• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АДУКАЦЫЯ (ад лац. educatio выхаванне), працэс і вынік набыцця сістэматызаваных ведаў, уменняў і навыкаў у навуч. установах або самаадукацыяй. У больш шырокім плане — культурнаадукац. прастора, якая ахоплівае сям’ю,
    разнастайныя навуч.выхаваўчыя і пазашкольныя ўстановы, нефармальную А., сац.пед. інфармаструкгуру, адукац. працэсы на вьггвсці і ў грамадскакульт. жыоді, самаадукацыі і інш., дзе ўзнаўляецца і ўдасканальваецца інтэлекгуальнатворчы і прафес.кваліфікацыйны патэнцыял народа. Бел. нац. сістэма А. ўключае аіульную, прафес. А., сямейнае, грамадскае выхаванне, самаадукацыю і самавыхаванне. У залежнасці ад аб’ёму і тэрмінаў навучання адрозніваюць: адукацыю агульную — пачатковы, базавы і сярэдні ўзроўні; прафесійную адукацыю — дапрафес. (прафесійная арыентацыя, адбор) і сярэдняя прафес. падрыхтоўка; вышэйшую адукацыю — падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для розных галін навукі, тэхнікі і культуры; А. да
    Адстойнік: a — аднакамерны паслядоўна злучаны; 5 — паралельна злучаны з каналам; в — пяціхамерны; г — перыядычнага дзеяння: 1 — канал; 2  камера; 3  засаўка; 4 — прамыўны канал.
    рослых (паслядыпломная А.). Паводле формы навучання А бывае дзённая (стацыянарная), вячэрняя і завочная, паводле адносін да царквы — свецкая (незалежная ад уплыву царквы) і канфесійная (кантралюе царква). Змест А. вызначаецца станам навукі, тэхнікі, культуры, мастацгва, міжнар. і нац. стандартамі, вучэбнымі планамі і праграмамі.
    Дзярж. палітыка Беларусі ў галіне А грунтуецца на прышіыпах: даступнасць усіх відаў А; стварэнне ўмоў для выбару формаў навучання; прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцяў; нац.культ. аснова А; навуковасць; арыентацыя на сусв. ўзровень, вывучэнне і выкарысганне вопьггу развітых краін свету, запазычанне іх дасягненняў і стандартаў; гуманізм, увага да схільнасцяў і інтарэсаў асобы, магчымасць свабоднай самарэаліза
    цыі; сувязь з грамадскай практыкай, якая гарантуе ўзаемадзеянне А з вытвсцю, спрыяе сацыялізацыі асобы, яе адаптацыі да розных формаў жыццвдзейнасці; экалагічная накіраванасць; адзінства навучання, духоўнага і фіз. ўдасканаленвя; дэмакратызм (праз яго ўсталёўваецца павага і давер паміж педагогамі, навучэнцамі і бацькамі); свецкі характар, які адначасова забяспечвае грамадзянскае навучанне і выхаванне ў дзярж. навуч. установах і ахову свабоды сумлення і веравызнання чалавека; заахвочванне адукаванасці; пераемнасць і бесперапыннасць А.; выкарыстанне і развіццё нар. педагогікі беларусаў; падгрымка самаадукацыі і самавыхавання, інтэлектўальных і духоўных імкненняў асобы; абавязковасць базавай адукацыі ў якасці вызначальнага ўзроўню навучання і выхавання. Гал. мэты нац. сістэмы А: спрыянне гарманічнаму развіццю асобы, поўнай рэалізацыі яе стваральных здольнасцяў; фарміраванне і ўмацаванне нац. свядомасці і адначасова пачуцця павагі да іншых краін і народаў свету; авалоданне дзярж мовай; захаванне і памнажэнне інтэлектуальнай уласнасці і культ.гіст. каштоўнасцяў бел. народа і ішп. нац. супольнасцяў рэспублікі; падрыхтоўка да самаст. жыцця; садзейнічанне інтэлектуальным памкненням асобы.
    Усе жыхары Беларусі забяспечваюцца роўнымі правамі і магчымасцямі для атрымання агульнай і прафес. А. з улікам нац. традыцый, індывід. патрэб, здольнасцяў; бясплатным навучаннем у дзярж. базавых школах, а таксама інш. навуч. установах. Нац. сістэма А. падтрымлівае асабліва здольных і таленавітых дзяцей; ажыццяўляе сац. дапамогу ў навучанні дзяцей з малазабяспечаных сем’яў, з разумовымі ці фіз. недахопамі, сірот, інвалідаў з маленства, дзяцей, якія не маюць апекі бацькоў. 3 мэтай забеспячэння цэласнай сістэмы навуч,выхаваўчай работы па фарміраванні ўсебакова развітой асобы ў Рэспубліцы Беларусь распрацаваны шэраг заканадаўчых, дырэкгыўных, нарматыўных дакументаў: законы «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (1991), «Аб правах дзіцяці» (1993); канцэпцыі адукацыі і выхавання, выхавання ў нац. школе Беларусі, навучання, выхавання і падрыхтоўкі да жыцця дзяцей з недахопамі ў разумовым і фіз. развіцці (усе 1993), a таксама комплексная праграма развіцця адукацыі і выхавання на Беларусі на перыяд да 2000 г.
    А.П.Сманцар, С.В.Снапкоўская.
    «АДУКАЦЫЯ», легальнае тва асветнага кірунку ў Віцебску ў студз,—вер. 1913. Аб’ядноўвала 1268 чл. розных сац. груп і паліт. партый. Заснавальнікі і кіраўнікі: Р.Н.Шулепнікаў (старшыня), К.В.Пісарэнка (нам. старшыні), В.АПрус. Мэта тва — падрыхтоўка да стварэння нар. унта. Сацыялдэмакраты Віцебска выкарыстоўвалі «А.» як легальную трыбуну для рэв. прапаганды. Закрыта за антыўрадавую дзейнасць.
    АДУКАЦЫЯ АГУЛЬНАЯ, працэс і вынік авалодання асновамі навук, неабходнымі чалавеку для разумення з’яў
    140	АДУКАЦЫЯ
    прыроды і грамадства. Аснова політэхн. і прафес. адукацыі. А.а. атрымліваюць у навуч. установах і самаадукацыяй. Асн. структурнай адзінкай у сістэме адукацыі з’яўляецца агульнаадук. школа (дзярж., грамадскія і прыватныя). На аснове Статуга сярэдняй агульнаадук. школы ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць пачатковыя (1—4ы кл.), 9гадовыя (базавыя; 1—9ы кл.), сярэднія агульнаадукацыйныя школы (1—11, 12ы кл.), з паглыбленым вывучэннем прадметаў, школыінтэрнаты, спец. школы, ліцэі, гімназіі; для працоўнай моладзі створаны вячэрнія (пазменныя) сярэднія агульнаадукац. школы. Змест А.а. вызначаецца агульнадзярж. (абавязковым стандартам для пэўнага ўзроўню адукацыі) і школьннм (устанаўліваецца з улікам сац.эканам. абставін, інтарэсаў вучняў) кампанентамі. Базісная частка вучэбных планаў і праграм А.а. ўяўляе сабой сукупнасць абавязковых і даступ ных для ўсіх вучняў ведаў і ўменняў, неабходных адукаванаму чалавеку незалежна ад яго прафесіі. Дыферэнцыяцыя навучання праводзіцца на розных узроўнях складанасці з улікам выяўленых здольнасцяў. На розных этапах развіцця грамадства існуе пэўны сац. неабходны і агульнадаступны ўзровень адукацыі. На Беларусі гэта 9гадовая (базавая) адукацыя, якая гарантуецца дзяржавай. У 1994/95 навуч. г. на Беларусі 5062 агульнаадук. школы, у тл. 4971 дзённая і 91 вячэрняя (пазменная), у якіх 1561,8 тыс. вучняў.
    М.С.Фяськоў, А.А.Канавальчык.
    «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ», штомесячны часопіс. Выходзіць з 1992 у Мінску на бел. мове (асобныя матэрыялы на англ., ням. і рус. мовах). Асвятляе навук.тэарэтычныя і метадалагічныя пытанні грамадскага і сямейнага выхавання, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі пед. кадраў, замежны вопыт у галіне адукацыі і выхавання. АДЎКТ (ад лац. adductus прыведзены, прыцягнуты), 1) малекулярны комшіекс ці злучэнне, іігто ўтвараецца ў далучэння рэакцыях. 2) Рэчывы невядомай будовы ці злучэнні, для якіх цяжка ўтварыць назву па правілах наменклатуры хімічнай.
    АДУЛА Тадэвуш Іванавіч (н. 14.9.1945, в. Хралы Астравецкага рна Гродзенскай вобл.), бел. філосаф. Др філас. н. (1994). Скончыў БДУ (1971). Даследуе гісторыю філас. і грамадскапаліт. думкі, праблемы духоўнай культуры. Асн. працы: «Культура, філасофія і духоўны свет чалавека: Тэарэтыкаметадалагічны аспект» (1986), «Філасофія ў сістэме духоўнай культуры: Праблемы сацыяльнага функцыянавання» (1993) і інш.
    АДУЛЯР (ад назвы радовішча ў гарах Адула ў Швейцарыі), мінерал, адносна
    чыстая разнавіднасць артаклазу. Бясколерны, паўпразрысты да празрыстага. Трапляецца ў выглядзе крышталёў, часта ўтварае друзы. Харакгэрны для кварцавых жылаў альпійскага тыпу, сустракаецца ў пегматытах, рудных жылах. А. з ірызацыяй у блакітнаватасініх тонах (месяцавы камень) — каштоўны камень. Выкарыстоўваецца ў шкляной і керамічнай вьпвсці.
    АДЎР (Adour), рака на ПдЗ Францыі. Даўж. 335 км, пл. бас. 22 тыс. км. Пачынаецца ў цэнтр. раёне Пірэнеяў, перасякае плато Арманьяк і Гаронскую ніз., упадае ў Біскайскі зал.
    Разводдзе і паводкі вясной і восенню ад раставанмя снягоў і ліўцяў у Пірэнеях. Сярэдні расход вады 360 м3/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходства ў ніжнім цячэнні. ГЭС. Ha А га'рады Баёна, Тарб.
    АДУШАЎЛЁНАСЦЬ  НЕАДУШАУЛЁНАСЦЬ, лексікаграматычная катэгорыя, якая паказвае адносіны абазначаных назоўнікамі прадметаў да жывой і
    Адуляр.
    нежывой прыроды. Адушаўлёныя назоўнікі абазначаюць людзей і розных жывых істот («Рыгор», «настаўніца», «гыгр», «ластаўка», «карась», «камар»), неадушаўлёныя — расліны, прадметы, апрадмечаныя з’явы і паняцці («клён», «машына», «раса», «цемра», «свядомасць»).
    Граматычна Ан. праяўляецпа ў форме вінавальнага склону мн. л.: у адушаўлёных назоўніках супадае з формай роднага, а ў неадушаўлёных — назоўнага склону («бачыць людзей — бачыць дрэвы», «лавідь язёў — лавіць сняжынкі»), Пад катэторыю адушаўлёных часам граматычна падводзадца некаторыя неадушаўлёныя прадметы і наадварот.
    Л.І.Бурак.
    АДХАРКВАЛЬНЫЯ СРОДКІ, прыродныя або пггучна сінтэзаваныя лекавыя сродкі, якія разрэджваюць макроту, паляпшаючы яе выдаленне, павышаюць актыўнасць слізістай бронхаў, паляпшаюць газаабмен, аслабляюць запаленчыя працэсы. Ужываюць пры вострых рэспіраторных захворваннях, хранічных бранхітах, запаленні лёгкіх, бронхаэкгатычнай хваробе і інш. Найб. моцныя з іх: адвары і настоі каранёў алтэю, дзівасілу, падбелу, трыпутніку, травы тэрмопсісу, браміды натрыю і калію. Да А.с., якія разрэджваюць макроту, адно
    сяцца ферментныя (трыпсіл, рыбануклеаза) і атрыманыя шляхам хім. сінтэзу (ацэтылцыстэіл, бромгексін).
    АДХІЛЯЮЧАЯ СІЛА ВЯРЧЙНЯ ЗЯ
    МЛІ, адна з сіл інерцыі, якая дае магчымасць улічваць уплыў вярчэння Зямлі вакол сваёй восі на рух любога цела адносна зямной паверхні; прыватны выпадак Карыяліса сілы. Адхіляе целы, якія рухаюцца ўздоўж зямной паверхні, управа ў Паўн. паўшар’і, улева — у Паўднёвым; адыгрывае значную ролю ў развіцці атм. працэсаў, змене контураў берагоў рэк і інш.
    АДХОДЫ, рэшткі сыравіны, не прыдатныя для вытвсці пэўнай прадукцыі, таксама рэчывы (цвёрдыя, вадкія і газападобныя), што ўзнікаюць у ходзе тэхнал. працэсаў, і энергія, якія не падлягаюць утылізацыі ў пэўнай вытвсці. Адрозніваюць А. прамысл. (у т.л. радыеактыўныя), с.г., быт. (камунальныя), энергет. (адыходзячае цяпло), харчовыя і інш. А. адной вытвсці могуць быць сыравінай для інш. яе галін. Каб паменшыць тэхнагенны ўплыў А. на прыроду, ствараюцца малаадходныя і безадходныя тэхналогіі.
    АДЧУВАЛЬНАСЦЬ (фізіял.), 1) здольнасць жывых арганізмаў успрымаць раздражненні, якія зыходзяць з вонкавага і ўнутр. асяроддзя. Стварае мапымасць для фарміравання адаптыўных рэакцый. Адрозніваюць віды А.: тэмпературную, смакавую, светлавую, скурную і інш. У ходзе эвалюцыі ў чалавека і жывёл фарміруюцца спецыялізаваныя нерв. ўтварэнні (рэцэптары), прыстасаваныя да ўспрымання вызначанага віду раздражнення (механарэцэптары, хемарэцэптары, фотарэцэгпары і інш.) у межах парога адчувальнасці. Узбуджальнасць рэцэгпараў няўстойлівая і залежыць ад іх стану і адпаведнай настройкі цэндр. нерв. сістэмы. 2) У д ы ф ерэнцыяльнай псіхалог і і — павышаная гатоўнасць да эфектыўных рэакцый. 3) У п с і х a ф і з і ц ы — велічыня, адваротна прапарцыянальная парогу адчування (чым ніжэй парог, тым вышэй А.). Адпаведна адрозніваюць абсалютную і дыферэнцыяльную (рознасную) А. Выкарыстанне новых тэарэт. уяўленняў (тэорыі выяўлення сігналаў) у псіхафізіцы спрыяла ўзнікненню больш абагульненых вызначэнняў А., незалежных ад паняцця парог адчування.