Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АКОЛАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ЖАІЕЗ
НЫХ РУДАЎ, у Беларусі, у Стаўбцоўскім рне Мінскай вобл. Працягласць руднай зоны каля 10 км, магутнасць да 140 м. Руды — жалезістыя кварцьгты (жалеза 26,2%), залягаюць у тоўшчы дакембрыйскіх гнейсаў крышт. фундамента на глыб. 216—300 м. Рудныя гарызонты (4—35 м) перамяжаюцца з праслоямі пустьк парод. Запасы руды ацэньваюцца ў 1,5 млрд. т. Радовішча не распрацоўваецца (1995).
АКОЛІЦА, 1) тое, што ваколіца. 2) Тып сельскага паселішча ў Польшчы, Літве, на Украіне і Беларусі ў 16 — пач. 20 ст. Узнікла ў выніку валочнай памеры як паселішча дробнай шляхты, што не мела прыгонных і займалася сельскай гаспадаркай (гл. Ваколічная шляхта). На Беларусі найб. пашырана на 3. У 2й пал. 16 ст. ў Гродзенскім пав. існавала 37 А. У канцы, 18 рт. ў Мінскай губ. было 70 А., у сярэдзіне 19 ст. — 149. Складалася з 3—70 двароў. Забудова была бессістэмная. Назвы пераважна па прозвішчах тых радоў, якія іх засялялі (Абуховічы, Кулікі, Эйсманты).
АКОЛЬНІЧЫ. прыдворны чын, другі пасля баярына, у Рускай дзяржаве ў 13 — пач. 18 ст. У 14—15 ст. А. ўваходзілі ў склад Думы вял. князёў, займалі пасады ваяводаў, намеснікаў, паслоў, стаялі на чале прыказаў. У 16—17 ст; блізкія да цара А. атрымалі баярскія званні.
АКОП. адкрытае фартыфікацыйнае збудаванне, прызначанае для вядзення агню і ўкрыцця жывой сілы і ваен. тэхнікі. Стралковы А. (адзіночны, парны, на адцзяленне) мае роў, бруствер, берму і пляцоўкі для ўстаноўкі зброі; на аддзяленне абсталёўваецца і запаснымі кулямётнымі і гранатамётнымі пляцоўкамі, шчылінай або бліндажом, нішамі для боепрыпасаў, зброі і інш. Артыл. і мінамётны А. маюць пляцоўкі з прымкнутымі да іх раўкамі, у якіх робяцца нішы і шчыліны (бліндажы). А. для танкаў, БТР і інш. тэхнікі складаюцца з катлавана з апарэллю, шчыліны і зрэдку нішы для боепрыпасаў. А. маскіруюць пад фон навакольнай мясцовасці. У слабых грунтах іх умацоўваюць дзёрнам, галлём і інш. На забалочанай мясцовасці ствараюцца насыпныя А., зімой — снежныя.
АКОРД (ад італьян. accordo сугучнасць), спалучэнне некалькіх гукаў рознай вышыні, якія ўслрымаюцца як гукавое адзінства. Асн. элемент гармоніі. Заканамернасць будовы А. — тэрцавасць складу (гукі размешчаны або шляхам перастановак могуць быць размешчаны па тэрцыях; гл. таксама Аба~ рачэнне). Ніжні гук А. наз. асноўным тонам. Адрозніваюць 2 класы А.: тэрцавыя (трохгуччы, септакорды, акорды з секстай, нонакорды, ундэцым і тэрцдэцымакорды) і нятэрцавыя монаакор
АКРАЗЕРШ 199
ды і поліакорды (А. складанай структуры, частка якіх, узятая асобна, можа разглядацца як А.). Выразнасць А. абумоўдена яго функцыяй, звязанай са становішчам А. ў ладзе, і фанізмам — характарам гучання, які залежыць ад інтэрвальнага складу, размяшчэння, рэгістра, муз. кантэксту. Найб. пашыраны А. тэрцавай будовы, ускладненыя храматычнай зменай гукаў — альтэрацыяй’, цекат. пашырэнне атрымалі А. квартавай будовы.
Перадформа А. — двухгучча ў раннім піматгалоссі. Гістарычна першая канцэпцыя A — у поліфанічнай музыцы канца 12 ст. Тэрмін «А» узнік у 14 ст. У практыцы генералбаса (17 — 1я пал. 18 ст.) замацавалася аперыраванне Акомллексамі, якія трактаваліся як кансанантныя і дысанантныя сугуччы. У 18—19 ст. катэгорыя А. с.упрацьпастаўляецда сугуччу з неакордавымі гукамі. У 20 ст. рэзка ўзмацнілася санорная трактоўка А (гл. Санорыка), фактар гучнасці.
Літ.'. Гуляннцкая Н. Введенне в современную гармонню. М., 1984.
АКОРДНАЯ АПЛАТА ПРАЦЫ, разнавіднасць здзельнай формы заработнай платы, калі аб’ём работы загадзя агавораны ў пагадненні, а аплата ажыццяўляецца за поўнае выкананне гэтага аб’ёму.
АКОСТА (Acosta), д a К о с т a (da Costa) Урыэль (каля 1585, Партугалія — 1640), нідэрландскі мысліцельвальнадумец. Нарадзіўся ў яўр. сям’і, якая прыняла каталіцызм. У 1614 уцёк у Нідэрланды, перайшоў ва іудаізм. За крытыку догмаў іудаізму, пропаведзь «натуральнай рэлігіі» двойчы адлучаны ад сінагогі, яго кн. «Выпрабаванне фарысейскіх традыцый у параўнанні з пісаным законам» (1624) публічна спалена. Аўтар твораў «Тэзісы супраць традыцыі», «Пра смяротнасць душы чалавечай» (1623), «Прыклад чалавечага жыцця» і інш. А. крытыкаваў тлумачэнне рабінамі веравучэння Майсея, адмаўляў бессмяротнасць душы і замагільнае жыццё, гал. прынцыпамі чалавечага жыцця абвяшчаў розум і любоў да бліжняга. Скончыў жыццё самагубствам. Погляды А. паўплывалі
на развіццё вальнадумства ў Зах. Еўропе, на ідэйную эвалюцыю Б.Спінозы.
Г.У.Грушавы.
АКР (англ. acre), адзінка зямельнай плошчы ў краінах, якія карыстаюцца англ. сістэмай мер (Вялікабрьгганія, ЗША, Канада, Аўстралія і інш.). 1 А. = = 4840 кв. ярдам = 4046,86 м2.
АКРА... (ад грэч. akros крайні, самы аддалены, высокі), састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) «які адносіцца да канечнасцяў, органаў, частак цела»; 2) «які адносіцца да вяршыні», «верхні», напр., акраверш, акрасома.
АКРА (Accra), горад, сталіца Ганы, порт у Гвінейскім заліве. Засн. ў 16 ст. 970 тыс. ж. (1990). Міжнар. аэрапорт. Вузел чыгунак і шашэйных дарог. Гандл.прамысл. і кулы. цэнтр. Металаапр., механазборныя, тэкст., лесапільныя, будматэрыялаў, харч. прадпрыемствы; зд эл.абсталявання. Саматужная вытвсць вырабаў з золата і серабра. Рынак алмазаў і какавазярнят. Акадэмія навук. Унт. Нац. музей. Еўрап. форты 17 ст.
АКРАБАЛІСТЫ (ад грэч. akrobolistes стралкі), воіны лёгкай конніцы ў Стараж. Грэцыі ў 6—4 ст. да н.э., узброеныя дроцікамі і лукамі. Звычайна вялі разведку, пачыналі бітву, гналіся за праціўнікам, які адступаў.
АКРАБАТЫКА (ад грэч. akrobates які падымаецца ўверх), 1) від спорту (спартыўная акрабатыка). Уключае шматлікія фіз. практыкаванні (вылучаюць 2 асн. групы: скачковая А. і сілавая — стойкі, піраміды і інш.). Удзельнічаюць мужчыны і жанчыны паасобку, з партнёрам (у т.л. мяшаныя пары), групай. Часам выкарыстоўваюць спец. прылады (трамплін, батут). Чэмпіянаты свету па А. праводзяцца з 1964. На Беларусі гурткі А. існавалі з сярэдзіны 1930х г., як спорт развіваецца з 1946. Сярод бел. акрабатаў чэмпіёны свету і Еўропы Ю.Зікуноў (1974), В.Біндлер, чэмпіёны СССР АКолесава (1952), В.Бірукоў (1957), A. і М. Туманавы (1963), Л.Зданюк (1966—67), А.Базылеў (1974). 2) Від фіз. практыка
ванняў накшталт гімнастычных. Шырока выкарыстоўваецца ў розных відах спорту (спарт. гімнастыка, скачкі ў ваду, фрыстайл і інш.), а таксама пры спец. фіз. падрыхтоўцы лётчыкаў і касманаўгаў. 3) Жанр цыркавога і эстраднага мастантва, гл. Акрабатычнае ма~ стацтва.
АКРАБАТЫЧНАЕ МАСТАЦТВА, акрабатыка, жанр цыркавога і эстраднага мастацтва; дэманстраванне нумароў, заснаваных на майстэрскім валоданні целам і высокім развіцці мускулатуры.
Са старажытнасці вядома ў Егіпце, Грэцыі, Рыме, Візантыі, Кітаі, Японіі. У сярэднія вякі элементы акрабатыкі ўключалі ў свае выступленні вандроўныя акцёры: шпільманы (Германія), жанглёры (Францыя), мімы (Італія), франты (Полыпча), скамарохі (Беларусь і Расія) і ініп. Як род цыркавога відовішча Ам. вылучылася ў канцы 18—19 ст. (конная, партэрная акрабатыка).
У сучасным цырку А.м. падзяляецца на скачковае (на зямлі), плечавое, сілавое, пластычнае, коннае, ікарыйскія гульні, вальтыжыроўку, камічнае. Элементы А.м. выкарыстоўваюць амаль ва ўсіх інш. жанрах — гіаветранай гімнастыцы, эквілібрыстыцы, гімнагтыцы на снарадах, жангліраванні, клаунадзе, дрэсіроўцы, а таксама ў харэагр. мастацтве, тэатр. і эстрадных паказах, у тл. ў пантаміме і попгрупах.
АКРАВЕРШ (ад акра... + верш), верш, у якім рьггмічная выразнасць дапаўняецца зрокаВай: першыя літары радкоў (радзей склады абб словы) утвараюць слова ці нават фразу (звычайна імя аўтара або адрасата). Развіўся з магічных тэкстаў і стаў папулярны ў эпоху сярэднявечча і барока..Першыя ва ўсх.слав паэзп А. стварыў Ф.Скарына ў «Малой падарожнай кніжцы» (1522). У сучаснай паэзіі сустракаецца таксама А. з апошніх літар радкоў (тэлеверш) і сярэдніх (мезаверш), якія могуць утвараць больш сйіаданыя фігуры.
Да арт. Акрабатыка. Трэніроўка спартсменаў.
Да арт. Акрабатычнае мастацтва. Партэрны палёт.
200
АКРАДЭРМАТЫТ
АКРАДЭРМАТЫТ [ад акра... + дэрматыт(ы)], група хвароб з выключным або пераважным пашкоджаннем скуры канечнасцяў. Атрафічны хранічны А. бывае часцей у жанчын. На скуры тыльнага боку кісці і ступні, каленных і локцевых суставаў з’яўляецца 'застойнасінюшная эрытэма, якая паступова распаўсюджваецца па ўсёй канечнасці. Скура атрафіруецца, станчаецца, робіцца падобнай на папяросную паперу. Суб’ектыўныя адчуванні адсутнічаюць,
паколванні, неўралгічныя
зрэдку
болі. Іншы раз бываюць зацвярдзенні скуры, вузлы каля каленных і локцевых суставаў, трафічныя язвы. Пры п у стулёзным А. скура далоняў і тыльных паверхняў пальцаў рук (часцей вакол пазногцяў і каля падушачак), радзей скура пальцаў ног робіцца сінюшначырвоная, нацягнутая, бліскучая, пачынае лушчыцца (эрытэматозналушчьшьная форма), з’яўляюцца пухіры (везікулёзная форма), часцей паверхневыя гнайнікі (пустулёзная форма). Скура паступова станчаецца, атрафіруецца. пазногці мутнеюць, дэфармуюцца і адпадаюць. Працэс можа пашырыцца на скуру далоняў. падэшвы, іншы
Лкратэрыі.
Мііііііііііііііі
Афінскі акропаль. Рэканструкцыя.
раз — на ўсё цела. Суб’ектыўна — паколванні, радзей неўралгічныя болі. Захворванне працяглае з кароткімі рэмісіямі. Энтэрапатычны А. развіваецца часцей у немаўлят і дзяцей ранняга ўзросту. Абумоўлены спадчыннасцю, парушэннямі ўсмоктвання пажыўных рэчываў і цынку ў тонкіх кішках. Харакгарызуецца пухірковай, гнайнічковай высыпкай вакол рота, вачэй, задняга праходу, у вобласці локцяў, каленяў, пахвіннасцегнавых складак, на сцёгнах, ягадзіцах, дзе потым утвараюцца бляшкі. Адначасова пашкоджваецца слізістая абалонка рота, пазногці мутнеюць, робяцца ломкія, выпадаюць валасы на галаве, брывах. вейках. Характэрны святлабоязь, блефараспазма. страўнікавакішачныя рас стройствы, якія прыводзяць да знясі
фіз. развіцці дзіМ.З.Ягоўдзік.
лення і адставання цяці.
Ў
АКРАМЕГАЛІЯ (ад акра... + мегала...), хвароба, якая характарызуецца празмерным ростам рук, ступняў і асабліва касцей твару, што прыводзіць да развіцця масіўнай ніжняй сківіцы і цяжкіх надброўяў. Выклікаецца залішняй сакрэцыяй гармону росту (самататрапіну) пры ацыдафільнай пухліне гіпофіза. Лішкі самататрапіну выклікаюць таксама гіпафізарны дыябет, абумоўлены тармажэннем сакрэцыі інсуліну. А. назіраецца ў маладым узросце, развіваецца паступова, доўгія гады. Суправаджаецца болем галавы, палавой слабасцю, спыненкем менструацый, парушэннем зроку. Лячэнне: рэнтгенаўскае апрамяненне, хірург. выдаленне пухліны.