Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
На Беларусі А існуе ў выглядзе сажалкавага і азёрнага рыбаводства, развіваюцца індустр. формы рыбаводства на прамысл. прадпрыемствах. Функцыянуюць 21 сажалкавы, 6 азёрных рыбгасаў, 8 рыбагадавальнікаў; вырошчваюць карпа, сазана, карася сярэбранага, амура белага, таўсталобіка, стронгу радужную. Сярэднегадавы аб’ём сажалкавай рыбы складаў каля 18 тыс. т у 1986—90, 6 тыс. т у 1994, у азёрных гаспадарках 0,7 тыс. т, у індустр. рыбаводстве 1,4 тыс. т (1990).
дзены французамі Ж.І.Кусто і Э.Ганьянам (1943). Складаецца з балонаў са сціснутым паветрам (да 200 am), аўгамата, што рэгулюе выдыханне і паступленне паветра адпаведна ціску навакольнага асяроддзя і інш. элементаў. У комплексе з маскай, гідракамбінезонам, ластамі і ійш. выкарыстоўваецца ў падводным спорце і паляванні, у даследаваннях, выратавальнай службе.
АКВАЛЬНЫ ЛАНДШАФТ, а к в a комплекс, прыродная адзінка дзялення воднага асяроддзя (акіяна, возера, вадасховішча); участак, якому ўласцівы спецыфічныя асаблівасці харакгарыстык вады, газавага саставу, донных адкладаў і біёты. Аналагічны ландшафту геаграфічнаму на суіпы.
АКВАМАРЬШ (ад лац. aqua marina
Акбар са сваім сынам Джахангірам і ўнукам ШахамДжаханам. Мініяцюра. Каля 1630.
Акваланг: 1 — маска з загубнікам; 2 — дыхальны апарат; 3 — балоны са сціснутым паветрам: 4 — рамяні мацавання.
марская вада), мінерал, разнавіднасць берылу. Празрыстыя крышталі сіняватазялёнага ці блакітнага колеру. Трапляюцца ў гранітных і слюдзянакварцавых горных пародах (Бразілія, ЗША Мадагаскар, Індыя, Украіна). Кангтоўны камень.
АКВАНАЎТ, гл. Гідранаўт.
АКВАНІТЫ, воданапоўненыя пластычныя выбуховыя рэчывы на аснове аміячнай салетры і тратылу. Цеплата выбуху каля 4,6 МДж/кг. Малаадчувальныя да мех. ўздзеяння. Выкарыстоўваюць у шахтах і рудніках, бяспечных па газе і пыле.
АКВАПЛАН (ад аква... + план), драўляны плоцік, які буксіруецца самаход
188
АКВАРЫУМ
нымі суднамі і прызначаны для міжсезоннай трэніроўкі спартсменаў (у тл. гарналыжнікаў). Даўж. каля 0,9 м, шыр. 0,6 м; аптымальная скорасць буксіравання 30—45 км/гадз, даўж. буксірнага шнура 10—15 м.
АКВАРЫУМ (ад лац. aquarium вадаём), 1) пасудзіна, у якой трымаюць і разводзяць акварыумных рыб, водных жывёл і расліны. Бываюць рознай канструкцыі, формы і памераў (суцэльна шкляныя або з метал. каркасам і шклянымі сценкамі, часам з арганічнага шкла; сфе
Акваплан (частковы разрэз; памеры ў мм).
рычныя, прамавугольныя, са скошанай пярэдняй сценкай, якія звычайна падвешваюць на сцяне, і інш.). Мая адпаведны аб’ём (у залежнасці ад відаў і памераў жывёл) і ўмовы існавання (грунт, расліны, святло і цепларэгулявальная апаратура, аэратары і інш.). У якасці грунту выкарыстоўваюць прамыты рачны пясок. У А. трымаюць расліны, якія плаваюць на паверхні ці ў тоўшчы вады, і тыя, што ўкараняюцца ў грунце (вядома каля 70 відаў, у т.л сальвінія,
Тыпы акварыумаў: 1 — трохвугольны; 2 — шарападобны; 3 ліндрычны; 5 — убудаваны ў мэблю; 6 — насценны
прамавугольны каркасны: 4 цы
Акварыумныя рыбы: 1 — гурамі жамчужны; 2 — малінезія; 3 — скалярыя; 4. — неон блакітНЬІі $ — Даніо рэрыо; 6 — гупі; 7 — мечаносец; 8 барбус суматранскі; 9 хаплахроміс Буртані; 10 — сомік Графа; 11 — залатая рыока (Аранда).
эладэя, вадзяная салата, валіснерыя, крыптакарына і інш.). 3 мясцовай флоры Беларусі могуць быць выкарыстаны харавыя водарасці, раскі, рагаліснік, стрэлкаліст, балотнікі, палушнік азёрны, рычыя плаваючая і інш. водныя расліны. 2) Спец, навук. ўстанова, якая вывучае і дэманструе прадстаўнікоў марской і прэснаводнай фауны і флоры. Існуюць у многіх краінах свету. Буйныя А. ў заапарках Масквы Таліна, Ташкента, Рыгі. А. для марскіх жывёл звычайна размяшчаюць на беразе мора (першыя створаны ў Севастопалі ў 1871, у Неапалі ў 1872), некаторыя з 1х наз. акіянарыум.
АКВАРЫУМНЫЯ РЫБЫ, рыбы, якіх вырошчваюць і разводзяць у акварыумах з дэкар. і навук. мэтамі. 3 некалькіх сотняў відаў на Беларусі пашыраны каля 40. Найб. вядомыя: залатая рыбка, мечаносцы, гупі, даніо, скалярыі, неоны, барбусы, сомікі, хромісы, наноста
АКВЕДУК 189
мусы, хеміграмусы, дыскусы. цыхлазомы, іурамі, грымі, малінезіі, тэрнецыі.
АКВАРЭЛЬ (франц. aquarelle ад лац. aqua вада), фарбы, разведзеныя на вадзе (звычайна з раслінным клеем) і прызначаныя для жывапісу, а таксама від жывапісу, твор, выкананы ў тэхніцы А. гэтымі фарбамі. Асн. якасці А. — празрыстасць, чысціня і яснасць колеру. А. спалучае асаблівасці жывапісу і графікі. Спецыфічныя прыёмы — размывы і зацёкі, якія ствараюць эфект рухомасці і трапятлівасці.
А. (з дамешка.м бяліл, гл. Гуаш) была вядомая ў Стараж. Егіпце, Кітаі, Японіі. У 15—17 ст. служыла пераважна для расфарбоўкі гра
від жывапісу. Шырокую вядомасць атрымалі творы А.Паслядовіч, У.Стальмашонка, З.Літвінавай, П.Драчова, Г.Шутава, Ф.Гумена, І.Пратасені, Г.Паіілаўскага, Ф.Кісялёва, В.Паўлаўца, Л.Марчанкі.
Літ:. Беспалый А. Беларуская акварэль. Мн., 1989. У.І.Рынкевіч.
АКВАТОЛЫ. воданапоўненыя выбуховыя рэчывы брызантнага дзеяння. Маюць цягучую або гелепадобную кансістэнцыю, складаюцца з нітрату амонію, трынітраталуолу, гаручых дабавак; асн. ўласцівасцямі блізкія да акванітаў. Выкарыстоўваюцца для разбурэння воданапоўненых моцных горных парод пры раскрыўных работах.
АКВАТОРЫЯ [ад аква... + (тэры)торыя], участак прасторы мора, возера, ракі ў натуральных, штучных або ўмоўных межах; звычайна водная частка марскога порта — гавань. А. порта ўключае водныя падыходы, рэйд, унутр. гавань або басейны з прычальнымі збудаваннямі, дзе адбываецца разгрузка і пагрузка суднаў. Бываюць А. гідрааэрадромаў, марскіх палігонаў.
АКВАТЬІНТА (італьян. acquatinta), тэхнічная разнавіднасць гравюры, у
Да арт. Акварэль. М.Урубель. Партрэт Т.СЛюбатовіч у ролі Кармэн. 1890я г.
Да арт. Акварэль. Л.М а р ч а н к a . Бэз. 1994.
вюр, чарцяжоў, эскізаў карііііі і фрэсак, выкарыстоўвалася і самасгойна (пейзажы АДзюрэра, галандскіх і фламандскіх мастакоў). 3 18 ст. пашырылася ў пейзажным жывапісе. З’явіліся прафес. мастакіакварэлісты. У 19 ст. распаўсюдзілася ў Англіі (У.Тэрнер, Р.Бонінгган), Францыі (Э.Дэлакруа, А.Дам'е), Расіі (К.Брулоў. АІваноў, У.Бяхцееў, ААстравумаваЛебедзева, АФанвізін, М.Урубель).
На Беларусі выкарыстоўвалася ў 15 ст. ў мініяцюрах Радзівілаўскага летапісу, у 17—18 ст. — для расфарбоўкі гравюр. У 19 — пач. 20 ст. жанравыя карціны і пейзажы ў тэхніцы А. стваралі Л.Альпяровіч, С.БогушСестранцэвіч, Я.Дамель, К.Кастравіцкі, М.Кулеша, Н.Орда, І.Пешка, Ф.Рушчыц; у 1920—30я г. —А.Астаповіч, В.Волкаў, У.Кудрэвіч, М.Лебедзева, М.Філіповіч. Пазней традыцыйная А. атрымала развіццё ў творчасці Л.Лейгмана, А.Волкава, В.Цвіркі, І.Сталярова. Новы этап развіцця А. азначыўся на пач. 1960х г. Арганізуюцца ўсесаюзныя (1965) і рэсп. (1966) выстаўкі, ствараюцца групы мастакоў акварэлі, фарміруюцца школы акварэлі (гл. Віцебская школа акварэлі). Пашырэнне выяўл. сродкаў, тэхн. прыёмаў, мастацкіх манер прывяло да вызначэння спецыфікі акварэльнага вобраза. А. зацвердзілася як самастойны
Да арт. Акварэль. І.Пратасеня. Набат 1863.
К.Каліноўскі і Марыся. 1990.
Да арт. Акварэль. В.П а ў л а в е ц . Стажкі. 1991.
Да арт. Акварэль. Г.Паплаўскі. Буслы Браслаў.шчыны. 1994.
Да арт. Акварэль. Э.Д э л а к р у a . Стрэл (<Ьантазія). 1832.
якой метал. дошка пратраўліваецца праз прыліплы да яе асфальтавы або каніфольны пыл. У А. дасягаюцца маляўнічыя эфекты, блізкія да тонавага малюнку. Выкарыстоўваецца ў спалучэнні са штрыхаваным афортам, узбагачаючы яго танальнымі і факгурнымі адценнямі. У бел. мастацтве выкарыстоўваецца з 17 ст. (асобныя творы Л. і А.Тарасевічаў). У 19 ст. значна пацеснена літаграфіяй.
АКВЕДУК (ад аква... + лац. duco вяду), вадавод (канал, труба) для падачы вады ў населеныя пункты, арашальныя і
190 АКВіЗІЦЫЯ
гідраэнергет. сістэмы з размешчаных вышэй за іх крыніц. А. наз. таксама частку вадавода ў выглядзе моста над ракой, дарогай, ярам. А. вядомы з 2га тыс. да н.э. ў краінах Стараж. Усходу, Стараж. Грэцыі (з 7 ст. да н.э.) і Стараж. Рыма (з 4 ст. да н.э.). У сучасных арашальных і гідраэнергет. сістэмах маставыя часткі А. робяць з бетону, жалезабетону, металу, каменю ці дрэва. Найб. пашыраны А, у якіх сценкі латка ці трубы — нясучыя пралётныя канструкцыі моста.
АКВІЗІЦЫЯ, 1) залучэнне новых кліентаў, грузаў, страхаванняў агентам транспартных або страхавых кампаній — аквізітарам. 2) A . н а б і р ж ы — скупка акцыянерам (групай акцыянераў) усіх акцый прадпрыемства, што азначае куплю гэтага прадпрыемства. Набыццё адным прадпрыемствам другога ці зліццё без згоды прадпрыемства, якое траціць сваю самастойнасць, называюць «варожай» А.
АКВІЛЕГІЯ, гл. Ворлікі.
АКВІНК (Aquincum), горад рымскіх часоў (каля 10 да н.э. — 409 н.э.), з'1О7 н.э. — гал. горад рым. правінцыі Ніжняя Панонія. Руіны А. знаходзяцца каля Будапепгга. Раскопкі вядуцца з 1775. А. складаўся з паселішча мясц. племя эравіскаў, рым. ўмацаванага лагера, ваен. ці лагернага горада і цывільнага горада. У час раскопак выяўлены рамесныя кварталы, амфітэатр, абарончыя сцены, водаправод, палац намесніка Ніжняй Паноніі і інш.
Акведук каля г. Нім. Францыя. 1 —2 ст. нэ.
АКВІТАНІЯ (лац. Aquitania), гістарычная вобласць на ПдЗ Францыі. У старажытнасці рымская правінцыя ў Галіі. 3 507 належала Франкскаму каралеўству, у 2й пал. 7 — 1й пал. 8 ст. — герцагства. У 1154—1453 англ. ўладанне. 3 13 ст. мела назву Гіень. У 1472 канчаткова далучана да Францыі.
АКВІТАНСКАЯ НІЗІНА, гл. Гаронская нізіна.
АКЕАНАЎ Аляксей Яўгенавіч (н. 25.6.1949, г.Уладзікаўказ, Паўн. Асеція), вучоныанколаг. Др мед. н. (1989). Скончыў Паўн.Асецінскі мед. інт (1972). 3 1972 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі Мінва аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. 3 1992 дырэктар Бел. цэнтра мед. тэхналогій, інфарматыкі, кіравання і эканомікі аховы здароўя. Навук. працы па эпідэміялогіі рака і інш. інфекцыйных хвароб, арганізацыі аховы здароўя, інфарматыцы.
АКЕЕЎ Таламуш (н. 11.9.1935), кіргізскі кінарэжысёр. Нар. арт. Кыргызстана (1975), нар. арт. СССР (1985). Скончыў Ленінградскі інт кінаінжынераў (1958). 3 1964 рэжысёр на кінастудыі «Кіргізфільм». Найб. значныя работы: «Неба нашага дзяцінства» (1968), «Люты» (паводле аповесці М.Аўэзава «Шэры люты»), «Чырвоны яблык» (паводле Ч.Айтматава), «Нашчадак Белага Барса». Усе фільмы А. аб’ядноўвае трывалая сувязь з нац. культурай, сучаснае мысленне. Дзярж. прэмія Кыргызстана 1972.