Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АДРАСАТ (ням. Adressat), атрымальнік (асоба, установа), якому адрасавана паштовае адпраўленне.
АДРАСНАЯ МОВА ў вылічальн а й тэхніцы, фармальная мова для апісання працэсаў пераўгварэння інфармацыі ў ЭВМ. Кожны элемент' інфармацыі адпавядае пэўнаму адрасу (напр., нумару ячэйкі памяці ЭВМ); некаторыя адрасы могуць адпавядаць інш. адрасам. Напр., калі элемент інфармацыі (адрас) b адназначна адпавядае адрасу а, то ў Ам. гэта запісваецца формулай ’а = b (адрасная функцыя). Вылічэнне новых значэнняў і іх засылка на пэўныя адрасы задаюцца адраснай формулай (2 адрасныя функцыі, злучаныя знакам засылкі =>). Запіс b => а азначае, ппо элемент b засылаецца на адрас а, пасля чаго ’а = Ь. Адрасны алгарытм (паслядоўнасць адрасных формул і інш. сімвалаў) спец. праграмамітранслятарамі пераўтвараецца ў праграму на мове ЭВМ.
АДРАСТ, у грэч. міфалогіі цар Аргаса. Узначальваў няўдалы паход на Фівы і выратаваўся дзякуючы хуткасці свайго
Схема ўгварэння адрыўнога цячэння.
боскага каня. Удзельнічаў у пераможным паходзе эпігонаў на Фівы, у якім страціў сына Эгіялея і памёр ад гора. Паводле другога міфа, А. кінуўся ў агонь разам з сынам Гіпаноем.
АДРАЎНЕННЕ, лігніфікацыя, змяненне клетачных абалонак раслін лад уздзеяннем лігніну, які запаўняе прамежкі паміж мікрафібрыламі цэлюлозы. Абалонка клеткі пры гэтым страчвае эласіычнасць, робіцца цвёрдая, павялічваецца агульная трываласць расліны, устойлівасць абалонкі клеткі супраць мікраарганізмаў і грыбоў. А. клетачных абалонак характэрна для ўсіх вышэйшых раслін, акрамя імхоў. Адраўнелыя клеткі ўтвараюць драўніну і склеранхіму.
АДРОК а д к а з , выхад, права селяніна ў ВКЛ на пераход ад аднаго феадала да другога; тое, іпто і выхад сялянскі.
АДРОНЫ (ад грэч. adros вялікі, значны), элементарныя часціцы, якім уласцівыя моцныя ўзаемадзеянні. Складаныя аб’екгы, што нагадваюць ядры атамаў, дзе ролю пратонаў і нейтронаў адыгрываюць кваркі. Да А. належаць барыёны, мезоны і ўсе рэзанансы. Існаванне вял. колькасці А (каля 200) робіць вельмі важнай праблему іх класіфікацыі, якая праводзіцца на аснове мадэлі кваркаў. Пры сутыкненнях А і анігіляцыі электрона і пазітрона з пера
тварэннем у А. ўзнікаюць т.зв. адронныя струмені, якія сведчаць пра паходжанне ад кваркаў. На Беларусі даследаванні ўласцівасцяў А. .вядуцца ў Інце фізікі АН (з 1950х г.), БДУ і Гомельскім унце. Гл. таксама Узаемадзеянні элементарных часціц, Ядзерныя сілы.
I. С. Сацункевіч.
АДРОЎ. рака на У Беларусі, правы прыток Дняпра. Даўж. 75 км. Пл. вадазбору 676 км . Пачынаецца на паўн. схіле Аршанскага ўзв., вусце на паўд. ускраіне г. Орша. Цячэ ў Аршанскім, Сенненскім і Талачынскім рнах Віцебскай вобл. Даліна спачатку трапецападобная, ніжэй карьгтападобная, шыр. 0,6—0,8 км.
Пойма пераважна двухбаковая, пшр. 0,1— 0,3 км Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае, далей звілістае. Берагі нізкія, у сярэднім і ніжнім цячэнні стромкія. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м3/с. На веснавы перыяд прыпадае каля 70% гадавога сцёку. Ледастаў з сярэдзіны снеж. да канца сакавіка. Выкарыстоўваецда як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. У ніжнім цячэнні A — г. Барань.
АДРУБ, гл. Водруб.
АДРЫЖЫН, вёска ў Беларусі, у Іванаўскім рне Брэсцкай вобл., на паўд.зах. беразе воз. Пясчанае. Цэнтр сельсавета і калгаса «Кастрычнік». За 28 км на Пд ад г. Іванава, 168 км ад Брэста, 27 км ад чыг. ст. ЯнаўПалескі. 917 ж., 332 двары (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аддз. сувязі. Каля А. стаянка канца палеаліту — пач. мезаліту (11—6е тысячагоддзі да н.э.).
АДРЫНА. п у н я , 1) старадаўняя гасп. пабудова на Беларусі для захоўвання неабмалочанай збажыны, сена, саломы, с.г. інвентару. Уваходзіла ў гасп. комплекс сядзібы. Прамавугольны ў плане зрубны, каркасны («замётам у шулы» і з плятня) будынак, накрыты 2схільнай ці вальмавай страхой на сохах, «дзядках», кроквах. У маёнтках 16—19 ст. будавалі вял. доўгія А., перагароджаныя ўнугры на некалькі адсекаў, кожны з якіх меў самастойны ўваход. Найб. пашырана ў зах. і цэнтр. Беларусі, ва ўсх. раёнах часцей наз. сянніца, пуня. 2) Да 17 ст. спальня ў жылым памяшканні або халодны будынак, у якім жылі летам.
АДРЫЎНОЕ ЦЯЧЭННЕ, цячэнне, пры якім паток вадкасці (газу), што абцякае цела, адрываецца ад яго паверхні з угварэннем віхравой зоны. Узнікае каля паверхні цела з крывалінейнымі ўтваральнымі (напр., сферы, крыла самалёта), пры наяўнасці вязкага пагранічнага слоя і павышэння ціску ў напрамку цячэння. Уплывае на гідрадынамічныя (аэрадынамічныя) харакгарыстыкі целаў, а пры звышгукавых скарасцях цячэння і на цешіавы рэжым.
АДРЫЯН (Hadrianus) Публій Элій (24.1.76—10.7.138), рымскі імператар [117—138] з дынастыі Антанінаў. У 107—108 намеснік Ніжняй Паноніі, з 114 — Сірыі. Праводзіў цэнтралізацыю дзярж. устаноў, умацоўваў імператар
АДРЭНАРЭЦЭПТАРЫ 137
скую ўладу, пашыраў сістэму дзярж. дапамог (аіііментацый) і інш. Па загадзе А. была ажыццёўлена кадыфікацыя рым. права, выд. «Пастаянны эдыкт». На межах імперыі стварыў магутную сістэму ўмацаванняў і абарончых валоў (гл. Адрыянаў вал).
АДРЫЯНАЎ ВАЛ (англ. Hadrian’s Wall), стараж.рымскае абарончае збудаванне паміж вусцем р. Тдйн і залівам Сольвей у Англіі. Пабудаваны пры імператару Адрыяне ў 122—133 для абароны Рымскай Брытаніі ад варвараў. Працягласць 122,3 км, шыр. 2,4—3,1 м, выш. 3,7—4,9 м. Меў 16 фортаў, шмат вежаў. На асобных участках умацаваны ровам (глыб. 2,7 м, шыр. 38,7 м). На Пд ад А.в. выкапаны другі роў, які, магчыма, акрэсліваў мяжу ваен. зоны. У 197, 296 і 367 захоплены варварамі, некалькі разоў аднаўляўся. Канчаткова закінуты каля 400.
АДРЫЯНОПАЛЬ, грэчаская назва горада Эдырне ў Турцыі.
АДРЫЯНОПАЛЬСКАЯ БІТВА 378 Адбылася 9 жн. ў раёне Адрыянопаля (сучасны Эдырне, Турцыя) паміж войскамі рымскага імператара Валента і вестготамі на чале.з Фрытхігернам, да якіх далучыліся рабы і калоны. У баі заіінула амаль уся рым. армія і імператар. Пасля паражэння ў армію пачалі вербавацца атрады федэратаў, што значна аслабіла Рым. імперыю і наблізіла яе распад.
АДРЫЯНОПАЛЬСКІ МІРНЫ ДАГА
ВОР 1829. Падпісаны паміж Расіяй і Турцыяй 14 вер. ў г. Адрыянопаль (цяпер Эдырне, Турцыя). Завяршыў рус.тур. вайну 1828—29 (гл. ў арт. Рускатурэцкія войны). Да Расіі адышлі вусце Дуная з астравамі і шэраг крэпасцяў на ўсх. беразе Чорнага м. Турцыя прызнала далучэнне да Расй Грузіі, Імерэтыі, Мегрэліі, аўтаномію Малдавіі, Валахіі, Сербіі і права Грэцыі на ўнутр. аўтаномію. Басфор і Дарданелы абвяшчаліся адкрытымі пралівамі.
АДРЫЯТЬІЧНАЕ МОРА (італьян. Маге Adriatico), паўзамкнёнае мора, частка Міжземнага мора, паміж Апенінскім і Балканскім павамі. Злучаецца з Іанічным м. пралівам Отранга (шыр. да 75 км). Абмывае берагі Італіі, Славеніі, Харватыі, Босніі і Герцагавіны, Югаславіі, Албаніі. Пл. 114 тыс. км . Найб. глыб. 1230 м. Усх. берагі гарыстыя, зах. нізінныя, месцамі лагунныя. Буйнейшыя залівы: Венецыянскі, Трыесцкі, Манфрэдонія. Каля ўсх. ўзбярэжжа Далмацінскія авы. Тэмпература вады на паверхні ў лютым 7—13 °C, у жн. 24—26 °C. Салёнасць 35—38%о. Прылівы няправільныя, паўсутачныя (да 1,2 м). Развіта рыбалоўства (сардзіны, скумбрыевыя). На шэльфе здабываюць нафту і газ. Галоўныя парты: Трыест, Венецыя (Італія), Рыека, Спліт, Дубраўнік (Харватыя), Дурэс, Влёра (Албанія). На ўзбярэжжы шмат курортаў.
АДРЭЗАК, с е г м е н т (матэм.), мноства лікаў або пунктаў на прамой, размешчаных паміж двума лікамі або пункгамі A і В, разам з пунктамі A і В. Каардынаты А. задавальняюць умовам a < х < b (a і b — каардынаты канцоў А.).
ДДРЭЗКІ, у Рас. імперыі землі, адрэзаныя ад сял. надзелаў на карысць памешчыкаў у ходзе сялянскай рэформы 1861. Памяншэнне сял. надзелаў адбывалася, калі надзел быў большы за вышэйшую норму або калі ў памешчыцкім маёнтку заставалася менш за трэць (у стэпавай паласе менш за палову) прыдатных зямель. А. рабіліся і пры атрыманні сялянамі т.зв. даравальнага надзелу. Адрэзаныя землі былі жыццёва неабходныя сялянам (ворыва, паша, лугі і інш.). Гэта давала магчымасць памешчыкам здаваць сялянам А. ў арэнду на кабальных умовах.
На Беларусі, паводае ўстаўных грамат, на б.ч. тэр. Магілёўскай губ. А. склалі 12,7%, у Гродзенскай гўб. — 9,8%, у Мінскай (без Навагрудскага і Пінскага пав., паводле заніжаных звестак) — 2% надзельных зямель. У склад надзелаў не ўюіючаліся т.зв. прыёмныя землі, што знаходзіліся ў часовым карыстанні сялян, іх пазбавілі і сервітутаў. У час паўстання 1863—64 царызм пайшоў на некат. ўступкі (вернуты частка адрэзаных зямель і права часова карыстацца сервітутнымі ўгоддзямі, на 20% паменшаны выкупныя плацяжы і інш.), але гэта не змяніла грабежніцкага харакгару рэформы. В.П.Панюціч.
АДРЭНАКАРТЫКАТРОПНЫ ГАР
МОН, картыкатрапін (АКТГ), гармон пярэдняй долі гіпофіза, які стымулюе функцыю кары наднырачнікаў (выпрацоўку картызолу). Поліпептыд складаецца з 39 рэшткаў амінакіслот. Выдзяленне АКТГ рэгулюецца гармонам гіпаталамуса кортыкаліберынам. На яго сакрэцыю ўплываюць антыдыурэтычны гармон, катэхаламіны, вазаакгыўны інтэрстынальны пеіггыд, картызол, ангіятэнзін. Пры дзеянні АКТГ на кару наднырачнікаў стымулюецца яе рост, паскараецца сінтэз бялку і РНК, павялічваецца сінтэз і сакрэцыя стэроідаў наднырачнікаў, што паскарае пераўтварэнне халестэролу ў прэгненалон. АКТГ у вял. колькасці можа выклікаць актывацыю ліпазы і ўзмацненне ліполізу, стымуляваць сакрэцыю інсуліну падстраўнікавай залозай. Прэпараты АКТГ атрымліваюць з гіпофіза свіней, авечак; выкарыстоўваюць як лек. сродкі пры захворванні сістэмы крыві, рэўматоідным артрыце, падагры, розных алергічных хваробах і інш.
АДРЭНАЛІН, гармон мазгавога слоя наднырачнікаў. Вылучаны з наднырачнікаў жывёл у 1985. Крыніцай утварэння А. ў арганізме з’яўляюцца амінакіслоты тыразін і фенілаланін. Стымулюе работу сэрца, звужае крывяносныя сасуды, павышае крывяны ціск,
расслабляе мускулатуру бронхаў і страўніка, расшырае зрэнкі, павышае бялковы, вугляводны і тлушчавы абмен. Прымяняецца пры вострым зніжэнні артэрыяльнага ціску, нечаканым спыненні работы сэрца (уводзіцца ўнугрысардэчна), алергічных хваробах, анафілактычным шоку. Колькасць А. ў крыві павялічваецца пры эмацыянальных нагрузках (стрэсе) і цяжкай мышачнай рабоце.