Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Літ.: Л е й т е с Е.С. Способноста м одарённость в детскме годы. М., 1984; Одарённые детн: Пер. с англ. М., 1991; Л евн В . Нестандартный ребёнок. 3 нзд. Хабаровск, 1990. Т.У.Васіпец.
АДОРНА (Adorno) Тэадор (11.9.1903, г. ФранкфуртнаМайне — 6.8.1969), нямецкі філосаф, сацыёлаг, музыказнавец. Прадстаўнік франкфурцкай школы. Пасля 1933 у эміграцыі (Англія, ЗША). 3 1949 у ФранкфурценаМайне: праф. унта, з 1953 кіраўнік Інта сац. даследаванняў. Погляды А. склаліся на перакрыжаванні ням. неагегельянства і авангардысцкай крытыкі культуры. Паводле яго філасофіі эвалюцыя чалавецтва — гэта гісторыя «няўдалай цывілізацыі», гісторыя «індывідуалізацыі» чалавека, тоеснай пастаяннаму паглыбленню яго «адчужэння». У духу гэтых ідэй А. рабіў сац.філас. аналіз музыкі. Асн. працы: «Дыялектыка асветы» (1947, з М.Хоркхаймерам), «Філасофія новай музыкі» (1949), «Аўтарытарная асоба» (1950, у сааўт.), «Прызмы. Крытыка культуры і грамадства» (1955), «Негатыўная дыялектыка» (1966) і інш. АДПАВЁДНАСЦІ ПРЫНЦЫП, агульнаметадалагічны прынцьш развіцця навукі, які патрабуе, каб кожная новая тэорыя, што прэтэндуе на больш глыбокае апісанне аб’ектыўнай рэальнасці на больш шырокую вобласць прымянення, чым старая, уключала апошнюю як свой асобны гранічны выпадак. Адлюстроўвае дыялектыку працэсу пазнання, пераходу ад менш поўнай да больш поўнай ісціны і пры гэтым змена адной прыродазнаўчанавук. тэорыі другой выяўляе не толькі розніцу, але і сувязь, пераемнасць паміж імі, якая можа быць выражана з матэм. дакладнасцю. А.п.
АДРАДЖЭННЕ 127
сфармуляваны Н.Борам пры стварэнні першапачатковай квантавай тэорыі атама і яго спекграў (1913). Паводле А.п. фіз. вынікі квантавай механікі ў гранічным выпадку вял. квантавых лікаў супадаюць з вынікамі класічнай тэорыі; квангавамех. апісанне фіз. аб’ектаў павінна пераходзіць у класічнае пры h > 0 (h — Планка пастаянная); хвалевая оптыка — у геам. пры % > 0, дзе % — даўжыня хвалі; законы рэлятывісцкай механікі — у законы класічнай пры скарасцях руху v << с, дзе с — скорасць святла ў вакууме.
Л.М. Тамільчык.
АДПАЛ, 1) тэрмічная апрацоўка металаў і сплаваў, якая ўключае награванне металаў ці сплаваў да пэўнай . тры, вытрымку, павольнае (бесперапыннае ці ступеньчатае) ахаладжэнне і паляпшае іх якасць пры далейшай апрацоўцы і эксплуатацыі. Пры А, адбываюцца працэсы адпачыну металу, гомагенізацыі, рэкрышталізацыі, рэлаксацыі, перыкрышталізацыі, графітызацыі, сфераідызацыі, якія прыводзяць да паляпшэння сгрукгуры, аднароднасці, фіз,мех. і эл.магн. уласцівасцяў, зняцця ўнутраных напружанняў, прыдання мяккасці і пластычнасці металам і сплавам. А. павялічвае вязкасць матэрыялаў. 2) Тэрмічная апрацоўка шкла пры t 400—600 °C у спец. печах для зняцця ўнутраных напружанняў (гл. ў арт. Шкло).
АДПАЧЫН МЕТАЛАЎ, працэс частковага аднаўлення струкгуры і фіз.хім. уласцівасцяў дэфармаваных ці радыяцыйна апрамененых металаў і сплаваў. Адбываецца пры награванні да тры рэкрышталізацыі без змены мікраструкгуры. Жалезныя вырабы награваюць да t 250—300 °C, легкаплаўкія металы і сплавы (напр., свінец) вытрымліваюць пры пакаёвай тры. А.м. ліквідуе скажэнні крыппалічнай рашоткі, суправаджаецца зніжэннем эл. супраціўлення, скорасці растварэння ў кіслотах і межаў цякучасці металаў і сплаваў. Выкарыстоўваецца для павышэння пластычнасці канструкцьпіных матэрыялаў без паніжэння іх трываласці.
АДПЎЖВАЛЬНЫЯ РЭЧЫВЫ, гл. Рэпеленты:
АДРАБОТЫ, форма найму сялян са сваімі прыладамі працы і цяглом да памешчыка або заможнага селяніна за арандаваную зямлю, пазычаныя грошы, хлеб, лясныя матэрыялы, у пагашэнне штрафаў і інш. У Рас. імперыі, у т.л. на Беларусі, шырока практыкаваліся пасля сялянскай рэформы 1861. Сталі асновай адработачнай сістэмы ў памешчыцкай гаспадарцы (вынік малазямелля, падатковага ўціску, пазаэканам. прымусу сялян). Разнавіднасцямі А. былі здольшчына і «кругавая» (поўная) апрацоўка панскай зямлі або выкананне асобных відаў работ (ворыва, пасеву, уборкі) з аплатай часткова грашыма, часткова зямельнымі ўгоддзямі. Па меры росту таварнай гаспадаркі і асабліва разлажэння
сялянства А. паступова выцясняліся капіталіст. наймам, але былі вельмі пашыраны на Беларусі і ў пач. 20 ст.
В.П.Панюціч.
«АДРАВОНЖ», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 60 родаў на Беларусі, Украіне, у Літве і Полыпчы (Адравонжы, Аўтусціновічы, Высагерды, Кушалі, Капусты Храптовічы, Шыдлавецкія і інш.). На чырвоным полі сярэбраная страла наканечнікам уверх і 2 вусамі ўніз; клейнод — на прылбіцы паўлінавыя пёры, на іх фоне такая ж страла ўбок. У Польшчы вядомы з 14 ст., у ВКЛ з 1413.
АДРАДЖЭННЕ. Рэнесанс, эпоха станаўлення ў Еўропе духоўнай культуры Новага часу (14—1я пал. 17 ст.). Абумовіла прагрэс. змены ў эканам. і сац.паліт. жыцці еўрап. краін: развіццё гарадоў, зараджэнне элементаў бурж. адносін і таварнаграшовай гаспадаркі,
Адоніс: 1 — вясновы; 2 — летні.
фарміраванне нац. дзяржаў і абсалютных манархій, акгывізацыю антыфеад. рухаў і рэліг. барацьбы, секулярызацыю духоўнага жыцця грамадства. У паняцце «А.» ўключаюць таксама грамадскакульт. рух у еўрапейскіх, у тл. славянскіх, народаў, знітаваных агульным духоўнакульт. уздымам, вызв. барацьбой, абуджэннем нац. свядомасці і станаўленнем дзяржаўнасці (каралінгскае А., балгарскае А. і інш.). М.Багдановіч, аўтар паняцця «беларускае А.», уключаў у гэты працэс і нац.культ. развіццё бел. народа ў 16 — пач. 20 ст. (гл. Адраджэнне нацыянальнаё). Характэрная асаблівасць А. — зварот да культуры антычнасці як зыходнага пункта для фарміравання новай, пераважна свецкай, еўрап. культуры, апорай якой ста
Герб «Адравонж».
навіліся гарады, двары і маёнткі феадалаў, багатых мяшчан, а выразнікамі — прадстаўнікі новай інтэлігенцыі, перадавыя грамадскія і паліт. дзеячы і інш. У іх асяроддзі фарміраваўся рэнесансавагуманіст. светапогляд, аснову якога складалі тры вядучыя прынцьты: вучэнне пра абсалютную свабоду (неабмежаваныя магчымасці чалавека ў яго адносінах да свету, самога сябе, пазнання і творчасці); уяўленне пра самакаштоўнасць чалавечага жыцця, або рэнесансавы антрапацэнтрызм; натуралізм як пераважны спосаб інтэрпрэтацыі прыроднасац. рэчаіснасці і чалавека. У культуры і светапоглядзе рэнесансавых гуманістаў побач з раннебурж., саслоўнакласавымі сцвярджаліся вечныя, аіульначалавечыя каштоўнасці; свецкія элементы цесна перапляталіся з рэліг., хрысціянскія — з язычніцкімі, натура
128 АДРАДЖЭННЕ
лістычныя і навук. — з містычнымі і астралагічнымі, ідэі «агульнага дабра» — з гранічным індывідуалізмам і амаралізмам; вучэнне пра высокую годнасць чалавека — з усведамленнем яго бяссілля ў існуючых грамадскіх умовах. Эпоха А. адметная вял. геагр. адкрыццямі, буйнымі дасягненнямі ў развіцці тэхнікі, навукі і мастацтва, узнікненнем кнігадрукавання.
У розных краінах А не супадала храналагічна і тьшалагічна. У адрозненне ад класічнага італьян. A, рэнесансавую культуру ў некаторых краінах Зах. і Цэнтр. Еўропы (Германія, Скандьшаўскія краіны, Англія і г.д.) называюць Паўночным А, асаблівасці якога: кампраміс з сярэдневяковымі традыцыямі, сувязь з рэліг. 1 нац.культ. рухамі. Рэфармацыяй і інш. Да такога тыпу належыць і ўсходнееўрап. А (Беларусь, Украіна, Літва), дзе інтэнсіўна развіваліся нац. самасвядомасць, навука і культура, значных послехаў дасягнулі лра і мастацгва.
Навука і тэхніка. Адной з адметных рысаў эпохі А. было ўзнікненне навук. прыродазнаўства. Гэтаму спрыялі практычныя патрэбы грамадства (гандаль, мараплаванне, будва, ваен. справа), a таксама ўзнікненне новага, антыдагматычнага светапогляду.
Найб. значныя адкрыцці ў астраноміі, геаграфіі, тэхніцы, Вялікія геаграфічныя адкрыцці (ХКалумба, Васка да Гамы і інш.) пацвердзілі шарападобнасць Зямлі і стымулявалі станаўленне теалогіі, батанікі, заалогіі і этнаграфіі. Адкрыццё М.Капернікам геліяцэнтрычнай сістэмы свету дало новы імпульс развіццю дакладнага прыродазнаўства, іпто прывяло да стварэння ў канцы 17 ст. механікі І.Ньютана. Італьян. вучоны АВезалій працай «Пра будову чалавечага цела» (1543) заклаў
асновы анатоміі. Ісп. вучоны М.Сервет блізка падышоў да адкрьашя кругавароту крыві ў арганізме. Хім. даследаванні ўласцівасцяў розных мінералаў (Ф.Парацэльс і інш.) далі пачатак навук. фармакалогіі, садзеймічалі ўзнікненню клінічнай медыцыны і новых метадаў лячэння хваробаў. У выніку адкрыццяў у матэматыцы, механіцы і астраноміі знойдзены спосабы рашэння агульных ураўненняў 3й 1 4й ступеняў (італьян. матэматыкі Дж.Кардана, Н.Тарталья, Л.Ферары), распрацавана сучасная літарная сімволіка (франц. матэматык Ф.Віет), уведзены дзесятковыя дробы і адкрьпы закон раўнавагі сіл на нахільнай плоскасці (галандскі вучоны С.Сгэвін). Экс
лерыментальна вывучаліся законы падзення целаў (Г.Галілей), руху лланет (І.Кеплер), стваралася тэорыя простых механізмаў. Леанарда да Вінчы сканструяваў ткацкі станок, прадзільную і землечарпальную машыны, лраланаваў праекгы лятальнага апарата, парашута і вял. гідратэхн. збудаванняў. Дасягненні матэматыкі і механікі спрыялі развіццю буд. справы, архітэктуры і караблебудавання. Вырабляліся машыны і механізмы для падымання грузаў і ініп. работ, гідраўлічныя рухавікі, такарныя станкі, агнястрэльная зброя, удасканальваліся працэсы выплаўкі металаў і ліліфавання шкла. Вьшаходства падзорнай трубы і мікраскопа ўзбагаціла эксперым. метады даследаванняў. Усё гэта спрыяла аб’ектыўнаму пазнанню рэчаіснасці, развіццю філас. думкі, папшрэнню асветы і адукацыі.
Філасофія А. процістаяла схаластыцы, хоць і не парывала з сярэдневяковай традыцыяй. Вылучаліся яе этыкагуманіст., неаплатанічная і натурфілас. лініі. Першая (Калуча Салютацы, Леанарда Бруні, Ларэнца Вала, Піка дэла Мірандала, Эразм Ратэрдамскі, Ф.Скарьша, М.Мантэнь) вылучалася цікавасцю да чалавека, яго прызначэння, унутр. свету, магчымасцяў і свабоды, выкарыстаннем сац.этычных ідэй па
мяркоўнага стаіцызму (у духу «грамадзянскага гуманізму») і эпікурэізму (у духу раннебурж. індывідуалізму). Для пралстаўнікоў Паўночнага А. характэрна спроба гуманіст. перапрацоўкі хрысц. этыкі (Эразм Ратэрдамскі. Скарьша і інш.). Неаплатанічная лінія А. (М.Кузанскі, Марсіліо Фічына) знітавана з пастаноўкай радыкальных анталагічных праблем, стварэннем пантэістычнай карціны свету, распрацоўкай дыялектычных ідэй. Прадстаўнікі натурфілас. лініі (Ф.Парацэльс, Дж.Кардана, Б.Тэлезіо, А.Доні, Ф.Патрыцы, Дж.Бруна, Т.Кампанела) разглядалі свет і чалавека, зыходзячы пераважна з «уласных пачаткаў», абапіраючыся на вопыт, навук. дасягненні, гіст. пракгыку і нар. мудрасць. Найб. значны вынік філасофіі A — натураліст. пантэізм (Бруна), і яго аналаг — містычны пантэізм (Т.Мюнцэр, Я.Бёме). У эпоху А. ўзнікла і новае прыродазнаўства (Леанарда да Вшчы, М.Капернік). Геліяцэнтрычнае вучэнне абумовіла радыкальны лерагляд філас. уяўленняў пра сусвет. На яго падставе Бруна распрацаваў касмалагічнае вучэнне пра бясконцасць Сусвету. У той жа час рабілася намаганне аднавіць аўтэнтычнае вучэнне Арыстоцеля, скажонае схаластыкай і натуралістычнай інтэрпрэтацыяй арыстоцелізму (П.Пампанацы). Узнікла сац. утопія (Т.Мор, Кампанела), развівалася новая паліт. думка (Н.Макіявелі, Ж.Бадэн, АМаджэўскі, А.Волан), у якой гісторыя тракгавалася як вынік мэтанакіраванай дзейнасці людзей, дзярж. палітыка аддзялялася ад рэлігіі і маралі (Макіявелі) або шчыльна звязвалася з імі (Ж.Каль