• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АКРАН (Akron), горад на ПнУ ЗША, у штаце Агайо. 227 тыс. ж., з прыгарадамі 650 тыс. ж. (1990). Трансп. вузел. Сусветны цэнтр гумавай прамсці. Металаапр., маш.буд. (станкі, аўтамабілі, дарожнабуд. машыны, падшыпнікі. ракетныя рухавікі, сілавыя ўстаноўкі да атамных падводных лодак), хім. (сінт. каўчук, смала і інш.), шынная, паліграф. прамсць. Унт.
    АКРАСОМА (ад акра... + грэч. soma цела), апікальнае цельца, перфараторый, утварэнне на верхняй частцы галоўкі сперматазоіда. Пры апладненні ў момант сутыкнення сперматазоіда з яйцаклеткай ферменты А. раствараюць абалонку яйцаклеткі і забяспечваюць яге пранікненне ўнутр.
    АКРАТЭРЫЙ (ад грэч. akroterion вяршыня, франтон), скульптурны элемент арх. дэкору, які завяршае вуглы франтонаў арх. збудавання, створанага з выкарыстаннем класічнага ордэра. Узнік у антычнасці, у розныя эпохі набываў своеасаблівую трактоўку: квіятон (готыка), пальмета (рэнесанс), валюта, арнаментальная кампазіпыя (барока), абеліск, статуя, грыфон, ваен. атрыбуты (класіцызм) і інш.
    АКРОПАЛЬ (грэч. akropolis ад акра... + polis горад), узвышаная ўмацаваная частка стараж.грэч. горада, т. зв. верхні горад; месца першапач. паселішча, вакол якога пазней развіўся т. зв. ніжні горад. Служыў сховішчам для жыхароў акругі ў час войнаў. Ha А. звычайна знаходзіліся храмы багоў — застулнікаў горада. У руінах шэрагу А. знойдзены шматлікія помнікі матэр. культуры. Найб. вядомы Афінскі акропаль, дзе за хаваліся шэдэўры стараж. архітэктуры і скульптуры.
    АКРУГА падзел дзярж. тэрыторыі па адм. ці паліт. прыкметах. 1) Адм.тэр. адзінка ў БССР у 1924—30 і 1935—38. 2) Спец. адм.тэр. адзінка галіновага кіравання (ваен. А., навучальная А., пагранічная А., судовая А. і інш.). 3) У Зах. Беларусі — раён дзейнасці падп.
    АКРЫЛАТЫ
    201
    акруговых ктаў КПЗБ і КСМЗБ. 4) Часовыя тэр. ўтварэнні для правядзення выбарчых кампаній.
    АКРЎГА ВАЕННАЯ. гл. Ваенная акруга.
    АКРУГЛЕННЕ л і к у , набліжанае выяўленне ліку з дапамогай канечнай колькасці лічбаў. Пры А. з недахонам апошняя пакінугая лічба не мянясцца, пры А. з лішкам — павялічваецца на адзінку. Праводзіцца паступова справа налева паводле правіла: калі адкінутая лічба a < 4 або калі a = 5 і апошняя пакінутая лічба цотная, то акругляюць з недахопам, у астатніх выпадках — з лішкам. Адрозніваюць А. да пэўнага ліку дзесятковых знакаў, калі загадзя ўказваецца нумар апошняга разраду, і А. да пэўнага ліку вартасных лічбаў, напр., А. ліку 78,6741 да першага дзесятковага знака дае лік 78,7, да другога — 78,67, да дзвюх вартасных лічбаў — 79.
    АКРУЖНАСЦЬ. замкнёная плоская крывая, усе пункты якой знаходзяцца ад яе цэнтра О на аднолькавай адлегласці, роўнай радыусу R (гл. рыс.). Прамая АВ, што злучае 2 пункты А., наз. яе х о р д а й , хорда СД, што праходзіць праз цэнтр О, — дыяметрам. Адносіны даўжыні А. да яе дыяметра выражаюцца лікам л = 3,1415.... Даўжыня А. роўная 2nR. Гл. таксама Круг.
    АКРУЖНАЯ Святлана Арцёмаўна (н. 26.1.1947, г. Чарнаўцы, Украіна), бел. актрыса. Нар. арт. Беларусі (1991). Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1969). Працуе ў Бел. тры імя Я.Коласа. Выконвае ролі лірыкадраматычныя, востракамедыйныя, характарныя: Дачка («Зацюканы апостал» А.Макаёнка), Люська («Радавыя» А.Дударава), Анютка («Улада цемры» Л.Талстога), Галя Чацвяртак («А зоры тут ціхія» паводле Б.Васільева), Катрын («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта), Люсі Мерыкур («Будзьце здаровы!» П.Шэно), Франка («Хам» паводле Э.Ажэшкі) і інш.
    АКРУЖЭННЕ (ваен.), ізаляцыя групоўкі праціўніка ад астатніх яго войскаў з мэтай знішчэння ці ўзяцця ў палон. Паспяховае А. часцей бывае, калі прарыў абароны праціўніка ажыццяўляецца на двух або некалькіх участках фронту з развіццём наступлення па напрамках, якія сыходзяцца; калі створана перавага над праціўнікам у сілах і сродках (пры спрыяльных умовах А. магчыма і пры роўных сілах). Акружаная групоўка адначасова блакіруецца з паветра, а на прыморскіх напрамках і з боку мора.
    Класічны прыклад A — бітва пры Канах у 216 да н.э. паміж рым. і карфагенскай арміямі. Шырока практыкавалася ў час Вял. Айч. вайны, калі сав. войскі правялі шэраг значных аперацый па А. войскаў праціўніка (гл. Сталінградская бітва 1942—43, КорсуньШаўчэнкаўская аперацыя 1944, ЯсаКішынёўская аперацыя 1944). На тэр. Беларусі ў ходзе ВіцебскаАршанскай аперацыі 1944, Бабруйскай аперацыі 1944, Мінскай аперацыі 1944 трапілі ў А вял. групоўкі ням. войскаў (гл. Віцебскі «кацёл», Бабруйскі «кацёл», Мінгкі «кацёл»).
    АКРЫ (Acre), штат на Пн Бразіліі, у вярхоўях рэк Журуа і Пурус. Пл. 152,6 тыс. км2. Нас. 412 тыс. чал. (1989). Адм. ц. — г. РыуБранку. На тэр. А. вільготныя традічныя лясы. Збор соку гевеі, браз. арэхаў. Паляванне. Спажывецкае земляробства.
    АКРЬІЛАВАЯ КІСЛАТА, найпрасцей шая арганічная ненасычаная кіслата, СН2=СНСООН. Бясколерная вадкасць з рэзкш пахам, tun 140,9 °C, шчыльн. 1,051(Г кг/м , змешваецца з вадой, спіртамі, эфірамі. Аказвае каразійнае дзеянне, лёгка палімерызуецца (для працяглага захоўвання карыстаюцца інгібітарамі). Солі і эфіры А.к. наз. акрылатамі.
    Агрымліваюць акісленнем прапілену:
    СН2=СНСНз + О2 > СН2=СНСООН. Выкарыстоўваюць у вытвсці іонаабменных смолаў, каучукоў, эфіраў (гл. Поліакрылаты). А.к.
    і яе солі дабаўляюць у друкарскія фарбы, пасты і інш.
    АКРЫЛАВЫЯ ВАЛОКНЫ, гл. ў арт. Поліакрыланітрыльныя валокны.
    АКРЬІЛАВЫЯ КЛЁІ, поліакрылавыя клеі, сінлэтычныя клеі на аснове вытворных акрылавай, метакрылавай ці цыянакрылавай кіслот. Найб. паіпыраны А.к. з манамерных эфіраў ці раствораў поліакрылатаў ва ўласных манамерах ці інертных арган. растваральніках. Некаторыя А.к. мадыфікуюць інш. манамерамі ці сінт. смоламі для надання ім спецыфічных уласцівасцяў (эластычнасці, тэрмаўстойлівасці, трываласці клеявых злучэнняў і інш.). Выкарыстоўваюцца для склейвання металаў, пластмасаў, драўніны, паперы, сілікатнага і арган. шкла (у т.л. аптычнага), цыянакрылатныя клеі — пры хірург. аперацыях. 3 А.к. вырабляюць ліпкія стужкі і пластыры.
    АКРЬІЛАВЫЯ ЛАКІ, поліакрылавыя лакі, растворы поліакрылатаў і іх вытворных у арган. растваральніках. Утвараюць святло, атмасфера і водаўстойлівыя пакрыцці з добрай адгезіяй да металу. Выкарыстоўваюць для аховы ад карозіі алюмінію і яго сплаваў; эмалевыя фарбы на іх аснове — у авіяц. і аўтамаб. прамсці, выгвсці буд. канструкцый і інш.
    АКРЫЛАМІД, арганічнае злучэнне, вытворнае акрылавай кіслаты, CHj= =CHCONH2. Мал. м. 71,07. Бясколер
    ныя крышталі, Іпл 84,5 °C. Раствараецца ў вадзе, метаноле, ацэтоне.
    Агрымліваюць з акрыланітрылу: СН2=СНCN Н2О > CH=CHCONH2. Манамер для атрымання поліакрыламіду і яго супалімераў, мадыфікатар гумавых сумесяў. Раздражняе слізісгыя абалонкі (ГДК у вадзе 0,2 мг/м3).
    АКРЫЛАН, гл. ў арт. Поліакрыланітрыльныя валокны.
    АКРЫЛАНІТРЬІЛ, арганічнае злучэнне, вытворнае акрылавай кіслаты, CH2=CHCN. Мал. м. 53,03. Бясколерная вадкасць з харакгэрным пахам, Ікіп 77,3 °C, шчыльн. О,8О1О3 кг/м . Раствараецца ў вадзе і арган. растваральніках, палімерызуецца.
    Атрымліваюць акісленнем сумесі іірапілену і аміяку: СН2=СНСНз + NHj + 30 > > ЗН2О + CH2=CHCN. Выкарыстоўваюць у вытвсці поліакрыланітрылу, валокнаў з яго, АБСпластыку, бутадыеннітрыльнага каўчуку і інш. супалімераў. Таксічны, сумесі з паветрам выбухованебяспечныя.
    АКРЫЛАТНЫЯ КАЎЧУКІ, сінтэтычныя каўчукі, супалімеры эфіраў акрылавай кіслаты. Звычайна гэта супалімеры бугылакрылату з акрыланітрылам ці рхлорэтылвінілавым эфірам акрылавай кты, якія атрымліваюць эмульсійнай супалімерызацыяй. Растваральныя ў вуглевадародах, няўстойлівыя да спіртоў і гліколяў і пры награванні ў вільготным асяроддзі. Вулканізуюцца амінамі ў спалучэнні з серай ці фенолафармальдэгіднымі смоламі. Атрыманая гума масла, бензіна, цепла, святло, і азонаўстойлівая, газанепранікальная. Выкарыстоўваецца ў вытвсці цепла і масластойкіх гумаватэхн. вырабаў, рамянёў, стужак для транспарцёраў, клеяў, лакафарбавых матэрыялаў, для абкладкі цыстэрнаў, бензабакаў, на ізаляцыю.
    АКРЫЛАТЫ, вытворныя акрылавай кіслаты, складаныя эфіры ці яе солі. А. (эфіры) — бясколерныя вадкасці (напр., метылакрылат СН2=СНСООСНз, Ікш 80 °C). А. (солі) — крышт. рэчывы. Лёгка палімерызуюцца пры дзеянні святла, цяпла, кіслароду і пераксідаў (захоўваюцца з інгібітарамі).
    У прамсці А метылавага і этылавага спіртоў атрымліваюць з этыленцыянгідрыну і адпаведнага спірту: 2CH2OHCH2CN + + 2ROH + H2SO4 > СН2 = CHCOOR +
    202	акрыты
    + (NH4)2SO4, вышэйшых спіртоў — рэакцыяй пераэтэрыфікацыі, а солі — нейтралізацыяй акрылавай кты. Выкарыстоўваюцца ў вытвсці палімераў, каўчукоў, як дабаўкі ў друкарскіх фарбах, лаках.
    АКРЫТЫ, вольныя сяляневоіны ва ўсх. раёнах Візантыі. У 14 ст. абаранялі межы дзяржавы ад арабаў і туркаўсельджукаў.
    АКРЭДЫТАВАННЕ (ад лац. accredere давяраць), у міжнар. праве працэс прызначэння і ўступлення на пост дыпламат. прадстаўніка пры ўрадзе інш. дзяржавы або пастаяннага прадстаўніка дзяржавы пры міжнар. аргцыі. Пачаткам А. з’яўляецца агрэман, завяршэннем — уручэнне акрэдытаваным (прызначаным) даверчай граматы.
    АКРЭДЫТЬГЎ, разліковы ці грашовы дакумент у выглядзе даручэння аднаго банка другому зрабіць аплату за адгружаны тавар, выкананыя работы (паслугі) ці выдаць прад’яўніку А. пэўную суму грошай пры выкананні пэўных умоў.
    Бываюць A: г р а ш о в ы — імянны дакумент, што Быдаецца банкам асобе, якая ўнесла пэўную суму і жадае атрымаць яе далкам ці часткамі ў інш. горадзе на працягу агаворанага часу; таварны — форма безнаяўных разлікаў, пры якой разліковыя дакументы аплачваюцца плацелыпчыкам на месцы знаходжання пастаўіпчыка за кошг сродкаў, спецыяльна забраніраваных у банку аплачваемым бокам, ці аплата тэтых дакументаў гарантавана банкам; а д з ы ў н ы — можа быць ануляваны банкам, іпто яго адкрыў; безадзыўны — з’яўляецца цвёрдым абавязацельствам банкаэмітэнта; п а ц в е р д ж а н ы — гарантаваны банкам, які яго адкрыў; непацверджаны — без гарантый банка; рэвальверны — па меры выкарыстання аўтаматычна папаўняецца ў межах устаноўленай атульнай сумы ліміту і тэрміну дзеяння; пераводны — цалкам ці часткова можа быць выкарысганы інш. асобамі. Г.І.Краўцова. АКРЭЙЦ Станіслаў Станіслававіч (літ. псеўданім А р л і ц к і; 25.8.1836, г. Арол ?, Расія — пасля 1918), бел. і рус. журналіст, мемуарыст, белетрыст. Скончыў Віцебскую гімназію (1856), быў вольным слухачом ГорыГорацкага земляробчага інта. Служыў у Магілёве ў лалаце дзярж. маёмасцяў, уваходзіў у гурток перадавой моладзі. Дасылаў заметкі ў пецярб. час. «Нскра» і «Экономнческлй указатель». Рэдакцыя «Современннка» ўхваліла яго праекд* выдання ў Магілёве час. «Белорусскмй вестннк» (не выходзіў). Удзельнік паўстання 1863—64. 3 1868 у Пецярбургу. Выдаваў час. <Дешевая бнблнотека», «Всемцрный труд», «Луч» і інйі. У рамане «Алошнія язычнікі» (1871—72), кн. «Старасвецкія памешчыкі. Нарысы Заходняга краю» (1885), мемуарах расказвае пра Беларусь 1850—60х г., паўстанне 1863—64.