• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Гаспадарка. А.в. — высокаразвіты ў эканам. адносінах раён Украіны з машынабуд., хім., нафтахім., лёгкай,
    харч. прамсцю, шматгаліновай сельскай гаспадаркай, рыбалоўствам, развітым транспартам і курортнымі зонамі. Машынабудаванне і металаапрацоўка (станкі, с.г. машыны і прылады, пад’ёмныя транспарцёры; кавальскапрэсавае, гандл., мед., паліграф. абсталяванне; электратэхніка і кінаапаратура, выліч. машыны, кабель, прыладабудаванне, вытвсць стальных канатаў), харч. (кансервавая, мукамольная, цукр., мясная, малочная, рыбная, вінаробная і інш.), камбікормавая, лёгкая (джутавая, фугравая, тэкст., абутковая), хім. (аміяк, суперфасфат, лакі і фарбы), хім.фармацэўтычная, мэблевая, цэлюлознапапяровая прамсць; вытвсць буд. матэрыялаў. Развітая збожжавая гаспадарка (пшаніца, кукуруза, ячмень, рыс), вырошчванне тэхн. культур (цукр. буракоў, сланечніку), агародніны. Пладаводства. Вінаградарства. Мясамалочная жывёлагадоўля, свінаводства, птушкагадоўля, рыбагадоўля. Буйныя арашальныя сістэмы. Суднаходства па Ду
    Адэса. Тэатр оперы і балета.
    Марскі вакзал у Адэсе.
    наі і Днястры. Марскія парты: Адэса, Ільічоўск, Ізмаіл і інш. Марскі чыг. паром Ільічоўск—Варна (Балгарыя). Чыгункі: Адэса—Масква, Адэса—С.Пецярбург і інш.. Адэская група курортаў.
    АДЭСКАЯ ГРУПА КУРОРІАЎ, раз мешчана ўздоўж узбярэжжа Чорнага м., у межах Адэсы і на ПдЗ ад яе, а та
    148	АДЭСКІ
    ксама паблізу Куяльніцкага, Хаджыбейскага, Сухога ліманаў. Уключае курорты Аркадзія, Вялікі Фантан, Куяльніцкі, Лузанаўка, Лебедзеўка, Чарнаморка і інш., а таксама курортную мясцовасць Шабо. Асн. прыродныя лекавыя фактары — клімат, ліманныя і азёрныя гразі, рапа ліманаў, мінер. воды.
    АДЭСКІ УНІВЕРСІТЭТ і м я І.І.Мечнікава. Заснаваны ў 1865 у Адэсе на базе Рышэльеўскага ліцэя пад назваю Новарасійскі унт. У першыя гады сав. улады рэарганізаваны ў шэраг самастойных ВНУ. У 1933 адноўлены і названы Адэскім. Імя Мечнікава унту прысвоена ў 1945. Факультэты: механікаматэм., фіз., хім., біял., геолагагеагр., гіст., юрыд., філал. і раманагерм. філалогіі. Навучанне дзённае, вячэрняе, завочнае; падрыхтоўчае аддзяленне. Аспірангура. Пры унце працуюць НДІ фізікі, астр. абсерваторыя, бат. сад, вылічальны цэнтр, бка і інш.
    АДЭСЫ АБАРОНА 1941, вялася войскамі Асобнай Прыморскай арміі (ген.лейг. Г.П.Сафронаў, з 5 кастр. ген.м. І.Я.Пятроў), сіламі Адэскай ваеннамарской базы (контрадм. Г.В.Жукаў) і Чарнаморскага флоту (віцэадм. П.С.Акцябрскі) пры актыўным удзеле насельніцтва горада супраць войск 4й рум. армй (ген. Н.Чуперка) 5 жн. — 16 кастр. ў Вял. Айч вайну. 3 5 жн. адрэзаная ад гал. сіл ГІаўд. фронту Асобная Прыморская армія (2 страчк. і кав. дывізіі) стрымлівала націск 5 пях., 2 кав. дывізій і матарызаванай брыгады 4й рум. арміі на подступах да Адэсы. 13 жн. вораг выйшаў да ўзбярэжжа і поўнасцю блакіраваў горад з сушы. 19 жн. створаны Адэскі абарончы раён (узначаліў контрадм. Жукаў), які меў 4 дывізіі супраць 14 (у вер. 17) дывізій і 2 брыгад праціўніка. 3 20 жн. вяліся актыўныя баявыя дзеянні на апорных рубяжах шматпалоснай абарончай сістэмы, створанай насельніцгвам горада і войскамі, якія падгрымліваліся артыл. агнём караблёў Чарнаморскага флоту, 8 берагавых батарэй і авіяцыяй. 22 вер. 2 рум. дывізіі былі разбіты 1 праціўнік адкінуты на 5—8км. 30 вер. ў сувязі з пагрозай прарыву ням. войскаў у Крым была арганізавана эвакуацыя войск Адэскага рна на Крымскі паў. А.а. скавала 18 дывізій праціўніка, было вы ведзена са строю 20 самалётаў і каля 100 танкаў.
    АД’ЮНКТ (ад лац. adjunctus далучаны),
    1)	у некаторых краінах Зах. Еўропы і ў Расіі асоба, якая праходзіць навук. стажыроўку; памочнік кіраўніка кафедры, прафесара, акадэміка; малодшая навук. пасада. У АН, унтах, некат. ВНУ Расіі пасля ўвядзення Статута 1863 званне А. заменена на званне дацэнт. 2)
    У некаторых краінах СНД афіцэр, які займаецца ў ад’юнктуры.
    АД’ЮНКТЎРА, адна з асн. формаў падрыхтоўкі навук. і навуковапед. кадраў у ВНУ і н.д. установах Узбр. Сіл некаторых краін СНД. Засн. ў 1938. Камплектуецца з асоб афіцэрскага саставу. Падрыхтоўка прынятых у А. прадугледжвае абарону дысертацый на атрыманне вучонай ступені канд. навук па абранай спецыяльнасці. Аналагічная аспірантуры ў цывільных ВНУ.
    АД’ЮТАНТ [ад лац. adjutans (adjutantis) які дапамагае], 1) афіцэр (у арміях некат. дзяржаў таксама прапаршчык, мічман) пры начальніку для розных даручэнняў і дапамогі ў кіраўніцгве воінскімі падраздзяленнямі. 2) У дарэв. рус. арміі з 17 ст. пасада афіцэра, адказнага за справаводства ў штабах. 3) Прыдворны ваен. чын у свіце манарха (генералА,, флігельА.). 4) У Францыі
    Аер балотны.
    Ажгон.
    ў 19 ст. афіцэр у палку, які адказваў за навучанне унтэрафіцэраў і капралаў.
    АЕАЕ. гл. Руканожка мадагаскарская.
    АЕР (Acorus), род шматгадовых травяністых раслін сям. ароннікавых. 2 віды, пашыраныя ва ўмераных і субтрапічных зонах Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі А. звычайны (А. calamus; нар. назвы — ірны корань, шувар. касатар, явар, ярай, яір). Расце на балотах, водмелях рэк, азёр, сажалак, старыц, канаў. Радзіма Усх. Азія; у 13 ст. як лек. расліна завезена ў Польшчу, у 16 ст. яго пачалі разводзіць у Зах. Еўропе. А. злакавы, або акурус (A.gramineus), асабліва пашыраны ў Японіі, на Беларусі вядомы як акварыумная расліна.
    Расліны А звычайнага выш. 30—120 см, маюць характэрны пах. Сцябло прамое, лісце даўж. да 1 м. Карэнішча тоўстае, доўгае, з бародаўчатай паверхняй. Кветкі дробныя, зеленаватажоўтыя, у цыліндрычных зялёных катахах даўж. 6—8 см. Плод — маланасенная сухая ягада. Размнажаецца пераважна дзяленнем карэнішча. Настой з яго ужываецца для ўзбуджэння апетыгу, як танізоўны сродак, прэпараты — пры лячэнні язвавай хваробы, гастрыту. Эфірны алей выкарыстоўваецца ў лікёрагарэлачнай і кандьттарскай вытвсці, парфумерыі.
    АЖАРОЎСКІ (Oiarowski, О ж a ровскнй) Адам Пятровіч (1776, Варшава — 5.12.1855), расійскі ваенны і дзярж. дзеяч, граф. Ген. ад кавалерыі (1826). Сенатар (1826). Удзельнік вызв. паўстання 1794. 3 1796 на рус. ваен. службе. Удзельнічаў у кампаніях 1805 і 1807 супраць Францыі. У вайну 1812 камандзір асобнага кав. атрада (6 палкоў) для партыз. дзеянняў на паўд. флангу праціўніка. Удзельнічаў у баях пад Красным (Смаленская вобл.), у заняцці Магілёва, Бярэзінскай аперацыі 1812, у праследаванні французаў у напрамку Валожын—Воранава—Ліда—Ражанка.
    У замежных паходах рус. арміі (1812— 14) узначальваў асобны кав. атрад. 3 1814 у бліжэйшым акружэнні імператара Аляксандра I. 3 1833 член Дзярж. савета Царства ІІольскага, з 1841 прысутны ў Варшаўскіх дэпартаментах Сената.
    АЖБЕ, А ш б е (Azbe) Аіпон (30.5.1862, г. Даленчыцэ, Славенія — 6.8.1905), славенскі жывапісец і педагог. Вучыўся ў Венскай і Мюнхенскай акадэміях мастацгваў. Творчасць пазначана пошукамі колеравай выразнасці, пераходам ад акадэмізму да пленэрнага жывапісу («Галава селяніна», каля 1890; «У гарэме», «Негрыцянка», абедзве каля 1895). У 1891 адкрыў у Мюнхене ўласную маст. студыю, дзе вучыліся В.Кандзінскі. А.Мурашка, І.Грабар.
    АЖПРЭВІЧ Лідзія Фёдараўна (н. 1.1.1931, г. Петразаводск), бел. геолаг. Др геолагамінер. н. (1989). Скончыла Далёкаўсходні політэхн. інт (1954; Уладзівасток). 3 1965 на Беларусі, у Бел. н.д. геолагаразведачным інце, з 1977 у Інце геал. навук АН Беларусі, з
    АЖЭШКІ 149
    1994 — у н.д. прадпрыемстве «Белгеа». Навук. працы па петраграфіі каменнага і бурага вугалю, гаручых сланцаў, паходжанні і размяшчэнні карысных выкапняў, катагенезе, літолагафацыяльным і фармацыйным аналізе асадкавых тоўшчаў фанеразою Беларусі і інш. рэгіёнаў.
    Тв:. Буроугольная формаішя кайнозоя Белорусснн. Мн., 1981; Сланценосная формацня верхнего палеозоя Белорусснн. Мн., 1982; Закономерностн размеідення н образовання горючнх нскопаемых. Мн., 1986.
    Т.В.Якубоўская.
    АЖГОН (Trachyspennum ammi), аяван д у х м я н ы , індыйскі к м е н , аднагадовая травяністая расліна сям. парасонавых; эфіраалейная кулыпура. Пашырана ў Міжземнамор’і, Азй, Паўд. Амерыцы.
    Сцябло цыліндрычнае, баразнаватае, галінастае, выш. да 70—120 см. Лісце чаргаванае. да ўтварэння сцябла ў разетцы. Кветкі даухполыя, дробныя, белыя або фіялетавыя. Плады — даухсямянкі, маюць 2,5—10% эфірнага алею з тымолам (35—40%), які выкарыстоўваецца ў медыцьше, парфюмернай і харч. прамсці. Святло і вілыацелюбівая расліна. Лепшыя глебы — чарназёмы і шэразёмы цёмнага колеру. Размнажаюць насеннем.
    АЖУР (ад франц. a jour на гэты. дзень), 1) вядзенне бухгалтарскага ўліку, пры якім усе рахунковыя запісы зроблены ў дзень завяршэння гасп. аперацый; у больш шырокім сэнсе — калі ўліковавыліч. работы выконваюцца ва ўстаноўленыя графікам тэрміны. 2) У ажуры (перан.) — у поўным парадку.
    АЖУР (ад франц. a jour скразны), 1) скразны разны. плецены арнамент у вязанні, вышыванні, разьбе, ювелірным вырабе, маст. ліцці і інш. 2) Тонкая карункавая тканіна.
    АЖЫНА, маліна шызая (Rubus caesius), кустовая расліна сям. ружавых. Пашырана ў краінах Ьўропы. Амерыкі, Афрыкі, Сярэдняй Азіі; на Беларусі ўсюды, асабліва на Палессі. Расце па берагах рэк, на заліўных лугах, узлесках, у хмызняках, утварае густыя, непраходныя зараснікі. Прыдатная для лесамеліярацыйных работ, замацавання яроў.
    Кусты выш. 60—150 см. Надземныя парасткі двухгадовыя. фіялетавашызыя, звычайна ўкрытыя шыпамі і шчацінкамі. Лісце няпарнаперысгараздзельнае з 3—5 лісцікамі. Кветкі двухполыя, белыя, дыям. да 3 см. Цвіце ў чэрв.—ліп., плады сакавітыя салодкія складаныя касцянкі, чорныя з шызым налётам, выспяваюць у сярэдзіле жніўня. У аматарскім садоўніцгве культывуецца сорт Агавам, найб. прыстасаваны да клімат. умоў Беларусі. 3 пладоў гатуюць сокі, варэнне, жэле, яны багатыя цукрамі, ктамі, вітамінамі, карацінамі, танідамі.
    АЖЫО (італьян. aggio), л а ж , перавышэнне рыначнай цаны золата, курсу грашовых знакаў, вэксаляў і інш. каштоўных папер над іх намінальнай вартасцю. Вылічваецца ў працэнтах. Адхіленне курсу ад наміналу ў бок змяншэння наз. д ы з а ж ы о .
    АЖЫЎЛЁННЕ АРГАНІЗМА, гл. Рэанімацыя.
    АЖЭХАВА, возера ў Беларусі, у Браслаўскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка. Пл. 0,64 км2, даўж. 1,53 км, найб. шыр. 0,71 км, найб. глыб. 3,3 м, даўж. берагавой лініі 4,4 км. Пл. вадазбору 19.4 км . Схілы выш. ад 2 да 12 м. Берагі стромкія, на Пн зліваюцца са схіламі, параслі хмызняком, на 3 забалочаныя. Дно плоскае, сапрапелістае, каля барагоў пясчанае і пясчанагалечнае. Выцякае ручай у воз. Саванар.