грызельда Сапега, Юрыя Радзівіла, Софіі Алелькаўны Радзівіл і інш.). У дэкар.прыкладным мастацтве стылістыка А. выявілася ў арнаментацыі абкладаў абразоў (Будслаўская шата), царк. начыння і параднай зброі эмалямі, кашт. камянямі, літымі і чаканенымі накладкамі. З’явілася кафля з сюжэтнымі, герба
    132 АДРАДЖЭННЕ
    вымі і партрэтнымі выявамі (Лагойск, Заслаўе), з каляровым глазураваным пакрыццём. 3 заснаваннем мануфакгур (15 ст.) пашыраўся асартымент вырабаў са шкла. У бел. мастацтве 1й пал. 17 ст. формы А. працягвалі суіснаваць з рысамі маньерызму, але ўсё больш саступалі месца стылістыцы барока.
    У архітэктуры і горадабудаўніцтве Беларусі з эпохай А. звязаны спробы комплекснай рэканструкцыі гарадоў на аснове рэгулярнага плана, які формамі набліжаўся да прамавугольніка, авала, паўавала (Нясвіж, Быхаў, Слуцк). Цэнтрам яго кампазіцыі звычайна была плошча з ратушай і храмамі. Будаваліся таксама палацы, шпііалі, дамы цэхавых брацтваў і інш. Напачатку рысы рэнесансу спалучаліся з элемеігтамі готыкі, але гатычныя формы збудаванняў пач. 17 ст. набывалі пластычны дэкор (Мірскі замак, Сынковіцкая царквакрэпасць, Мураванкаўская царквакрэпасць). Свецкая і культавая архітэктура паступова траціла суровыя абарончыя рысы: палацы афармляліся аркаднымі галерэямі (палац у Рагачове), з’явіліся храмы на ўзор ратонды з купалам (Смаргонскі кальвінскі збор), вежы некаторых храмаў
    Да арт. Адраджэнне. A . Д з ю р э р . Чатыры коннікі. «Апакаліпсіс*. Гравюра на дрэве. 1498.
    аздабляліся дэкар. элементамі (Заслаўская СпасаПраабражэнская царква). Інтэр’ер узбагачаўся разнымі алтарамі, скляпенні — ляпнымі нервюрамі. якія ўтваралі дэкар. ўзор (Чарнаўчыцкі
    Да арт. Адраджэннс. Г.Гольбейн М а л о д ш ы . Партрэт Ш.Марэта. 1536.
    Да арт. Адраджэннс. Алосгал. Дрэва. Канец 16 ст. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
    Троіцкі касцёл, Вішнеўскі касцёл Марыі).
    Тэатр. У еўрап. тры 2й пал. 15—16 ст. адбываўся паступовы пераход ад аматарскіх тэатр. формаў, звязаных з патрэбамі каталіцкай царквы, да пра
    фес. тра, які існаваў як самастойная эсіэт. і эканам. сістэма і абапіраўся на здабыткі ант. тэатр. мастаіггва і тэорыю драмы.
    Першыя спробы аднаўлення тэатра на ант. ўзор (напачатку стараж.рымскі) зрабілі італьян. гуманісты. 3 канца 15 ст. ў Рыме, Ферары, Фларэнцыі на лац., потым і на ігальян. мове ставілі творы П.Тэрэнцыя, Ц.М.Плаўга, ЛАСенекі; на пач. 16 ст. — творы нац. драматуртіі («Куфэрак» ЛАрыёста, «Каляндра» Б.Давіцы, «Мандрагора» Н.Макіявелі), якія былі першай формай арыгінальнага рэнесансавага тра — італьян. вучонай камедыяй. Потым у рэпертуары з’явіліся трагедыя і пастараль. Пры дварах арыстакратаў, дзе звычайна адбываліся тэатр. лаказы. пачыналі ўзводзіць і першыя тэатр. будынкі, арыентаваныя на рэстаўрацыю рымскай традыцыі. Пад уплывам рэнесансавага жывапісу развіваліся перспектыўныя дэкарацыі. 3 канца 16 ст. фарміруецца прынцьшова новы тьш сцэны — сцэнаскрьшя, які развіўся ў тэатры барока. Ант. мастацтва паўплывала на традыцыйныя нар. тэатр. формы многіх краін Еўропы, найперш на тр Італіі, дзе створана камедыя дэль артэ, якая, не маючы сваёй сталай драматургіі, абапіралася на стараж.рымскія традыцыі імправізадыйнага тра масак. Ў Англіі і Іспаніі ўздым познарэнесансавага еўрап. тра звязаны з драматургіяй У.Шэкс
    АДРАДЖЭНН£133
    піра, М.Сервантэса, Лопэ дэ Вэгі. Працэс стварэння нац. тра ў Францыі і на ням. землях ііпоў запаволена. У эпоху А. (да пач. 17 ст.) склаліся асн. прынцыпы драматургіі, арганізацыі тэатр. прасторы, акцёрскага майстэрства, функцыянавання тэатр. трул, якія
    Да арт. Адраджэнне. Партрэт Юрыя Радзівіла. Мастак невядомы. 1590я г. Нацыянальны мастацкі музей.
    Да арт. Адраджэнне. Фрагмент арната з Пінска. Канец 15 — 16 ст.
    Да арт. Адраджэнне. Партрэт Грызельды Сапега. Невядомы мастак. 1630я г. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
    надоўга вызначылі еўрап. тэатп. традыцыі і ў многім захаваліся да сучаснасці.
    На Беларусі першыя еўрап. тэатр. формы (літургічная драма, школьны тэатр) з’явіліся ў 16 ст. праз дзейнасць
    каталіцкай царквы. Пазней, у эпоху барока, яны разам з прыдворным трам сталі важнымі кампанентамі бел. тэатр. культуры.
    Музыка. У 14 — 1й пал. 17 ст. ў муз.
    Да арт. Адраджэнне. Тройца. Гравюра Ф.Скарыны з кнігі «Быццё». 1519.
    мастацтве адбыліся істотныя змены.
    З’явілася нотадрукаванне, павялічылася роля свецкіх жанраў (шансон, мадрыгал, мадрыгальная камедыя, у канцы 16 ст. — опера, балет), пашырылася аматарскае музіцыраванне. самастойнай стала інстр. музыка (харальныя апрацоўкі, рычэркары, канцоны, прэлюдыі, такаты, фантазііу, адрадзілася цікавасць да танц. мастацтва. У традыцыйных царк. жанрах месе і матэце побач з грыгарыянскімі сталі выкарыстоўваць свецкія мелодыі. 3 пашырэннем храматызму, фарміраваннем мажору і мінору, гарманічнай функцыянальнасці, устанаўленнем новай трохгучнай канцэпцыі вертыкалі зазнала істотныя змены тэхніка кампазіцыі. На аснове агульнастыліст. заканамернасцяў адбывалася акгыўнае фарміраванне нац. школ — нідэрландскай (Г.Дзюфаі, І.Окегем, Я.Обрэхт, Жаскен Дэпрэ), італьян. (Палестрына, К.Джэзуальда ды Веноза, Л.Марэнцыо), франц. (К.Жанекен), ням. (Г.Фінк, Б.Рэзінарыус), англ. (Дж.Данстэйбл, У.Бёрд), ісп. (К. дэ Маралес, Т.Л. дэ Вікторыя), чэш. (Я.Т.Турноўскі, К.Гарант), польск. (Вацлаў з Шамотул, М.Гамулка). Тэорыю музыкі развівалі ў Італіі I Тынкгорыс, у Швейцарыі Гларэан, у Іспаніі Ф.Салінас і інш.