• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Найб. стараж. помнікі на тэр. А. (дальмены, наскальныя выявы, залатыя і сярэбраныя пасудзіны і фігуркі т.зв. майкопскай культуры) адносяцца да мезаліту і бронзавага веку. Да ранняга жал. веку належаць ювелірныя вырабы «звярынага стылю», кераміка, рэшткі абарончых і культавых збудаванняў. 3 даўніх часоў пашырана прыкладное ма
    стацтва (залатое шыццё, разьба па дрэве і камені, лямцавыя дываны і інш.). У 1950 у Майкопе створана абл. маст.вытв. майстэрні Краснадарскага аддз. маст. фонду Расіі.
    Музыка адыгейцаў мае шэраг самабытных адметных рысаў. У яе аснове дыятанічныя лады, 2дольная метрыка, у архаічных жанрах — нерэгулярна пераменная метрыка, мноства трыёляў, сінкопаў і інш. Сярод песенных жанраў працоўныя і абрадавыя песні. Танцы: зафак, ісламей, зыгатлат, уджтурыту, уджхурай, зекакаш. Сярод інструментаў: флейта камыль, гармонік пшынэ, драўляная трашчотка пхачыч, струннасмычковы апепшын. Найб. вядомыя кампазітары: У.Тхабісімаў, А.Нехай, Г.Самогава, М.Бесіджаў, Г.Чыч, Дж.Натха, Ч. і ВАнзарокавы. У А працуюць (1988): Ансамбль нар. танца (Майкоп), філармонія, муз.пед. фт Адыгейскага пед. інта, вучылііпча мастантваў, муз. школы.
    Вытокі тэатр. мастацтва А. ў стараж. нар. эпасе, жартоўных сцэнках, якія ўваходзілі ў бытавыя, святочныя і працоўныя абрады. Першы нац. тэатр. калектыў — Адыгейскі абл. калгаснасаўгасны тэатр (1936). У 1941 у Майкопе створаны абл. драм. тр імя АС.Пушкіна (рус. і адыгейская трупы). У рэпертуары п’есы нац., рус., замежных драматургаў.
    АДЫП, агульная назва шматлікай у мінулым групы роднасных плямёнаў Паўн. Каўказа. У старажытнасці жылі на ПдЗ Паўн. Каўказа і Чарнаморскім узбярэжжы. У ант. і пазнейшых крыніцах вядомы пад зборнымі імёнамі меоты (прыкубанскія плямёны), зіхі, керкеты (прычарнаморскія). У 5—10 ст. існаваў саюз А. на чале з зіхамі. 3 часоў манг. нашэсця (13 ст.) за А. замацавалася назва чэркесы. У 13—14 ст. частка А. прасунулася на У у бас. р. Церак і змяшалася з рэшткамі аланаў. На гэтай аснове ўтварылася кабардзінская народнасць. 3 сучасных народаў Каўказа да
    А. адносяцца таксама адыгейцы і чэркесы.
    АДЫДЖЭ (Adige), рака на Пн Італц. Даўж. 410 км, пл. бас. 14,7 тыс. км , большая ч. — у Альпах. Пачынаецца на 3 Эцтальскіх Альпаў, да г. Верона цячэ ў трогавай даліне, у ніжнім цячэнні — па Паданскай раўніне. Упадае ў Адрыятычнае м., угвараючы агульную дэльту з р. По. Паводкі вясной і восенню. Сярэдні расход вады 266 м3/сек. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. ГЭС. На рацэ г. Верона.
    АДЫНАМІЯ (ад грэч. adynamia бяссілле), амаль поўнае або поўнае спыненне рухальнай актыўнасці ў выніку парушэнняў нервовамышачнага апарата; крайні выпадак гіпадынаміі. Узнікае пры захворваннях цэнтр. і перыферычнай нерв. сістэмы, рэзкім упадку сіл пры галаданні, вымушанай поўнай мышачнай бяздзейнасці (напр., пры ложкавым рэжыме хворага), цяжкіх інфекц. захворваннях, хранічнай інтаксікацыі. Вядзе да атрафіі мышцаў, дэтрэніраванасці сардэчналёгачнай сістэмы, пагаршэння дзейнасці ўнутр. органаў, дысгармоніі вышэйшых вегетатыўных цэнтраў. Пры гэтым узнікаюць расстройствы эмацыянальныя і паводзін, галаўны боль, парушаецца сон, зніжаюцца рэзервовыя магчымасці арганізма.
    АДЫНЁЦ Ангон Эдвард (25.1.1804, в. Гейстуны Ашмянскага рна Гродзенскай вобл. —, 15.1.1885), польскі паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец. 3 роду Адынцоў. Скончыў Віленскі унт (1823). У Вільні пасябраваў з А.Міцкевічам, Я.Чачотам, Т.Занам, ЕДамейкам, І.Ходзькам. У 1821 стаў чл. тва філарэтаў, напісаў «Песню філарэтаў» (пераробка яе — «Песня» Ф.Багушэвіча). У 1823—24 зняволены па справе тва. У 1825—26 выдаў у Вільні 2томнік «Паэтычныя творы». У 1829—37 падарожнічаў па Зах. Еўропе, жыў у Дрэздэне. 3 1838 у Вільні. У 1841—59 рэдактар газ. «Внленскнй вестннк». 31866 у Варшаве. У 1888 з І.Дамейкам наведаў Беларусь. Аўтар мемуарных «Пісем з падарожжа» (1875—78), «Успамінаў з мінулага» (1884), вершаваных драм «Феліцыта, або Карфагенскія мучанікі» (1849), «Барбара Радзівілянка» (1860).
    Літ.'. Ц в і р к a К. Тэлемак зпад Ашмянаў: Жыццё і творчасць АЭ.Адьшца // Роднае слова. 1994. № 3. А.В.Мальдзіс.
    АДЫНЦЫ, шляхецкі род герба «Адынец» у ВКЛ.
    Найб. вадомыя: М а р ц і н , сын Яна, скарбнік смаленскі (1745). Т а д э в у ш (1781—1833), сын Станіслава. Адвакат пры Гал. трыбунале ВКЛ. У 1800 набыў Гейстуны (Ашмянскі пав.), віцэмаршалак гэтага павета. Меў 7 дзяцей, сярод іх пісьменнік A Адынец. Верагодна, да гэтага роду належаў Вінцэнт Адынец (1865—1952) з сям’і шляхціца ў Ліцвінаве пад Мінскам. Генерал рус. арміі, удзельнічаў у рус.японскай вайне 1904—05. Служыў у Першым Польскім корпусе, Бел.Літ. дывізіі.
    Р.В.Баравы, Л.Л. Чарняўская.
    АДЫТЫЎНАСЦЬ 143
    АДЫПІНАВАЯ КІСЛАТА, арганічнае злучэнне з ліку карбонавых кіслот НООС (СН2)4СООН. Мал. м. 146,14. Бясколерныя крышталі, t пл. 153 °C, узганяюцца, растваральныя ў вадзе і спіртах. Утварае солі — адыпінаты. Атрымліваюць двухстадыйным акісленнем цыклагексану. Выкарыстоўваецца ў вытвсці нейлону, інсектыцыдаў, змазак, яе эфіры — пластыфікатары.
    АДЫРОНДАК (Adirondack), горны масіў у сістэме Алалачаў, у ЗША. Выш. да 1628 м (г. Марсі). Рэльеф сярэднягорны са згладжанымі ледавіковымі формамі. Складзены з крышт. пародаў. Шмат азёраў, горных рэк. На схілах хваёвыя і мяшаныя лясы. Раён турызму. Курорг ЛейкПлэсід, цэнтр Зімовых Алімпійскіх гульняў (1932, 1980).
    АДЫРХАЕВА Святлана Дзантэміраўна (н. 12.5.1938, с. Хумалаг, Паўн. Асеція), расійская артыстка балета. Нар. арт. Расіі (1974). Нар. арт. СССР (1984). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1955). Працавала ў Чэлябінску, Адэсе. 3 1960 салістка Вял. тра ў Маскве. Сярод партый: Адэта— Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Мехменэ Бану («Легенда аб каханні» АМелікава), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса).
    АДЬІСАБЕБА (паамхарску новая кветка), горад, сталіца Эфіопіі, адм. ц. правінцыі Шоа. Знаходзіцца на Эфіопскім нагор’і на выш. больш за 2,4 тыс. м над узр. мора. Больш за 1,5 млн. ж. (1993).
    Засн. ў 1887 імператарам Мэнелікам II. У 1889 абвешчана сталіцай. Пасля перамогі ў італаэфіопскай вайне 26.10.1896 тут заключаны мірны дагавор, паводле якога Італія прызнала незалежнасць Эфіопіі. 5.5.1936 акупіравана італьян. войскамі, вызвалена 6.4.1941 англаэфіопскімі войскамі.
    Аўтамаб. дарогі звязваюць А.А. з буйнейшымі гарадамі Эфіопіі і суседніх краін. Чыгунка на Джыбуці. Міжнар. аэрапорт. Металаапр. і зборачныя зды (зборка тракіароў, с.г. машын, аўтамабіляў, веласіпедаў і інш.). Тэкст., гарбарнаабутковыя, мукамольныя, алейныя, па перапрацоўцы кавы, дрэваапр., мясамалочныя прадпрыемствы. Вытворчасць буд. матэрыялаў і саматужных ткацкіх, гарбарных, керамічных, метал. і драўляных вырабаў. Гандаль кавай, скурамі, збожжам і інш. Унт. Рэзідэнцыі Эканам. камісіі ААН для Афрыкі і Арганізацыі афр. адзінства (ААА).
    Першыя манум. мураваныя будынкі ўзведзены замежнымі архітэктарамі. Вялікі палац з рысамі інд. архітэктуры (1894), Новы палац і сабор св. Георгія (абодва пач. 20 ст.) у стылі неакласіцызму, ппііталь Мэнеліка II (1910)’ атэль «Ытэге» (1907), каля 200 жылых дамоў еўрап. тыпу (1912). У 1950—60я г. пабудаваны Нац. Тэатр на пл. Адуа (франц. арх. АШамет); універсітэцкі комплекс (англ. арх. Г.К.Фалек); аэрапорт, Дом Афрыкі (вітраж пл. 150 м , мастак АТэкле), муніцыпалітэт, Нац. банк (усе італьян. арх. АМедзэдымі, інж. М.Фанана); тэлевіз. цэнтр, Гандл. па
    лата, Мінва замежных спраў (арх. З.Энаў, М.Тэдрас). У 1970—80я г. па праектах югасл. архітэктараў пабудаваны паштамг, шпігаль, атэль «ВебіШэбелі». Музеі: Археал., Інта эфіопскіх даследаванняў, Нацыянальны.
    АДЫСЕЙ, У л і с , у грэч. міфалогіі цар вострава Ітака, гал. герой паэмы «Адысея». Праславіўся як удзельнік Траянскай вайны. Вызначаўся адвагай, хітрасцю, розумам. Існуюць 2 версіі смерці А.: паводае адной яго смяротна параніў сын Тэлегон, па другой А. памёр у Этоліі ці Эпіры, дзе шанаваўся як герой, надзелены дарам прароіггва. Прыгоды А. адлюстраваны ў лры (Гамер, Сафокл, Эўрыпід і інш.) і выяўл. мастаіггве (малюнкі на ант. вазах, фрэскі ў Пампеі і інш.).
    «АДЫСЕЯ», старажьпна грэчаская эпічная паэма, якую разам з «Іліядай» (створана раней за «А») прыпісваюць Гамеру. Напісана гекзаметрам, пазнейшымі ант. выдаўцамі падзелена на 24
    Галава Адысея. Фрагмент скулыпурнай групы з грота ў Сперлонгу. Канец 2 ст. да нл.
    АдысАбеба. Адна з цэнтральных вуліц.
    кнігі. Апавядае пра падарожжы і прыгоды Адысея. У аснове «А.» сусв. вядомы фалькл. сюжэт: муж (Адысей) пасля доўгіх блуканняў вяртаецца непазнавальны да дня новага вяселля сваёй жонкі (Пенелопы). У адрозненне ад ваеннагераічнай тэматыкі «Іліяды» «А.» мае ў асн. бытавы і казачны матэрыял. У вобразе Адысея вылучаюцца разумовыя і маральныя якасці, хітрая вынаходлівасць і разлік.
    АДЫСОНАВА ХВАРОБА, бронзавая хвароба, хвароба, абумоўленая двухбаковым пашкоджаннем кары наднырачнікаў, зніжэннем утварэння гармонаў (картызону, альдастэрону). Названа па прозвішчы англ. ўрача Т.Адысана, які ўпершыню яе апісаў (1849). Развіваецца марудна, часцей у 30—50 гадоў пры пашкоджанні наднырачнікаў туберкулёзам, амілаідозам, пры кровазліцці, ітухлінах і метастазах у наднырачнікі, аўіаімунных пашкоджаннях. Бываюць сямейныя (спадчынныя) формы. Хараюгарызуюцца адынаміяй, агульнай слабасцю, павышанай стамляльнасцю, пахудзеннем, а таксама зніжэннем памяці, аблысеннем, паніжэннем тры, гіпатаніяй, парушэннем менструальнага цыкла, зніжэннем патэнцыі, узроўню натрыю і хларыдаў у крыві, павышанай колькасцю калію. Асноўная прыкмета хваробы — гіперпігментацыя скуры (цёмная, бронзавая афарбоука, колер загару). Сустракаюцца атылічныя (сцёртыя) формы А.х. без бронзавай афарбоўкі скуры. Лячэнне гндывідуальнае (гарманальнае, дыета, вітаміны. процітуберкулёзныя сродкі).
    ЛДЬІТЬІЎНАСЦЬ (ад лац. additivus які прыбаўляецца), уласцівасць велічыні, значэнне якой адпаведнае цэламу аб’енУ> роўна суме значэнняў велічыняў, адпаведных яго часткам, пры адвольнай разбіўцы аб’екга на часткі. Напр., А.
    144 АДЫТЫЎНАЯ
    аб’ёму азначае, што аб’ём цэлага цела роўны суме аб’ёмаў яго частак.
    АДЫТЫЎНАЯ ТЭОРЫЯ ЛІКАЎ, раздзел лікаў тэорыі, які ахоплівае пытанні раскладання натуральных лікаў на складаемыя пэўнага выгляду, а таксама іх алг. і геам. аналагі. Напр., задача пра запіс лікаў у выглядзе пэўнай сумы пх ступеняў: сумы 4 квадратаў, 9 кубаў (г.зв. Варынга праблемы), a таксама ў выглядзе сумы простых лікаў (гл. Гольдбаха праблема). Існуюць аналітычныя, алг., імавернасныя, элементарныя метады А.т.л. Шырока выкарыстоўваецца ў камбінаторным аналізе, лінейным праграмаванні і інпі.